Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

У газеце «Правда» (ад б кастрычніка 1989 года) трапіўся мне на вочы артыкул другога сакратара райкома партыі Літвы названага Шальчынінскага раёна Ч. Высоцкага «Позірк з раёна», дзе і закранаецца гэтае «польскае пытанне». Аўтар зыходзіць са статыстыкі. Ён сцвярджае, што ў яго «інтэрнацыянальным Шальчынінскім раёне... больш як 80 працэнтаў жыхароў — палякі, 8,5 працэнта — літоўцы, 5 працэнтаў — рускія і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей». Вось так! Пра беларусаў — ні гуку! Дзе ж яны тады падзеліся, гэтыя беларусы, мова якіх гучыць тут на кожным кроку? Ды схаваліся пад два словы! Першае слова — «палякі» (тыя больш як 80 працэнтаў), другое — «іншыя нацыянальнасці», куды, пэўне ж, трапілі праваслаўныя беларусы, якія, паводле сцвярджэння таго ж айца Канстанціна, у пашпартах, у адрозненне ад католікаў, запісаны правільна — беларусамі. Ч. Высоцкі чамусьці пасаромеўся назваць іх. Ёсць падазрэнне, што нашы сціплыя

беларусы ўсё ж хаваюцца тут яшчэ пад адно слова — «рускія»: якраз да іх адносяць сябе, як вядома, некаторыя праваслаўныя беларусы. Трохі ніжэй у сваім артыкуле Ч. Высоцкі падае яшчэ адну лічбу — ён даводзіць, што ўсяго «у Вільнюскім краі пражывае каля 270 тысяч палякаў». Адсюль другі сакратар райкома партыі робіць «лагічную» выснову: у рэспубліцы патрэбна «вышэйшая навучальная ўстанова для польскага насельніцтва», якая б магла «рыхтаваць спецыялістаў і з ліку палякаў, што пражываюць у іншых рэспубліках».

Магчыма, сярод гэтага «польскага» насельніцтва ёсць і сапраўдныя палякі. Ім, вядома ж, сапраўды трэба ствараць усе ўмовы для свайго нацыянальнага развіцця. Але калі ў пераважнай большасці гэта ўсё ж беларусы-католікі, якія не разумеюць свайго сапраўднага паходжання? Як тады быць? Можа, трэба б было неяк растлумачваць ім, хто яны такія? Думаю, у будучым за тое, што сёння мы адкрыем ім вочы на сапраўдны стан рэчаў, яны нам толькі падзякуюць.

Забягаючы наперад, скажу, што на ўстаноўчым з'ездзе Таварыства беларускай мовы ў Мінску я падаў запіску аднаму з прамоўцаў — прадстаўніку Таварыства беларускай культуры ў Літве Валянціну Стэху: што робіцца там для таго, каб раскрыць нашым беларусам-католікам віленскага краю вочы на сваё сапраўднае нацыянальнае паходжанне? Валянцін Стэх падрабязна расказаў з трыбуны з'езда, што робіцца ў Літве ў гэтым кірунку: перш за ўсё створана Таварыства беларускай культуры, якое працуе пры Літоўскім фондзе культуры і вядзе немалую растлумачальную работу сярод літоўскіх беларусаў, арганізавана ў Вільні згуртаванне беларускай мастацкай самадзейнасці «Сябрына», па літоўскім радыё — пакуль што адзін раз у два тыдні — пачала гучаць перадача на беларускай мове. Ёсць ужо рашэнне — у рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Камсамольская праўда» перыядычна друкаваць на беларускай мове адну старонку. Літоўскія ўлады гатовы адкрыць у Літве і беларускія школы. Вось ён, інтэрнацыяналізм, у дзеянні, а не на словах!

Ад айца Канстанціна і Шчаснага мы даведаліся, што вёска Мерая, у ваколіцы якой стаіць хата Міхала Юстынавіча, ёсць тое самае Паўлава, цэнтр колішняй славутай Паўлаўскай рэспублікі, пра якую я даўно ведаў з літаратуры і якой цікавіўся як унікальнай старонкай у нашай гісторыі. Ведаць ведаў, але не меў ніякага ўяўлення, дзе яна знаходзіцца. Я намерваўся нават знайсці час і пашукаць яе, паглядзець, што ад яе засталося. І вось такая неспадзяванка: мы, аказваецца, сядзім і спакойна вядзём гамонку, па сутнасці, у той самай Паўлаўскай рэспубліцы, розгалас пра якую некалі разносіўся па ўсёй Еўропе!

Стваральнікам гэтай легендарнай рэспублікі быў буйны беларускі землеўладальнік Павел Ксаверы Бжастоўскі. Ад яго імя і вёска Мерач займела другую назву — Паўлава, адсюль — і Паўлаўская рэспубліка.

І было чаму здзіўляцца суседзям-памешчыкам, ды і не толькі суседзям: у самы росквіт прыгонніцтва, у далёкім 1767 годзе, яшчэ задоўга да Вялікай Французскай рэвалюцыі багаты землеўласнік раптам сам вызваляе з прыгоннай няволі ўсіх сваіх падданых, раздае ім зямлю, аб'яўляе ўсіх насельнікаў яго ўладанняў роўнымі паміж сабой, усталёўвае сапраўды дэмакратычныя парадкі, сялянскую рэспубліку. У гэтай рэспубліцы селянін упершыню меў поўнае права выбіраць свой урад, свайго прэзідэнта. Адначасова кожны мог быць сам выбраны ў двухпалатны сойм, стаць міністрам, а можа, і прэзідэнтам. Праўда, сяляне нязменным прэзідэнтам выбіралі самога Бжастоўскага, якога не маглі не шанаваць, не любіць. У Паўлаўскай рэспубліцы, як і ў любой дзяржаве, быў свой сцяг, свой герб, чаканіліся свае грошы. Ну, і мелася сваё войска. У салдат гэтага войска была і свая форма: белыя суконныя жупаны з латуннымі гузікамі, чорныя аўчынныя папахі з чырвоным верхам, юхтавыя боты. На выпадак якога-небудзь узброенага нападу на рэспубліку згода з канстытуцыяй магло быць склікана ўсеагульнае апалчэнне — «народнае рушанне».

Той-сёй можа растлумачваць такую самаахвярнасць Бжастоўскага дзеля сваіх падданых простым дзівацтвам, прыхамаццю багацея, гульнёю ў гуманізм, данінай модзе ці яшчэ чым-небудзь. Але такое тлумачэнне ідзе, думаецца, ад зададзенай устаноўкі: не можа так сабе чалавек адмаўляцца ад свайго багацця, прывілеяванага становішча. Інакш кажучы, такое тлумачэнне ідзе ад нявер'я ў людскую дабрату. Мне ж здаецца, якраз яна, дабрата, спагада да чалавека, павага да яго і рухала тут Паўлам Бжастоўскім. І ці варта нам

беспрычынна бэсціць высакароднага чалавека? Дарэчы, такіх людзей нямала было ў нас у часы Асветніцтва. Даволі ўспомніць тут яшчэ віленскага кароннага канцлера Андрэя Замойскага і падканцлера літоўскага Іаахіма Літавора Храптовіча, якія ў сваіх уладаннях замянялі паншчыну чыншам.

Вядома, вялікі ўплыў на гэтых людзей зрабілі гуманістычныя ідэі асветнікаў, у першую чаргу французскіх энцыклапедыстаў і асабліва пісьменніка-нарадалюба Жан Жака Русо.

Паўлаўская рэспубліка праіснавала больш чым паўвека, а канкрэтней — цэлых 60 гадоў і распалася са смерцю самога яе заснавальніка Паўла Бжастоўскага, які пад канец жыцця быў пробашчам пры касцёле ў Рукойнах і, як расказваў нам Альфонс Тамулайціс, там і пахаваны ў 1827 годзе.

У цэнтр Паўлаўскай рэспублікі — Мерач-Паўлава — мы трапілі на зыходзе дня. Усіх нас ашаламіла веліч напалову разбураных даўнейшых мураваных будынкаў, якія мы ўбачылі з дарогі, злева ад яе. З другога боку нам кінулася ў вочы гожая мураваная капліца, што стаяла сярод поля. Мы сунялі свой аўтобус каля тых велічных руінаў, пачалі іх фатаграфаваць. У варотах нейкай базы супынілі шафёра самазвала, пачалі наперабой з Ірынай Марачкінай распытваць яго пра Паўлаўскую рэспубліку. Так, ён ведае пра яе. Вунь палац Бжастоўскіх. Там — іх лядоўня. Тут во быў склад. Вёска і сёння завецца Паўлава. А за рэчкай Мерачанкай ёсць яшчэ адна вёска — Бжастова. Вядома ж, яна таксама названа ў гонар Паўла Бжастоўскага. Вось так — раз быў добры чалавек, людзі ўвекавечылі яго і імя, і прозвішча. Мы хацелі даведацца, што ж канкрэтнага засталося ў памяці паўлаўцаў ад іх колішняй рэспублікі, але шафёр сказаў, што ён спяшаецца і што лепш пра гэта можа расказаць вартаўнік, стары чалавек. На вялікі жаль, нам ужо не было часу шукаць вартаўніка. Галоўнае, мы ўбачылі, што ў Паўлаве і ваколіцах жыве ў народнай памяці тая славутая сялянская рэспубліка, якая ўзнікла на гэтай зямлі дзвесце з лішнім гадоў назад і руіны якой былі ў нас перад вачамі. Потым я даведаўся, што запісы ўспамінаў пра гэтую рэспубліку ёсць недзе ў мясцовай школе — нехта там усур'ёз зацікавіўся яе гісторыяй, якая, як мне думаецца, чакае яшчэ пяра добрага раманіста.

Усё пачутае абвяргае, відаць, віленскага літаратара І. Обста, які, як піша ў сваёй кніжцы «Мядовы бунт» мой былы таварыш па рабоце ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР Станіслаў Цярохін, яшчэ ў канцы XIX стагоддзя наведаўшы Паўлава, сцвярджаў, быццам тут пра Паўлаўскую рэспубліку ўжо ніхто, нават сівыя дзяды, не помніць. Добрае, як бачым, не забываецца і праз стагоддзі.

У Яшуны, па дарозе да якіх гэтулькі было ў нас затрымак, мы дабраліся, калі пачынала ўжо змяркацца.

Хоць збольшага пазнаёміць нас з Яшунамі мы папрасілі мясцовага настаўніка, краязнаўца Лябёнку Іозаса Юргевіча, якога знайшлі па запісаным дзяўчатамі з музея адрасе — малайцы, яны ўсё прадугледзелі.

Яшуны — даволі вялікая вёска ці мястэчка. Са шматпавярховымі дамамі.

Перш за ўсё Лябёнка звазіў нас на мясцовыя могілкі, падвёў там да сціплай магілы: тут, аказваецца, быў пахаваны беларускі пісьменнік, мастак, адказны рэдактар заходнебеларускага сатырычнага часопіса «Маланка» ў 1926-1928 гадах Іван Маразовіч, які падпісваўся псеўданімам Янка Маланка. Сам ён родам з Барысава, алё тут ажаніўся, доўга жыў у Яшунах і памёр у 1938 годзе.

Потым мы пад'ехалі да палаца Валійскіх, дзе ў 80-х гадах мінулага стагоддзя і працаваў Апалінар Багушэвіч, вёў усю гаспадарку і дзе часта прымаў свайго брата Францішка. На здымку ў складзеным Содалем альбоме мы бачылі гэтага вельмі інтэлігентнага, з адухоўленым тварам, з добрымі адкрытымі вачыма маладога чалавека. Францішак Багушэвіч прыязджаў у Яшуны не толькі для таго, каб праведаць роднага брата, які быў яму найбольш блізкі духоўна. Сюды Мацея Бурачка цягнула таксама вельмі багатая бібліятэка. Першапачаткова належала гэтая бібліятэка, як і сам палац, вядомаму польскаму астраному, матэматыку, філосафу-асветніку, рэктару Віленскага універсітэта ў 1807-1815 гадах Яну Снядэцкаму, аднаму з відных дзеячаў эпохі Асветніцтва.

Тое, што ў гэтай, звязанай з імем Францішка Багушэвіча мясціне жылі некалі такія славутыя дзеячы навукі і культуры, як Ян Снядэцкі і гісторык Міхал Балінскі, які шмат зрабіў для асвятлення мінулага Беларусі, было для мяне яшчэ адной неспа дзяванкай. З іх дзейнасцю, з іх працамі я знаёміўся, калі вывучаў творчыя біяграфіі Яна Чачота і Уладзіслава Сыракомля

Міхал Балінскі меў у Яшунах маёнтак. Тут ён ажаніўся з пляменніцай Яна Снядэцкага Зофіяй. Будучы халастым чалавекам (пасля няўдалага кахання ў маладосці даў сабе клятву ніколі не жаніцца), Снядэцкі быў па-бацькоўску прывязаны да сваёй пляменніцы. Прыязджаючы да Валійскіх, ён вельмі ўпадабаў тутэйшыя мясціны і ў 1828 годзе пабудаваў тут палац; Пасля яго смерці палац перайшоў Балінскім.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX