Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Над палянкай, выглянуўшы з-за вяршалін дрэў, стаяла сонца. Яно не мінае ні адзін куточак на зямлі — яго хапае ўсім. Толькі, аказваецца, ёсць людзі, якім яго мала...

Шумелі паціху бярозы, недзе рыпела дрэва, тручыся аб другое дрэва. Цішыня. Хораша, мусіць, было тут людзям, у гэтай зялёнай глушы, сярод дрэў i птушак, сярод лясных красак i пчол. I я разумею асочніка Хадыку, які змог пражыць тут свае трыццаць год. А што гэта было якраз тое месца, я не сумняваўся. Вельмі ж падобная была гэтая пушча на тую, у якой апынуўся няшчасны прыгонны селянін:

Дамоў не трапіш, людзі не пачуюць, I пошчаку
ў адказ не прычакаеш.
Усё жыццё, папэўна, тут звякую, Ніхто не знойдзе, нават з ганчакамі... Ніхто не абзавецца i не крыкне, Хіба гадзюка ў мокрых травах сыкне Або на вадапоі, ля крыніцы, Раўне мядзведзь i прамільгне лісіца. I зноўку ціха... Толькі лёгкі вецер Шуміць таемна у спрадвечным вецці. А як жа шмат на баравых палянах Пахучых зёлак i раслін мядзвяных...

Толькі ж дзе той дуб, у якім магло быць Хадыкава дупло? Дуба на палянцы няма. Толькі калі я зноў вярнуўся ў калгас «40 год БССР» i расказаў там пра паездку ў Хадыку, сакратар нартарганізацыі запытаў у мяне: «А пня ад дуба там не бачылі?» I расказаў, што ён, калі ездзіў туды пасля вайны, звярнуў увагу на той пень, бо быў надта вялікі i з дуплом.

Усе сляды легенды!

Пахадзіўшы па паляне, мы паехалі шукаць вёскі Абедземлю i Сухую Мілю: а раптам знойдзецца сама легенда?

Дарога i тут была з лужынамі (i адкуль яны сярод лета?), з тоўстымі жыламі карэння. Праехалі па ёй кіламетры чатыры, а лесу ўсё не відаць канца. На дарозе ўбачылі чалавека — ішоў, коцячы побач веласіпед. Гэта быў брыгадзір з калгаса «Усход» Іван Аляксандравіч Яфімчык. Ён расказаў, што вёскі, да якіх мы едзем, таксама былі разам з людзьмі спалены фашыстамі. Значыць, пра мясцовыя легенды няма ў каго i пытаць...

Мы вярнуліся назад і, апошні раз абвёўшы вачыма затравелую паляну, развіталіся ca старадаўнім урочышчам Хадыка, дзе калісьці — так, ужо зноў калісьці — жылі людзі i паданні, дзе цяпер ізноў гамоніць з небам той самы вячысты бор — нямы сведка жахлівых чалавечых учынкаў.

«СМУТНЫ КРАЮ ПАЛЕССЕ»

Чым пахнуць палескія дарогі. Сустрэча з Церашковай. Лепш менш, ды лепш. Загадчык кішкі. За пяць капеек — сто галоў. Салацік па-доўгаўску. Пра што расказала афіша. БМУ, калгас i Глеб Успенскі. Зямлі пагрэбны паэты.

Па зялёнай зямлі, без дарог i сцежак, проста па каласах жыта, па галоўках лугавых красак, па голлі дрэў, прайшоў — з грымотамі — кароткачасовы, як сказалі б па радыё, дождж. I зараз — шырока i хораша — пахне свежай глебай, лісцем алешніку i — ад дарожнага гравію, з якога ідзе пара, — лазняй.

Гравейка, прамая i гладкая, вядзе мяне ў Яскавічы — мой далейшы «пункт прызначэння».

«Першае месца, якое я помню, — гэта Яскавічы», — пісаў Сыракомля ў сваёй аўтабіяграфіі.

У арбіты маіх вачэй плывуць ніколі не бачаныя дагэтуль прасторы — Палессе. Хто з нашых, беларускіх, паэтаў не пісаў пра гэты дзівосны i самабытны край! Сапраўды, «шмат злажылі казак, i легенд, i песен, людзі пра балота, пра сваё Палессе» (Я. Купала).

Але першым, хто расказаў у сваіх паэмах i вершах пра палескую зямлю, быў Уладзіслаў Сыракомля, які некалі таптаў яе сцежкі, слухаў яе казкі, карміў яе камароў:

Смутны краю Палессе! З маленства знаёмы, Так i
свецяць мне вобразы даляў замглёных:
Прад вачамі снуюць, нібы сонныя мары, Неаглядныя багнаў куп'істых абшары. Гушча цёмных лясоў, дзе — нібыта ў скляпенні, Ды рака, што ў чаротах цячэ ў задуменні, Аваднёў, тых крылатых назолаў, дружына, Матылёк, што лятае над воднай раўнінай, Тая ціша, што часам парвецца уранні Вострым жорава крыкам, буслоў клекатаннем, Або плюханнем чоўна па хвалі спакойнай, Калі з вонцерам выйдзе рыбак. Край чароўны! Зноў плывуць у мой сон таго ветру павевы, Жаўтапесак Палесся i панурыя дрэвы...

Гэтыя радкі з паэмы «Улас» я пераклаў сам: да сённяшняга дня твор беларускаму чытачу невядомы. А дарэмна: паэма вельмі хораша i паэтычна расказвае пра міпулае Беларусі, пра жыццё i быт, вераванні i паданні палешукоў, якія

Заслепеныя лесам, акружаныя вадою, Тут сам-насам жывуць са сваёю бядою. Ніякі новы звычай, ніякі павеў новы Ані не змяніў ix адзення, ix даўняе мовы... Таксама ix кормяць ягады, мёд i рыба, Нішто тут не дадалося — трохі нэндзы хіба...

Як жа змянілася цяпер жыццё палешукоў, само Палессе? Я шаргачу чаравікамі па жорсткаму гравію дарогі i шукаю вачыма тыя пейзажы, якія маляваў паэт. Ix няма. Як i ўсюды, дзе я ні ездзіў. Яны — назаўсёды — засталіся толькі ў паэтычных строфах. На месцы тых «неаглядных багнаў» — паўсюдна красуе жыта, кусціцца ячмень, цвіце ружавата-белымі суквеццямі бульба. А вунь, пры боку дарогі, бягуць кудысьці, чапляючыся за белыя ролікі на слупах, поўныя гуду правады — новая казка Палесся.

Недзе на сярэдзіне дарогі, калі ногі папрасілі адпачыць, я падняў руку перад запыленым грузавіком.

— Вы не ў Яскавічы? — папытаў я ў акенца кабінкі, калі машына прытармазіла.

— Залазь, — шафёр, перагнуўшыся, націснуў на ручку дзвярэй.

У машыне, побач з шаферам, сядзела танклявая дзяўчына гадоў дваццаці. Яна пасунулася, дала мне месца. Дзяўчына была жвавая, без ганарлівасці, i гаворка завязалася сама сабой. З размовы я даведаўся, што яна — з БМУ, едзе на аб'ект у Яскавічы. Там, на рацэ Морач, будуецца шлюз. А чаму б мне таксама не пабыць там, не пацікавіцца, што робяць палескія будаўнікі-мантажнікі? Я выказаў сваё пажаданне. Пры гэтым, канешне, назваў сябе i заадно папытаў пра яе.

— Я раблю інжынерам па працы, — адказала дзяўчына, — Прозвішча мае — Церашкова.

— Церашкова? — перапытаў я. — А не Валяй зваць?

— Не, Ніна, — усміхнулася ў адказ дзяўчына.

Ніна Церашкова аказалася родам з Гомельшчыны.

Бацькі праслаўленай лётчыцы-касманаўткі, як мне вядома, таксама з Беларусі. Ці не ад Цярэшкі — назвы вядомай беларускай народнай гульні— паходзіць гэтае прозвішча?

Вось i шлюз. Кругом будаўніцтва — самазвалы, каўшы экскаватараў. Успыхвае зарыва электразваркі. Рака цячэ яшчэ сваім старым рэчышчам, але побач ёй падрыхтавалі ўжо другое, больш шырокае, прамое. Калі б я прыехаў крышку пазней, то не ўбачыў бы ўжо рапейшай Морачы, той Морачы, па чаротах якой лазіў малы Уладзіслаў Сыракомля, на хвалі якой не раз сустракаў ен рыбацкі човен ці шугалею (лодка, выдзеўбаная з камля дуба, такія лодкі рабілі якраз па Палессі, пра ix таксама гаворыць Сыракомля ў сваіх творах).

Поделиться:
Популярные книги

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона