Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не, я не магу паляцець з табой, - сказала яна ластаўцы.
– Бывай, бывай, мiлая дзяўчынка!
– прашчабятала ластаўка i вылецела на волю.
Дзюймовачка паглядзела ёй у след, i слёзы закапалi ў яе з вачэй - вельмi палюбiла яна гэту птушку.
– Цвi-вiць, цвi-вiць!
– крыкнула ластаўка i знiкла ў зялёным лесе.
А Дзюймовачка засталася ў мышынай нары. Цяпер ёй жылося вельмi дрэнна. Ёй зусiм не дазвалялi выходзiць на сонейка, а поле вакол норкi палявой мышы зарасло высокiм тоўстым калоссем i здавалася Дзюймовачцы дрымучым лесам.
I вось аднойчы прыйшоў
– Ну цяпер табе трэба рыхтаваць пасаг, - сказала старая мыш.
– Ты выйдзеш за важнага пана, i трэба, каб у цябе ўсяго было ўдосталь.
I Дзюймовачцы давялося цэлымi днямi прасцi пражу.
Старая мыш наняла чатырох павукоў, i яны днём i ноччу сядзелi ў мышынай нары i ткалi розныя тканiны.
А тоўсты сляпы крот прыходзiў кожны вечар у госцi i балбатаў пра тое, што хутка лету канец, сонца не будзе пячы зямлю, i яна зноў стане мяккай i пульхнай. Вось тады яны справяць вяселле. Але Дзюймовачка ўсё сумавала i плакала: яна зусiм не хацела выходзiць за тоўстага крата.
Кожнай ранiцай на ўзыходзе сонца, i кожны вечар, калi быў заход, Дзюймовачка выходзiла на парог мышынай норкi; калi-нiкалi вецер рассоўваў каласы, i ёй прыпадала ўбачыць кавалачак блакiтнага неба.
"Як светла, як хораша тут, на волi!" - думала Дзюймовачка i ўсё згадвала пра ластаўку; ёй вельмi хацелася б пабачыцца з птушкай, але ластаўкi нiдзе не было бачна: пэўна, яна лётала там, далёка-далёка ў зялёным лесе.
I вось надышла восень. Пасаг Дзюймовачкi быў гатовы.
– Праз чатыры тыднi тваё вяселле!
– сказала Дзюймовачцы старая мыш.
Але Дзюймовачка заплакала i сказала, што не хоча выходзiць за сумнага крата.
– Глупства!
– сказала старая мыш.
– Не ўпарцiся, а не то я ўкушу цябе сваiм белым зубам. Чым табе крот не муж? У самой каралевы няма такога чорнага аксамiтнага футра, як у яго. Ды i ў склепах у яго не пуста. Богу дзякуй за такога мужа!
Нарэшце надышоў дзень вяселля, i крот прыйшоў за сваёй нявестай. Цяпер Дзюймовачцы давядзецца перасялiцца ў крацiную нару, жыць глыбока пад зямлёй, i нiколi яна не ўбачыць сонца - крот нi за што не дазволiць ёй выходзiць з нары.
А беднай Дзюймовачцы было так цяжка назаўсёды развiтвацца з ясным сонейкам! I Дзюймовачка выйшла зiрнуць на сонейка ў апошнi раз.
Хлеб быў ужо сабраны з поля, i з зямлi зноў тырчэлi адны голыя, пасохлыя сцяблiны. Дзяўчынка адышла ад мышынай норкi далей i працягнула да сонца рукi:
– Бывай, сонейка, бывай!
Потым яна ўбачыла маленькую чырвоную кветку, абняла яе i сказала:
– Пакланiся, кветачка, ад мяне мiлай ластаўцы, калi ўбачыш яе!
– Цвi-вiць, цвi-вiць!
– раптам пачулася над яе галавой.
Дзюймовачка падняла вочы i ўбачыла ластаўку, якая пралятала побач. Ластаўка таксама ўбачыла дзяўчынку i вельмi ўзрадавалася, а Дзюймовачка заплакала i расказала ластаўцы як ёй не хочацца выходзiць за тоўстага крата i жыць з iм глыбока пад зямлёй, куды нiколi не заглядвае сонейка.
– Ужо надыходзiць халодная зiма, - сказала ластаўка, - i я адлятаю далёка-далёка, у цёплыя краi. Хочаш ляцець са мной? Сядай да мяне на спiну, толькi прывяжы сябе мацней поясам, i мы паляцiм з табой ад
– Так, так, я хачу з табой!
– сказала Дзюймовачка.
Яна села ластаўцы на спiну i моцна прывязала сябе поясам да самага вялiкага пёрка.
Ластаўка ўзвiнулася стралой i паляцела над цёмнымi лясамi, над сiнiмi марамi i высокiмi гарамi, пакрытымi снегам. Тут было вельмi холадна, i Дзюймовачка ўся схавалася ў цёплыя пёркi ластаўкi i высунула толькi галаву, каб дзiвiцца цудоўнымi месцамi, над якiмi яны праляталi.
Але вось i цёплыя краi! Тут сонца ззяла значна ярчэй, неба было ўдвая вышэй, чым у нас, а каля канаў i платоў вiўся цудоўны зялёны вiнаград. У лясах раслi лiмоны i апельсiны, пахла мiртамi i духмянай мятай, а па дарожках бегала вясёлая дзятва i лавiла вялiзных стракатых матылёў. Але ластаўка ляцела ўсё далей.
На беразе цудоўнейшага блакiтнага возера сярод зялёных кучаравых дрэў стаяў старадаўнi белы мармуровы палац. Вiнаградныя лозы абвiвалi яго высокiя калоны, а наверсе, пад дахам, ляпiлiся птушыныя гнёзды. У адным з iх i жыла ластаўка.
– Вось мой дом!
– сказала ластаўка.
– А ты выберы сабе самую прыгожую кветку ўнiзе, я пасаджу цябе туды, i ты будзеш жыць цудоўна.
Дзюймовачка ўзрадавалася i ад радасцi запляскала ў далонi.
Унiзе ляжалi кавалкi белага мармуру - гэта звалiлася верхняя частка адной калоны i разбiлася на тры кавалкi, - памiж мармуровымi абломкамi раслi вялiкiя белыя кветкi. Ластаўка спусцiлася i пасадзiла дзяўчынку на шырокi пялёстак. Але што за дзiва! У чашачцы сядзеў маленькi чалавечак, беленькi i празрысты, нiбыта ён быў са шкла. За плячыма ў яго дрыжэлi лёгкiя крылцы, а на галаве блiшчэла маленькая залатая карона. Ростам ён быў не больш за нашу Дзюймовачку. Гэта быў кароль эльфаў.
Калi ластаўка падляцела да кветкi, эльф зусiм перапалохаўся. Ён быў такi маленькi, ластаўка такая вялiкая! Але ён вельмi ўзрадаваўся, калi ўбачыў Дзюймовачку, - ён нiколi яшчэ не бачыў такой прыгожай дзяўчынкi. Ён нiзка пакланiўся ёй i спытаў, як яе завуць.
– Дзюймовачка, - адказала дзяўчынка.
– Мiлая Дзюймовачка, - сказаў эльф, - цi не хочаш ты быць маёй жонкай?
I Дзюймовачка адразу згадзiлася.
Тады з кожнай кветкi вылецелi эльфы i прынеслi Дзюймовачцы падарункi. Самым лепшым падарункам былi празрыстыя крылцы, зусiм як у страказы. Iх прывязалi Дзюймовачцы на спiну, i яна таксама магла цяпер лётаць з кветкi на кветку. Вось было радасцi i весялосцi!
А ластаўка сядзела наверсе, у сваiм гняздзечку, i спявала песнi, як магла.
Яна спявала эльфам вясёлыя песнi пра цёплую зiму, а калi ў халодныя краiны прыйшла вясна, ластаўка пачала збiрацца на радзiму.
– Бывай, бывай!
– прашчабятала ластаўка i зноў паляцела з цёплых краёў у Данiю.
Там у яе было маленькае гняздзечка, якраз над акном чалавека, якi ўмеў добра расказваць казкi. Ластаўка расказала яму пра Дзюймовачку, а ад яго i мы даведалiся пра ўсю гэту гiсторыю.