Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

На другi дзень было ясна i марозна, але потым пачалася адлiга, а затым i вясна надышла. Заззяла сонца, праглянула зелянiна, будавалi гнёзды ластаўкi. Вокны расчынiлi, i дзецi зноў маглi сядзець у сваiм садку ў вадасцёкавым жолабе над усiмi паверхамi.

Ружы тым летам цвiлi пышна, як нiколi. Дзецi спявалi, узяўшыся за рукi, цалавалi ружы i радавалiся сонцу. Ах, якое цудоўнае было лета, як добра было пад ружавымi кустамi, якiм, здавалася, квiтнець i квiтнець вечна!

Неяк аднаго разу Кай i Герда сядзелi i разглядвалi кнiжку з малюнкамi звярамi i птушкамi. На вялiкiм вежавым гадзiннiку

прабiла пяць.

– Ай!
– ускрыкнуў раптам Кай.
– Мяне кальнула проста ў сэрца, i штосьцi трапiла ў вока!

Дзяўчынка абвiла ручкай яго шыю, ён часта-часта маргаў, але ў воку быццам бы нiчога не было.

– Мабыць, выскачыла, - сказаў ён.

Але гэта было не так. Гэта былi якраз асколкi таго д'ябальскага люстэрка, пра якое мы гаварылi напачатку.

Небарака Кай! Цяпер яго сэрца павiнна было стаць як кавалак лёду. Боль прайшоў, але асколкi засталiся.

– Чаму ты плачаш?
– запытаўся ён у Герды.
– Мне зусiм не балiць! Фу! Якая ты непрыгожая!
– раптам крыкнуў ён.
– Вунь тую ружу точыць чарвяк. А тая зусiм крывая. Якiя брыдкiя ружы! Не лепшыя за скрынi, у якiх тырчаць.

I ён штурхнуў скрыню нагой i сарваў абедзве ружы.

– Кай, што ты робiш!
– закрычала Герда, а ён, убачыўшы яе спалох, сарваў яшчэ адну ружу i ўцёк ад мiлай маленькай Герды ў сваё акно.

Цяпер, калi Герда прыносiла яму кнiжку з малюнкамi, ён казаў, што гэтыя малюнкi - толькi для грудных дзяцей. А калi расказвала што-небудзь старая бабуля - чапляўся да яе слоў. А то даходзiла нават да таго, што пачынаў перадражнiваць яе паходку, надзяваць яе акуляры, гаварыць яе голасамi Атрымлiвалася вельмi падобна, i людзi смяялiся. Хутка Кай навучыўся перадражнiваць i ўсiх суседзяў. Ён выдатна ўмеў выстаўляць напаказ усе iх дзiвацтвы i недахопы, i людзi казалi:

– Надзвычай здольны хлапчук!

А прычынай усяму былi асколкi, што трапiлi яму ў вока i ў сэрца. Таму ён i перадражнiваў нават мiлую маленькую Герду, а яна ж любiла яго ўсiм сэрцам.

I забавы яго сталi цяпер зусiм iншымi, такiмi дзiўнымi. Аднаго разу зiмой, калi iшоў снег, ён з'явiўся з вялiкiм павелiчальным шклом i падставiў пад снег крысо сваёй сiняй курткi.

– Паглядзi праз шкло, Герда, - сказаў ён.

Кожная сняжынка здавалася пад шклом значна большай, чым была на самай справе, i была падобная на пышную кветку цi дзесяцiкутную зорку. Гэта было так прыгожа!

– Бачыш, як мудрагелiста зроблена!
– сказаў Кай.
– Значна цiкавей, чым сапраўдныя кветкi! I якая дакладнасць! Нiводнай няправiльнай лiнii! Ах, калi б толькi яны не раставалi!

Трохi пазней Кай з'явiўся ў вялiкiх рукавiцах, з санкамi за спiнаю, крыкнуў Гердзе ў самае вуха: "Мне дазволiлi пакатацца на вялiкiм пляцы з iншымi хлопчыкамi!" - i пабег.

На пляцы каталася шмат дзяцей. Смялейшыя прывязвалi свае санкi да сялянскiх саней i кацiлi далёка-далёка. Гэта было вельмi забаўна. У самы разгар весялосцi на пляцы з'явiлiся вялiкiя санi, пафарбаваныя ў белы колер. У iх сядзеў хтосьцi захутаны ў белае футра i ў такой жа шапцы. Санi аб'ехалi пляц двойчы. Кай спрытна прывязаў да iх свае санкi i пакацiў. Вялiкiя санi памчалi хутчэй, потым павярнулi з пляца ў завулак. Чалавек, якi сядзеў

у iх, павярнуўся i ветлiва кiўнуў Каю, нiбы знаёмаму. Кай некалькi разоў намагаўся адвязаць свае санкi, але чалавек у футры ўсё кiваў яму, i ён працягваў ехаць за iм.

Вось яны выехалi за гарадскiя вароты. Снег павалiў раптам камякамi, i стала цёмна, хоць вока выкалi. Хлопчык спешна адпусцiў вяроўку, якой зачапiўся за вялiкiя санi, але санкi яго, нiбы прыраслi да iх i працягвалi несцiся вiхрам. Кай гучна закрычаў - нiхто не пачуў яго. Снег валiў, санкi iмчалiся, ныраючы ў гурбы, пераскокваючы цераз агароджы i канавы. Кай увесь дрыжаў.

Снежныя камякi ўсё раслi i ператварылiся нарэшце ў вялiкiх белых курэй. Раптам яны разляцелiся ў бакi, вялiкiя санi спынiлiся, i чалавек, якi сядзеў у iх, падняўся. Гэта была высокая, стройная, бялюткая жанчына - Снежная каралева; i футра i шапка на ёй былi са снегу.

– Слаўна праехалiся!
– сказала яна.
– Але ты зусiм змерз - лезь да мяне ў футра!

Пасадзiла яна хлопчыка ў санi, захутала ў сваё мядзведжае футра. Кай быццам у снежную гурбу апусцiўся.

– Усё яшчэ мерзнеш?
– запыталася яна i пацалавала яго ў лоб.

У! Пацалунак яе быў халаднейшы за лёд, ён працяў яго наскрозь i дайшоў да самага сэрца, а яно i без таго ўжо было напалову ледзяным. Каю падалося, што яшчэ трохi - i ён памрэ... Але толькi на хвiлiнку, а потым, наадварот, яму стала так добра, што ён нават зусiм перастаў зябнуць.

– Мае санкi! Не забудзь мае санкi!
– спахапiўся ён.

Санкi прывязалi на спiну адной з белых курэй, i яна паляцела з iмi ўслед за вялiкiмi санямi. Снежная каралева пацалавала Кая яшчэ раз, i ён забыў i Герду, i бабулю, i ўсiх сваякоў.

– Больш не буду цалаваць цябе, - сказала яна.
– А то зацалую да смерцi.

Кай зiрнуў на яе. Якая яна была цудоўная! Твару больш разумнага i прыгожага ён не мог сабе i ўявiць. Цяпер яна не здавалася яму ледзяною, як у той раз, калi сядзела за вакном i кiвала яму.

Ён зусiм не баяўся яе i расказваў, што ведае ўсе чатыры дзеяннi арыфметыкi, ды яшчэ з дробамi, ведае, колькi квадратных мiль кожная краiна i колькi там жыхароў, а яна толькi ўсмiхалася ў адказ. I тады ён падумаў, што на самай жа справе ведае яшчэ зусiм мала.

У той жа момант Снежная каралева ўзляцела з iм на чорнае воблака. Бура выла i стагнала, нiбы распявала старадаўнiя песнi; яны ляцелi над лясамi i азёрамi, над марамi i сушай; студзёныя вятры дзьмулi пад iмi, вылi ваўкi, зiхацеў снег, ляталi з крыкам чорныя крумкачы, а над iмi ззяў вялiкi лясны месяц. На яго глядзеў Кай усю доўгую-доўгую зiмовую ноч, а ўдзень заснуў каля ног Снежнай каралевы.

Гiсторыя трэцяя

Кветнiк жанчыны, якая ўмела чараваць

А што ж было з Гердай, калi Кай не вярнуўся? Куды ён падзеўся?

Нiхто гэтага не ведаў, нiхто не мог адказаць.

Хлопчыкi расказвалi толькi, што бачылi, як ён прывязаў свае санкi да вялiкiх раскошных саней, якiя потым павярнулi ў завулак i выехалi за гарадскiя вароты.

Шмат было пралiта па iм слёз, горка i доўга плакала Герда. Нарэшце вырашылi, што Кай памёр, утапiўся ў рэчцы, якая працякала за горадам. Доўга цягнулiся змрочныя зiмовыя днi.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога