Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Дык хто ж ён такі, гэты Уладзіслаў Сыракомля? Што значыць ён для нас, беларусаў? Якое месца павінен займаць ён у гісторыі нашай культуры?

Непрымірымы вораг прыгонніцтва, Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху на Беларусі. Вось як успамінала пра ўздзеянне яго паэзіі на грамадства таго часу Э. Ажэшка: «Як звычайна бывае, на гэты велізарны разумовы рух уплывала многа фактараў, у тым ліку i літаратура. Сялянскія аповесці Крашэўскага чыталі, разрывалі на часткі, развозілі. «Абломак» Качкоўскага меў поспех... але самае моцнае ўражанне тут, на Літве, рабіла паэзія Сыракомлі». Далей Э. Ажэшка гаворыць, што ёй добра запомніўся «вялікі дэмакратычны і, разам з тым, узвышаны дух» яго вершаў. Гэты «вялікі дэмакратычны дух» паэзіі Ул. Сыракомлі быў галоўнай прычынай таго, што «вясковы лірнік», як сцвярджаюць сённяшнія даследчыкі польска-рускіх літаратурных сувязяў, «побач з Бёрнсам i Шаўчэнкам быў адным з найбольш любімых паэтаў рускай інтэлігенцыі». А. М. Горкі ставіў яго ў адзін рад з Пушкіным, Шэлі, Гейнэ, Міцкевічам. Захоплены вялікім антыпрыгонніцкім пафасам творчасці Ул. Сыракомлі,

яе глыбокай народнасцю, рускі крытык М. Аксакаў называў вясковага лірніка «сапраўды народным паэтам, народным гусляром». Высокім тытулам народнага паэта надзяляюць Ул. Сыракомлю ў розныя часы i польскія даследчыкі яго творчасці — Ю. Крашэўскі, А. Тышынскі, А. Драгашэўскі, Ул. Спасовіч, В. Кубацкі, Ю. Гамуліцкі, Ф. Беляк i інш.

«Я літвін», — казаў неаднаразова паэт i падкрэсліваў, што i яго «прапрадзед» быў «шчырым літвінам». «Літоўскім лірнікам», «літоўскім паэтам», «песняром Літвы» называлі Ул. Сыракомлю ў польскім, рускім i замежным друку пры яго жыцці i доўгі час пасля смерці. Вось што пісаў, напрыклад, М. Аксакаў: «Калі паэт можа прысвяціць усю сваю дзейнасць аднаму якому-небудзь прадмету, вакол якога, як бы вакол агульнага цэнтра, лунаюць i кружацца ўсе вобразы, думкі яго летуцепні, у якім, нібы ў фокусе, збіраюцца ўсе водгукі i ад якога ўсе любоўныя струны яго атрымліваюць асаблівы водгалас i каларыт, — то такім прадметам, бясспрэчна, з'яўляецца для Сыракомлі Літва. Куды б ні накіраваўся вольны лёт яго натхнення, у якую б сферу ні залятала думка яго, якія б ні кранаў ён струны душы — заўсёды... выступае з масы вобразаў усё адзін i той жа вобраз айчыны, які ён па-мастацку i любоўна малюе». Тое самае канстатуе, напрыклад, i В. Касцялкоўская, называючы Сыракомлю «песняром Літвы». У гэтым жа не раз прызнаваўся сам паэт:

Пра адно я толькі спяваю, хоць на розныя ноты:

Хай жыве наша Літва! Хай жывуць літвіны!

У вершы «Што ўмею намаляваць» Ул. Сыракомля таксама сцвярджае, што, калі ён бярэ ў рукі аловак, заўсёды ў яго атрымліваецца «альбо літоўская хатка, альбо касцельчык вясковы, альбо дворык літоўскі». «Нічога іншага, — гаворыць паэт, — я не ўмею маляваць на паперы: толькі тое, што палюбіў усёй сваёй душой».

Літвою Ул. Сыракомля, як i наогул яго сучаснікі, называў Беларусь. Тут (веска Смольгаў на Любаншчыне) у 1823 годзе нарадзіўся паэт, тут (спачатку на Палессі, а потым на Нясвіжшчыне i Стаўбцоўшчыне) правёў ён асноўную частку свайго жыцця. Апошпія дзесяць год (1853-1862) Ул. Сыракомля пражыў у фальварку Барэйкаўшчына, што на дарозе з Вільні да Ашмян. Тут паэт таксама быў сярод беларускага насельніцтва. Пра гэта сведчыць сам Ул. Сыракомля, сцвярджаючы, што «люд падвіленскі... гаворыць па-русінску», г. зн. па-беларуску. Тое, што Ул. Сыракомля, гаворачы пра Літву як сваю радзіму, меў на ўвазе не што іншае, як Беларусь, добра разумелі праз 50 год пасля яго смерці нават польскія аўтары. Ч. Янкоўскі ў артыкуле «Літва» Сыракомлі» пісаў, што, калі б Сыракомля ўстаў з магілы, то ён «аказаўся б не на Літве, а на Беларусі, дзе ўбачыў Кандратовіч святло i дзе пражыў свой век — паміж Залучам i Барэйкаўшчынай». Вядомы польскі літаратуразнаўца А. Брукнер, азнаёміўшыся з творчасцю паэта, прыйшоў да вываду, што Ул. Сыракомля «сапраўдны пясняр беларускай зямлі, ні ў якім разе не літоўска-жмудскай... яго «Улас» (г. зн. Wtas-Btazej — заўвага аўтара, — К. Ц.), «Янка — вартаўнік могільнік» i г. д., яго засцянковая шляхта, Лагода ці Дэмбарог нават — гэта сапраўдная беларуская кроў».

Toe, што Ул. Сыракомля быў усё жыццё ўлюбёны ў Беларусь, адразу кідалася ў вочы даследчыкам i біёграфам паэта. «Сыракомля, — пісаў у сваіх успамінах пра вясковага лірніка Г. Мяжэнскі, — перавышаў пачуццём i надзвычайнай любоўю да роднай зямлі, можна сказаць, усіх сучасных яму паэтаў... Словам, усё, што гэты чароўны паэт выліваў ca сваіх збалелых грудзей, дыхае сапраўднай любоўю — любоўю да ўсяго таго, што сваё, што роднае!»

Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасць Ул. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да бацькаўшчыны — самае высакароднае пачуццё. Ён адкрыта асуджае тых, хто адракаецца ад свайго толькi таму, што яно сваё, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое, хто мяняе свой родны край на чужыну. Hi адзін з тых, піша паэт у адным з вершаў, хто туляецца на чужыне, хто пазнаў там, «што дым родны значыць», цяпер, каб была магчымасць вярнуцца, «ішоў бы да Літвы абдзёрты i босы... Хворы, вярнуў бы здароўе сваёй душы ад шклянкі вады з Немана альбо Гарыні». У творах Сыракомлі можна знайсці нямала прачулых радкоў, прысвечаных родным аколіцам. Гэта вершы i паэмы пра «смутны краю Палессе» («Улас»), пра наднёманскія лугі, якія паэт можа пазнаць «па паху» («Кавалак хлеба»), пра камяніцы i паркі Нясвіжа, «дзе над сінім азерцам стаіць стары замак» («Пілігрым»), пра вуліцы Мінска, які паэт называе «родным» («Тост у доме В. Марцінкевіча», «У коле знаёмых у Мінску»), i г. д.

Патрыятызм Ул. Сыракомлі — i гэта даводзяць сённяшнія даследчыкі творчасці паэта — «быў не польскі ці літоўскі, a «лакальны», г. зн. беларускі» (А. Мальдзіс).

Адправіўшыся ў падарожжа па Польшчы (дарэчы, Ул. Сыракомля ўпершыню наведаў яе ў 1856 годзе, г. зн. усяго за 6 год перад смерцю, будучы ўжо шырокавядомым паэтам), ён заўважае: «Тут, на польскім баку Немана, усё не такое, як у нас». Падарожнічаючы па Польшчы, Сыракомля ні на міг не забывае пра свой родны край, сумуе па ім, a ўбачыўшы Карпаты, не можа ўтрымацца, каб не ўзняцца на высокую гару: магчыма, яму ўдасца ўбачыць адтуль «родную Літву».

Вядома, што Ул. Сыракомля наадрэз адмовіўся ад вабных прапаноў перабрацца жыць у Варшаву, дзе яму, як папулярнаму паэту i публіцысту, давалі пасаду

рэдактара спачатку «Віblioteki Warszawskiej», а потым «Gazety Codziennej» — салідных польскіх выданняў таго часу. Вось як гаворыць пра гэта сам паэт у пісьме да А. Плуга: «Прапанову ўзначаліць рэдакцыю я не прыняў, прычыны ты павінен зразумець. Туга па краі, па сваіх, па Вільні забіла б мяне...»

Аб «лакальным» патрыятызме Ул. Сыракомлі вельмі яскрава сведчыць вершаванае апавяданне («гавэнда») «Жменя пшаніцы». Старому Сцяпану, войту, пра якога аўтар гаворыць, што «такога чалавека i ca свечкай не знойдзеш», было даручана падабраць сабе замену. Каб выбраць са сваіх трох сыноў новага войта, мудры i справядлівы стары вырашыў зрабіць ім экзамены. Ён адправіў усіх трох у розныя краіны: «Хто з чужой стараны прынясе найбольшую карысць, той стане войтам». Старэйшы сын, Рыгор, вярнуўшыся з Нямеччыны, з захапленнем расказвае бацьку i грамадзе, «які быт у немцаў мілы», якія там капелюшы i кафтаны. «Што тут казаць пра сярмягу? — гаворыць сваім слухачам Рыгор. — Крой дзівацкі ў яе, нечуваны: адразу па ёй відаць галечу! Перакройма ж світкі на кафтаны!» — «Не, яму не быць войтам!» — сказаў па гэта сам сабе стары Сцяпан. Другі сын, які ездзіў у Польшчу, у Кракаў, «тонам зуха» расказвае пра свае ўражанні: «Якая там мова! Проша пана (падкрэслена аўтарам. — К. Ц.), якія песні! Кожны напявае кракавяка. А мы спяваем так нудна...» I малады «зух» самаўпэўнена прапаноўвае сялянам: «Ведаеце, братва, якую дам параду? Кіньма нашы старыя песенькі, паспрабуем танцаваць кракавяк, а я буду весці рэй». Стары Сцяпан, які выказвае настроі i погляды сялян, адразу ж зазначае: «Не, не быць i гэтаму войтам!» I толькі трэці сын, Сымон, які з пашанай i любоўю ставіўся да культуры свайго народа i які прывёз з Украіны на развод жменю пшаніцы, заслужыў бацькава блаславенне на пасаду войта. Заканчваючы апавяданне, Ул. Сыракомля гаворыць, што толькі дурань «хоча нямецкім адзеннем пакрыць цела славяніна». Але большы дурань той, хто «пагарджае бацькоўскай зямлёй», хто мяняе родныя песні на «нейкую песеньку з чужой нівы».

Шчырую любоў паэта да Беларусі польскія шавіністы лічылі літоўскім сепаратызмам, тым сепаратызмам, у якім яны абвінавачвалі i выдатнага беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага, сапраўднага патрыёта Беларусі i разам з тым перакананага інтэрнацыяналіста. Ці не таму доўгі час творчасць Ул. Сыракомлі адсоўвалася недзе на задні план, ігнаравалася, на што звярнуў увагу яшчэ А. Драгашэўскі, дзівячыся «ўбоству літаратуры пра літоўскага лірніка». «Тэарэтыкі» тыпу С. Цывінскага проста заяўлялі, што ў наш век «значэнне Сыракомлі зменшылася», прызнаючы разам з тым, што яго творчасць будзе мець цікавасць больш доўгі час хіба толькі сярод шырокіх мас «на Усходніх Крэсах». Толькі сённяшнія літаратуразнаўцы Народнай Польшчы, узброеныя марксісцка-ленінскай метадалогіяй, рашуча адхіляюць гэтую недаацэнку творчасці выдатнага паэта-дэмакрата, пра што сведчыць, напрыклад, грунтоўны артыкул В. Кубацкага «Гавэнда пра Сыракомлю», дзе ён пераканаўча даводзіць, што Ул. Сыракомля — паэт «далека не малой меры».

«Сепаратызм» Ул. Сыракомлі меў у сваёй аснове класавыя карані. Перад ім стаяла дылема: з кім ісці — з польскім панам, прыгоннікам, супроць беларускага селяніна ці наадварот — з беларускім селянінам супроць польскага пана. Ул. Сыракомля фактычна выбраў апошняе.

Паэт паслядоўна, з уласцівай яму публіцыстычнай страснасцю абараняў інтарэсы запрыгоненага беларускага селяніна, змагаючыся за яго разняволенне, за адмену бесчалавечнага прыгоннага права, якое зжыло сябе як эканамічна, так i маральна. «Я край мой кармлю ад веку i маю права звацца чалавекам», — заяўляў вуснамі свайго паэта селянін-беларус. Гэтае патрабаванне Сыракомлі аддаць народу ўсе яго чалавечыя правы пазней падхопіць i ўзніме як неадкладны лозунг часу вялікі абаронца свайго народа Янка Купала. Дарэчы, паэзія Я. Купалы, які надзвычай высока цаніў вясковага лірніка за яго дэмакратызм, за тое, што ён не забыўся «слоў беларускіх», сваімі некаторымі матывамі, вобразамі вельмі пераклікаецца з творчасцю Сыракомлі, што дае падставу гаварыць аб уплыве Сыракомлі на Купалу як аб адным са звенняў пераемнасці беларускай літаратуры. Абодва паэты былі выразнікамі самых кроўных інтарэсаў беларускага народа на розных этапах яго гісторыі: «Не я пяю, а люд божы, які песню ва мне творыць», — гаварыў Ул. Сыракомля, падкрэсліваючы сваю непарыўную злітнасць з мужыком-беларусам, «адвакатам i прадстаўніком на Парнасе» якога быў.

Вельмі ярка i зусім недвухсэнсоўна выказаўся Ул. Сыракомля аб сваёй блізкасці да беларускага народа ў выдатным вершы «Вясковы лірнік». Паэт піша, што яго ліру «людзі пояць слязьмі». Таму ён спадзяецца, што рэха ад яго песень панясецца шырока на свеце — «ад краю да краю, да самага Дунаю, да самага Кіева». I калі-небудзь пасля яго смерці «ў акно суседа пастукае грамада чужых людзей» i скажа: «Прыйшлі мы паглядзець, дзе ваш лірнік спачывае, лірнік, знаны ў свеце». Слухаючы гасцей, «люд з усёй вёскі будзе дзівіцца i шаптаць, паціскаючы плячыма: «Адкуль яны, людзі з далёкіх краёў, ведаюць песні гэтай вёскі?» I, вядома ж, здагадаюцца, што гэта разнёс ix па свеце «наш лірнік вясковы», i таму з гордасцю «перад людзьмі з чужой зямлі ўсёй душой будуць славіць лірніка, што спяваў i жыў з імі».

Пад гэтым вершам значыцца: «Залуча, 18 студзеня 1852 года». Адсюль вынікае, што вёска, якая зможа ганарыцца сваім лірнікам i песні якой ён разнясе па свеце, быў Жукаў Барок (за паўкіламетра ад Залучанскай сядзібы паэта). Іншымі словамі, Ул. Сыракомля тут сам прызнаецца, што асновай яго творчаеці быў беларускі фальклор. I гэта зусім не голая дэкларацыя. Пра творчае выкарыстанне Ул. Сыракомлем беларускага фальклору ёсць нямала сведчанняў як польскіх, так i беларускіх даследчыкаў. Многія вершы Ул. Сыракомлі — гэта «творчае наследаванне i апрацоўка беларускіх песенных матываў» (С. Александровіч).

Поделиться:
Популярные книги

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2