Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
"Гэта новае чарадзейства злой мачахi", - падумалi яны, але глянулi на рукi Элiзы, што пакрылiся пухiрамi, зразумелi, што яна зрабiлася нямой дзеля iх выратавання. Самы маладзейшы брат заплакаў; слёзы яго капалi ёй на рукi, i там, куды трапляла слязiнка, знiкалi пякучыя пухiры, сцiхаў боль.
Ноч Элiза правяла за сваёй працай; пра адпачынак i не думала - яна думала толькi пра тое, як бы хутчэй вызвалiць сваiх любых братоў. Увесь наступны дзень, пакуль лебедзi лёталi, яна заставалася сам-насам, але нiколi яшчэ час не цёк так хутка. Вось ужо адна сарочка была гатова, i
Раптам у гарах пачулiся гукi паляўнiчых ражкоў. Элiза спалохалася. Гукi ўсё наблiжалiся, затым пачуўся брэх сабак. Дзяўчына схавалася ў пячору, звязала ўсю сабраную крапiву ў пучок i села каля яго. У тую ж хвiлiну з-за кустоў выскачыў вялiкi сабака, за iм другi i трэцi. Сабакi гучна брахалi i бегалi ўзад i ўперад. Хутка ля пячоры сабралiся ўсе паляўнiчыя. Самы прыгожы з iх быў кароль той краiны; ён падышоў да Элiзы. Нiколi яшчэ не сустракаў ён такой прыгажунi!
– Як жа ты трапiла сюды, любачка?
– спытаў ён, але Элiза толькi пахiтала галавой - яна ж не пасмела гаварыць: калi б яна сказала хоць адно слова, яе браты загiнулi б.
Рукi свае Элiза схавала пад фартух, каб кароль не заўважыў пухiроў i драпiн.
– Пойдзем са мной!
– сказаў кароль.
– Тут нельга табе заставацца! Калi ты такая добрая, як i прыгожая, то я апрану цябе ў шоўк i аксамiт, надзену табе на галаву залатую карону, i ты будзеш жыць у маiм велiкапышным палацы.
I ён пасадзiў яе на сядло перад сабой.
Элiза горка плакала, але кароль сказаў:
– Я хачу толькi твайго шчасця. Калi-небудзь ты сама падзякуеш мне.
I ён павёз яе праз горы, а паляўнiчыя ехалi на конях услед.
Вечарам перад iмi паказалася велiкапышная сталiца караля, з палацамi i вежамi, i кароль увёў Элiзу ў свой палац. У высокiх мармуровых пакоях цурчалi фантаны, сцены i столi былi ўпрыгожаны рознымi малюнкамi. Але Элiза не глядзела нi на што, яна сумавала i плакала. Служанкi апранулi яе ў каралеўскае адзенне, уплялi ёй у валасы брыльянтавыя нiткi i надзелi на яе апечаныя пальцы тонкiя пальчаткi.
У багатым убраннi Элiза была такая чароўная, што ўвесь двор пакланiўся ёй, а кароль абвясцiў яе сваёй нявестай. Але каралеўскi епiскап пахiтаў галавой i пачаў нашэптваць каралю, што нямая прыгажуня, мабыць, лясная ведзьма, - яна зачаравала сэрца караля.
Кароль не паверыў яму, ён падаў знак музыкам, загадаў паклiкаць лепшых танцоўшчыц i падаваць на стол дарагiя стравы, а сам павёў Элiзу цераз духмяныя сады ў велiкапышныя пакоi. Але Элiза па-ранейшаму была сумнай i прыгнечанай. Тады кароль адчынiў дзверцы ў маленькi пакой каля спальнi Элiзы. Пакой ўвесь быў завешаны зялёнымi дыванамi i нагадваў лясную пячору, дзе кароль знайшоў Элiзу. На падлозе ляжала вязанка крапiвы, а на сцяне вiсела сплеценая Элiзай сарочка. Усё гэта, як рэдкасць, захапiў з сабою адзiн з паляўнiчых.
– Тут можаш ты прыгадаць сваё былое жытло, - сказаў кароль.
– А вось i твая праца. Можа, ты захочаш iншы раз павесялiцца сярод усёй гэтай пышнасцi, успомнiць былое.
Убачыўшы сваю крапiву i сплеценую сарочку, Элiза з радасцю пацалавала каралю руку,
Епiскап працягваў нашэптваць каралю паганыя выдумкi, але яны не краналi сэрца караля. На наступны дзень згулялi вяселле. Епiскап сам павiнны быў надзець на галаву нявесты карону; ад крыўды ён так шчыльна нацягнуў ёй на лоб вузкi залаты абруч, што кожнаму балюча б стала, ды Элiза нават не заўважыла гэтага.
Яна ўсё думала пра сваiх дарагiх братоў. Вусны яе па-ранейшаму былi сцiснуты, нi адзiнага слова не вылецела з iх, а ў яе вачах свяцiлася гарачае каханне да добрага, прыгожага караля, якi рабiў усё, каб толькi парадаваць яе. З кожным днём яна прывязвалася да яго ўсё больш. О, калi б яна магла расказаць пра свае пакуты! Але яна павiнна была маўчаць, пакуль не скончыць сваю працу.
Начамi яна ўпотай iшла ў свой пакойчык, якi нагадваў пячору, i пляла там адну сарочку за другой. Ужо шэсць сарочак былi гатовы, але калi яна ўзялася за сёмую, то заўважыла, што крапiвы ў яе больш няма.
Элiза ведала, што можа знайсцi такую крапiву на могiлках. I вось уночы яна цiхенька выйшла з палаца.
Сэрца яе сцiскалася ад страху, калi яна прабiралася месячнай ноччу на могiлкi па доўгiх алеях саду, а потым па пустых вулiцах.
На могiлках Элiза нарвала крапiвы i вярнулася дамоў.
Толькi адзiн чалавек не спаў у тую ноч i бачыў Элiзу. Гэта быў епiскап.
Ранiцай епiскап прыйшоў да караля i расказаў яму пра тое, што бачыў ноччу.
– Праганi яе, кароль, яна злая чарадзейка!
– нашэптваў епiскап.
– Няпраўда, Элiза добрая!
– адказаў кароль, але сумненне закралася ў яго сэрца.
Ноччу кароль толькi прытварыўся, што спiць. I вось ён убачыў, што Элiза ўстала i выйшла са спальнi. У наступныя ночы паўтаралася тое ж самае: кароль не спаў i бачыў, як яна хавалася ў сваiм таемным пакоi.
Кароль рабiўся ўсё змрачнейшым. Элiза бачыла гэта, але не разумела, чым незадаволены кароль. Сэрца яе ныла ад страху i ад любасцi да братоў; на яе каралеўскiя апранахi кацiлiся слёзы, што блiшчэлi, бы алмазы, а людзi, якiя бачылi яе багатыя ўборы, зайздросцiлi. I вось хутка-хутка канец яе працы. Ужо дзесяць сарочак былi гатовы, а на адзiнаццатую зноў не хапiла крапiвы. Яшчэ раз, апошнi, патрэбна было пайсцi на могiлкi i нарваць некалькi пучкоў крапiвы. Яна з жахам падумала пра пустынныя могiлкi i ўсё ж вырашыла схадзiць туды.
Уночы Элiза зноў употай выйшла з палаца, але кароль i епiскап сачылi за ёй, i яны ўбачылi, як Элiза схавалася за плотам на могiлках.
Што магла рабiць там каралева?
– Цяпер ты сам бачыш, што яна злая ведзьма, - сказаў епiскап i патрабаваў, каб Элiзу спалiлi на кастры.
I кароль павiнен быў даць згоду.
Элiзу пасадзiлi ў цёмнае сырое падзямелле з жалезнымi кратамi на вокнах, у якiя са свiстам урываўся вецер. Ёй кiнулi ахапак крапiвы, якую яна нарвала на могiлках. Гэта пякучая крапiва павiнна была служыць Элiзе заместа падушкi, а сарочкi, якiя яна звязала, - ложкам. Але нiчога iншага Элiзе i не трэба было. Яна зноў узялася за працу.