Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Уладзіслаў Сыракомля шырока адчыняў дзверы беларускай моўнай стыхіі ў сваіх польскіх творах, за што вельмі часта крытыкаваўся ў польскім друку. Так, крытык С. Лісоўскі, даючы высокую ацэнку кнізе перакладаў Ул. Сыракомлі з лацінскіх паэтаў, агаворваўся: «Праўда, сустракаюцца i недахопы, але яны, як відаць, з'явіліся вынікам паспешлівасці выпадкова. Дзіўна, напрыклад, гучыць для нас выраз на стар. 27: «Не заўсёды квеценню красуюць у агародзе», бо мы не разумеем, што азначае «красуюць», так, як не разумеем, што такое «сумёты»... i г. д. Гэта, праўда, дробязі, але бачыць ix нам непажадана. Нашто ж гэтыя правінцыялізмы, калі яны не для ўсіх зразумелыя». Без тлумачэнняў гэтых «правінцыялізмаў», a правільней — беларускіх слоў i выразаў, не абыходзіцца сёння ніводнае

выданне твораў Сыракомлі — інакш паэт проста не быў бы зразумелы польскаму чытачу. Ф. Беляк, напрыклад, у складзенай ім кнізе выбраных твораў Ул. Сыракомлі дае вельмі шмат тлумачэнняў «правінцыялізмаў, частых у Сыракомлі». Так, ужо ў першай гутарцы паэта «Паштальён», што стала папулярнай рускай народнай песняй («Ямщик»), укладальніку давялося растлумачыць такія «правінцыялізмы», як «люлька», «сумёт», «чмыхнуць», «пісар», выраз «што табе так баліць» i нават самую назву «паштальён». Яшчэ больш было беларусізмаў у рукапісах Сыракомлі, але пры друкаванні занадта старанныя рэдактары імкнуліся «падгладзіць», «падшліфаваць» мову паэта. Не пазбегнуў гэтага i найбольш сумленны з ix — складальнік дзесяцітомніка Сыракомлі выдання 1872 года, з якога вось ужо 100 год перадрукоўваюцца творы паэта, В. Каратынскі. «Каратынскі, — заўважае В. Кубацкі, — знішчае ўсялякія рэгіянальныя рысы Сыракомлі — дыялектызмы, правінцыялізмы i «перыферыйныя архаізмы», гвалтоўна падцягваючы крэсавага паэта да агульнапольскай, варшаўскай літаратурнай нормы». Вядомы польскі мовазнаўца Ю. Трыпуцька, аналізуючы мову Сыракомлі, выявіў, як ён сам сцвярджае, «цэлы шэраг фанетычных, словатворных, сінтаксічпых i лексічных асаблівасцяў, якія можна растлумачыць толькі i выключна крэсавым паходжаннем паэта. Часам ён выкарыстоўваў ix свядома як стылістычпыя сродкі... найчасцей, аднак, рабіў гэта несвядома, бо былі яны, так сказаць, у яго ў крыві, бо яны складалі неад'емную частку яго ўласнай гаворкі i мыслення...» Заканчваючы сваю грунтоўную двухтамовую працу пра мову Уладзіслава Сыракомлі, Ю. Трыпуцька прыходзіць да вываду, што «ні ў аднаго яшчэ польскага пісьменніка не ўдалося выявіць такой вялікай колькасці беларускага элемента, як у яго. У адрозненне ад іншых іншаземных слоў i выразаў, гэты элемент ахоплівае ўсе часткі граматыкі i амаль усюды глыбока пусціў карэнне».

У творчасці Уладзіслава Сыракомлі знайшлі сваё адлюстраванне ўсе бакі жыцця Беларусі напярэдадні скасавання прыгоннага права. Па творах паэта мы можам вывучыць не толькі грамадскія ўзаемаадносіны перыяду крызісу феадалізму, але i ўмовы жыцця беларускага народа таго часу, яго быт, матэрыяльную i духоўную культуру. Без творчасці Сыракомлі, якая рабіла значны ўплыў на тагачасную грамадскую думку, мы не можам па-сапраўднаму зразумець i фармаванне поглядаў вялікага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага, сучасніка i ў многім аднадумца Сыракомлі. Адным словам, творчасць Сыракомлі — гэта шырокае акно ў тую далёкую ад нас эпоху.

Так разважаў я, ходзячы па сцежках Сыракомлі, успамінаючы прачытанае, знойдзенае ў архівах.

У Навагрудку я сустрэў «звяздоўца» Зіновія Прыгодзіча. Мы пахаўрусавалі з ім i ўжо разам блукалі па дарогах Навагрудчыны.

Тут усё, здавалася, было авеяна паэзіяй: зялёныя мурожныя ўзгоркі, шумлівае веча каласоў на бяскрайніх палетках, раскошныя, спакойна-велічныя бярозы абапал люстранога асфальту гасцінцаў, прымружаныя сіняватай смугой лясы ля далёкіх небасхілаў.

Мы вырашылі прайсці пеша да вядомага возера Літоўка, куды любіў хадзіць Адам Міцкевіч i дзе бываў, каненше ж, Уладзіслаў Сыракомля.

У небе плылі рэдзенькія белыя аблачынкі, над галавой снавалі пчолы. На поплаве, які ад празрыстых хваляў Літоўкі цягнуўся нешырокай паласой уздоўж агародаў, цвілі рамонкі. Ix было так многа i былі яны такія буйныя, вясёлыя, што Зіновій не ўтрымаўся — пачаў складаць букет.

Пажылога веку жанчына, якая падграбала на мяжы, пад дубамі, сена, убачыўшы нас, перапыніла сваю работу.

— З горада, мусіць? — загаварыла яна да нас.

— Ага, з Мінска, — адказалі мы.

Жанчына, абапёршыся на граблі, глядзела на нас. Мы спыніліся каля яе, загаварылі.

Жыла яна адна, у той унь старой хаце, якую нядаўна купіла.

— Цікава, колькі ж вы за яе заплацілі?

Раней у мяне была мара: набыць у такой вось палявой цішыні, з такім вось возерам і такімі лясамі, звычайную сялянскую хату і, пакінуўшы «цывілізаваны свет», пасяліцца, як гэта зрабіў у мінулым веку вядомы амерыканец Генры Тора, сярод птушак i дрэў, расы i сонца. Але «цывілізацыя» мяне ўсё ж не адпусціла. Цяперашняе маё пытанне было запозненым адгалоскам тых юнацкіх летуценняў.

— А, вы зайдзіце паглядзіце, колькі за яе можна даць, ухапілася жанчына за гэтае мае пытанне.

— Ды мы проста так пацікавіліся, цётка.

— А вы зайдзіце, зайдзіце...

Хоць ужо накрапваў дождж, жанчына пакінула на сене граблі i навяла нас у хату. Хата была падзелена на дзьве палавіны. У першай, прыхожай, печ, на зэдліках падаконніках ціснуліся гладышы i слоікі, каля печы ложак, тут, мусіць, жанчына i спіць. Другая палавіна, святліца, пустая, толькі фікусы пасярэдзіне.

Жанчына пасадзіла нас за стол.

— Можа, малака выпілі б?

— Яно, калі можна, было б няблага...

Яна адразу замітусілася. Праз хвіліну паставіла перад намі гладыш малака, сыр, хлеб.

Сама, прысеўшы, глядзела на нас i гаварыла, гаварыла — як быццам даўно нас чакала i цяпер вось, дачакаўшыся, выказвала ўсё, што сабралася ў яе на душы.

— Ешце, ешце, я яшчэ прынясу... Малака ў мяне хапае — адна ж...

Мы пацікавіліся, а дзе ж жывуць i працуюць яе дзеці.

Жанчына, адразу спахмурнеўшы, адказала, што дзяцей у яе не было. Яна проста не выходзіла замуж. Увесь век адна.

— Вы ж ведаеце, як пры панах жылося. Адно гора. У маёй мамы было нас дзевяцера... У хаце — вечныя няхваткі. Пасватаўся да мяне адзін хлопец. Харошы такі, праўда — маўчун. Але не аддалі мяне за яго. Не было грошай на пасаг. Можна было б прадаць каня, але што гэта за гаспадарка без каня? Чухаў, чухаў бацька патыліцу i нічога не прыдумаў. Рукі мае, да таго ж, таксама патрэбны былі ў гаспадарцы. Так i асталася ў дзеўках. Малодшыя сестры пападрасталі, замуж павыходзілі — мы ўжо трохі сталі на ногі тады. А мяне ўжо ніхто не браў — перарасла... Цяпер жывецца унь як добра, каб гэта, кажацца, тады так. I карову дзяржу, пакуль магу, i свіней...

Мы даўгавата-такі пасядзелі ў хаце. Пэўна, пабылі б яшчэ, але пацямнела ад хмары, недзе заварочаліся грымоты.

Калі мы, падзякаваўшы, усталі, каб ісці, вочы жанчыны адразу неяк згаслі.

— А можа б, пабылі яшчэ трохі, — сказала яна ціхім, няўпэўненым голасам.

Мы растлумачылі ёй, што хутка павінен падысці аўтобус; калі пачнецца дождж, нельга будзе ісці, a гэта ж апошні рэйс да Навагрудка.

Мы пайшлі. Жанчына прыцішана стаяла ў дзвярах i моўчкі глядзела нам уелед.

Свае «вандроўкі» я закончыў у старажытным горадзе Рагнеды i Ізяслава — Заслаўі, у якім таксама бываў i пра які пісаў Сыракомля.

Тут, у ваколіцах Заслаўя, паэт меў нават намер назаўсёды пасяліцца з сям'ёіо. Ён прыязджаў ужо сюды купляць зямлю.

Было гэта за які год перад выездам у Вільню з залучанскай сядзібы. Якраз тады Сыракомля песціў мару аб набыцці ўласнай зямлі. Штурхала яго к гэтаму вельмі незайздроснае становішча арандатара. Арэнда амаль нічога не давала немалой ужо сям'і паэта. З мізэрных прыбыткаў ад яе часам нельга было нават пагасіць пану арэндную плату. Звычайна ў такім становішчы арандатары павялічвалі падаткі сялян, выціскаючы з ix усё, што толькі было можна. Сыракомля ж, будучы не толькі на словах, але i на справе перакананым дэмакратам, пайсці на гэта не мог. Каб звесці канцы з канцамі, ён карпеў над перакладамі з лацінскай мовы розных гістарычных прац, падрываючы сваё здароўе. Усё гэта перашкаджала яму займацца сваёй любімай справай — мастацкай творчасцю. Толькі свая зямля магла б даць яму такую мажлівасць. Прытым, уласная зямля вызваліла б паэта ад прыкрай неабходнасці быць, хоць i не паўнапраўным, гаспадаром прыгонных сялян — «братоў у сярмязе».

Поделиться:
Популярные книги

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Старатель

Лей Влад
1. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки