Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Гэты варыянт гісторыі стварэння песні «Ямщик» расказала мне ў Міры пепсіянерка Аляксандра Мацвееўна Паўлоўская, якая якраз замяшчала на кароткі час сакратара мірскага гарпасялковага Савета. Аляксандра Мацвееўна, якая была актыўнай удзельніцай Беларускай работніцка-сялянскай грамады, вельмі цікавілася гісторыяй свайго краю, мясцовым фальклорам. Напрыклад, яна мне расказала, апрача ўсяго, паданне пра заклятую панну, якая, нібыта, ходзіць начамі па Мірскім замку. Ці не гэтае паданне легла ў аснову гутаркі Сыракомлі «Пра закляты скарб»? З таго, што расказала Аляксандра Мацвееўна, я даведаўся таксама, што калісьці ў Міры былі гандляры Заблоцкія.

Я адразу ўспомніў другую гутарку Сыракомлі— «Аб Заблоцкім i мыле». Значыць, з Міра, з тых вясёлых гулянак у карчме,

паэт прынёс не адзін свой выдатны твор.

Калі ў пакой зайшла бібліятэкарка, Аляксандра Мацвееўна сказала ёй, знаёмячы са мной: «Чалавек цікавіцца пра нашага Сыракомлю». I сапраўды, міране могуць з поўным правам называць паэта сваім. Тут ён быў як дома. Вось як пісаў Уладзіслаў Сыракомля Рамуальду Падбярэзскаму 18 чэрвеня 1848 года: «У сваіх вандроўках па Літве, магчыма, давядзецца табе праязджаць праз Мір, там папытаеш пра мяне ў любога, хто сустрэнецца (а там кожны ведае мяне па імю, прозвішчы, псеўданіме, празванні «паэт»), то раскажа табе, дзе Залуча...»

У Міры мне даўно хацелася паглядзець старажытны замак — выдатны помнік архітэктуры Беларусь Мірскі замак! Я не здзівіўся, убачыўшы яго ў рыштаваннях: па вельмі мудрым рашэнні нашага ўрада цяпер распачата рэстаўрацыя гэтага помніка культуры беларускага народа.

На ўнутраным двары я сустрэў рабочых, якія толькі што крылі жоўтай свежай дошчачкай дахі вежаў i цяпер — па рыштаваннях — сышлі долу перакусіць. Адзін з ix, Міхал Антонавіч Крупко, расказаў мне, што некалі ён служыў у гаспадара замка — князя Святаполка Мірскага — i што той хацеў поўнасцю аднавіць гэты замак, які дастаўся яму ў спадчыну. За адзін толькі агляд яго ён меркаваў мець ад наведнікаў вялікія прыбыткі нават у той, не «модны» на турыстаў, час.

Рабочыя расказалі мне, як яны будуць аднаўляць замак, што папраўляць, што дабудоўваць. Успомніўшы, што пра Мірскі замак пісаў у сваіх «Вандроўках» Уладзіслаў Сыракомля, я дастаў i разгарнуў кнігу. На самай першай яе старонцы быў малюнак Мірскага замка. Рабочыя вельмі зацікавіліся ім: гэтаму ж малюнку было прыкладна 120 гадоў. Параўноўваючы малюнак з «натурай», мы знайшлі месца, адкуль мастак маляваў замак. Аказалася, што на пярэднім яго плане не было цяпер той невялікай прыбудоўкі-тэрасы, што значылася на малюнку. Міхал Антонавіч сказаў, што пра гэта трэба будзе паведаміць галоўнаму інжынеру, які цяпер недзе ў Мінску. Я параіў яму запісаць назву кнігі — што ж, хай i сёння паслужыць Уладзіслаў Сыракомля на карысць справе.

Ад міран я даведаўся, што не вельмі далека адсюль знаходзіцца мястэчка Паланечка, пра якое я ўпершыню прачытаў у Сыракомлі, але чамусьці не верыў у сапраўднае яго існаванне: сама назва гучала для мяне неяк экзатычна.

З Паланечкай, з яе ўладаром звязана, аказваецца, яшчэ адна старонка жыццёвага шляху Уладзіслава Сыракомлі, якую, здаецца, ніхто не адгарнуу. Але перш — пра яго ўладара. Ім быў князь Канстанцін Радзівіл, які яшчэ ў 20-х гадах знаходзіўся ў цесных сувязях з прагрэсіўнымі арганізацыямі Польшчы, Беларусі i Расіі, з'яўляўся адным з кіраўнікоў антыцарскага Патрыятычнага Таварыства. На Канстанціна Радзівіла была ўскладзена важная місія па наладжванню сувязей гэтай агульнапольскай арганізацыі з дзекабрыстамі. Дзеля гэтага ён неаднаразова сустракаўся ў Вільні з рускім рэвалюцыянерам Аляксандрам Бястужавым, меў з ім працяглыя гутаркі на рэвалюцыйныя тэмы, потым вёў перапіску. Вядома, Канстанцін Радзівіл не пазбегнуў бы кары, але Пецярбургскі следчы камітэт даведаўся пра гэта позна: калі следства над дзекабрыстамі закончылася. Даведаўся тады, калі было выкрыта Патрыятычнае Таварыства i Канстанцін Радзівіл аказаўся ў сувязі з гэтым арыштаваным. У саракавыя гады князь жыў у сваім маёнтку ў Паланечцы і, як відаць, не здрадзіў сваім ліберальным перакананням. Ён групаваў вакол сябе мясцовую прагрэсіўную інтэлігенцыю, прыкладаў памаганні па развіццю культуры краю.

Яркім сведчаннем гэтага з'яўляецца тое, што ў яго палацы ў Паланечцы знаходзілася рэдакцыя часопіса «Люд i час», які выдаваў Януары Філіповіч. Часопіс «Люд i час» меркавалася зрабіць цэнтрам культурнага жыцця краю «па Віліі i Неману». Адной з асноўных яго задач з'яўлялася вывучэнне мовы, звычаяў i фальклору мясцовага люду, г. зн. беларускага народа.

Уладзіслаў Сыракомля з ахвотай прыязджаў да князя Канстанціна Радзівіла, які даў прытулак рэдакцыі такога часопіса. Вось як гаворыць пра гэта ў сваіх «Карцінах з узбярэжжа Нёмана» Вінцэсь Каратынскі: «Кандратовіч... абыходзіў панскія дамы, ахвотна кружачыся толькі ў шэрай сферы. Адзіным з гэтага выключэннем быў дом князя Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы».

У стварэнні часопіса, як відаць, Уладзіслаў Сыракомля прымаў самы актыўны ўдзел. Калі выйшаў першы нумар часопіса, паэт адразу ж адгукаецца на гэтую падзею станоўчай рэцэнзіяй у газеце «Tygodnik Petersburski». Гаворачы ў ёй пра змешчаныя ў часопісе апісанні абрадаў i вясельныя песні беларускага народа, сабраныя ў Падзвінні, Сыракомля заклікае мясцовую інтэлігенцыю збіраць народную паэзію: «Будзем жа цаніць гэтыя працы, рабіць усё, каб яны з'яўляліся i далей. Хочацца верыць, што мы хутка будзем мець камплектны збор песень народа з усіх мясцовасцей нашага краю». Заканчваючы рэцэнзію, Ул. Сыракомля прапаноўвае літаратарам падтрымаць маладое выданне.

На жаль, першы нумар часопіса «Люд i час» аказаўся i апошнім. Быў падрыхтаваны i другі нумар, але ён па невядомых прычынах не ўбачыў свету. Адзіны нумар «Люду i часу» стаў помнікам культурнага руху, які распачынаўся ў Беларусі ў першай палавіне XIX стагоддзя.

Да Паланечкі з Міра з'ездзіць мне не ўдалося: дзень ужо быў на зыходзе, i я проста не знайшоў у той бок ніякага транспарту.

«ПІЛІГРЫМ» У КАНЦЫ ВАНДРОУКІ

Сцежкі двух песняроў. Вучоныя думкі. Што такое адзінота? Горад Ізяслава. Купіць з лесам рэха. Каб не лопнуць. Памяць пра родны край.

З Міра я трапіў у Навагрудак, дзе сцежкі Сыракомлі перапляталіся са сцежкамі вялікага Адама Міцкевіча: абодва паэты, хоць i ў розны час, вучыліся, як сведчаць даследчыкі, у адной i той жа школе. Сыракомля, хоць i ў меншай ступені, чым Міцкевіч, але ўсё ж ведаў Навагрудчыну, хадзіў па яе дарогах. Ёсць весткі, што ён быў частым госцем у «міцкевічаўскіх» Шчорсах, дзе па матэрыялах бібліятэкі Храптовічаў займаўся вывучэннем гістарычнага мінулага Беларусі.

Пра ўсё гэта не забываюць навагрудчане. У даволі багатым краязнаўчым музеі Валеўскай сярэдняй школы, што за два кіламетры ад возера Свіцязь, ёсць добра аформлены стэнд пра Уладзіслава Сыракомлю. Экспанаты, звязаныя з жыццём i творчасцю паэта, бачыў я i ў Шчорсаўскім краязнаўчым музеі. На жаль, у вялікім, добра абсталяваным музеі Адама Міцкевіча ў самім Навагрудку не знайшоў пра Сыракомлю нічога, хоць, як вядома, «вясковы лірнік» быў выдатным прадаўжальнікам справы вялікага польскага паэта, яго дэмакратычпых традыцый.

Канешне ж, гэта ідзе ад нашага няведання гісторыі, у дадзеным выпадку, ад неразумення важнай ролі прагрэсіўнай польска-беларускай (польскай — па мове, беларускай — па паходжанню) інтэлігенцыі XIX стагоддзя ў развіцці грамадска-палітычнай думкі, культуры Беларусі. А яна ж у гэтай справе зрабіла вельмі многа. Уладзіслаў Сыракомля быў якраз адным з найбольш тыповых прадстаўнікоў гэтай інтэлігенцыі.

Узяўшы тэмай свайго даследавання творчую дзейнасць «вясковага лірніка», я паспеў к гэтаму часу перавярнуць нямала літаратуры, надыхацца ў літаратурным сэнсе пылам вякоў, падымаючы ў архівах Мінска, Вільнюса, Львова пажоўклыя ад часу паперы, многія з якіх пасля Сыракомлі не бачылі вочы даследчыкаў. Я перачытаў амаль усё, што выйшла з-пад пяра паэта. Тое, што здолеў знайсці ў кнігасховішчах Савецкага Саюза, а таксама i часткова ў Польшчы, наладзіўшы з асноўнымі бібліятэкамі ПНР перапіску i ўзаемны абмен фотакопіямі патрэбных матэрыялаў. I перада мной паступова вырысоўваўся творчы парітрэт выдатнага паэта-дэмакрата XIX стагоддзя, яго чалавечы воблік — такі, які быў у сапраўднасці. Больш правільна зразумець паэта дапамагала мне i гэтае падарожжа па яго слядах.

Поделиться:
Популярные книги

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс