Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А тому злоснаму, што першы пачаў цвялiцца з нас, яму што будзе? спыталiся маладыя буслы.

– У стаўку ляжыць адно мёртвае дзiцятка, яно заспалася да смерцi; вось яго мы аднясем злоснаму хлапчуку. Няхай паплача, убачыўшы, што мы прынеслi яму мёртвага брацiка. А вось тому добраму хлопчыку, - спадзяюся, вы не забылiся пра яго, - якi сказаў, што грэх цвялiцца з жывёлы, мы прынясем зараз i брацiка i сястрычку. Яго завуць Петар, будзем жа i мы ў ягоны гонар звацца Петарамi!

Як сказана, так i было зроблена, i вось усiх буслоў завуць з таго часу Петарамi.

ШЧЫРАЯ

ПРАЎДА

– Жахлiвае здарэнне!
– сказала курыца, якая жыла зусiм у iншым краi горада, а не там, дзе здарыўся выпадак.
– Жахлiвае здарэнне ў куратнiку! Я проста баюся цяпер начаваць адна! Добра, што нас шмат на седале!

I яна ўзялася расказваць, ды так, што ва ўсiх курэй пер'е паднялося дыбам, а ў пеўня скурчыўся грэбень.

Сонца садзiлася, i ўсе куры былi ўжо на седале. Адна з iх, белая каратканожка, курыца ва ўсiх адносiнах прыстойная i паважаная, якая спраўна несла яек столькi, колькi трэба, сеўшы зручней, пачала перад сном чысцiцца i распрамляць дзюбаю пер'е. I вось адна маленькая пярынка вылецела i ўпала на дол.

– Бач, як паляцела!
– сказала курыца.
– Але нiчога, чым лепш я прыбiраюся, тым болей прыгажэю!

Гэта яна сказала проста так, жартам, - курыца ўвогуле была вясёлая па характары, але гэта нiяк не замiнала ёй быць, як мы ўжо казалi, вельмi i вельмi паважанай курыцаю. Неўзабаве яна заснула.

У куратнiку было цёмна. Куры ўсе сядзелi поплеч, i тая, што была збоку з гэтай прыстойнай курыцаю, не спала яшчэ: яна не тое каб наўмысна падслухоўвала суседчыныя шэпты, але ўсё ж крыху чула iх, - бо так i трэба, калi хочаш мiрна жыць з суседзямi. I вось яна не выцерпела i прашаптала другой сваёй суседцы:

– Чула? Я не хачу называць iмён, але тут ёсць курыца, якая можа вырваць на сабе ўсё пер'е, каб толькi быць прыгажэйшай. Каб была я пеўнем, дык пагарджала б ёю!

Якраз над курамi сядзела ў гняздзе сава з мужам i дзеткамi; совы маюць востры слых, i яны пачулi ўсё, што тут гаварылi. Усе яны пры гэтым жвавей пакручвалi вачыма, а савiха махала крыллем, нiбы веерамi.

– Тс-с! Не слухайце, дзеткi! Зрэшты, вы, канечне, ужо чулi? Я таксама. Ах! Проста вушы вянуць. Адна курыца да таго дайшла, што пачала вырываць на сабе пер'е перад самымi вачыма пеўня!

– Рrеnez gаrde аuх еnfаnts!* - сказаў сава-бацька.
– Дзецям зусiм не варта чуць такое!

* Цiшэй, тут дзецi! (фр.)

– Трэба будзе расказаць пра гэта нашай суседцы, яна такая мiлая асоба!

I савiха паляцела да суседкi.

– У-гу, у-гу!
– загукалi пасля абедзве савы над недалёкай галубятняй.
– Вы чулi? Вы чулi? У-гу! Адна курыца выскубла з сябе ўсё пер'е дзеля пеўня! Яна замерзне, замерзне насмерць! Калi ўжо не акачанела! У-гу!

– Вур-вур! Дзе? Дзе?
– вуркаталi галубы.

– На суседняй сядзiбе! Гэта амаль на маiх вачах было! Проста непрыстойна i гаварыць пра гэта, але ўсё тут шчырая праўда!

– Верым, верым!
– сказалi галубы i завуркаталi курам, якiя сядзелi знiзу:

– Вур-вур! Адна курыца, кажуць, нават дзве курыцы

выскублi з сябе ўсё пер'е, каб спадабацца пеўню! Небяспечная задума! Можна ж прастудзiцца i памерцi, ды яны памерлi ўжо!

– Кукарэку!
– заспяваў певень, узлятаючы на плот.
– Прачнiцеся!
– У яго самога вочы яшчэ зусiм злiпалiся спрасоння, а ён ужо крычаў: - Тры курыцы загiнулi ад няшчаснага кахання да пеўня! Яны выскублi на сабе ўсё пер'е! Такая вось непрыстойная гiсторыя! Не хачу маўчаць пра яе! Няхай разыдзецца гэта па ўсiм свеце!

– Няхай, няхай!
– запiшчалi кажаны, закудахкалi куры, загарланiлi пеўнi. Няхай, няхай!

I гiсторыя паняслася - з двара ў двор, з куратнiка ў куратнiк i дайшла нарэшце да таго месца, адкуль пачалася.

– Пяць курыц, - гаварылi тут, - выскублi з сябе ўсё пер'е, каб паказаць, хто з iх болей схуднеў ад любовi да пеўня! Пасля яны задзяўблi адна адну насмерць, на сорам i ганьбу ўсяму свайму роду i на страту сваiм гаспадарам!

Курыца, якая згубiла адну пярынку, канечне, не ўведала, што гэтая гiсторыя пачалася з яе, i, як курыца ва ўсiх адносiнах паважная, сказала:

– Я пагарджаю такiмi курамi! Але такiх нямала! Пра такiя рэчы, аднак, нельга маўчаць! I я, са свайго боку, зраблю ўсё, каб гэтая гiсторыя трапiла ў газеты! Няхай разыдзецца па ўсiм свеце - гэтыя куры i ўвесь iхнi род вартыя такога!

I ў газетах сапраўды змясцiлi ўсю гiсторыю, i гэта шчырая праўда: адной маленькай пярынцы зусiм не цяжка пераўтварыцца ажно ў пяць курыц!

ШТО МУЖ НI ЗРОБIЦЬ, УСЁ ДОБРА

Раскажу я табе казку, якую сам чуў у маленстве. I кожны раз, як я ўспамiнаў яе пасля, яна здавалася мне ўсё лепшай i лепшай, бо i з казкамi бывае гэтак жа, як шмат з кiм з людзей: з гадамi яны становяцца ўсё лепшымi i лепшымi, i гэта вельмi добра!

Ты, вядома, бываў у вёсцы, i табе, напэўна, даводзiлася бачыць старэнькiя вясковыя хаты з саламянымi стрэхамi. Стрэхi гэтыя абраслi мохам, травою, на вiльчыку абавязкова буслiнае гняздо, сцены пакрывiлiся, акенцы нiзенькiя, i адчыняецца ўсяго адно; на кухнi печ выпучваецца, нiбы жывот таўстуна; цераз агароджу звiсае куст бузiны. А дзе трапiцца лужына, па якой плавае качка з качанятамi, там прыткнулася i вузлаватая, каравая вярба. Каля хаты ёсць, вядома, навязаны на ланцуг сабака, якi брэша на ўсiх i кожнага.

Якраз вось такая хатка i стаяла ў адной вёсцы, а ў ёй жылi старыя муж з жонкай. Ды як нi бедна яны жылi, сёе-тое было ў iх i лiшняе. Так яны маглi абысцiся без свайго каня, бо работы для яго не было, i ён цэлыя днi пасвiўся ў прыдарожнай канаве. Муж часамi ездзiў на канi ў горад, iншы раз пазычаў яго суседзям, за што тыя расплачвалiся дробнымi паслугамi. Але ўсё-такi выгадней было б прадаць гэтага каня або памяняць на што-небудзь больш патрэбнае. А на што памяняць?

– Ну, што прадаць, а што купiць, ты лепей за мяне ведаеш!
– сказала мужу жонка.
– Цяпер якраз кiрмаш у горадзе, едзь туды, ды i прадай конiка або памяняй з выгадай! Ты ж у мяне заўсёды што нi зробiш, дык усё добра! Едзь з Богам!

Поделиться:
Популярные книги

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора