Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Машына — гэта была «тэхпомач» — высадзіла нас у цэнтры сяла. Тут, на прасторным двары-стадыёне, — двухпавярховы драўляны будынак Дома культуры, у якім таксама праўленне калгаса «Кастрычнік», Дзякавіцкая сельская бібліятэка. Побач з Домам культуры — невялікі дамок: «Выканаўчы камітэт Дзякавіцкага сельскага Савета Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці». За вуліцай, насупроць, — магазін.

Мой спадарожнік пайшоў шукаць сваіх, я ж накіраваўся ў праўленне калгаса. У канторы за сталамі — дзве зусім маладзенькія дзяўчыны i пажылая

жанчына. На пытанне, як мне пабачыць старшыню калгаса, адказалі амаль хорам:

— Паехаў у Рог.

— Рог?

— Гэта так называюць урочышча нашы сенакосы.

— А сакратар партарганізацыі?

— I ён там.

— Ну, а камсорг?

— Усе сёння ў Розе. Ужо тыдзень, як туды паехалі касцы. Сёння павінны кончыць касіць. Прыедуць вечарам, а можа, уночы.

Я — цераз двор — накіраваўся ў сельсавет: трэба ж забяспечыць сабе начлег.

Тузануў дзверы з шыльдачкай «Старшыня» — зачынены.

— Старшыня сельсавета тут, — наказала жанчына на дзверы, з якіх выйшла.

Папрасіўшы дазволу, увайшоў у пакой. Там за сталом сядзела толькі маладзенькая дзяўчына. Пажартавалі ca мной, ці што?

— Я хачу ўбачыць старшыню сельсавета...

— Я — старшыня, — адказала нечакана дзяўчына.

Пазнаёміліся. Зваць яе — Лідзія Ігнатаўна Чаркас. Неўзабаве ў пакой зайшла зноў такая ж маладая дзяўчына (ці мо я ўжо так пастарэў, што ўсе здаюцца маладымі?). Гэта новы завуч школы — толькі што скончыла Мазырскі педінстытут.

— Значыць, тут дзяўчаты ўзялі ўсю ўладу ў свае рукі? — пажартаваў я.

— Выходзіць, так, — смяецца Ліда Чаркас. — Тут нас многа.

Пасядзеўшы ў сельсавеце, выйшаў на вуліцу: усё роўна з начлегам цяпер нічога не атрымаецца — усе на сене. «Падыдзіце вечарам — нешта знойдзем», — сказала старшыня сельсавета.

На адным двары я ўбачыў старую жанчыну i дзядка з рэдзенькай белай бародкай. Я папытаў у ix, ці ведаюць яны такое ўрочышча — Хадыка.

Дзядок пачухаў галаву.

— У нас тут няма такога...

— А я недзе чула, — сказала жанчына. — Па-мойму, гэта сяло... Туды — за Пісаравічы...

Я пытаў пра Хадыку i ў іншых людзей. Усе ў адзін голас адказалі мне, што паблізу Дзякавіч урочышча пад назвай Хадыка няма. Значыць, веска Хадыка, якую спалілі немцы, якраз i ёсць тое месца, пра якое пісаў Сыракомля, i затрымлівацца тут няма сэнсу. Пераначую i — на Даманавічы. Толькі як мне туды дабрацца? Аўтобусы ж у той бок не ходзяць. Надзея толькі на старшыню калгаса — калі не сёння, то заўтра раніцай ён, як мяне запэўнілі, павінен вярнуцца з Рога.

Да вечара было далекавата. Можна яшчэ схадзіць па Князь-возера — я даўно марыў пабачыць яго, самае вялікае возера Палесся, пра якое складзена столькі легенд. Да яго ад Дзякавіч, як мне сказалі, кіламетры тры.

Дарога ішла полем — на ім цвіла бульба, далей калыхалася жыта. За полем, удалечыні, сінеў лес. Сонца ішло ўжо да захаду, хоць было яшчэ высока i добра прыпякала. На паўдарозе мяне заманіў

пад свой цень шырокі дуб. Тут я як знайшоў той брусок сала з хлебам, што — на ўсякі выпадак — загарнуў дома ў газету.

Паляжаўшы ў траве, рушыў далей.

Але нечакана пачуў збоку вуркатанне — мо самалёт? Паглядзеў — аж на неба, пачынаючы ад жыта, якое чамусьці пабялела, насоўвалася цёмна-сіняя, без прасветлінкі, хмара. Па ёй паласнула маланка.

Не ведаю, як каго, а мяне навальніца заўсёды неяк узрушае. Я не раз, асабліва ў дзяцінстве, трапляў пад яе разгул. Льюць, лупцуюць па спіне, па твары, па галаве халодныя вадзяныя пугі, недзе зусім побач б'юць — аж закладае ў вушах — грамавыя гаўбіцы. Здаецца, вось-вось расколецца напалам зямля. Але ты, не эважаючы нi на што, смела ідзеш, мокры з галавы да пят, i на ўсе грудзі гарланіш, стараючыся перакрычаць навальніцу, дзёрзкую вясёлую песню, песню радасці — ад таго, мусіць, што вось спусцілі на цябе ўсё неба, усю яго ваду i агонь, цаляючы ў цябе, бухаючы з усіх гарматных ствалоў, а ты ўсё яшчэ жывы, i ніякі чорт цябе не бярэ!

А што, калі i цяпер, забыўшыся на ўсё, пайсці пад грымоты навальніцы? Сустрэць яе на самым беразе Князь-возера, каб яшчэ раз адчуць тую шалёную радасць найцяснейшага збліжэння з прыродай? Я нават прайшоў колькі крокаў далей, да возера, але хутка халодная развага ўзяла верх над гарачым парывам. Я змокну, а дзе сушыцца? Не, мусіць, такая рамантыка не для мяне.

Пакуль я ішоў назад, у Дзякавічы, хмара распаўзлася на асобныя шматкі, схавалася за даляглядам. Яна толькі сыпанула на дарогу рэдкімі кроплямі, нават не прыбіўшы пыл. Ну, што ж, усё правільна: з вялікага грому — малы дождж.

Ужо вечарэла, i мы з Лідай Чаркас пайшлі шукаць кватэру. Стукнулі ў адну хату — замок, у другую — таксама: усе яшчэ на рабоце. Цераз зялёны лужок з гусінымі лужынамі падышлі да трэцяй хаты.

— Валя! — гукнула Ліда ў вароты.

Валя — сімпатычная танклявая дзяўчына, здаецца, крыху маладзейшая за Ліду — выйшла з варот. Ліда растлумачыла, чаго мы прыйшлі.

— Пераначаваць? Чаму ж не — можна. Заходзьце.

— Ну, вось i добра, — сказала з палёгкай Ліда, — У ix месца досыць — жывуць удваіх з мужам. Яго пакуль няма дома, але нічога — ён не раўнівы, — усміхнулася дзяўчына.

Валя мяне ўжо бачыла, калі я заходзіў у праўленне калгаса. Яна — загадчыца бібліятэкі. Сядзіць там, на галубятні, ca сваімі кнігамі.

Зайшлі ў хату. Валя пасадзіла мяне на канапу, дала з этажэркі стос «Раман-газеты», часопісы.

— Вы тут пасядзіце, а я згатую што-небудзь паесці.

Пры гэтым яна ўсміхнулася. Наогул, Валя вельмі вясёлая. Што б ні сказала, ніколі не забудзе ўсміхнуцца. Гэтак міла, непасрэдна.

Варачы на керагазе бульбу, яна заглядвала з кухні да мяне («Вы тут не сумуеце?»), прысаджвалася на канапу i ўсё расказвала — пра сваю работу, пра сваё, новае для яе, сямейнае жыццё.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка