Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Але вось надышла вясна, выглянула сонца.
– Кай памёр i больш не вернецца!
– сказала Герда.
– Не веру!
– адказала сонечнае святло.
– Ён памёр i больш не вернецца!
– паўтарыла яна ластаўкам.
– Не верым!
– адказвалi яны.
Хутка i сама Герда перастала гэтаму верыць.
– Абую ж я свае новыя чырвоныя чаравiчкi (Кай нi разу яшчэ не бачыў iх), сказала яна неяк ранiцай, - ды пайду запытаюся пра яго ў ракi.
Было яшчэ вельмi рана. Яна пацалавала спячую бабулю, абула чырвоныя чаравiчкi i
– Праўда, што ты ўзяла майго пабрацiма?
– спытала Герда.
– Я падару табе свае чырвоныя чаравiчкi, калi ты вернеш мне яго!
I дзяўчынцы падалося, што хвалi неяк дзiўна кiваюць ёй. Тады яна зняла свае чырвоныя чаравiчкi - самае каштоўнае, што ў яе было, - i кiнула ў раку. Але яны ўпалi каля самага берага, i хвалi тут жа вынеслi iх назад - рака як быццам бы не хацела браць у дзяўчынкi яе каштоўнасць, бо не магла вярнуць ёй Кая. Дзяўчынка ж падумала, што кiнула чаравiчкi недастаткова далёка, улезла ў лодку, якая гайдалася ў трыснягу, стала на краёк кармы i зноў кiнула чаравiкi ў ваду. Лодка не была прывязана, i ад штуршка адышда ад берага. Дзяўчынка хацела хутчэй выскачыць на бераг, але пакуль прабiралася з кармы на нос, лодка ўжо зусiм адплыла i шпарка рухалася па цячэннi.
Герда вельмi спалохалася, заплакала i пачала крычаць, але нiхто, акрамя вераб'ёў, не чуў яе. Вераб'i ж не маглi перанесцi яе на сушу i толькi ляцелi за ёю ўздоўж берага i шчабяталi, нiбы жадаючы яе суцешыць:
– Мы тут! Мы тут!
Лодку зносiла ўсё далей. Герда сядзела цiха, у адных панчохах: чырвоныя чаравiчкi яе плылi за лодкай, але не маглi дагнаць яе.
"Можа, рака нясе мяне да Кая?" - падумала Герда, павесялела, устала i доўга-доўга любавалася прыгожымi зялёнымi берагамi.
Ды вось яна прыплыла да вялiкага вiшнёвага саду, у якiм тулiлася хатка пад саламяным дахам, з чырвонымi i сiнiмi шыбамi ў вокнах. Каля дзвярэй стаялi два драўляныя салдаты i аддавалi чэсць усiм, хто праплываў мiма. Герда закрычала iм - яна палiчыла iх жывымi, - але яны, зразумела, не адказалi ёй. Яна падплыла да iх яшчэ блiжэй, лодка наблiзiлася ледзь не да самага берага, i дзяўчынка закрычала яшчэ гучней. З хаткi выйшла вельмi старая бабулька з кульбай, у вялiкiм саламяным капелюшы, размаляваным дзiвоснымi кветкамi.
– Ах ты беднае дзiцятка!
– сказала бабуля.
– I як гэта ты трапiла на такую вялiкую бурную раку ды заплыла так далёка?
З гэтымi словамi бабуля ўвайшла ў раку, зачапiла лодку кульбай, прыцягнула да берага i высадзiла Герду.
Герда была вельмi рада, што апынулася нарэшце на сушы, хоць i пабойвалася незнаёмай бабулi.
– Ну, хадзем, ды раскажы мне, хто ты i як сюды патрапiла, - сказала бабуля.
Герда пачала расказваць ёй пра ўсё, а бабуля кiвала галавой i паўтарала: "Гм! Гм!" Калi дзяўчынка закончыла, то запыталася ў бабулi, цi не бачыла яна Кая. Тая адказала, што ён яшчэ не праходзiў тут, але, пэўна, пройдзе, таму бедаваць пакуль няма прычыны, няхай Герда лепш пакаштуе вiшань, ды палюбуецца
Вокны былi высока ад падлогi i ўсе з рознакаляровых - чырвоных, сiнiх i жоўтых - шкельцаў; таму i сам пакой быў асветлены нейкiм дзiвосным вясёлкавым святлом. На стале стаяў кошык з цудоўнымi вiшнямi, i Герда магла есцi iх колькi хацела. А пакуль яна ела, бабуля расчэсвала ёй валасы залатым грабянцом. Валасы вiлiся кучарамi i залатым ззяннем атачалi пекны, ветлiвы, круглы, быццам ружа, тварык дзяўчынкi.
– Даўно мне хацелася мець такую мiленькую дзяўчынку, - сказала бабуля. Вось пабачыш, як добра мы з табою зажывём!
I яна працягвала расчэсваць кучары дзяўчынкi, i чым далей часала, тым больш забывала Герда свайго пабрацiма Кая - бабуля ўмела чараваць.
Ды яна была не злою чараўнiцай i чаравала толькi зрэдку, для свайго здавальнення; цяпер жа ёй вельмi захацелася пакiнуць у сябе Герду. I вось яна пайшла ў сад, дакранулася кульбай да ўсiх ружавых кустоў, i тыя як стаялi ў пышнай квеценi, так усе i пайшлi глыбока-глыбока ў зямлю, i следу ад iх не засталося. Бабуля баялася, што Герда, убачыўшы гэтыя ружы, успомнiць пра свае, а там i пра Кая ды i ўцячэ ад яе.
Потым бабуля павяла Герду ў кветнiк. Ах, якi водар тут быў, якая прыгажосць: самыя розныя кветкi, i на кожную часiну года! На ўсiм свеце не знайшлося б кнiжкi з малюнкамi больш стракатымi i больш прыгожымi за гэты кветнiк. Герда скакала ад радасцi i гуляла сярод кветак, пакуль сонца не села за высокiмi вiшнёвымi дрэвамi. Тады яе паклалi ў дзiвосную пасцель з чырвонымi шаўковымi пярынкамi, набiтымi блакiтнымi фiялкамi. Дзяўчынка заснула, i ёй снiлiся сны, якiя бачыць хiба толькi каралева ў дзень свайго вяселля.
Назаўтра Гердзе зноў дазволiлi гуляць у дзiвосным кветнiку на сонцы. Так прайшло шмат дзён. Герда ведала цяпер кожную кветку ў садзе, але як нi многа iх было, ёй усё ж здавалася, што якогасьцi не хапае, толькi якога? I вось аднойчы яна сядзела i разглядвала бабульчын саламяны капялюш, размаляваны кветкамi, i самай прыгожай з iх была ружа - бабуля забылася яе сцерцi, калi схавала жывыя ружы пад зямлю. Вось што значыць няўважлiвасць!
– Як! Тут няма руж?
– сказала Герда i адразу ж пабегла ў сад, шукала iх, шукала, ды так i не знайшла.
Тады дзяўчынка прысела на зямлю i заплакала. Цёплыя слёзы падалi якраз на тое месца, дзе стаяў раней адзiн з ружавых кустоў, i як толькi яны змачылi зямлю, куст iмгненна вырас з яе, такi ж квiтнеючы, як i быў.
Абвiла яго ручкамi Герда, пачала цалаваць кветкi i ўспомнiла тыя цудоўныя ружы, што квiтнелi ў яе дома, а разам з iмi i Кая.
– Як жа я затрымалася!
– сказала дзяўчынка.
– Мне ж трэба шукаць Кая!.. Вы не ведаеце, дзе ён?
– запыталася яна ў руж.
– Цi праўда, што ён памёр i не вернецца больш?