Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
У гэту пасцель i паклалi прынцэсу на ноч.
Ранiцай у яе спыталi, як яна адпачывала.
– Ах, вельмi кепска!
– сказала прынцэса.
– Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такiм цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сiняках. Жудасна!
Тут усе i зразумелi, што яна была сапраўднай прынцэсай. Адчула гарошыну праз сорак матрацаў i пярын! Такой далiкатнай асобай магла быць толькi сапраўдная прынцэса.
I прынц ажанiўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную
А гарошыну здалi ў музей. Яна мо i цяпер там ляжыць, калi хто не ўкраў яе.
Ведай, гэта гiсторыя - чыстая праўда!
ГОЛЫ КАРОЛЬ
Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любiў прыбiрацца, што трацiў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкi яго цiкавiлi толькi тым, што можна было лiшнi раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзiну дня быў у яго асобны ўбор.
У сталiцы таго караля жылося вельмi весела. Амаль штодня туды наведвалiся замежныя госцi.
I вось аднаго разу прыехалi два ашуканцы. Яны выдалi сябе за ткачоў i сказалi, што могуць вырабiць такую цудоўную тканiну, якой не ведаў яшчэ свет. Нiбыта яна, апроч незвычайных малюнкаў i расфарбовак, робiцца нябачнай для кожнага, хто не на сваiм месцы альбо безнадзейна дурны.
Каралю спадабалася прапанова ашуканцаў. Ён прыняў iх, даў багата грошай, загадаў тут жа ўзяцца за справу. Падумаў кароль: "Вось гэта будзе ўбор! Адразу даведаюся, хто з маiх саноўнiкаў не на сваiм месцы, хто з iх разумны, а хто дурань".
Самазванцы-майстры паставiлi два ткацкiя станкi i пачалi рабiць выгляд, што руплiва працуюць. А на станках, каб вы ведалi, нiякай пражы не было. Хаця яны i патрабавалi для працы найтанчэйшага шоўку i найчысцейшага золата. Усё гэта хавалi ў кiшэнi, а самi праседжвалi за пустымi станкамi зранку да ночы.
Каралю вельмi хацелася паглядзець, якая ж тканiна атрымлiваецца ў майстроў. Але ён прыгадаў пра яе чароўныя якасцi i вырашыў праверыць свайго старога мiнiстра. Падумаў пры гэтым: "Мiнiстр разумны, з годнасцю займае сваё месца. Ён добра разгледзiць тую тканiну".
I вось стары мiнiстр увайшоў у залу, у якой за пустымi станкамi сядзелi ашуканцы.
"Божа, памiлуй!
– падумаў мiнiстр.
– Я нiчога не бачу". Але ўслых не адважыўся сказаць такое.
Ашуканцы паважлiва папрасiлi яго падысцi блiжэй да станка i сказаць, як яму падабаюцца ўзор i фарбы тканiны. Бедны мiнiстр, як нi ўзiраўся, нiчога не бачыў. Ды i бачыць не мог.
I зноў падумаў: "Божа, няўжо я такi дурны? Ратуй божа, каб нiхто пра гэта не даведаўся. Не, нельга прызнавацца, што я не бачу тканiны!"
– Што ж вы нiчога не гаворыце нам?
– спытаў адзiн з ткачоў.
– О, гэта вельмi мiла!
– адказаў мiнiстр.
– Якi ўзор, якiя фарбы! Так, так, я паведамлю каралю, што мне надзвычай спадабалася ваша праца!
– Рады старацца!
– сказалi ашуканцы.
I яны сапраўды старалiся. Пачалi патрабаваць яшчэ
Паслаў кароль да ткачоў свайго новага саноўнiка. Даручыў яму паглядзець, цi хутка будзе закончана праца. З iм, прыстойным служкам караля, адбылося тое, што i з старым мiнiстрам. Ашуканцы абвялi i яго вакол пальца. I ён давёў каралю, што вельмi чароўную тканiну вырабляюць ткачы.
Хутка ўвесь горад загаварыў пра таямнiчую тканiну, з якой будзе зроблены новы каралеўскi ўбор.
Тут ужо i самому каралю закарцела зiрнуць на дзiва. З цэлай свiтай прыдворных ён заявiўся ў майстэрню да хiтрых ашуканцаў.
– Цуд! Цi не праўда?
– наперабой закрычалi пабываўшыя ўжо тут чыноўнiкi. Якi малюнак?.. А фарбы?..
I яны паказвалi пальцамi на пустыя станкi, як бы самi бачылi там нешта.
"Што за глупства!
– падумаў кароль.
– Я нiчога не бачу! Неверагодна, няўжо i я такi бязглузды, як мае мiнiстры?.. Тады не быць мне каралём. А гэта горш за ўсё..."
– О, вельмi, вельмi мiла!
– сказаў урэшце кароль.
– Я ўхваляю!..
I ён задаволена пахiтваў галавой, разглядваючы пустыя станкi. Не хацеў прызнацца, што не бачыць таго, што бачаць яго мiнiстры.
Тут ужо i свiта караля ў адзiн голас пачала паўтараць:
– Вельмi, вельмi мiла!.. Зрабiце, ваша вялiкасць, з гэтай тканiны касцюм для блiжэйшай урачыстай працэсii.
Усе былi ў такiм захапленнi, што кароль раздобрыўся i ўзнагародзiў ашуканцаў рыцарскiмi крыжамi i надаў iм званне прыдворных ткачоў.
Усю ноч напярэдаднi ўрачыстасцi прасядзелi ашуканцы ў майстэрнi. Спалiлi больш за шаснаццаць свечак. Усе верылi, што ткачы рыхтуюць новае адзенне каралю.
Урэшце яны аб'явiлi:
– Гатова!
Кароль у суправаджэннi свiты сам завiтаў у майстэрню. Ашуканцы прадставiлi яму нябачны ўбор, хлуслiва прыгаворвалi:
– Вось гэта - штаны!.. Гэта - камiзэлька!.. А во - кафтан!.. Усё - цуд!.. Лёгкае, што павуцiнка, i не адчуеце на целе!.. У гэтым i хараство!..
– Так, так!
– паўтаралi прыдворныя, хаця нiчога не бачылi i бачыць не маглi.
– А цяпер, ваша каралеўская вялiкасць, зрабiце ласку, скiньце з сябе ўсе адзёжкi i станьце перад вялiкiм люстэркам. Мы адзенем вас!
Кароль раздзеўся дагала. Ашуканцы ўзялiся прыбiраць яго. Рабiлi выгляд, нiбыта адзяюць на яго каралеўскую мантыю. Быццам нешта прымацоўвалi ў плячах, на талii. А кароль паварочваўся перад люстэркам ва ўсе бакi.
– Божа, як усё падыходзiць!.. Як цудоўна сядзiць на каралю новы ўбор!.. шапталiся прыдворныя, нiхто не асмельваўся сказаць праўду.
У такiм новым адзеннi кароль выйшаў на вулiцу. Камергеры, якiя заўсёды насiлi шлейф каралеўскай мантыi, i цяпер як бы неслi яе. Усе людзi, як убачылi караля, наперабой загаварылi: