Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
У гушчары лопуху было гэтак жа глуха i дзiка, як у густым лесе, i вось там сядзела на яйках качка. Сядзела яна ўжо даўно, i ёй гэты занятак даволi-такi надакучыў. Да таго ж яе рэдка наведвалi, - iншым качкам было больш даспадобы плаваць па канаўках, чым сядзець у лопуху ды кракаць разам з ёю. Нарэшце яечныя шалупайкi затрашчалi.
Качаняты заварушылiся, застукалi дзюбкамi i высунулi галоўкi.
– Пiп, пiп!
– сказалi яны.
– Крак, крак!
– адказала качка.
– Паспяшайцеся.
Качаняты выкараскалiся сяк-так са шкарлупiны i сталi азiрацца наўкол, разглядваючы зялёныя лiсты лопуху. Мацi не перашкаджала iм -
– Ах, якi вялiкi свет!
– сказалi качаняты.
Ну вядома! Зараз iм было куды вальней, чым у шкарлупiне.
– Цi не думаеце вы, што тут i ўвесь свет?
– сказала мацi.
– Ды не! Ён цягнецца далёка-далёка, туды, за сад, за поле... Але, шчыра кажучы, там я зроду не была!.. Ну што, усе ўжо выбралiся?
– I яна ўзнялася на ногi.
– Ды не, яшчэ не ўсе. Самае вялiкае яйка цалюткае! Ды калi ж гэтаму будзе канец! Я хутка зусiм страчу цярпенне.
I яна ўселася зноў.
– Ну, як справы?
– запытала старая качка, прасунуўшы галаву ў гушчар лопуху.
– Ды вось, з адным яйкам нiяк не магу справiцца, - сказала маладая качка.
– Сяджу, сяджу, а яно ўсё не лопаецца. Затое зiрнi на тых малечаў, што ўжо вылупiлiся. Проста цуд! Усе, як адзiн, - у бацьку. А ён, нягоднiк, нават не наведаў мяне нi разу!
– Пастой, пакажы мне спачатку тое яйка, якое не лопаецца, - сказала старая качка.
– Цi не iндычынае яно, чаго добрага? Ну канешне! Вось менавiта так i мяне аднойчы ашукалi. А колькi клопатаў было ў мяне потым з гэтымi iндычанятамi! Ты не паверыш: яны гэтак баяцца вады, што iх не загонiш у канаву. Я й шыпела, i кракала, i проста штурхала iх у ваду, - не iдуць, ды i толькi. Дай хiба яшчэ раз зiрну. Ну, так i ёсць! Iндычынае! Кiдай яго ды iдзi вучы сваiх дзетак плаваць!
– Ды не, я, мабыць, пасяджу, - сказала маладая качка.
– Ужо столькi цярпела, што можна яшчэ крыху пацярпець.
– Ну i сядзi!
– сказала старая качка i пайшла.
I вось нарэшце вялiкае яйка трэснула.
– Пiп, пiп!
– запiшчала птушаня i вывалiлася са шкарлупiны. Але ж якое яно было вялiкае i брыдкае!
Качка агледзела яго з усiх бакоў i ўсплёснула крыламi.
– Жахлiвы вырадак!
– сказала яна.
– I зусiм не падобны на iншых! Цi ж не iндычанё гэта i на самой справе? Але ж у ваду ён у мяне патрапiць, хай сабе мне давядзецца спiхнуць яго туды сiлай!
На наступны дзень надвор'е стаяла цудоўнае, зялёны лопух быў залiты сонцам.
Качка з усёй сваёй сям'ёй накiравалася да канавы. Боўць!
– i яна апынулася ў вадзе.
– Крак-крак! За мной! Хутка!
– паклiкала яна, i качаняты адзiн за адным таксама бухнулiся ў ваду.
Спачатку вада накрыла iх з галавою, але яны зараз жа вынырнулi i выдатна паплылi наперад. Лапкi ў iх так i запрацавалi, так i запрацавалi. Нават брыдкае шэрае качаня не адставала ад iншых.
– Якое ж гэта iндычаня?
– сказала качка.
– Вунь як слаўна грабе лапкамi! I як прама трымаецца! Не, гэта мой уласны сын. Ды ён зусiм не такi i брыдкi, калi добра прыгледзецца да яго. Ну, хуценька, хуценька за мной! Я зараз выведу вас на людзi - мы пойдзем на птушыны двор. Толькi трымайцеся блiжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступiў на вас, ды сцеражыцеся кошак!
Хутка качка з усiм сваiм вывадкам дабралася да птушынага двара. Бог ты мой! Што тут быў за шум! Дзве качыныя сям'i бiлiся з-за галоўкi вугра. I
– Вось так заўсёды i бывае ў жыццi!
– сказала качка i аблiзнула язычком дзюбу - яна i сама была не супраць паспытаць вугрынай галоўкi.
– Ну, ну, варушыце лапкамi!
– закамандавала яна, павярнуўшыся да качанят. Кракнiце i пакланiцеся вунь той старой качцы! Яна тут знатнейшая за ўсiх. Яна гiшпанскай пароды i таму такая тлустая. Бачыце, у яе на лапцы чырвоны шматок! Як прыгожа! Гэта вышэйшая адзнака, якой толькi можа ўдастоiцца качка. Гэта значыць, што яе не хочуць згубiць, - па гэтым шматку яе адразу пазнаюць i людзi, i жывёлы. Ну, хутка! Ды не трымайце лапкi разам! Добра выхаванае качаня павiнна выварочваць лапкi наверх. Вось так! Глядзiце. Цяпер нахiлiце галоўкi i скажыце: "Крак!"
Качаняты так i зрабiлi.
Але iншыя качкi агледзелi iх i гучна загаварылi:
– Ну вось, яшчэ цэлая плойма! Быццам без iх нас мала было! А адно якое брыдкае! Гэтага ўжо мы нiяк не пацерпiм!
I зараз жа адна качка падляцела i дзеўбанула яго ў шыю.
– Пакiньце яго!
– сказала качка-мацi.
– Яно ж вам нiчога не зрабiла!
– Хай сабе i так. Але якое яно вялiкае i нязграбнае!
– прашыпела злая качка.
– Не пашкодзiць яго трохi правучыць.
А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:
– Слаўныя ў цябе дзеткi! Усе вельмi, вельмi мiлыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабiць.
– Гэта немагчыма, ваша мiласць, - адказала качка-мацi.
– Яно непрыгожае гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць - лепей за iншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца i стане трохi меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку i таму трохi перарасло.
– I яна разгладзiла дзюбкай пёркi на яго спiне.
– Акрамя таго, яно качар, а качару прыгажосць не вельмi патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным i праб'е сабе дарогу ў жыццё.
– Астатнiя качаняты вельмi, вельмi мiлыя!
– сказала знатная качка.
– Ну, будзьце як дома, а калi знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесцi яе мне.
I вось качаняты сталi паводзiць сябе як дома. Толькi беднаму качаняцi, якое вылупiлася пазней за iншых i было такое брыдкае, нiхто не даваў праходу. Яго дзяўблi, штурхалi i дражнiлi не толькi качкi, але нават куры.
– Занадта вялiкае!
– казалi яны.
А iндыйскi певень, якi нарадзiўся са шпорамi на нагах i таму ўяўляў сябе ледзь не iмператарам, надзьмуўся i, быццам карабель на ўсiх ветразях, падляцеў проста да качаняцi, паглядзеў на яго i злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно налiўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабiць, куды падзецца. I трэба ж было яму нарадзiцца такiм брыдкiм, што ўвесь птушыны двор смяецца над iм!
Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналi беднае качаня, нават браты i сёстры злосна казалi яму: "Хай бы кошка сцапала цябе, агiдны вырадак!" А мацi дадавала:"Вочы б мае на цябе не глядзелi!" Качкi шчыпалi яго, куры дзяўблi, а дзяўчына, якая давала птушкам корм, адштурхоўвала яго нагой.
Нарэшце качаня не вытрымала. Яно перабегла праз двор i, распусцiўшы свае няўклюдныя крыльцы, сяк-так перавалiлася цераз плот проста ў калючыя кусты.
Маленькiя птушачкi, што сядзелi на галiнах, разам успырхнулi i разляцелiся ў розныя бакi.
Меняя маски
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
![Меняя маски](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/no_img2.png)