Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Вецер падхапiў гэтыя размовы i разнёс iх далёка-далёка па ўсёй ваколiцы.
– Чаго толькi не прыходзiцца перажыць!
– сказаў лопух.
– Мой першынец трапiў у пятлiцу, мой паследак трапiў у рамку! Куды ж траплю я?
А асёл стаяў каля дарогi i касавурыўся на яго:
– Падыдзi ж да мяне, салодкi мой! Я не магу падысцi да цябе - вяроўка кароткая!
Але лопух не адказваў; ён усё больш i больш акунаўся ў думы. Так ён прадумаў амаль да каляд i нарэшце расцвiў думкай: "Калi дзеткi ўладкаваны добра, бацькi могуць прастаяць i за металiчнымi прутамi!"
– Вось гэта высакародная думка!
–
– Але i вы зоймеце ганаровае месца!
– У гаршку цi ў рамцы?
– спытаў лопух.
– У казцы!
– адказаў прамень.
Вось яна, гэтая казка!
АНЁЛ
Кожны раз, калi памiрае добрае, мiлае дзiця, з неба спускаецца божы анёл, бярэ дзiця на рукi i аблятае з iм на сваiх вялiкiх крылах усе яго любiмыя мясцiны. Па шляху яны набiраюць цэлы букет розных кветак i бяруць iх з сабою на неба, дзе яны расцвiтаюць яшчэ ярчэй, чым на зямлi. Бог прыцiскае ўсе кветкi да свайго сэрца, а адну кветку, якая здасца яму мiлей за ўсе iншыя, цалуе; кветка атрымае тады голас i можа далучыцца да хору блажэнных духаў.
Усё гэта апавядаў божы анёл мёртваму дзiцёнку, узносячы яго ў сваiх абдымках на неба; дзiця слухала анёла, як скрозь сон. Яны праляталi над тымi мясцiнамi, дзе так часта гулялi дзецi пры жыццi, праляталi над зялёнымi садамi, дзе расло мноства цудоўных кветак.
– Якiя ж узяць нам з сабою на неба?
– спытаўся анёл.
У садзе стаяў цудоўны, стройны ружовы куст, але нейчая злая рука надламала яго, так што галiны, усыпаныя буйнымi, напаўраспушчанымi бутонамi, амаль завялi i сумна павiслi.
– Бедны куст!
– сказала дзiця.
– Возьмем яго, каб ён зноў расцвiў там, на небе.
Анёл узяў куст i так моцна пацалаваў дзiця, што яно злёгку прыадкрыла вочкi. Потым яны нарвалi яшчэ шмат яркiх кветак, але, акрамя iх, узялi i сцiплы грымотнiк i просценькiх браткоў.
– Ну вось, цяпер i хопiць!
– сказала дзiця, але анёл пакiваў галавой, i яны паляцелi далей.
Ноч была цiхая, светлая; увесь горад спаў; яны праляталi над адной з самых вузкiх вулiц. На маставой валялася салома, попел i ўсякi хлам: чарапкi, абломкi алебастры, анучы, старыя донцы ад капелюшоў, словам, усё, што ўжо адслужыла свой век або згубiла ўсякi выгляд; напярэдаднi якраз быў дзень пераезду.*
* У Капенгагене кватэры здымалiся звычайна на паўгода, з 1 сакавiка да 1 верасня i з 1 верасня да 1 сакавiка; гэтыя два днi i былi днямi агульнага пераезду з кватэры на кватэру.
I анёл паказаў на разбiты кветачны гаршчок, якi валяўся сярод гэтага хламу i з якога вывалiўся камяк зямлi, увесь аплецены каранямi вялiкай польнай кветкi; кветка звяла i нiкуды больш не была вартая, яе i выкiнулi.
– Возьмем яе з сабою!
– сказаў анёл.
– Я раскажу табе пра гэтую кветку, пакуль мы ляцiм!
I анёл пачаў расказваць.
– На гэтай вузкай вулiцы, у нiзкiм падвале, жыў бедны хворы хлопчык. З самых раннiх гадоў ён ляжаў у пасцелi; калi ж адчуваў сябе асаблiва добра, то праходзiў на мылiцах па сваёй каморцы разы два назад i ўперад, вось i ўсё. Бывала, летам сонейка заглядвала на паўгадзiны i ў падвал; тады хлопчык садзiўся на сонейку i, трымаючы рукi супраць святла, любаваўся, як прасвечваецца ў яго тонкiх пальцах кроў; такое сядзенне на сонейку замяняла яму прагулку. Пра багатае асенняе ўбранне
Аднойчы суседаў сын прынёс хлопчыку польных кветак, памiж iмi была адна з карэньчыкамi; хлопчык пасадзiў яе ў кветкавы гаршчок i паставiў на акне каля свайго ложка. Мусiць, лёгкая рука пасадзiла кветку: яна прынялася, стала расцi, пускаць парасткi, кожны год цвiла i была для хлопчыка цэлым садам, яго маленькiм зямным скарбам. Хлопчык палiваў яе, даглядаў i клапацiўся пра тое, каб яго не абмiнуў нiводзiн прамень, якi прабiваўся ў каморку. Дзiця жыло i дыхала сваёй любiмiцай: яна ж цвiла, пахла i прыгажэла для яго аднаго. Да кветкi павярнуўся хлопчык нават у тую апошнюю хвiлiну, калi яго клiкаў да сябе гасподзь Бог... Вось ужо цэлы год, як хлопчык у Бога; цэлы год стаяла кветка, усiмi забытая, на акне, завяла, засохла i была выкiнута на вулiцу разам з iншым хламам. Вось гэтую бедную, завялую кветку мы i ўзялi з сабой: яна дала нам куды больш радасцi, чым самая яркая кветка ў садзе каралевы.
– Адкуль ты ведаеш усё гэта?
– спытала дзiця.
– Ведаю!
– адказаў анёл.
– Я ж сам быў тым бедным калекам хлопчыкам, якi хадзiў на мылiцах! Я пазнаў сваю кветку!
I дзiця шырока-шырока адкрыла вочкi, углядаючыся ў прывабны, радасны твар анёла. У тую ж самую хвiлiну яны апынулiся на небе ў Бога, дзе пануюць вечныя радасць i шчасце. Бог прыгарнуў да свайго сэрца мёртвае дзiця - i ў таго выраслi крылы, як у iншых анёлаў, ён паляцеў разам з iмi. Бог прытулiў да сэрца i ўсе кветкi, пацалаваў жа толькi бедную, звялую польную кветку, i тая далучыла свой голас да хору анёлаў, якiя акружалi Бога; адны ляталi каля яго, другiя - трошкi далей, трэцiя - яшчэ далей, i так да бясконцасцi, але ўсе былi аднолькава шчаслiвыя. Усе яны спявалi - i малыя, i вялiкiя, i добрае, толькi што памершае дзiця, i бедная польная кветачка, выкiнутая на маставую разам са смеццем i хламам.
БУСЛЫ
На даху самага крайняга дамка ў адным маленькiм мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамi, якiя высоўвалi з гнязда свае маленькiя чорныя дзюбы, - яны ў iх яшчэ не паспелi пачырванець. Непадалёку ад буслянкi, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку i падцiснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу ён падцiскаў, каб не стаяць на варце без справы. Можна было падумаць, што ён выразаны з дрэва, такi ён быў нерухомы.
"Вось важна дык важна!
– думаў ён.
– Ля буслянкi маёй жонкi стаiць вартавы! Хто ж ведае, што я ейны муж? Могуць падумаць, што я выпраўлены сюды ў каравул. Вось жа важна!" I ён па-ранейшаму стаяў на адной назе.
На вулiцы гуляла дзятва; убачыўшы бусла, самы гарэзлiвы з хлапчукоў зацягнуў, як умеў ды памятаў, старадаўнюю песеньку пра буслоў; за iм падхапiлi ўсе астатнiя:
Бусел, бусел белы,
Што стаiш дзень цэлы
На назе адной?
Дом пiльнуеш свой?
Можа, хочаш гэтак
Зберагчы ты дзетак?
Смешна з клопатаў тваiх,
Мы ўсё роўна зловiм iх!
Аднаго мы - на шнурок,
А другога - у ставок,
Трэцяга - заколем,
Меншага - зняволiм