Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, як вы сябе адчуваеце?
– спытала гаспадыня, пацягнуўшы саветнiка за рукаво.

Тут ён апамятаўся i са здзiўленнем утаропiўся на сваiх субяседнiкаў, таму што за размовай зусiм забыў, што з iм адбываецца.

"Божа, дзе я?" - падумаў ён, i пры адной думцы аб гэтым у яго закружылася галава.

– Давайце пiць кларэт, мёд i брэменскае пiва!
– закрычаў адзiн з гасцей. I вы з намi!

Увайшлi дзве дзяўчыны, адна з якiх была ў двухколерным чэпчыку*, яны падлiвалi гасцям вiно i нiзка прысядалi. У саветнiка нават мурашы забегалi па спiне.

* Пры каралi

Гансе, у 1495 годзе, быў выпушчаны ўказ, па якiм жанчыны лёгкiх паводзiн павiнны былi насiць чэпчыкi з яркай расфарбоўкай, каб кiдалася ў вочы.

– Што ж гэта такое? Што гэта такое?
– шаптаў ён, але вымушаны быў пiць разам з усiмi. Сабутэльнiкi так на яго населi, што бедны саветнiк зусiм збянтэжыўся, i калi нехта сказаў, што ён, напэўна, п'яны, нiколькi ў гэтым не засумняваўся i толькi папрасiў, каб яму нанялi рамiзнiка. Але ўсе вырашылi, што ён размаўляе па-маскавiцку. Нiколi ў жыццi саветнiк не трапляў у такую грубую i неабчэсаную кампанiю. "Можна падумаць, - казаў ён сабе, - што мы вярнулiся ў часы язычнiцтва. Не, гэта жахлiвейшая хвiлiна ў маiм жыццi!"

Тут яму прыйшло ў галаву: а што, калi залезцi пад стол, падпаўзцi да дзвярэй i ўцячы? Але калi ён быў ужо амаль каля мэты, гулякi заўважылi, куды ён паўзе, i схапiлi яго за ногi. На шчасце, галёшы звалiлiся ў яго з ног, а з iмi рассеялася i чараўнiцтва.

Пры яркiм святле лiхтара саветнiк выразна ўбачыў вялiкi дом, якi стаяў проста перад iм. Ён пазнаў гэты дом, i ўсе суседнiя, пазнаў i Ўсходнюю вулiцу. Сам ён ляжаў на ходнiках, упiраючыся нагамi ў чыесьцi вароты, а побач сядзеў начны вартаўнiк, якi спаў моцным сном.

– Божа! Значыць, я заснуў проста на вулiцы, вось табе i на!
– сказаў саветнiк.
– Так, вось i Ўсходняя вулiца... Як тут светла i прыгожа! Але хто б мог падумаць, што адна шклянка пуншу падзейнiчае на мяне так моцна!

Праз дзве хвiлiны саветнiк ужо ехаў на рамiзнiку ў Хрысцiянаву гавань. Усю дарогу ён успамiнаў перажытыя iм жахi i ад усяго сэрца бласлаўляў шчаслiвую рэальнасць i свой век, якi, нягледзячы на ўсе яго заганы i недахопы, усё-такi быў лепшы за той, у якiм яму толькi што давялося пабываць. I трэба сказаць, што на гэты раз саветнiк юстыцыi разважаў упаўне разумна.

III. Прыгоды вартаўнiка

– Гм, хтосьцi пакiнуў тут свае галёшы!
– сказаў вартаўнiк.
– Гэта, напэўна, лейтэнант, што жыве наверсе. Вось бач якi, кiнуў iх каля самых варот!

Сумленны вартаўнiк, канечне, хацеў было адразу пазванiць i аддаць галёшы iх законнаму ўладальнiку, тым больш, што ў лейтэнанта яшчэ гарэла святло, але пабаяўся разбудзiць суседзяў.

– Ну i цёпла, вiдаць, хадзiць у такiх галёшах!
– сказаў вартаўнiк.
– А скура да чаго мяккая!

Галёшы прыйшлiся якраз яму на нагу.

– I сапраўды як дзiўна ўладкаваны свет, - працягваў ён.
– Узяць хоць бы гэтага лейтэнанта: мог бы зараз спакойна спаць у цёплай пасцелi, - дык не ж, усю ноч ходзiць узад i ўперад па пакоi. Вось каму шчасце! Няма ў яго нi жонкi, нi дзяцей, нi трывог, нi турбот; кожны вечар па гасцях раз'язджае. Добра б мне памяняцца з iм месцамi: я тады стаў бы самым шчаслiвым чалавекам на зямлi!

Не паспеў ён гэта падумаць, як чароўнай сiлай галёшаў iмгненна пераўвасобiўся ў таго афiцэра, што жыў наверсе. Цяпер ён стаяў пасярод пакоя, трымаў у руках лiсток ружовай паперы з вершамi, якiя напiсаў сам лейтэнант. Ды i да каго iншы раз не з'яўляецца паэтычнае натхненне! Вось тады думкi i вылiваюцца ў вершы. На ружовым лiстку было напiсана наступнае:

КАБ Я БАГАТЫМ БЫЎ

"Каб я багатым быў, - з маленства я жадаў,

Абавязкова б афiцэрам стаў,

Насiў бы форму, шаблю i плюмаж!"

Ды выйшла так, што мары ўсе - мiраж.

Сплылi гады - мундзiр i я надзеў,

Ды стаць, на жаль, багатым не паспеў.

Вясёлым дзiцем, у вячэрнi час,

Калi ты помнiш, я бываў у вас,

Цябе я смешнай казкай забаўляў

То быў мой капiтал, якi я сам збiраў.

Узрушана сядзела ты ў акне

I жартам губы цалавала мне.

Каб я багатым быў, дык Бога б я малiў

За тую, што навечна ўжо згубiў...

Жывуць яе краса i дабрата,

Аднак мая пустая калiта,

А казкi не заменяць капiтал,

Бо паразiла беднасць напавал.

Каб я багатым быў, я горычы б не знаў

I на паперу боль не пралiваў.

У гэтыя ж радкi я ўсю душу ўлажыў

I прысвяцiў iх той, якую не забыў.

У сумны верш уклаў я жар любвi!

I я - бядняк. Цябе ж Бог блаславi!

Так, закаханыя вечна пiшуць падобныя вершы, але людзi разумныя iх усё-такi не друкуюць. Чын лейтэнанта, каханне i беднасць - вось злашчасны трохвугольнiк або, дакладней, трохвугольная палова iгральнай косцi, якая кiнута на шчасце i якая раскалолася. Так думаў i лейтэнант, апусцiўшы галаву на падаконнiк i цяжка ўздыхаючы:

"Бядняк вартаўнiк i той шчаслiвейшы, чым я. Ён не ведае маiх пакут. У яго ёсць хатнi ачаг, а жонка i дзецi дзеляць з iм i радасцi, i гора. Ах, як бы мне хацелася быць на яго месцы, бо ён намнога шчаслiвейшы за мяне!"

I ў той жа момант начны вартаўнiк зноў стаў начным вартаўнiком: афiцэрам жа ён зрабiўся толькi дзякуючы галёшам, але, як мы бачылi, не стаў ад гэтага шчаслiвейшым i захацеў вярнуцца ў сваё ранейшае становiшча. Такiм чынам, начны вартаўнiк зноў зрабiўся начным вартаўнiком.

"Якi благi сон мне прыснiўся!
– сказаў ён.
– А зрэшты, даволi забаўны. Прыснiлася мне, што я стаў тым самым лейтэнантам, якi жыве ў нас наверсе, - i да чаго ж сумна ён жыве! Як мне не хапала жонкi i дзяцей: хто-хто, а яны заўсёды гатовы зацалаваць мяне да смерцi".

Начны вартаўнiк сядзеў на ранейшым месцы i кiваў у такт сваiм думкам. Сон нiяк не выходзiў у яго з галавы, а на нагах усё яшчэ былi надзеты галёшы шчасця. Па небе пакацiлася зорка.

"Бач, як пакацiлася, - сказаў сабе вартаўнiк.
– Ну, нiчога, iх там яшчэ шмат засталося. А добра было б убачыць блiжэй усе гэтыя нябесныя штукенцыi. Асаблiва месяц: ён не тое што зорка, мiж пальцаў не праслiзне. Студэнт, якому мая жонка мые бялiзну, кажа, што пасля смерцi мы будзем пералятаць з адной зоркi на другую. Гэта, канечне, хлусня, а ўсё ж як было б цiкава гэтак павандраваць. Эх, калi б мне толькi ўдалося даскочыць да неба, а цела няхай бы ляжала тут, на прыступках".

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне