Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён зноў вярнуўся на Ўсходнюю вулiцу i паспеў ужо прайсцi яе амаль усю, калi ўзышоў месяц.

"Божа, што гэта тут панабудавалi такое?" - здзiвiўся саветнiк, убачыўшы перад сабой Усходнiя Гарадскiя вароты, якiя ў тыя далёкiя часы стаялi ў канцы Ўсходняй вулiцы.

Нарэшце, ён знайшоў брамку i выйшаў на цяперашнюю Новую каралеўскую плошчу, якая ў тыя часы была проста вялiкiм лугам. На лузе там i сям тырчалi кусты, i ён быў перасечаны цi то шырокiм каналам, цi то ракой. На супрацьлеглым беразе размясцiлiся бедныя домiкi галандскiх шкiпераў, чаму i месца гэтае называлася Галандскай вышынёй.

– Божа мой! Цi гэта мiраж, фата-моргана, цi я... божа... п'яны? застагнаў саветнiк юстыцыi.
– Што ж гэта такое? Што ж гэта такое?

I саветнiк зноў павярнуў назад, падумаўшы, што захварэў. Iдучы па вулiцы, ён цяпер уважлiва прыглядаўся да дамоў i заўважыў, што ўсе яны даўнейшай пабудовы i многiя накрыты саломай.

– Але, канечне, я захварэў, - уздыхнуў ён, - а ўсяго ж адну шклянку пуншу выпiў, але мне i гэта зашкодзiла. I трэба ж дадумацца - частаваць гасцей пуншам i гарачай ласосiнай! Не! Я абавязкова пагавару аб гэтым з агентшай. Вярнуцца хiба да iх i расказаць, якая са мной здарылася бяда? Не, няёмка. Ды яны ўжо, бадай, даўно спаць паляглi.

Ён пачаў шукаць дом iншых сваiх знаёмых, але яго таксама не аказалася на месцы.

– Не, гэта проста жах нейкi! Не пазнаю Ўсходняй вулiцы. Нi адной крамы! Усё толькi старыя, нiкчэмныя халупы - можна падумаць, што я трапiў у Раскiле альбо Рынгстэд. Так, кепскiя мае справы! Ну што ўжо тут саромецца, вярнуся да агента! Але, чорт вазьмi, як мне знайсцi яго дом? Я болей не пазнаю яго. Ага, тут, здаецца, яшчэ не спяць!.. Ах, я зусiм расхварэўся, зусiм расхварэўся.

Ён наткнуўся на прачыненыя дзверы, з-за якiх лiлося святло. Гэта быў адзiн з тых старадаўнiх шынкоў, якiя былi падобны на цяперашнiя нашы пiўныя. Агульны пакой нагадваў голшцiнскую харчэўню. У iм сядзела некалькi пастаянных клiентаў - шкiперы, капенгагенскiя бюргеры i яшчэ нейкiя людзi, з выгляду вучоныя. Папiваючы з кубкаў пiва, яны вялi гарачую спрэчку i не звярнулi нiякай увагi на новага наведвальнiка.

– Даруйце, - сказаў саветнiк гаспадынi, якая падышла да яго, - мне раптам стала кепска. Вы не дастанеце мне рамiзнiка? Я жыву ў Хрысцiянавай гаванi.

Гаспадыня паглядзела на яго i сумна пахiтала галавой, пасля нешта сказала па-нямецку. Саветнiк падумаў, што яна дрэнна разумее па-дацку, i паўтарыў сваю просьбу на нямецкай мове. Гаспадыня ўжо заўважыла, што наведвальнiк апрануты неяк дзiўна, а цяпер, пачуўшы нямецкую гаворку, канчаткова пераканалася ў тым, што перад ёю iншаземец. Яна вырашыла, што ён дрэнна сябе адчувае, i прынесла яму кубак саланаватай калодзежнай вады.

Саветнiк абапёрся галавой на руку, глыбока ўздыхнуў i задумаўся: куды ж ён усё-такi трапiў?

– Гэта вячэрнi выпуск "Дня"?
– спытаў ён, проста каб сказаць што-небудзь, убачыўшы, як гаспадыня прыбiрае вялiкi аркуш паперы.

Яна яго не зразумела, але ўсё-такi працягнула яму аркуш: гэта была старадаўняя гравюра з адлюстраваннем дзiўнага свячэння неба, якое аднойчы назiралi ў Кёльне.

– Антыкварная карцiна!
– сказаў саветнiк, убачыўшы гравюру, i адразу ажывiўся: - Дзе вы дасталi гэтую рэдкасць? Вельмi, вельмi цiкава, хаця i суцэльная выдумка. На самой справе гэта было проста паўночнае ззянне, як тлумачаць цяпер вучоныя; i, верагодна, падобныя з'явы называюцца электрычнасцю.

Тыя, што сядзелi блiзка i чулi яго словы, паглядзелi на яго з павагай; адзiн чалавек нават падняўся, пачцiва зняў капялюш i сказаў з самым сур'ёзным выглядам:

– Вы, вiдавочна, вялiкi вучоны, масье?

– О не, - адказаў саветнiк, - проста я магу паразмаўляць аб тым-сiм, як i ўсялякi iншы.

– Моdestia* - цудоўнейшая дабрадзейка, - прамовiў яго субяседнiк. Зрэшты, аб сутнасцi вашага выказвання mihi secus vedetur**, хаця i ахвотна ўстрымаюся пакуль выказваць маё ўласнае jedicium***.

* Сцiпласць (лац.).

** я iншай думкi (лац.).

*** меркаванне (лац.).

– Асмелюся спытаць, з кiм маю задавальненне размаўляць?
– пацiкавiўся саветнiк.

– Я бакалаўр багаслоўя, - адказаў той.

Гэтыя словы ўсё растлумачылi саветнiку - незнаёмец быў апрануты ў адпаведнасцi са сваiм вучоным званнем. "Напэўна, гэта нейкi стары сельскi настаўнiк, - падумаў ён, - чалавек як не з гэтага свету, якiх яшчэ можна сустрэць у аддаленых кутках Ютландыi".

– Тут, канечне, не locus docendi*, - гаварыў багаслоў, - але я ўсё-такi вельмi прашу вас працягваць сваю гаворку. Вы, канечне, досыць начытаны ў старажытнай лiтаратуры!

* Месца вучоных размоў (лац.).

– О так! Вы кажаце праўду, я нярэдка пачытваю старажытных аўтараў, дакладней, усе iх добрыя творы; але вельмi люблю i навейшую лiтаратуру, толькi не "Звычайныя гiсторыi"; iх хапае i ў жыццi!

– Звычайныя гiсторыi?
– перапытаў багаслоў.

– Але, я кажу аб гэтых новых раманах, якiх столькi цяпер выходзiць.

– О, яны вельмi дасцiпныя i карыстаюцца поспехам пры двары, - усмiхнуўся бакалаўр.
– Кароль асаблiва любiць раманы аб Iфвенце i Гаўдзiяне, у якiх расказваецца аб каралi Артуры i рыцарах Круглага стала, i нават дазволiў жартаваць па гэтай прычыне са сваiмi наблiжанымi*.

* Славуты дацкi пiсьменнiк Хольберг расказвае ў сваёй "Гiсторы Дацкай дзяржавы", што, прачытаўшы раман аб рыцарах Круглага стала, кароль Ганс аднойчы сказаў жартам свайму наблiжанаму Ота Руду, якога вельмi любiў: "Гэтыя паны Iфвент i Гаўдзiян, аб якiх гаворыцца ў гэтай кнiзе, былi выдатныя рыцары. Такiх цяпер больш не сустрэнеш". На што Ота Руд адказаў: "Калi б цяпер сустракалiся такiя каралi, як кароль Артур, то, напэўна, знайшлося б нямала такiх рыцараў, як Iфвент i Гаўдзiян".

– Гэтых раманаў я яшчэ не чытаў, - сказаў саветнiк юстыцыi.
– Напэўна, гэта Хейберг што-небудзь новае выпусцiў?

– Не, што вы, не Хейберг, а Готфрэд фон Гемен, - адказаў бакалаўр.

– Дык вось хто аўтар!
– усклiкнуў саветнiк.
– Якое старажытнае iмя? Гэта ж наш першы дацкi кнiгадрукар, цi не так?

– Але, ён наш першадрукар!
– пацвердзiў багаслоў.

Такiм чынам, пакуль што ўсё iшло цудоўна. Калi адзiн з гараджан загаварыў аб чуме, якая лютавала тут некалькi гадоў назад, а iменна ў 1484 годзе, саветнiк падумаў, што гаворка iдзе аб нядаўняй эпiдэмii халеры, i размова паспяхова працягвалася. А пасля як было не згадаць закончаную зусiм нядаўна пiрацкую вайну 1490 года, калi ангельскiя каперы захапiлi дацкiя караблi, што стаялi на рэйдзе. Тут саветнiк, успомнiўшы аб падзеях 1801 года, ахвотна далучыў свой голас да агульных нападак на ангельцаў. Але далей размова штосьцi перастала ладзiцца i ўсё часцей перапынялася магiльнай цiшынёй. Добры бакалаўр быў вельмi ўжо недаверлiвы: самыя простыя меркаваннi саветнiка здавалiся яму чымсьцi незвычайна смелым i фантастычным. Субяседнiкi глядзелi адзiн на аднаго з усё ўзрастаючым здзiўленнем, i калi нарэшце канчаткова перасталi разумець адзiн аднаго, бакалаўр, спрабуючы паправiць справу, загаварыў на латынi, але гэта мала дапамагло.

Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия