Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Як заблiшчыць, заззяе елка вечарам, калi запаляцца свечкi!
– сказалi ўсе.

"Ах!
– падумала елка.
– Хаця б ужо хутчэй настаў вечар i запалiлi свечкi! А што ж будзе пасля? Цi не з'явяцца сюды з лесу, каб палюбавацца на мяне, iншыя дрэвы? Цi не прыляцяць да вокнаў вераб'i? Альбо, можа, я ўрасту ў гэтую кадку i буду стаяць тут такою прыбранаю i зiму i лета?"

Каб жа, ды гэтак! Ад напружанага чакання ў яе нават забалела кара, а гэта для дрэва прыкладна тое ж самае, што для нас галаўны боль.

Але вось запалiлiся свечкi. Што за бляск, што

за раскоша! Елка затрапятала ўсiм сваiм голлем, адна са свечак падпалiла зялёныя iголкi, i елачка надта ж балюча апяклася.

– Ай-ай!
– закрычалi паненкi i паспешлiва затушылi агонь.

Больш елка i ўздрыгануцца не смела. I напалохалася ж яна! Асаблiва таму, што баялася страцiць хаця б самае нязначнае са сваiх упрыгажэнняў. Але ўвесь гэты бляск проста ашаламляў яе... Раптам абедзве паловы дзвярэй расчынiлiся, i ўварваўся цэлы натоўп дзяцей; можна было падумаць, што яны хочуць звалiць дрэва! За iмi паважна ўвайшлi старэйшыя. Малышы спынiлiся як укапаныя, але толькi на хвiлiну, а пасля падняўся такi шум i гоман, што проста ў вушах звiнела. Дзецi скакалi вакол елкi, i мала-памалу ўсе падарункi з яе былi сарваны.

"Што ж гэта яны робяць?
– думала елка.
– Што гэта значыць?"

Свечкi дагарэлi, iх патушылi, а дзецям дазволiлi абабраць дрэва. Як яны накiнулiся на яго! Толькi галiны затрашчалi! Не будзь верхавiна з залатой зоркай моцна прывязана да столi, яны павалiлi б елку.

Потым дзецi зноў узялiся скакаць, не выпускаючы з рук сваiх дзiвосных цацак. Нiхто больш не глядзеў на елку, акрамя старой нянькi, ды i тая толькi выглядвала, цi не засталося дзе ў голлi яблычка альбо фiнiка.

– Казку! Казку!
– закрычалi дзецi i падцягнулi да елкi маленькага, тоўсценькага чалавека.

Ён усеўся пад дрэвам i сказаў:

– Вось мы i ў лесе! Ды i елка таксама паслухае! Але я раскажу толькi адну казку! Якую хочаце: пра Iведэ-Аведэ альбо пра Клумпэ-Думпэ, якi хоць i звалiўся з лесвiцы, усё-такi праславiўся i здабыў сабе прынцэсу.

– Пра Iведэ-Аведэ!
– закрычалi адны.

– Пра Клумпэ-Думпэ!
– закрычалi другiя.

Узняўся крык i шум; адна елка стаяла цiха i думала: "А я? А мне што рабiць?"

Яна ўжо зрабiла сваю справу!

I тоўсценькi чалавек расказаў пра Клумпэ-Думпэ, якi хоць i звалiўся з лесвiцы, усё-такi праславiўся i здабыў сабе прынцэсу.

Дзецi запляскалi ў ладкi i закрычалi:

– Яшчэ, яшчэ!
– Яны хацелi паслухаць i пра Iведэ-Аведэ, але засталiся пры адным Клумпэ-Думпэ.

Цiха, задумлiва стаяла елка, - лясныя птушкi нiколi не расказвалi нiчога такога. "Клумпэ-Думпэ звалiўся з лесвiцы, i ўсё ж яму дасталася прынцэса! Дык, вось што бывае на белым свеце!" - думала елка; яна цалкам верыла ўсяму, пра што зараз чула, - расказваў жа такi паважны чалавек. "Праўда, хто ведае! Магчыма, i мне давядзецца звалiцца з лесвiцы, а пасля i я стану прынцэсай!" I яна з радасцю думала пра заўтрашнi дзень: яе зноў упрыгожаць свечкамi, золатам i садавiнай! "Заўтра ўжо я не затрымчу!
– думала яна.
– Я хачу, як след нацешыцца сваёй раскошай! I заўтра я зноў пачую казку пра Клумпэ-Думпэ,

а можа, i пра Iведэ-Аведэ". I дрэўца цiха прастаяла ўсю ноч у марах пра заўтрашнi дзень.

Ранiцай з'явiлiся слугi i пакаёўка. "Зараз зноў пачнуць мяне ўпрыгожваць!" - падумала елка, але яны выцягнулi яе з пакоя, пацягнулi па лесвiцы i сунулi ў самы цёмны куток. гарышча, куды нават не трапляла дзённае святло.

"Што ж гэта значыць?
– думала елка.
– Што мне тут рабiць? Што я тут пабачу i пачую?" Яна прыткнулася да сцяны i ўсё думала, думала... Часу на гэта было дастаткова: мiналiся днi i ночы - нiхто не заглядваў да яе. Толькi аднойчы прыйшлi людзi паставiць на гарышча нейкiя скрынкi. Дрэва стаяла ад iх у баку, i пра яго, здавалася, забылiся.

"На двары зiма!
– думала елка.
– Зямля зацвярдзела i пакрылася снегам; значыцца, нельга зноўку пасадзiць мяне ў зямлю, вось i давядзецца пастаяць пад дахам да вясны! Як гэта разумна прыдумана! Якiя людзi добрыя! Не будзь толькi тут так цёмна i так жахлiва пуста!.. Няма нават нiводнага зайчыка!.. А ў лесе ж як было весела! Наўкола снег, а па снезе зайчыкi скачуць! Хораша было... Нават калi яны скакалi цераз мяне, хаця мяне гэта i злавала! А тут як пуста!"

– Пi-пi!
– пiскнула раптам мышаня i выскачыла з норкi, за iм яшчэ адно, такое ж маленькае. Яны ўзялiся абнюхваць дрэва i шмыгаць у яго голлi.

– Жахлiва сцюдзёна тут!
– сказалi мышаняты.
– Каб не гэта, дык i добра было б! Праўда, старая елка?

– Я зусiм не старая!
– адказала елка.
– Ёсць шмат дрэў, якiя старэй за мяне!

– Адкуль ты i што ты ведаеш?
– спыталi мышаняты; яны былi страшэнна цiкаўныя.
– Раскажы нам, дзе самае лепшае месца на зямлi? Ты была там? Цi была ты калi-небудзь у клецi, дзе на палiцах ляжаць сыры, а пад столлю вiсяць кумпякi i дзе можна скакаць на свечках з лою? Туды ўвойдзеш худым, а выйдзеш адтуль тоўстым!

– Не, такога месца я не ведаю!
– сказала дрэва.
Але я ведаю лес, дзе свецiць сонейка i спяваюць птушкi!

I яна расказала iм пра сваё юнацтва; мышаняты нiколi не чулi нiчога такога, выслухалi расповяд елкi i пасля сказалi:

– Як ты шмат бачыла! Якая ты была шчаслiвая!

– Шчаслiвая?
– сказала елка i задумалася пра той час, аб якiм толькi што расказвала.
– Сапраўды, вiдаць, тады мне жылося няблага!

Затым яна расказала iм пра вечар, калi была ўпрыгожана пернiкамi i свечкамi.

– О!
– сказалi мышаняты.
– Якой жа ты была шчаслiвай, старая елка!

– Я зусiм яшчэ не старая!
– запярэчыла елка.
– Мяне ўзялi з лесу толькi сёлетняй зiмою! Я ў самым росквiце! Толькi што ўвайшла ў рост!

– Як ты цудоўна расказваеш!
– сказалi мышаняты i на наступную ноч прывялi з сабою яшчэ чатырох, каб i яны паслухалi расповяды елкi. А сама елка, чым больш расказвала, тым ясней прыгадвала мiнулае, i ёй здавалася, што яна перажыла шмат добрых дзён.

– Але яны ж вернуцца! Вернуцца! Вось i Клумпэ-Думпэ ўпаў з лесвiцы, а ўсё-такi яму дасталася прынцэса! Магчыма, i я зраблюся прынцэсай!

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств