Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Вось дык радасцi было! Увесь вечар i ўвесь наступны дзень стаяў на агнi гаршчочак, i ў горадзе не засталося нiводнай кухнi, хай гэта дом камергера альбо шаўца, пра якую прынцэса не ведала, што там гатуюць. Фрэйлiны скакалi ад радасцi i пляскалi ў ладкi.

– Мы ведаем, у каго сёння салодкi суп i блiнчыкi! Ведаем, у каго каша i свiныя катлеты! Як цiкава!

– У вышэйшай ступенi цiкава!
– пацвердзiла обер-гафмайстэрына.

– Але толькi трымайце язык за зубамi, я ж дачка iмператара.

– Змiлуйцеся!
– сказалi ўсе.

А свiнапас - гэта значыць прынц, але для iх ён быў па-ранейшаму

свiнапас дарма часу не губляў i змайстраваў трашчотку. Варта пакруцiць ёю ў паветры - i вось ужо яна сыпле ўсiмi вальсамi i полькамi, якiя толькi ёсць на свеце.

– Гэта ж suреrbе!
– сказала прынцэса, iдучы мiма.
– Проста не чула нiчога лепшага! Паслухайце, спытайце, што ён хоча за гэты iнструмент. Толькi цалавацца я болей не стану!

– Ён патрабуе сто пацалункаў прынцэсы!
– паведамiла фрэйлiна, выйшаўшы ад свiнапаса.

– Ды ён, вiдаць, вар'ят!
– сказала прынцэса i пайшла далей, але, зрабiўшы два крокi, спынiлася.
– Мастацтва трэба заахвочваць!
– сказала яна.
– Я дачка iмператара. Скажыце яму, я згодна на дзесяць пацалункаў, як учора, а астатнiя хай атрымае з маiх фрэйлiн!

– Ах, нам так не хочацца!
– сказалi фрэйлiны.

– Якое глупства!
– сказала прынцэса.
– Ужо калi я магу цалаваць яго, то вы i тым болей. Не забывайце, што я кармлю вас i плачу вам жалаванне!

Давялося фрэйлiне яшчэ раз схадзiць да свiнапаса.

– Сто пацалункаў прынцэсы!
– сказаў ён.
– А не - кожны застанецца пры сваiм.

– Станьце наўкол!
– сказала прынцэса, i фрэйлiны абступiлi яе i свiнапаса.

– Гэта што яшчэ за зборышча ля свiнарнiка?
– спытаў iмператар, выйшаўшы на балкон. Ён працёр вочы i надзеў акуляры.
– Не iнакш як фрэйлiны iзноў нешта выдумалi! Трэба пайсцi паглядзець.

I ён выпрастаў заднiкi сваiх туфляў - туфлямi яму служылi стаптаныя чаравiкi. I-эх, як хутка ён пайшоў!

Спусцiўся iмператар у двор, падкрадваецца пацiхеньку да фрэйлiнаў, а тыя толькi тым i занятыя, што пацалункi лiчаць: гэта ж трэба, каб справа зладзiлася як належыць i свiнапас атрымаў роўна столькi, колькi прызначана, нi больш нi менш. Вось чаму нiхто не заўважыў iмператара, а ён прыўстаў на дыбачкi i глянуў.

– Гэта што яшчэ такое?
– сказаў ён, убачыўшы, што прынцэса цалуе свiнапаса, ды як стукне iх туфлем па галаве!

Здарылася гэта ў тую хвiлiну, калi свiнапас атрымаў свой восемдзесят шосты пацалунак.

– Неrаus*!
– у гневе сказаў iмператар i выштурхаў прынцэсу са свiнапасам за межы сваёй дзяржавы.

* Вон! (ням.)

Стаiць i плача прынцэса, свiнапас лаецца, а дождж так i палiвае.

– Якая я гаротная!
– галосiць прынцэса.
– Хай бы я выйшла за цудоўнага прынца! Якая я няшчасная!

А свiнапас зайшоў за дрэва, сцёр з твару чорную i бурую фарбу, скiнуў брудную вопратку - i вось перад ёй ужо прынц у царскiм адзеннi, ды такi прыгожы, што прынцэса мiжвольна зрабiла рэверанс.

– Цяпер я пагарджаю табою!
– сказаў ён.
– Ты не захацела выйсцi за сумленнага прынца. Ты нiчога не зразумела нi ў салаўi, нi ў ружы, затое магла цалаваць за забаўкi свiнапаса. Так табе i трэба!

Ён пайшоў да сябе ў каралеўства i зачынiў дзверы на засаўку. А прынцэсе толькi i заставалася стаяць ды спяваць:

Ах, мой мiлы Аўгусцiн,

Усё

прайшло, прайшло, прайшло!

"ЁСЦЬ ЖА РОЗНIЦА!"

Быў май месяц; паветра было яшчэ досыць халоднае, але ўсё ў прыродзе - i кустоўе, i дрэвы, i палi, i лугi - паказвала, што бярэ сваё вясна. Лугi стракацелi кветкамi; пачыналi цвiсцi, красаваць кветкi i на жывой загародзе, а непадалёку пышнела ўвасабленне самой вясны - маленькая яблынька нiбы ў вэлюме. Асаблiва прыгожая была на ёй адна галiна, маладзенькая, свежанькая, уся ўсыпаная пяшчотнымi ружовымi бутонамi, што яшчэ не як след разгарнулiся. Яна сама ведала, якая яна прыгожая; усведамленне красы было ў яе ў соку. Галiна пагэтаму зусiм не здзiвiлася, калi брычка, што кацiлася па дарозе, запынiлася насупраць яблынi i маладая графiня сказала, што паглядней гэтай галiнкi цяжка што-небудзь знайсцi, што яна жывое ўвасабленне юнай красунi вясны. Галiнку адламалi, графiня ўзяла яе сваiмi далiкатнымi пальчыкамi i беражлiва павезла дадому, засцерагаючы ад сонца шоўкавым парасонiкам. Прыехалi ў палац, галiнку панеслi па высокiх, шыкоўных пакоях. На адчыненых вокнах калыхалiся белыя фiранкi, у блiскучых, празрыстых вазах стаялi букеты цудоўных кветак. У адну з ваз, быццам вылепленую з бялюткага снегу, паставiлi i яблыневую галiнку, абкружыўшы яе свежымi светла-зялёнымi букавымi галiнкамi. Цуд, як прыгожа было!

Галiнка заганарылася, i што ж? Гэта было зусiм зразумела!

Праз пакой праходзiла шмат люду; кожны наведнiк мог сказаць сваё слова толькi ў той меры, у якой за iм самiм прызнавалi яго вартасць. I вось некаторыя не гаварылi зусiм нiчога, некаторыя ж залiшне шмат; галiнка здагадалася, што i памiж людзьмi, як мiж раслiнамi, ёсць рознiца.

"Адны бываюць для прыгажосцi, iншыя толькi для карысцi, а без таго-сяго i зусiм можна абысцiся", - думала яна.

Яе паставiлi якраз насупраць адчыненага акна, адкуль ёй былi вiдаць увесь сад i поле, дык яна ўдосталь магла наглядзецца на розныя кветкi i раслiны i падумаць пра рознiцу памiж iмi; там iх было шмат усялякiх - i пышных, i простых, нават зусiм сцiпленькiх.

– Бедныя адрынутыя раслiнкi!
– сказала галiна.
– Вялiкая на самай справе рознiца памiж iмi. Якiмi нешчаслiвымi яны павiнны сябе адчуваць, калi толькi яны ўвогуле здольныя адчуваць, побач са мной i з такiмi, як я! Канечне, вялiкая рознiца памiж намi! Ды так i павiнна быць, бо iначай усе былi б роўныя!

I галiнка пазiрала на палявыя кветкi з нейкiм спачуваннем; асаблiва вартым жалю здаваўся ёй адзiн вiд кветак, якiх было мноства па ўсiм полi i нават уздоўж канаў. Нiхто не збiраў iх у букеты, - яны былi вельмi ж простыя, звычайныя; iх можна было знайсцi нават памiж камянёў на бруку, яны ўзыходзiлi ўсюды, як самае непатрэбнае пустазелле. I iмя ж у iх было брыдкое: чортавы падойнiкi.*

* Чортавы падойнiкi - дацкая назва дзьмухаўцоў.

– Бедная няшчасная раслiна!
– сказала галiна.
– Ты не вiнаватая, што належыш да такога гатунку i што ў цябе такое брыдкое, нядобрае iмя! Але i памiж раслiнамi, як мiж людзьмi, павiнна быць рознiца.

– Рознiца!
– адгукнуўся сонечны прамень i пацалаваў пышную галiнку, але пацалаваў i жоўтыя чортавы падойнiкi, што раслi ў полi; iншыя браты яго сонечныя промнi таксама цалавалi бедныя кветачкi нароўнi з самымi шыкоўнымi...

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога