Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Праўда, гатавалі тут, як кажуць, не вельмі (відаць, на гэта былі свае прычыны). Узяць вось гэтую «салату»: буйна пакрышылі капусту, лінулі на яе алею — i гатова. На добры толк, яе трэба б было хоць перацерці. Але цыбатыя, хударлявыя хлопцы — асноўныя наведвальнікі сталоўкі, — заказваючы гэтую «жывую» капусту, ласкава называлі яе «салацік», а потым, за сталамі, у адзін момант пераціралі яе ўласнымі зубамі. Гледзячы на ix, я таксама са смакам з'еў сваю порцыю «салаты па-доўгаўску».
У 10 гадзін вечара ў клубе БМУ афіша абяцала канцэрт артыстаў Белдзярясфілармоніі, сярод ix я прачытаў імёны Ніжнікавай, Бражніка. На вуліцы, перад уваходам у клуб, тоўпіліся рабочыя БМУ i калгаснікі мясцовага калгаса. Я ўжо навучыўся ix адрозніваць. Зрэшты, i «вучыцца» тут не было чаго: раз малады — значыць, рабочы, пажылы — калгаснік. Аркадзь Карніенка казаў мне, што сярэдні ўзрост рабочых БМУ — 18-25
Яго, Івана Трафімавіча, я якраз i ўбачыў тут, сярод людзей. Падышоўшы, я пацікавіўся, хто аплачвае канцэрт, Іван Трафімавіч адказаў, што аплачвае калгас сумесна з БМУ — па 150 рублёў: хай глядзяць i тыя, i другія.
Мне прыгадаліся шматлікія артыкулы, якія вырашалі праблему «моладзь i вёска». Апошні, які я чытаў, быў артыкул М. Дзелянкоўскага ў газеце «Літаратура i мастацтва» ад 5 чэрвеня. Асноўнай прычынай міграцыі сельскай моладзі ў горад аўтар лічыць неўладкаванасць быту ў вёсцы. Нa зусім сур'ёзнай ноце М. Дзелянкоўскі піша: «А ўзяць бытавое абслугоўванне. I зноў — не ў спрошчаным выглядзе: у вёсцы, маўляў, ёсць быткамбінат, пошта, магазін. Так, ёсць. Але куды ім да гарадскіх! Не купіш жа ў сельскім магазіне ні торта, ні марожанага, пі іншых прысмакаў. A абаранкі, булкі, белы хлеб...» I далей: «Спажывецкі падыход? Магчыма. Але i яго ўлічваць трэба. Булка свежая ці марожанае, скажам, дробязь. Ну, а тэатр, спартыўныя спаборніцтвы на высокім узроўні ці іншыя масавыя відовішчы, музеі, выстаўкі i г. д. А дзе ў вёсцы пастрыгчыся, зрабіць модную прычоску?..»
Усе гэтыя вельмі наіўныя довады легка разбіваюцца аб факт Доўгага: людзі жывуць абсалютна ў адных i тых жа ўмовах — у адной i той жа вёсцы, наведваюць адзін i той жа клуб, адны i тыя ж магазіны, пошту, сталоўку i г. д., а вось працаваць у калгасе не хочуць, стараюцца ўладкавацца ў БМУ.
Значыць, моладзь ідзе не з вёскі ў горад, а з калгаса на прадпрыемства — вось у чым соль. Але чаму? Можа, таму, што на прадпрыемстве, у адрозненне ад калгаса, нарміраваны рабочы дзень («ад i да»), цвёрдая зарплата? Не хачу быць тут катэгарычным — магчыма, i гэта мае значэнне. Але асноўная прычына, чаму моладзь пакідае зямлю, мне здаецца, усё ж не ў гэтым..
Нядаўна я прачытаў выдатныя нарысы Глеба Успенскага пра сялянскую працу. У адным з ix пісьменнік прызнаецца, што доўга не мог зразумець, што прымушае селяніна, у дадзеным выпадку Івана Ермалаевіча, усе без астатку сілы аддаць сваёй цяжкай працы, біцца ўсё жыццё, не бачачы свету, дзеля аднаго кавалка хлеба, не мог даўмецца, дзе «тайна бясплённасці i бясконцасці працы, з якіх сатканы дні, гадзіны i гады існавання Івана Ермалаевіча i многіх на яго падобных». Гэтую тайну ён разгадаў, дзякуючы глыбокаму вывучэнню душы хлебароба, яго псіхалогіі. Ею, гэтаю тайнаю, была, як даказаў пісьменнік, паэзія земляробчай працы: «Аказалася, што земляробчая праца, якая забірае ў Івана Ермалаевіча ўсё жыццё, хоць і мае бачны вынік толькі ў тым, што Іван Ермалаевіч «не галодны» з усім сваім сямействам i скацінай, але ў той жа час у гэтай працы — усе яго найістотнейшыя інтарэсы. Іван Ермалаевіч «б'ецца» не толькі таму, што яму трэба пад'есці, плаціць падаткі, але i таму яшчэ, што земляробчая праца з усімі яе разгалінаваннямі, нечаканасцямі паглынае i яго душу, сканцэптроўвае ў сабе амаль усю яго разумовую i нават маральную дзейнасць, як бы задавальняе маральна. Hi ў якой іншай сферы, акрамя сферы земляробчай працы, зноў-такі ў безлічы яе разгалінаванняў i складанасцей, думка яго не такая вольная, не такая смелая, не такая напружапая, як іменна тут, дзе саха, барана, авечкі, куры, качкі, каровы i г. д.». Тут, у сваёй працы, піша Г. Успенскі, солянін — мастак, паэт, творца. Адсюль такая «ўлада зямлі», яе «цяга», якая прымушае селяніна ад цямна да цямна «круціцца» на полі, прачыпацца сярод ночы, цэлымі днямі думаць аб нейкай качцы ці «зялёненькай травінцы» жыта. Прычым, падкрэслівае пісьменнік, гэтую цягу i ўладу зямлі, якія пабочнаму воку здаюцца нязмерна цяжкімі, «народ нясе лёгка, як пустую сумачку».
Паэзія земляробчай працы, яку. «адкрыў» Глеб Успенскі, была магчыма ў апісаным ім выглядзе, канешне, толькі пры адсталай, патрыярхальнай, аднаасобніцкай сістэме гаспадаркі. Яна, гэтая паэзія, як паказаў выдатны нарысіст-псіхолаг, была ў яго час велізарнай сілай, на якой па сутпасці трымалася ўся тагачасная сельская гаспадарка, была тым адзіным рухавіком, пры дапамозе якога яна развівалася. Сёння, з увядзеннем новых, прагрэсіўных форм гаспадарання на сяле, з ростам спецыялізацыі сольскагаспадарчай вытворчасці, сама сабой знікае — як гэта ні шкада — i тая паэзія земляробчай працы, пра якую так хораша расказаў Глеб Успенскі.
Ці не таму i не прыжываецца сённяшняя моладзь на зямлі, на якой параджаецца, пазбаўляючыся яе «ўлады»? Ці не таму i расце, большыцца, як снежны ком, гэты паток моладзі — з вёскі ў горад? Чым яго можна прыпыніць? Тортам i свежымі булкамі, як раіць М. Дзелянкоўскі? Выбачайце. Што-што, а падобныя бытавыя «даброты» мала цікавяць маладога чалавека. Яго больш задавальняе рамантыка — вядома, не ўяўная, a сапраўдная, кліча справа, у якой ён можа найбольшым чынам праявіць сябе, дзе ён можа быць самім сабой, адным словам, вабіць паэзія — канешне, у шырокім сэнсе гэтага слова. Відаць, усё гэта больш знаходзіць цяпер моладзь у горадзе — на прадпрыемстве, у навукова-даследчым інстытуце, у той ці іншай установе.
Я не ведаю: што трэба зрабіць, каб усё гэта было i ў вёсцы, у калгасе. Ведаю адно: рабіць нешта трэба. Бо сёння таксама — я думаю, з гэтым згодзіцца кожны — зямлі патрэбны, побач з нашай новай выдатнейшай сучаснай тэхнікай, паэты — людзі, якія любяць гэтую зямлю, якія не ўяўляюць без яе жыцця, якія адчуваюць сябе тут дома.
Зямлі патрэбны— паэты, якія ёю жывуць i дыхаюць, аб ёй, як аб маці, дбаюць, якія, перш чым з плугам прайсці, думкамі яе саграваюць. Яны яшчэ ў снежні снежным, калі за хатамі свет увесь белы, у галаве раўнютка ўзаруць яе i прабарануюць! Яны яшчэ ў лютым лютым, калі замятае снег зоры, Кожны палетак засеюць зярнят золатам. А потым зноў яго перасеюць, i не раз, a разоў, можа, дваццаць ці сорак. I доўга думаць будуць, дзе жыта пусціць, дзе проса, куды колас вось гэты Паставіць звінець... Адным толькі ім, паэтам (сапраўдным, не вершаплётам), рада Аддаць зямля ў рукі ключы ад залатаносных складаў.Крытык Р. Бярозкін, прачытаўшы гэты верш у маёй кнізе «Чарназём», зразумеў яго так, быццам я заклікаю на зямлю паэтаў — членаў i не членаў нашага Саюза пісьменнікаў. A ў мяне i ў галаве такога не было. Што ж, значыць, я недастаткова ясна выказаў сваю думку, не здолеў як след данесці яе да чытача.
Пра ўсё гэта думалася мне, калі я тупаў каля клуба, чакаючы прыезду артыстаў.
Нарэшце яны прыехалі. Я ўбачыў знаёмы мне твар Бражніка. Людзі, што стаялі на вуліцы, паціснуліся ў клубную залу, а я падаўся ў свой дванаццаціложкавы пакой — спаць: заўтра мяне чакала новая частка маёй дарогі.
На «новай зямлі». «Самаяздачка» i акно, расчыненае ў свет. Калгасны «стражнік». «Шпіён». Сонца горада. Сустрэча з паэтам. Попел князёў. Альба — звярынец Радзівілаў. Кацярынінскія бярозы.
Дзень гойданкі па дарозе Доўгае — Яскавічы — Старобін—Слуцк — Капыль, начлег на раскладушцы капыльскай гасцініцы, i вось, сышоўшы чыстым ядраным ранкам з чарговага аўтобуса, я апынуўся ў Кудзінавічах — вёсцы, куды пераехаў з Яскавіч, намерваючыся знайсці на «новай зямлі» сваё арандатарскае шчасце, Аляксандр Кандратовіч — бацька паэта.
Тут, па гэтай зялёнай мураве, па круглых, як маленькія курганкі, купінах, зрашочаных мурашкамі i чмялямі, па беламу i мяккаму (ступіш — i не пачуеш) пяску вуліцы — працягу палявой дарогі — хадзіла некалі маленства Уладзіслава Сыракомлі, тут, забываючы на вячэру, а то i coн, цэлымі днямі гуляў ён з вясковымі хлапчукамі ў «чыжыка» i «свінню», гарцаваў верхам на бярозавым «кані», тут, на зімовых вячорках, як зачараваны, слухаў ён, поўяня суму i жалю, цягучыя песні прыгонных беларускіх сялянак, адсюль, ахоплены прагай аблегчыць долю забітага беларускага мужыка, падаўся ён з набітым кнігамі i сшыткамі ранцам у Нясвіж па навуку.