Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Таму, ходзячы па вуліцах i сцежках Смольгава, я з падвоенай увагай глядзеў на магутныя дрэвы прысадаў, на шырокія хвалі неспакойнага жытнёвага мора, што налівалася i спела пад шчодрым ліпеньскім сонцам, па чыстыя асфальтаваныя дарогі, па якіх няспынна спавалі машыны. Цяпер сапраўды гэта была — новая зямля.

СЛЯДАМІ ЛЕГЕНДЫ

З сівых вякоў. Адрас-Дзякавіцкія лясы. Літаратурная размова. Кніга пад назвай «Палессе». Была такая вёска. Буслянка на воданапорнай вежы. Усе ў Розе. Хмара над возерам. Парада ў старшыні калгаса. Валя i Лёня. Люсін Крым. Прабач, Князь-возера. Агонь i лёд. Партызанскі камісар. Пажар у вачах Хаўронні Іванаўны Хаміцэвіч. Драчова-Драчава. «Ну, та-ата!» Двойчы ўрочышча Хадыка. Сведка мінулага — лес.

Далей

мой маршрут ішоў у глыбіню Палесся. Мне даўно рупіла пашукаць там невялікае лясное ўрочышча, якое дало назву аднаму з самых паэтычпых твораў Уладзіслава Сыракомлі, паэме — або, як сам аўтар называў яе, гавэндзе — «Хадыка». У прыпісцы да першай яе публікацыі ў 1848 годзе аўтар паведамляў, што заснаваны твор на народным паданні пра пасеку Хадыка, што на Палессі, у акружнасці Дзякавіцкіх лясоў.

Паэма «Хадыка» ў перакладзе Максіма Лужаніна друкавалася некалькі гадоў назад у «Полымі», потым яна ўвайшла ў кніжку перакладаў выбраных твораў Сыракомлі. Чытачы, напэўна, помняць яе сюжэт. У Слуцкім замку, дзе мясцовы ваявода правіў суд, з'явіўся раптам, расштурхваючы людзей, увесь аброслы, абшарпаны старац. Зняможаны i задыханы, ён упаў перад суддзёй. Аддыхаўшыся, загаварыў праз плач. Ён з Палесся, завуць — Хадыка. Быў асочнікам звяроў, меў у лесе хаціну. Аднойчы паклікаў яго ў двор пан лоўчы i паведаміў, што на паляванне прыбудзе сам Сапега вяльможны («гэта гетман літоўскі, не жарты, васпане»). Трэба асачыць мядзведзяў, абкружыць. «Будзь пільны i жвaвы, — наказваў лоўчы асочніку. — Каб пад кулю яму зверына выбягала...» Але Хадыка, атрымаўшы наперад грошы, загуляў. Калі ж спахапіўся, астаўся адзін дзень да прыезду гетмана, а мядзведзь, як на тое, сышоў з пушчы. I вось: «Трубіць гучна аблава, страляе, гукае», — a мядзведзя няма. Так i паехаў ні з чым гетман, пры гэтым добра аблаяў лоўчага. Лоўчы сваю злосць рашыў спагнаць на асочніку. «Падхапілі мяне, — расказвае стары, — прывязалі да дрэва, лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту, падплываў я крывёю ад панскага гневу». Але не ca слабых духам быў Хадыка. «Меў за дзягай тапор і, хоць вельмі знясілеў, засвяціў між вачэй таму пану абухам». Вядома, што чакала ў той час селяніна, які адважыўся ўзняць руку на пана. Хадыка ўцёк у пушчу. Там, у непраходнай палескай глушы, зрабіў ён сабе ў дупле агромністага дуба бярлогу. У гэтай бярлозе, хаваючыся ад людскога вока, пражыў ён — не многа не мала — трыццаць гадоў. Уся асноўная частка паэмы — гэта паэтычны расказ пра жыццё Хадыкі сярод векавечных лясоў Палесся. Як здабываў ён там ежу; як навучыўся разумець прыроду — птушак, звяроў, дрэвы; як, злавіўшы ў лесе пчаліны рой, памалу развёў цэлую пасеку; як яна, гэтая пасека, праца з пчоламі, памагла яму выжыць у адзіноце столькі гадоў. Пад старасць, расказваецца ў паэме, не вытрымаў Хадыка. Надта ж захацелася яму пабачыць людзей, аблічча якіх пачаў ужо забываць.

«Усіх людзей схапіў бы я ў абдымкі», — расказваў стары. I вось ён — у Слуцкім замку: судзіце... Заканчваецца паэма так:

Не ведаю, які быў дзень той судны, Ды звапары са Слуцка мне казалі, Што ў кляштары памер стары прыблудны, Якога, быццам бы, Хадыкам звалі. ...A між бароў, сярод імшары дзікай, Дасюль вядзецца пасека лясная, Багата дзіў аб ёй апавядаюць I называюць гэтак жа — Xадыка.

Прыгожая, чыста беларуская, з сівых вякоў легенда. Нечым падобная на паданне пра Машэку. Але ці існавала сапраўды такая легенда? Можа, гэта толькі прыгожая кветка паэтычнай фантазіі? Усё гэта трэба даказаць. А каб даказаць — неабходна пашукаць легенду. Праўда, з таго часу, як мог чуць яе Сыракомля, прайшло сама меней 122 гады. За гэты час не адно пакаленне людзей змянілася на той зямлі. Але ж народныя паданпі i легенды, як сцвярджаюць фалькларысты, жывуць доўга, яны пераходзяць з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Тым больш легенды тапапімічныя. Ba ўсякім разе, хай не сама легенда, то хоць бы назва ўрочышча, ды павінна ж захавацца, калі яно сапраўды існавала. Праўда, адшукаць нейкае маленькае ўрочышча, ды яшчэ ў глухіх бясконцых лясах, мусіць, нялёгкая задача. Нy, a ўсё ж? Адрас жа ў мяне ёсць — Дзякавіцкія лясы.

Дзякавічы я знайшоў на карце. Гэта веска ў Жыткавіцкім раёне. Каля самай большай ва ўсім Палессі блакітнай плямкі з надпісам «Чырвонае» — легендарнага Князь-возера, якое, дарэчы, таксама апісана ў паэме Сыракомлі.

Значыць, спачатку еду ў Дзякавічы. Тым больш, што недзе там, на Палессі, павінна быць i вёска Яскавічы, куды разам з сям'ёй, ва ўзросце, здаецца, аднаго года, пераехаў са Смольгава будучы паэт.

У пакоі адміністратара любанскай гасцініцы сядзелі тыя, каму не хапіла месца. Што ж, гэта

не дзіўна: гасцініца ў Любані старэнькая, драўляная, на 24 ці 26 чалавек. Але ўсё ж я назваў бы яе гасцініцай у поўным сэнсе гэтага слова. Мне нямала даводзілася бываць у раённых i абласных гасцініцах. Як часта ўжо з парогa цябе сустракалі халодныя, нерухомыя, далека не гасцінныя вочы, якія самі гаварылі: «Месцаў няма». Да адміністратара з такімі вачыма не падыходзь: усе твае просьбы, усе твае довады адскокваюць ад яго, як ад сцяны гарох. Начуй хоць пад плотам — яго справа малая. Тут жа было інакш. Невысокая шчуплая жанчына, загадчыца, не засланялася ад мяне бранябойным шчытом з гэтых двух штампаваных слоў: «Месцаў няма». Яна толькі паморшчыла лоб. Памаўчаўшы з хвіліну, сказала: «Пакуль усе месцы занятыя. Прыйдзецца вам пачакаць — пад вечар нешта прыдумаем». I вось, чакаючы, што прыдумае нам загадчыца гасцініцы, сядзім: вельмі гаварлівая жанчына гадоў трыццаці з вялікім падбародкам — інспектар нейкай санстанцыі, мужчына ў замусоленай куртцы, «пад мухай», здаецца, шафёр; маладая дзяўчына з Далёкага Усходу — студэнтка дарожнага факультэта політэхнічнага інстытута (прыехала сюды на практыку — пракладваць дарогі); капітан міліцыі з Мінска; загадчыца гасцініцы i я — вось больш-менш пастаянны сёння «экіпаж» адміністратарскага пакоя. Гаворка ідзе на самыя розныя тэмы. Пра гасцінічныя справы, пра злачыннасць, санітарыю, пра тое, як кормяць у рэстаранах i сталовых, пра навуку i вучоных, нарэшце — пра літаратуру.

— Няма ў нас цяпер сапраўдных пісьменнікаў, — катэгарычна заяўляе шафёр. — Такіх, як Пушкін, Лермантаў.

— Як гэта няма? — падхопліваецца жанчына з санстанцыі.

— Ну, хто? Назавіце...

— Хаця б Шолахаў...

— Ну, дапусцім... Л яшчэ?..

— Юрый Герман...

— А Роберт Раждзественскі, Эдуард Асадаў? — падымае ад кніжкі вочы студэнтка з Далёкага Усходу. — Чым дрэнныя паэты?

Шафёр толькі ўсміхаецца: не пераканалі.

Я таксама ўмешваюся ў гаворку: мне здалося, што ў шафёра свой густ, свой падыход да літаратуры. Называючы асобных, найбольш выдатных, на маю думку, пісьменнікаў, стараюся давесці, што нашай — як усесаюзнай, так i беларускай — літаратуры ўсё ж ёсць чым ганарыцца.

Але шафёр стаіць на сваім:

— Усё гэта не тое...

Мы пачынаем падазраваць, што ён проста нічога не чытае, а спрачаецца толькі каб падражніць нас, i пераводзім гаворку на другую тэму.

Я больш слухаю. I то не з увагаю — пятае цераз дзесятае. Я жыву ўжо сваім далейшым падарожжам. Каб даведацца, як дабірацца ў Дзякавічы, іду па аўтастанцыю. У дыспетчарскай сказалі: трэба ехаць да вёскі Абоз. Аўтобус «Любань — Абоз» ідзе роўна ў 9 гадзін раніцы. Як ехаць далей — не ведаюць. Можа, спадарожнымі. Машыны там хадзіць павінны, бо ў Абозе, хоць вёска i Любанскага раёна, — Жыткавіцкі леспрамгас. Леспрамгас? А можа, гэта якраз тое, што мне трэба? Хто ж лепей ведае лес, як не работнікі лесу? Ну, што ж, астаецца толькі добра адпачыць перад дарогай.

Вечарам загадчыца гасцініцы ўсё-такі нас усіх парастасоўвала — каго ў нумар, каго на калідор, каго ўладкавала проста на прыватнай кватэры непадалёку. Нават вясковаму дзядзьку з малым хлопчыкам знайшлося месца па раскладушках на калідоры. Дзядзька быў вельмі давольны: раскладушкі — яму i сыну — паставілі побач, галава к галаве. Малы, зашыўшыся над коўдру з падбародкам, пасопваў посам каля самай бацькавай галавы.

Мне знайшоўся ложак у нумары. У пакоі — утульна, халадок. Стол засцелены чыстым беласнежным абрусам. На ім — графін з вадой, шклянка. У калідоры нехта пранёс транзістар. Я ўлавіў голас дыктара: «...У наступныя два дні тэмпература паветра будзе 24-27 градусаў цяпла, вецер умераны. На поўдні Беларусі — кароткатэрміновыя дажджы, часамі з навальніцамі...» Значыць, еду заўтра проста пад дождж...

Раніца была ясная, рэдзенькі туманок (ці мо дым?) слаўся, ужо асвечаны сонцам, па сіўцовых паплавах i канавах. З травы дарожнай абочыны — перад самым носам аўтобуса — узляталі павольныя вароны i чародкі шэрых маладых шпачкоў. Перада мной разгортвалася — старонка за старонкай — найцікавейшая жывая кніга, назва якой «Палессе». Толькі чытай. Праўда, з акна аўтобуса яе не прачытаеш. Гэта толькі перагортванне яе, разглядванне малюнкаў. Каб чытаць яе, трэба пачуць пад нагамі трывалую цвердзь дарогі, халадок травы...

Аўтобус прыпыніўся ў саўгасе «10 год БССР» — тым славутым саўгасе, пра які пісаў у паэме «Над ракой Арэсай» Янка Купала. Шафёр пабег у сталоўку — значыць, аўтобус пастаіць. Я выйшаў на вуліцу размяцца. Абапёрся рукамі на штыкетнік. Па двары тупаў пажылога веку дзядзька. Каля хлява ляжала куча граверу, знятыя з крукоў дзверы, у праёме відаць быў сталярны станок з дзвюх дошчак, стружкі. Дзядзька неўзабаве падышоў да мяне, таксама палажыў на штыкетнік локці. Разгаварыліся. Дзядзька робіць прыбудоўку да хаты, склеп. Але нестае лесу, цэменту... Мы не дагаварылі: да кабіны падышоў шафёр, адчыніў дзверцы. Я хацеў развітацца з дзядзькам, але ён таксама, накульгваючы на адну нагу, накіраваўся ca мной да аўтобуса.

Поделиться:
Популярные книги

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2