Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Так, i ты так ад усёй душы аплявушыла яго, што люба-дорага!
– Я ж не ведала, што гэта ты! Ты дагнаў свой лiст! Якi ты быў бравы, прыгожы, ды ты i цяпер усё такi ж! З кiшэнi ў цябе тырчэла жоўтая шаўковая хусцiнка, а на галаве красаваўся цыратовы капялюш! Такi франт! Але што за непагадзь была, i на што была падобная наша вулiца!..
– Пасля мы пажанiлiся!
– прадоўжыў стары матрос.
– Помнiш? А там заявiлiся ў нас дзеткi: першы хлапчук, потым Мары, Нiльс, Петэр i Ханс Крысцiян!
– Як яны выраслi i якiмi сталi добрымi людзьмi! Усе iх любяць!
– Цяпер ужо ў iхнiх
– сказаў стары.
– I якiя мацакi нашы праўнукi!.. Здаецца мне, што наша вяселле было якраз у гэткую пару.
– Якраз сёння!
– сказала Бузiнавая матулька i прасунула галаву памiж старымi, але тыя падумалi, што гэта хiтае iм галавою суседка. Яны сядзелi побач, узяўшыся за рукi, i з любоўю пазiралi адно на аднаго. Крыху пазней падышлi да iх дзецi i ўнукi. Яны ж добра ведалi, што сёння дзень залатога вяселля старых, i ўжо вiншавалi iх ранiцай, але тыя паспелi забыцца пра гэта, хоць выдатна помнiлi ўсё, што здарылася шмат гадоў таму. Бузiна так i пахла, сонейка апускалася i свяцiла на развiтанне старым проста ў твар, ружовячы iхнiя шчокi. Меншы з унукаў падскокваў вакол дзядулi i бабулi i радасна галёкаў. Бузiнавая матулька хiтала галавою i крычала "ура" разам з усiмi.
– Ды гэта ж зусiм не казка!
– сказаў хлопчык, калi апавядальнiк замоўк.
– Гэта ты так гаворыш, - адказаў дзядок, - а вось запытай у Бузiнавай матулькi!
– Гэта не казка!
– адказала Бузiнавая матулька.
– Але хутка пачнецца i казка! Якраз з усяго праўдзiвага i з'яўляюцца самыя цудоўныя казкi. Iнакш мой пахкi куст не вырас бы з iмбрыка.
З гэтымi словамi яна ўзяла хлопчыка на рукi; галiнкi бузiны, усыпаныя кветкамi, нечакана згарнулiся, i хлопчык з бабуляй апынулiся нiбы ў густой альтанцы, што панеслася з iмi ў паветры! Вось было добра! Бузiнавая матулька пераўтварылася ў маленькую прыгожанькую дзяўчынку, але сукеначка на ёй засталася тая ж - зялёная, уся ў беленькiх кветачках. На грудзях дзяўчынкi красавалася жывая бузiнавая кветачка, на светла-русявай кучаравiстай галоўцы ажно вянок з тых жа кветак. Вочы ў яе былi вялiкiя, блакiтныя. Ах, яна была такая мiленькая, што ад яе нельга было адарваць вачэй! Хлопчык пацалаваўся з дзяўчынкай, i абое сталi аднаго ўзросту, адных думак i пачуццяў.
Узяўшыся за рукi, яны выйшлi з альтанкi i апынулiся ў садзе перад домам. На зялёным поплаўчыку стаяў прыхiлены да дрэва бацькаў кiёк. Для дзяцей i кiёк быў жывы; варта было сесцi на яго вярхом, i блiскучая балдавешачка стала прыгожай конскай галавою з доўгай грываю, што развейвалася; затым выраслi чатыры тонкiя моцныя нагi, i борздкi конь паiмчаў дзяцей вакол паплаўца.
– Цяпер мы паскачам далёка-далёка!
– сказаў хлопчык.
– У панскi маёнтак, дзе мы былi летась!
I дзецi гайсалi вакол поплаўчыка, а дзяўчынка - мы ж ведаем, што гэта была сама Бузiнавая матулька, - прамаўляла:
– Ну, вось мы i за горадам! Бачыш сялянскiя домiкi? А вунь тыя паўкруглыя выступы ў сцяне, падобныя на агромнiстыя яйкi? Гэта ж хлебныя печы. Над домiкамi раскiнула свае галiны бузiна. Вось паходжвае па двары певень! Бачыш, разгрэблiвае смецце i адшуквае спажыву для курэй! Глядзi, якi ён ганаркi!.. А вось мы i на высокiм грудку, каля царквы! Якiя магутныя дубы растуць вакол
I ўсё, што нi называла дзяўчынка, якая сядзела верхам на кiйку за хлопчыкам, мiльгала перад iхнiмi вачыма. Хлопчык бачыў усё гэта, хоць яны толькi кружылiся па поплаве. Пасля яны накiравалiся ў бакавую алею i пачалi ладзiць там сабе маленькi садок. Дзяўчынка дастала са свайго вянка адну бузiнавую кветачку i пасадзiла яе ў зямлю; яна пусцiла карэньчыкi i сцяблiнкi, i хутка вырас вялiкi куст бузiны, такi ж самы, як i ў старых з Новай слабодкi, калi тыя былi яшчэ дзецi. Хлопчык i дзяўчынка ўзялiся за рукi i таксама пайшлi гуляць, але паiмкнулiся не на Круглую вежу i не ў Фрэдэрыксбергскi сад; не, дзяўчынка моцна абняла хлопчыка, паднялася з iм у паветра, i яны паляцелi над Данiяй. Вясна змянялася летам, лета - восенню i восень - зiмою; тысячы малюнкаў адлюстроўвалiся ў вачах i запамiналiся ў сэрцы хлопчыка, а дзяўчынка ўсё прамаўляла:
– Гэтага не забудзеш нiколi!
А бузiна пахла так соладка, так дзiўна! Хлопчык удыхаў i водар ружаў, i пах свежых букаў, але бузiна была за ўсiх мiлейшая, - яе кветачкi красавалiся ў дзяўчынкi на грудзях, а да iх ён так часта схiляўся галавою.
– Як цудоўна тут вясной!
– сказала дзяўчынка, i яны апынулiся ў свежым, зялёным букавым лесе; каля iхнiх ног цвiла духмяная белая буквiца, з травы выглядвалi вабныя бледна-ружовыя анемоны.
– О, каб вечна панавала вясна ў прыемна пахучых дацкiх лясах!
– Як хораша тут летам!
– сказала яна, i яны панеслiся ўзбоч старога панскага маёнтка са старажытнай рыцарскай крэпасцю-замкам; чырвоныя сцены i франтоны адлюстроўвалiся ў азерцах; па iх плавалi лебедзi, зазiраючы ў цёмныя, халаднаватыя алеi сада. Па збажыне iшлi хвалi, быццам у моры, у кожным рове стракацелiся чырвоненькiя i жоўценькiя палявыя кветачкi, па загародах вiлiся хмель i бярозка. А ўвечар высока ўзышоў круглы ясны месяц, з лугоў паплыў саладжавы водар свежага сена! Гэта не забудзецца нiколi!
– Як цудоўна тут увосень!
– зноў загаварыла дзяўчынка, i скляпенне нябеснае зрабiлася ўдвая вышэй i сiней. Лясы застракацелi чырвоным, жоўтым i яшчэ зялёным лiсцем. Паляўнiчыя сабакi вырвалiся на волю! Цэлыя плоймы качак з крыкам паляцелi над курганамi, дзе ляжаць старыя каменнi, аброслыя ажынаю. На цёмна-сiнiм моры забялелiся ветразi, а старыя жанчыны, дзяўчаты i дзецi чысцiлi хмель i кiдалi яго ў вялiкiя чаны. Моладзь спявала даўнiя песнi, а старыя жанчыны апавядалi казкi пра троляў, дамавых, iншых мiфiчных iстот. Лепш не можа быць нiдзе!
– А як добра тут зiмою!
– гаварыла яна потым, i ўсе дрэвы пакрылiся iнеем; галiны iхнiя пераўтварылiся ў белыя каралы. Снег зарыпеў пад нагамi, быццам на ўсiх былi новыя боты, а з неба пасыпалiся, адна за адною, зорачкi-знiчкi. У дамах запалiлiся свечкi на елках, што былi абвешаныя падарункамi; усе людзi радавалiся i весялiлiся. У вёсках, у сялянскiх хатках не змаўкалi скрыпкi, ляцелi ў паветра начыненыя яблыкамi булачкi. Нават самыя бедныя дзецi ўсклiкалi: "Як добра i хораша зiмою!"