Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Паэт так марыў аб уласным кутку на зямлі, што нават пісьмо да рэдактара газеты «Віленскі веснік» А. Адынца з просьбай змясціць аб'яву аб куплі зямлі напісаў у форме верша. У ім Сыракомля гаворыць, што памешчыкі вясной мараць аб набыцці новых капіталаў, мараць сваім золатам закабаліць як мага болей людзей. Яму ж, паэту, не трэба многа грошай, да якіх ён адносіцца «з пагардай», не трэба вялікіх надзелаў. Ён шчыра прызнаецца:
Была б страха, хоць i нізкай хаты, Сэрда пры сэрцу, крынічка ў травах, Тытунь для цыгаркі, шклянка гарбаты, БольшМіж тым, працягвае паэт, пан патрабуе хутчэйшай выплаты за арэнду, бо інакш зусім выганіць з яе, a ляснічы пагражае, што «на камінак дрэва не дасць мне». Таму Сыракомля просіць сябра-рэдактара, каб ён змясціў у сваёй газеце аб'яву пра тое, што адзін сціплы паэт «хоча купіць зямлі з чатыры валокі»,
Купіць страху, што яго заслоніць Ад зімняй сцюжы i спёкі лета, Дзе, вольны, з лютняй сваёй у далоні Складаў бы песні ён ды санеты, Дзе б мог ён бачыць з вакна небасхілы, Вясковыя стрэхі, крыжы на магілах, Альбо сустрэцца б мог з селянінам, Свабодна паплакаць горкай часінай. Няхай была б мне сялянская хата Рада, калі б я яе наведаў. Хай мяне дрэў акружалі б шаты, I побач бачыў сядзібу суседа. A калі б чуў я звон кос між ракітаў! A калі б бачыў, як жнеі жнуць жыта!.. Як бы там пелася! Хіба ж не ўцеха: З лесам ва ўласнасць купіць сабе рэха!Нягледзячы на гэта, усё ж газета не дапамагла Сыракомлю.
Аднойчы паэт, завітаўшы да сваіх сяброў у Мінск, пачуў аб продажы ў яго ваколіцах зямлі. Ён праз колькі часу сеў у вазок i рашуча пакаціў да прадаўца.
Прадаўцом аказаўся памешчык Юльян Гарайн, таксама літаратар. Цікава расказвае пра ўсё гэта сам Гарайн, які яшчэ да гэтага добра ведаў па друку Уладзіслава Сыракомлю як паэта, друкаваўся разам з ім у віленскіх выданнях, захапляўся яго вершамі, але вось асабіста з ім не быў знаёмы.
У пакой, піша Гарайн, увайшоў «малы чалавечак, нядбала апрануты, прыгнуты», але «з разумным выразам твару». «Досыць нязграбна пакланіўшыся, папытаў нясмелым, прыцішаным, ды ўсё ж сімпатычным голасам:
— Ці не вы будзеце Юльян Гарайн?
— Але, я. З кім маю гонар...
— Мяне зваць — Людвік Кандратовіч... Я чуў ад нашага, можна сказаць, агульнага прыяцеля, пана Жыські, што вы ў аколіцах Мінска прадаеце невялікі фальварачак. А я маю намер купіць якраз у гэтых мясцінах колькі валок зямлі».
Гарайн запрасіў яго сесці. Выкарыстоўваючы парады пранырлівага i хітрага гандляра Жыські, які падахвоціўся памагчы яму ў гэтай справе, Гарайн пачаў па ўсе лады расхвальваць свой фальварак Рабушкі, хоць замест прыбыткаў ён даваў яму адны толькі страты. У Рабушках, даводзіў прадавец, можна пабудаваць
— Дык, значыць, там у вас ёсць падданыя? — Жыська мне пра тое нічога не казаў.
Пачуўшы, што ў Гарайна ёсць там чатыры хаты з адзінаццаццю душ сялян, Сыракомля ўстаў i ўзяў шапку:
— Вольмі шкадую, што патурбаваў вас. Я хачу купіць фальварак без падданых. Сам з сям'ёю хацеў бы абрабляць зямлю. Бывайце здаровы!
Але размова на гэтым не скончылася. Сыракомля быў запэўнены, што падданыя сяляне з Рабушак выедуць пад Слуцк — яны даўно мараць пасяліцца на слуцкіх чарназёмах. Пасля гэтага паэт згадзіўся паехаць з Гарайнам на агледзіны фальварка.
I вось зграбны панскі вазок нясе абодвух у бок Заслаўя. Памалу распачынаецца гаворка. Пасля некалькіх роспытаў пра гаспадарчыя вартасці той мясцовасці Сыракомля нечакана папытаў:
— A ці ёсць там салаўі?
Пытанне здзівіла Гарайна. Ён пачаў больш пільна прыглядацца да свайго субяседніка, гадаючы, што ж гэта за чалавек. Гарайна цікавіла адно: як бы з найбольшай выгадай збыць свой няўдалы фальварак, i ён ізноў загаварыў пра яго даброты:
— Ад Мінска — міль тры, ад Радашковіч, — дзе некалькі разоў на год, асабліва ў дзень Святой Тройцы, бываюць не горшыя, чым у Міры, — кірмашы, — дзве мілі, ад касцёла парафіяльнага ў Заслаўі — некалькі вёрст. А вунь Сёмкаў... Бачыце, якая тут лёгкасць для збыту прадуктаў. — Прытым, гляньце, якія ў гэтым баку ўраджаі! Жыта i пшаніца — як шчотка. Зараз пачнуць красаваць. Ячмяні такія бываюць густыя, што аж вылягаюць.
З размовы Гарайн даведаўся, што яго субяседнік знаёмы з вядомым пісьменнікам Юзафам Крашэўскім, што нават гасцяваў у яго.
— Можа, вы яго сваяк? — пазайздросціў Гарайн.
Сыракомля адказаў, што не сваяк, але што яны — свае па духу, бо абодва — літаратары. Гарайн, прыпомніўшы, што яго субяседніка завуць Людвік Кандратовіч, прызнаўся, што да гэтага часу не сустракаў яго імя ў друку, хоць ён i сочыць за літаратурай. Калі Сыракомля назваў сваё літаратурнае імя, Гарайн аж падскочыў ад здзіўлення: ён жа даўно ва ўсіх дапытваецца, хто хаваецца за гэтым імем — Уладзіслаў Сыракомля, якім падпісваюцца такія цікавыя творы.
— Дык гэта ж вы — перакладчык польска-лацінскіх паэтаў? Вы — аўтар «Дыферэнцыі» i гэтулькі цудоўных гавэндаў? Аўтар — «Выбрыкаў вяселага гумару»?.. I я пра гэта толькі цяпер даведваюся! Пан Людвік! Пан Уладзіслаў! Дык гэта ж вы той, хто ўжо на пачатку сваёй такой цяжкай літаратурнай працы стаў аздобай нашай літаратуры! А я так да вас аднёсся...
I Гарайн пачаў горача прасіць у яго прабачэння. За тое, што ён хацеў яму прадаць свой няўдалы фальварак. I гэтак жа маляўніча, як расхвальваў, пачаў бэсціць сваё ўладанне:
— Гэта ж — жыць там — нудота, змарнеў бы там са сваёй сям'ёй: зямля там цвёрдая, сухая, няплодная, на лугах — адзін сівец, лес — яловы, вады — няма, салаўі туды ніколі не залятаюць, знікла б там усё тваё паэтычнае натхненне! Гэта не для цябе месца! Давай заварочваць назад, бо я табе яго не прадам!
Але Сыракомля ўсё ж наважыў паглядзець фальварак. Калі прыехалі да Рабушак, паэт адразу ж згадзіўся ca сваім прадаўцом, што фальварак для яго не падыходзіць. Галоўнае, не быў прыдатны для жылля панскі драўляны дамок: падгніў, схіліўся набок, у пакоях сыра i змрочна. Так i вярнуўся ні з чым Сыракомля на сваю арэнду ў Залуча.