Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Такім вось чынам можна б было «праверыць» шмат якія вершы Сыракомлі.
Але мае надзеі лопнулі, як той мыльны пузыр, калi я, вярнуўшыся ў Стоўбцы, зайшоў у аддзел культуры райвыканкома: там мне сказалі, што кнігі з жукаборскай царквы... спалілі. Убачыўшы мае здзіўленне i расчараванне, Таіса Сцяпанаўна Дзіянава, супрацоўнік аддзела культуры, нараіла мне схадзіць да качагара, які паліў кнігі — магчыма, у яго што-небудзь ды засталося. Жыве ён недзе на вуліцы Гагарына. Зваць — Міхаіл Кандратавіч Пляскач. Што ж, на ўсякі выпадак трэба схадзіць. Вясёлы гаваркі дзядзька, у якога я папытаў, дзе жыве Пляскач, з ахвотай узяўся правесці мяне.
— Па носе пазнаю: вы — яго радня, — сказаў дзядзька.
Я толькі ўсміхнуўся, не спяшаючыся яго расчароўваць: у дзядзькі, мне здалося, засвярбеў ужо нос, нешта прадчуваючы.
Высокі,
— Дзе ты там, старая развалюха? — гукнуў ён i, пачуўшы голас Плескача, дадаў:— Ідзі скарэй — госця табе прывёў. З тваёй, з Плескачовай, хеўры.
Пляскач, не надта стары, моцны чалавек, паволі расхінаючы галіны яблынь, падышоў да нас.
— Ну, пазнаёш? — пытаў дзядзька. — Пазнавай, пазнавай — нос у яго твой.
Пляскач акінуў мяне ўважлівым поглядам i паціснуў плячыма.
Каб не рабіць з сябе загадкі, я адразу растлумачыў, хто я i чаго сюды прыйшоў. Дзядзька, які мяне прывёў, пачуўшы пра нейкія кнігі, прыкметна расчараваўся i, даўшы «бывайце здаровы», хуценька паціснуў за вароты.
— Што праўда — то праўда, кнігі мы спалілі, — расказваў Пляскач. — Звалілі к нам, у качагарку — прайсці не было як. Яны там доўга ляжалі. Усе Стоўбцы хадзілі туды — што хто хацеў, тое i браў. Кніг гэтых было, можа, дзвесце — цэлая гара. Усякія там былі — i друкаваныя, i так, ад рукі пісаныя. Якім было мо па тысячы год — тоўстыя, счарнелыя, крыж залачоны пасярэдзіне. У другіх было запісана, калі хто радзіўся, вянчаўся, прычашчаўся. Я дажа сябе там быў зпайшоў... Чакалі мы, чакалі, калі ix забяруць, асвабадзяць нам праход i — па кнізе, па кнізе — пачалі падпальваць імі ў печы. Нас тады чатырох было, качагараў. На змену палілі. Больш як на месяц хапіла ix для распалу...
— А хто прывёз ix да вас, гэтыя кнігі?
— Распараджаўся імі былы намеснік старшыні райвыканкома Ліцко, — адказаў Пляскач. — Не ведаю, можа, ён не ўсе нам скінуў...
Разам з інструктарам райкома партыі Сашам Турко, вельмі цікаўным i дапытлівым хлопцам, які нядаўна закончыў універсітэт у Мінску i зараз піша кнігу па гісторыі Стаўбцоўшчыны, мы адшукалі шыкоўны, у зеляніне дом Ліцко. Жанчына, якая выйшла нам насустрач, сказала, што гаспадара дома няма — пайшоў купляць муку. Падышлі к магазіну. Саша адразу знайшоў у чарзе Ліцко.
— Кнігі? — павярнуўся да мяне сярэдпіх гадоў мужчына з поўным, старанна выгаленым тварам. — У мяне нічога не засталося — усё спалілі качагары,- і ён зноў адвярнуўся, даючы мне зразумець, што размова скончапа.
Выпадкова я даведаўся, што ў гаражы райвыканкома частка кніг, праўда, з другой, Вялікасульскай царквы, усё ж захавалася. «Я збіраўся паведаміць куды-небудзь у Мінск, — сказаў мне цяперашні намеснік старшыні райвыканкома таварыш Юнцэвіч, — i так не сабраўся дасюль».
Антон Уладзіміравіч дазволіў мне паглядзець гэтыя кпігі. Сярод ix я знайшоў камплекты «Мінскіх епархіяльных ведамасцей», кнігі царкоўных запісаў дзевятнаццатага i нават васемнаццатага стагоддзяў, дарэвалюцыйныя брашуры, кпігі на лацінскай мове. Канешне, некаму гэтыя матэрыялы будуць выдатнай крыніцай для даследаванняў. Таму, прыехаўшы ў Мінск, я пазваніў дырэктару Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР Мікалаю Іванавічу Сціхараву. Мікалай Іванавіч падзякаваў мне за паведамленне i сказаў, што адразу ж камандзіруе ў Стоўбцы каго-небудзь з работнікаў, каб забраць тыя матэрыялы ў архіў.
Мне падумалася, што, магчыма, i яшчэ дзе-небудзь вось так валяюцца ў скляпеннях i гаражах каштоўныя старыя кнігі, якія многае могуць расказаць пра гісторыю нашай зямлі. Дык чаму б не зацікавіцца імі мясцовай інтэлігенцыі, камсамолу i не паведаміць у адпаведныя арганізацыі. Давайце ж, дарагія таварышы, — захацелася мне звярнуцца да гэтай інтэлігенцыі, — пакончым, нарэшце, з такой нашай абыякавасцю да культурнай спадчыны народа. Мы ж — гаспадары сваёй зямлі!
Быў ужо мяккі празрысты надвячорак. Сонца яшчэ свяціла, але дзённая гарачыня патроху спадала. Далёкая паласа лесу, паплавы i палеткі збажыны i бульбы, нічым не затуманеныя (марыва ўжо знікла), праглядваліся прарэзліва ва ўсіх сваіх фарбах — як намаляваныя. I мне раптам
Я адправіўся туды пеша і, падсеўшы па дарозе на праезжы аўтобус, праз колькі часу быў там. Тыповая беларуская вёсачка, сярод лугоў i пералескаў. За агародамі, па зялёнай лагчыне, слаўся ўжо бялявы туман. Каля лесу стаяў роўны белы слуп дыму, які таксама потым апускаўся ўніз i вісеў на грудзях пацямнелага лесу раўнюткім поясам. Адразу, самі сабой, усплылі ў памяці радкі Сыракомлі з яго вялікай лірычпай паэмы «Народжаны Як Дэмбораг».
Вячэрнім часам, у светлым маі, Як салавей у садку зазвоніць, Мы з хлопцамі сельскімі мчымся па конях — Ізноў на начлег, да зялёнага гаю... Там столькі пссень, вясёлых жартаў, Шчымлівых страхаў i пагаданак! У вёсцы пеўні пяюць ужо ранак, А нам не спіцца — шчырая варта! Во дзе ты ўспіш гэтай ноччу маёвай: То конь заржэ, то полымя блісне, То птаства раптам, нібы наўмысне, Ударыць трэллю з сядзібы альховай...Гэтыя паэтычныя строфы, як i ўся паэма, прыйшлі адсюль, з Мархачоўшчыны. Якраз тут ганяў малады Людвік з вясковымі хлапчукамі на начлег імклівыя табуны коней, тут бачыў ён узыход i захад сонца, слухаў салаўіныя спевы i начныя шолахі лесу. Тут унершыню ўспыхнуў у сэрцы маладога паэта, узносячы яго да нябёс, магутны агонь маладога кахання.
Адсюль, ад Мархачоўшчыны, як я даведаўся, рукой падаць i да Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа. Адна зямля, адны i тыя ж крыніцы жывілі, аказваецца, творчасць абодвух паэтаў.
Канешне, добра было б пахадзіць, як можна болей, па гэтай спеўнай зямлі, пажыщь тут месяц-другі, пазнаёміцца з усімі вясковымі дзядзькамі i цёткамі, маладымі i старымі — яны, ix расказы, я ўпэўнен, далі б мне намнога больш, чым любыя, нават самыя выдатныя кнігі. Але на гэта патрэбен час, якога ў мяне вечна не хапае.
Вярнуўшыся ў Стоўбцы i пераначаваўшы ў гасцініцы, я сеў раніцай на аўтобус, які хутка завёз мяне ў гарадскі пасёлак Мір. Гэта таксама — адна з «аколіц» Сыракомлі.
...У карчме было накурана. За столікам, застаўленым бутэлькамі i талеркамі з закуссю, лілася жывая, бесцырымонная гаворка: тут выкладваліся ўсе навіны, якія накапіліся пасля апошняга кірмашу ў аколіцы. Сыракомля, які таксама весяліўся тут з сябрамі, звярнуў увагу на сумнага, маўклівага дзядзьку, што сядзеў за суседнім столікам. «Можа, чалавеку няма за што выпіць?» Доўга не думаючы, Сыракомля наліў чарку i паклікаў да стала дзядзьку. Сябры пацясніліся, далі сесці. Калі чалавек выпіў, Сыракомля папытаў у яго, чаму ён такі сумны, што яго гэтак гняце. I вось дзядзька расказаў сваю гісторыю. Калі ён быў малады i служыў тут, у Міры, на пошце фурманам, пакахаў у адным сяле дзяўчыну. Ужо мелася быць вяселле, але здарылася няшчасце: дзяўчына заблудзілася ў час завірухі ў полі i замерзла. Везучы пошту, ён чуў, як яна клікала яго, але думаў, што яму гэта здалося. Вяртаючыся назад, ён знайшоў у снезе труп сваёй каханай...
Гісторыя, расказаная дзядзькам, вельмі ўсхвалявала Сыракомлю, i ён, вярнуўшыся з кірмашу ў сваё Залуча, запісаў яе так, як чуў, толькі ў форме верша. Праз колькі часу рускі паэт Трэфалеў пераклаў гэты твор на рускую мову пад назвай «Ямщик». Хутка пра гісторыю, пачутую Сыракомлем у Міры, спявала ўся Расія, уся Беларусь.
Когда я на почте служил ямщиком, Был молод, имел я силенку, И крепко же, братцы, в селенье одном Любил я в ту пору девчонку.