Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Успамінаючы, Хаўроння Іванаўна бралася рукой за шчаку, губы яе дрыжалі, а ў вачах — у мяне аж мароз прайшоў па скуры — я ўбачыў жах. Як бьщцам яны, вочы, цяпер вось глядзелі на груды касцей тых родных i блізкіх, з якімі яна, здаецца, яшчэ во нядаўна гаманіла, смяялася, сядзела за сталом, выбірала бульбу, спявала на радзінах...
На развітанне я ўсё ж папытаў Хаўронню Іванаўну, ці не ведае яна, чаму вёску называлі Хадыка.
— Раней было там урочышча Хадыка, — адказала жанчына. — А чаму яно так называлася — хто ж яго ведае... Урочышча даўнейшае...
Я разумею, вельмі цяжка ўтрымаць у памяці пасля перажытых жахаў нейкую там легенду пра далёкія часы. Тым больш, што сама рэчаіснасць
I ўсё ж я не траціў надзеі натрапіць на след. Магчыма, яе ведаюць старажылы суседніх вёсак. Я запісаў у сваю запісную кніжку ix назвы: Сухая Міля i Абедземля.
Але перш за ўсё трэба пабыць на самім урочышчы (так, цяпер ужо зноў урочышчы) Хадыка. Барысу Рыгоравічу звазіць мяне туды на сваім матацыкле не было часу. Ды гэта ўжо i не яго сельсавет, сказаў ён. Лепш за ўсё мне цяпер паехаць у Доўгае — адтуль да Хадыкі будзе бліжэй.
Барыс Рыгоравіч падкінуў мяне да вёскі Драчова (ці Драчава, як называюць некаторыя). Там я сеў на праезджы аўтобус, які высадзіў мяне на скрыжаванні дарог. Тры кіламетры хады па гравейцы — i я ў Доўгім, вялікай, доўгай вёсцы з шырокай i чыстай вуліцай.
Я так нахадзіўся i наездзіўся за дзень, што хацелася цяпер толькі адпачыць, таму адразу пайшоў у сельсавет. Старшыня сельсавета завёў мяне ў БМУ (Старобінскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне Салігорскага раёна), якое размяшчалася ў Доўгім. Там камендант інтэрната гэтага БМУ адвёў мне цэлы пакой з дванаццаццю акуратненька засцеленымі ложкамi — выбірай любы.
Раніцай, пасвяжэлы, з новым запасам сіл, я ўжо быў у старшыні доўгаўскага калгаса «40 год БССР» Івана Трафімавіча Слагады, вельмі добрага i сціплага чалавека. Іван Трафімавіч падвёў мяне да бартавой машыны, поўнай гаманлівых жанок i дзяўчат, і, пагаварыўшы з шафёрам, сказаў мне:
— Завязе на буракі ў Равецкі Лес палольшчыц, i ў перапынку, да абеду, можаце з ім пад'ехаць у Хадыку. Толькі доўга машыны, калі ласка, не затрымлівайце.
Ссадзіўшы за вёскай Равецкі Лес палольшчыц, якія хутка рассыпаліся па бураковым полі, мы паехалі шукаць Хадыку. Шафёр, Мікола Сцешыц, мой аднагодак, у тым баку не бываў. Але я з роспытаў ужо ведаў, што спачатку трэба ехаць зноў на гэтае Драчова — Драчаву. Адтуль да ўрочышча 7-8 кіламетраў.
Магазіншчыца ў Драчове паказала нам дарогу, якая вяла да Хадыкі. Але, сказала яна, ні разу там не бываўшы, можна легка збіцца. Яна параіла нам узяць з сабой хлапчукоў, што гулялі непадалёку, — яны там бывалі.
Пад'ехалі да хлапчукоў. На наша пытанне, ці ведаюць яны дарогу да Хадыкі, двое з ix адказалі, што яны адзін раз былі там. Хадзілі ў той бок у маліну i зайшлі паглядзець. Мы прапанавалі сесці ў кузаў i праехаць з намі. Малыя з ахвотай згадзіліся i ў адзін момант былі ў кузаве. Нават малы мурзаты цяльпук гадоў шасці ўскараскаўся i стаў пры кабіне. Але яго заўважыў бацька, які стаяў тут жа, ля варот.
— А ну злазь, Колька!
Але Колька пачаў прасіцца:
— Ну, та-а-та...
— Каму я кажу?..
— Ну, та-ата!..
Мы сказалі бацьку, што затрымлівацца ў Хадыцы не будзем, зараз жа вернемся назад, i з дзецьмі нічога не станецца. Але ён, пачуўшы, што едзем у Хадыку, загаварыў яшчэ настойлівей:
— Туды вельмі кепская дарога...
Як ні прасіўся малы, расцягваючы — ужо з плачам— сваё «ну, та-ата!», бацька быў няўмольны — давялося злезці.
Дарога i праўда была неважнецкая. Яма на яме. I ў кожнай — на ўсю шырыню дарогі — вада. Аб'ехаць ніяк нельга: паабапал цеснай сцяной стаіць лес. Густы, змрочны, з зараснікамі папараці між замшэлых камлёў. Ехалі проста на ваду. Шафёр аж пацеў, раз за разам пераключаючы хуткасці, круцячы руль. I гэтак — амаль усю дарогу.
Нарэшце пасвятлела — гэта кончыўся
— Хадыка, — сказалі хлапчукі.
Мы вылезлі з машыны. Збоку ад дарогі на невялікім курганку стаяў просты бетонны помнік. Я хацеў прачытаць, што на ім напісана, але ніякага надпісу не знайшоў, хоць малыя запэўнівалі, што надпіс быў. Сапраўды, пасярэдзіне помніка значыўся след ад шыльдачкі. Можа яна дзе валяецца ў траве? Хацелі прыўзняць пачарнелы вянок засохлых кветак, але туды раптам шмыганула гадзюка, што грэлася на сонцы.
У другім канцы палянкі мы знайшлі яшчэ адзін, падобны на гэты, помнік. I — таксама без надпісу. Пасярод палянкі стаяў абгароджаны трэці, малы помнічак, таксама з бетону. Абапёршыся на штыкеціны агарожы, мы прачыталі выбіты на ім, ужо замшэлы, надпіс: «З + П мирная жителька д. Ходыки сожжена немецкими захватчиками во время Отечественной войны 1941-1945 г.г.» Чытаючы ўголас надпіс, адзін з хлапчукоў вамест слова «Ходыки», што якраз пераносілася, сказаў спачатку «Хатыні».
Так, гэта сапраўды была яшчэ адна беларуская Хатынь, адна з тысяч. Хто быў у Хатыні, той бачыў даўжэзны рад адных толькі назваў тых вёсак Беларусі, якія разам з людзьмі былі спалены фашысцкімі акупантамі за час вайны. Прытым, там значыліся толькі вёскі, у якіх было не менш за пяцьдзесят двароў.
Анямелыя, мы — шафёр Мікола Сцешыц, трое хлапчукоў i я — хадзілі па зямлі, дзе 28 гадоў назад жылі людзі, па зямлі, якая, здаецца, i цяпер крычыць галасамі закатаваных дзяцей, жанчын, старых. Вось тут былі хаты — мы пазналі ix па сівым палыне i замшэлых цаглінах, што вытыркаліся з зямлі. А вось так ішла вуліца — яе ўсё ж можна было пазнаць. Збоку ад гэтай былой «вуліцы» — мусіць, на агародах — стаялі тры ігрушы-дзічкі — дзве зялёныя, адна ўжо ссохлая. I больш — ніякага следу. Адна палавіна былой вёскі засаджана лесам. На слупе, на бляшанай шыльдачцы, я прачытаў: «Н-Терушское л-во, ур. Ходыка. Мех. посадка сосны з березой. 1969 г. Пл. 4,9 га».
I як тут было не ўспомніць Панчанку:
Буду хату шукаць — а знайду руіны, Буду маці гукаць—адгукнецца магіла На пагосце старым пад вярбою пахілай.Свае пачуцці, выкліканыя ўбачаным i пачутым, я таксама паспрабаваў выказаць у вершы, які так i назваў — «Хадыка».
Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стране даўгавязы Над звонкай студняй журавель. Я думаў: сонечную казку Пакажуць ліштвы, а ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка! — Блакіт нябесны ў сэрца мне. Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва. Дарэмна: у вянку яловым — Вуглі ды некалькі цаглін. Дыміць на печышчах вясковых Расліна горкая — палын. Той чорны дзень—як цень далёкі. Ды ўсё запомніў гэты кут. Пa сёння — ледзь ступі— сарокі Спалохана стракочуць тут.