Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Мы з Содалем намерыліся добра абследаваць хаты. Зайшлі спярша да даўніх Валодзевых знаёмых — Субачаў, якія прыехалі сюды з-пад нашых Пастаў. На жаль, знайсці тут і праўда нічога не ўдалося. Бо хата Субачаў не так даўно пабудавана. Да іх на гэтым месцы жылі Тамашэвічы. Калі выбіраліся адсюль, усё сваё пазабіралі. Былы гаспадар Фэлька Пятровіч Тамашэвіч выехаў недзе ў Вільню. А цешча, якой ужо сто ці болей гадоў, быццам бы жыве ў Польшчы. Калі Субачы ўлезлі ў новую хату, усе старыя рэчы, што засталіся і выйшлі даўно з ужытку, спалілі як непатрэбныя. Колькі такім во чынам яркіх помнікаў старога сялянскага побыту пайшло ў нас з дымам!

Ад Субачаў проста праз сад зайшлі ў суседні панадворак. Каля калодзежа сустрэлі самога гаспадара — Станіслава Адамавіча Ермалковіча. Станіслаў Адамавіч тут старажыл, сядзіць на бацькаўшчыне. Дзядзька расказваў нам, што тут даўней былі нейкія пабудовы — праўда, не за яго памяццю. Часам плуг і сёння выворвае тут даўнейшую цэглу — чырвоную, моцную, хоць цяпер з яе печ выкладвай.

Калісьці тут быццам бы жылі «нейкія папы». Успомнілася, што маці Францішка Багушэвіча была з сям'і Галаўнёў, што яна — пляменніца уніяцкага біскупа Адрыяна Галаўні і што жылі Галаўні якраз у Свіранах. Дык ці не памяць пра гэтых «папоў» і захавалася ў народзе? І яшчэ адну немалаважную дэталь паведаў нам дзядзька: за Субачамі, «на горцы, быў калісьці могільнік», так казалі старыя людзі. Мы з Содалем бачылі гэтую горку — там цяпер поле. Ад могільніка — ніякага знаку. Ці не тут хавалі продкаў Францішка Багушэвіча па мацерынай лініі?

У Ермалковіча мы таксама папыталіся, ці чуў ён што гіра свайго славутага земляка Францішка Багушэвіча?

— Я чуўшы, — так, «па-тутэйшаму» адказаў Станіслаў Адамавіч: пра гэта ён прачытаў у раённай газеце «Дружба», якая выходзіць на рускай мове (і, здаецца, яшчэ на польскай, а мо і літоўскай).

Але галоўнае, што нам трэба было ад Ермаловіча, — гэта добра агледзець яго хату, хату старую, праўда, яшчэ моцную. Дзядзька не пярэчыў. І што важна — дазволіў нам злазіць на гарышча. Працуючы ў свой час у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, я ў нярэдкіх экспедыцыях па зборы этнаграфічных памятак для акадэмічнага Музея старажытнабеларускай культуры шмат папалазіў па такіх во гарышчах — там жа часта чакаюць этнографа сапраўдныя скарбы! У Ермалковіча былі там больш навейшыя рэчы — для часовага захоўвання, але іх я абмінаю, заглядваю ў самыя глухія куткі, пад кроквы. Во даўнейшае крэсла з паўкруглай спінкай. Часткі кроснаў. Чаўнакі, вітушкі. Самаробная, даволі арыгінальная рамка для карціны. А што гэта за выгладжаная жардзінка з прыладжанай збоку драўлянай дужкай? Відаць, не кожны здагадаўся б, што гэта за штуковіна. Але я добра ведаю яе, яна яшчэ нядаўна бытавала ў маёй Зялёнай Дуброве, нават у нашай сям'і карысталіся ёю. А завецца яна — хадун альбо хадунок. Прылада, пры дапамозе якой вучаць малых дзяцей хадзіць. ^Сардзінка ўверсе ўстаўляецца ў лсалезнае вушка на бэльцы, а ўнізе ставіцца ў выемку — так, каб яна магла круціцца. Ставяць дзіцянё ў той абручык, малеча абапіраецца на яго локцямі і — пабегла само вакол жардзінкі. Проста і мудра! Калі я выцягнуў з гарышча гэты хадунок, Содаль быў у захапленні: што яшчэ можа быць для музея цікавейшае з месца нараджэння паэта! Гэта ж, пэўне, і маленькі Францішак вучыўся гут, у Свіранах, хадзіць у такім во хадунку!

РУКОЙНЫ

Са Свіран мы пакіравалі ў тутэйшы сельсавецкі цэнтр-мястэчка Рукойны (цяпер, па-літоўску, — Рукайняй), дзе хрысціўся Францішак Багушэвіч.

Рукойны — для мяне месца не новае. Сюды я прыязджаў, калі ў пачатку сямідзесятых гадоў вандраваў сцяжынамі Уладзіслава Сыракомля Сыракомлева Барэйкаўшчына адсюль кіламетраў шэсць — толькі ў бок Вільні. Гэтага ж самага Рукайнянскага сельсавета. Сыракомля жыў у Барэйкаўшчыне з 1852 па 1862 год, вельмі часта наязджаючы ў Вільню, дзе супрацоўнічаў у газеце «Кур'ер Віленьскі». Малады Францішак Багушэвіч, навучаючыся ў гэты ж час (1852-1861) у Віленскай гімназіі, ездзіў да сваіх бацькоў на Ашмяншчыну праз Рукойны і Сыракомлеву Барэйкаўшчыну. І ці ж мог гімназіст Францішак Багушэвіч, які, пэўне ж, з юнацтва захапляўся паэзіяй, не зацікавіцца асобай вядомага ва ўсёй «Літве» Уладзіслава Сыракомля не ведаць яго асабіста? Будучы «панарскі салавей» мог убачыцца, а мо і пазнаёміцца з «вясковым лірнікам» і ў Рукойнах, і ў Барэйкаўшчыне, і ў Вільні. Тым больш што яны былі не толькі землякі, але, як сведчаць іх творы, і браты па духу, аднадумцы ў адносінах да беларускага народа, да якога ставіліся з глыбокай павагай і сыноўняй любоўю, шанавалі яго культуру, мову. Нездарма ж пісаў потым Францішак Багушэвіч у польскім часопісе «Край»: «Паэтычныя творы Сыракомлі павінны быць у кожнай сям'і як скарб, што перадаецца з пакалення ў пакаленне». Дарэчы, сустрэцца яны маглі і ў самой гімназіі, дзе вучыўся Францішак Багушэвіч, бо там быў у 1855 годзе заснаваны Віленскі музей старажытнасцей, у рабоце якога самы актыўны ўдзел прымаў Уладзіслаў Сыракомля, выбраны ў 1856 годзе ў лік яго членаў-супрацоўнікаў. Гімназіст Багушэвіч таксама меў дачыненне да гэтай важнай культурнай установы. Цікавае супадзенне: якраз у тым жа 1856 годзе ён падараваў музею старажытнасцей каштоўныя рэчы, сярод якіх былі — відаць, знойдзеныя на Ашмяншчыне — старажытныя манеты, славянскі гадальнік, ядро ад гарматы, крыж са славянскім надпісам, скамянелая ракавіна. Ці ж мог энтузіяст народнай культуры Уладзіслаў Сыракомля, які таксама падараваў музею нямала цікавых рэчаў, не зацікавіцца гэтымі каштоўнасцямі, не папытацца, хто іх адшукаў і прынёс у музей?

Папалуднаваўшы ў цеснаватай, але вельмі прыстойнай сталоўцы, пайшлі шукаць пробашча мясцовага касцёла. Даволі сціплы, нічым не адметны

яго дамок быў на галоўнай, самай шумнай і пыльнай вуліцы, па якой бесперапынна грукаталі машыны. Вельмі звычайны, просты, са спакойным выразам твару ксёндз (звалі яго Альфонс Тамулайціс) запрасіў нас на сціпленькую веранду, што была ад вуліцы, за крокі тры ад яе (так што ўвесь вулічны грукат быў тут), і ўважліва выслухаў нас. Так, пра Францішка Багушэвіча ён ведае, што ж да нашай просьбы паказаць кнігу метрычных запісаў, то гэтага ён зрабіць не можа, бо яна захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Вільнюсе. Ну, а касцёл, дзе ў 1840 годзе хрысціўся будучы паэт, ён пакажа з ахвотай.

Высокі мураваны касцёл у Рукойнах мы ўбачылі здалёку. Гожы, велічны будынак. Вельмі гарманічны.

Увайшлі ўсярэдзіну. Гулкая, урачыстая цішыня. Добрыя, спагадныя лікі святых.

Альфонс Тамулайціс раскрыў нам усю даволі драматычную гісторыю касцёла, які быў пабудаваны тут у даўнія часы, але які не раз палілі, перараблялі пад царкву, ізноў узнаўлялі. Сам ксёндз тут ужо добра абжыўся, ведае людзей. Вядзе набажэнства на польскай і літоўскай мовах. Пра сваіх прыхаджан, жыхароў Рукойнаў і прылеглых вёсак, ён, жартуючы, кажа:

— Яны размаўляюць па-беларуску, моляцца па-польску, а лаюцца па-руску.

Ад Альфонса Тамулайціса пачулі мы і такую навіну: учора па літоўскім тэлебачанні перадавалі пра ўстаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту, які павінен адкрыцца ў Вільні ў суботу; прадстаўнікі «Саюдзіса» заклікалі літоўцаў гасцінна сустрэць сваіх суседзяў-беларусаў, памагчы дэлегатам з'езда з начлегам, паспрыяць у правядзенні іх вельмі важнага мерапрыемства.

Альфонс Тамулайціс пры гэтым выказаў вялікае здзіўленне, што нашы ўлады не дазволілі правесці з'езд БНФ дома, у Мінску: якая ж можа быць перабудова, калі не ўключаць у яе народ? Вядома, у «нефармалаў» можа быць свой погляд на нейкія рэчы, свае падыходы, што не супадаюць з агульнапрынятымі, з партыйнымі «ўстаноўкамі». Але ці ж гэта довад для непрыняцця руху, для яго ганьбавання? Такое стаўленне да БНФ толькі абвастрае абстаноўку, яшчэ больш настройвае людзей супраць улад. Адзіна правільным было б тут, думаецца, —шукаць шляхі да паразумення з «нефармаламі». Але бяда ў тым, што многія нашы кіраўнікі даўно ўжо згубілі — і ў пераносным, і ў прамым сэнсе — агульную мову з народам. Добра засвоілі яны, на жаль, толькі адну мову — мову камандаў.

З касцёла мы паспяшаліся ў сельсавет — дзяўчатам з музея трэба было аформіць купленыя ў Свіранах рэчы.

У тую сваю першую паездку я таксама заходзіў у сельсавет. Не зусім звычайнае было тое наведванне гэтай паважанай установы. Калі я адчыніў тады сельсавецкія дзверы, то адразу ж памкнуўся ізноў іх зачыніць, бо ўбачыў за імі... шумнае застолле: напэўна, не туды трапіў! Але мне не далі гэта зрабіць: дзве зусім незнаёмыя жанчыны, не цырымонячыся, весела падхапілі мяне, нібы свайго, пад рукі і сілком пацяглі да здвоеных сельсавецкіх сталоў (так, гэта быў сельсавет), за якім сядзела чалавек дванаццаць падлітых жанчын і мужчын. На сталах, у талерках і проста на разасланых газетах, была раскладзена багатая закусь, пасярэдзіне цьмяна пабліскваў напалову спарожнены гранёны графін, стаялі запацелыя бутэлькі віна. Я не паспеў апомніцца, як ужо сядзеў у гэтай шумнай незнаёмай кампаніі, і мне, як «штрафніку», налівалі з графіна і падносілі паўнюткую «малянкоўскую» шклянку празрыстай вадкасці. «Сёння ў Рукойнах вяселле, і, значыць, усе павінны гуляць і весяліцца! Такі ў нас звычай!» — растлумачвалі мне, насядаючы, каб выпіў. Потым на ўсю моц (а каго ж баяцца, калі сама ўлада тут) спявалі песні, сярод якіх, помніцца, была і «Касіў Ясь канюшыну», іншыя беларускія песні. А паўнатвары расчырванелы хлапец у расхрыстанай тэнісцы, бліснуўшы планкамі, расцягнуў спеўныя мяхі баяна... Нягледзячы на такую гаману, мне здолелі тады і пячатку паставіць на камандзіроўцы, і памаглі знайсці начлег. У сваіх ранейшых нататках пра тую паездку я, вядома, пасцярогся пісаць пра гэта аж занадта «цёплы прыём» у сельсавеце, пра шырыню характару рукайнянцаў. Але цяпер, за даўнасцю часу, думаю, можна ўспомніць. Тым больш што і людзі ж ужо амаль праз два дзесяткі гадоў тут, у сельсавеце, пэўне ж, зусім іншыя.

Так, не толькі былі тут іншыя людзі, але і новы будынак сельсавета. Той, помніцца, быў у простай драўлянай хаце. Гэты ж — сучасны, двухпавярховы, з новых матэрыялаў. Прасторны хол з дывановымі дарожкамі, мяккаю мэбляю. Акуратныя светлыя кабінеты. Ну, і адпаведная строгасць.

Я з работнікамі музея таксама зайшоў да старшыні сельсавета. Ім была даволі прыемная і тактоўная жанчына Леанарда Феліксаўна Сапкевіч. І якраз родам са Свіран. Больш таго, тыя дзве этнаграфічныя рэчы дзяўчаты і набылі не ў каго іншага, а ў яе радні — Александровічаў...

Калі мы расказалі пра мэту нашай экспедыцыі, Леанарда Феліксаўна з вялікай ахвотай узялася нам памагаць. Яна ўспомніла, што краязнаўствам займалася ў Рукойнах настаўніца мясцовай школы Рэгіна Станіславаўна Кузьміцкая, і тут жа ўзялася званіць ёй, распытоўваць пра матэрыялы, звязаныя з Францішкам Багушэвічам. Леанарда Феліксаўна таксама знайшла і дала нам адрас краязнаўца — настаўніка гісторыі Медніцкай школы Аляксандра Феліксавіча Алянковіча, які родам з вёсачкі Уляны, суседняй са Свіранамі, — ён даўно цікавіцца сваім земляком Францішкам Багушэвічам, змяшчае пра яго ў віленскіх газетах артыкулы.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII