Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тут дрэва ўспомнiла прыгожанькую бярозку, што расла ў лясным гушчары непадалёк ад яго, - яна здавалася яму цяпер сапраўднай прынцэсай.

– Хто гэта Клумпэ-Думпэ?
– спыталi мышаняты, i елка расказала iм усю казку; яна запомнiла яе слова ў слова. Мышаняты ад задавальнення скакалi ледзь не да самай верхавiны дрэва. На наступную ноч з'явiлася яшчэ некалькi мышэй, а ў нядзелю прыйшлi нават два пацукi. Iм казка зусiм не спадабалася, што надта засмуцiла мышанят, але цяпер i яны перасталi ўжо так захапляцца ёю, як раней.

Вы толькi адну гэтую гiсторыю i ведаеце?
– спыталi пацукi.

– Толькi!
– адказвала елка.
– Я чула яе ў самы шчаслiвы вечар майго жыцця; але якраз тады я, мiж iншым, яшчэ не ўсведамляла гэтага!

– Нiчога дзiўнага, звычайная, вартая жалю, гiсторыя! Магчыма, вы ведаеце што-небудзь пра тлушч, альбо свечкi з лою? Пра клець?

– Не!
– адказала дрэва.

– Тады шчаслiва заставацца!
– сказалi пацукi i пайшлi.

Мышаняты таксама разбеглiся, i елка ўздыхнула:

– А ўсё ж слаўна было, калi гэтыя гарэзлiвыя мышаняты сядзелi вакол мяне i слухалi мае расповяды. I гэтаму настаў канец... Але ўжо цяпер я не ўпушчу свайго, як след парадуюся, калi зноўку выйду на белы свет!

Ды не так ужо хутка гэта здарылася!

Аднойчы ранiцай з'явiлiся людзi прыбраць гарышча. Выцягнулi скрынкi, а за iмi i елку. Спачатку яе даволi груба кiнулi на падлогу, пасля слуга пацягнуў яе па лесвiцы ўнiз.

"Ну, цяпер для мяне пачнецца новае жыццё!" - падумала елка.

Вось на яе павеяла свежым паветрам, блiснуў промень сонца - елка апынулася на дварэ. Усё гэта адбылося так хутка, наўкол было столькi новага i цiкавага для яе, што яна не паспела i паглядзець на самую сябе. Двор прылягаў да саду; у садзе ўсё зелянела i цвiло. Цераз агароджу перавешвалiся свежыя духмяныя ружы, лiпы былi пакрыты цветам, ластаўкi лёталi ўзад i ўперад i шчабяталi:

– Квiр-вiр-вiт! Мой муж вярнуўся!

Але гэта не цiкавiла елку.

– Цяпер я зажыву!
– радавалася яна i выпроствала свае галiны. Ах, як яны пабляклi i пажоўклi!

Дрэва ляжала ў кутку двара, у крапiве i пустазеллi; на верхавiне яго ўсё яшчэ ззяла залатая зорка.

У двары весела гулялi тыя ж самыя дзецi, што скакалi i танцавалi вакол упрыгожанай елкi на Каляды. Самы малодшы пабачыў зорку i сарваў яе.

– Паглядзiце-тка, што засталося на гэтай брыдкай, старой елцы!
– крыкнуў ён i наступiў на яе голле; галiны захрумсцелi.

Елка паглядзела на маладое, квiтнеючае жыццё наўкол, пасля паглядзела на самую сябе i пажадала вярнуцца ў свой цёмны куток на гарышчы. Успомнiлiся ёй i маладосць, i лес, i вясёлыя Каляды, i мышаняты, якiя радасна слухалi казку пра Клумпэ-Думпэ...

– Усё прайшло, прайшло!
– сказала бедная елка.
– I хаця б я радавалася пакуль быў час! А цяпер... усё мiнулася, мiнулася!

Прыйшоў слуга i пасек елку на кавалкi, - атрымалася цэлая вязанка распалак. Як горача запалымнелi яны пад

вялiкiм катлом! Дрэва глыбока-глыбока ўздыхала, i гэтыя ўздыхi былi падобны на слабыя стрэлы. Прыбеглi дзецi, уселiся прад агнём i сустракалi кожны стрэл вясёлым "пiф! паф!". А елка, цяжка ўздыхаючы, успамiнала ясныя летнiя днi i зоркавыя ночы ў лесе, вясёлыя Каляды i казку пра Клумпэ-Думпэ, адзiную чутую ёю казку!.. Так яна ўся i згарэла.

Хлопчыкi зноў гулялi на дварэ; у малодшага на грудзях ззяла тая самая залатая зорка, якая ўпрыгожвала елку ў самы шчаслiвы вечар яе жыцця. Цяпер ён прайшоў, кануў у вечнасць, елцы таксама прыйшоў канец, а з ёю i нашай гiсторыi. Канец, канец! Усё на свеце мае свой канчатак!

КУФАР-САМАЛЁТ

Жыў-быў купец. Ён быў такi багацей, што мог бы вымасцiць срэбнымi грашыма цэлую вулiцу. А ў прыдатак - яшчэ i завулак. Але гэтага купец не рабiў. Ён добра ведаў як трацiць грошы.

Раптоўна гэты багацей памёр. Нашчадкам яго скарбаў застаўся сын. От ён i пачаў жыць весела. Кожную ноч удзельнiчаў у розных гулях, маскарадах. З грошай вырабляў папяровых змеяў. А па вадзе, замест каменьчыкаў, шпурляў залатымi манетамi.

Зразумела, што сын купца вельмi хутка застаўся без грошай. У адным старым халаце. Ды ў пантофлях-шлёпанцах. Адвярнулiся ад яго ўсе сябры. Толькi адзiн з iх, добры чалавек, прыслаў яму стары куфар. Нiчоганькi не мог пакласцi бядак у той куфар. Узяў ды сам усеўся туды.

А куфар быў не просты. Варта нацiснуць на замок - i куфар узлятаў у паветра. Купецкi сын так i зрабiў.

Вокамгненна, з подсвiстам куфар вылецеў з iм у комiн. Узвiўся высока-высока, пад самыя воблакi. Купецкi сын вельмi страшыўся, што куфар вось-вось разаб'ецца на друзачкi. Але ўсё было добра, i неўзабаве ён прыляцеў у Турцыю.

Схаваў купецкi сын у лесе свой незвычайны куфар-самалёт. А сам пакiраваў у горад. Ён не саромеўся свайго ўбора, бо ў той краiне ўсе людзi хадзiлi ў халатах i туфлях.

Сустрэлася яму на вулiцы жанчына з дзiцём, ён i пытае:

– Скажыце, што гэта за вялiзны палац каля вашага горада? Чаму ў iм вокны так высока ад зямлi?

– О, тут жыве прынцэса!
– сказала жанчына.
– Ёй прадказана, што яна будзе няшчаснай ад свайго жанiха. Вось да яе нiхто i не можа зайсцi. Толькi з дазволу самiх караля i каралевы.

Падзякаваў купецкi сын, вярнуўся ў лес. Сеў у свой куфар i прыляцеў на дах палаца. Адтуль улез да прынцэсы праз акно.

Прынцэса якраз спала на канапе. Яна была такая прыгажуня, што купецкi сын не ўтрымаўся i пацалаваў яе. Прынцэса прачнулася, спалохана спытала:

– Вы хто?

– Турэцкi бог!
– адказаў купецкi сын.
– Я прыляцеў да вас з неба.

Прынцэсе гэта спадабалася. Яны селi побач. I госць пачаў расказваць ёй казкi: пра яе вочы, прыгажосць, урэшце, пра буслоў, якiя прыносяць людзям маленькiх дзяцей.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера