Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Ад колішняга жылля заўважылі на астраўку толькі зарослае травою ўзвышэнне і слабыя сляды падмуроўкі. Даўнейшае селішча Луцэвічаў стала цяпер месцам, куды бульдозеры ссоўвалі з поля каменне — тут яно валялася цэлымі грудамі. Добра патупаўшы тут, мы знайшлі ўсё ж такі адну «жывую» памятку жытла — невялічкую жалязяку з узорамі: ці то частку дзверцаў ад грубкі, ці то кавалачак юшкі ад коміна. І ўсё.
Праўда, бліжэй к дарозе, каля лесу Эдуард Іванавіч паказаў мне некалькі карабатых, падсохлых яблынь — тут быў сад. Яблыні, канечне ж, былі ўжо не Луцэвічаў, а хутчэй за ўсё пазнейшых гаспада роў. Але ж пасаджаны, ці, лепш сказаць, падсаджаны, яны былі, вядома, на ранейшым месцы. Значыць, у Селішчы — гэта мы можам з поўным правам сказаць — захаваліся яшчэ рэшткі Луцэвічавага саду — жывы помнік паэту.
Адчуванне ў мяне было незвычайнае: гэта
Радкі купалаўскай паэзіі гучалі тут неяк зусім па-новаму — як быццам я прысутнічаў пры іх нараджэнні. Радкі пра бясконцую — ад цямна да цямна — працу мужыка-беларуса, пра спрадвечную абяздоленасць таго, хто «свет хлебам корміць, а сам мякіначку есць», пра гэту во ціхую, вораную-перавораную паэтам «матку-зямлю».
Хоць гарыста яна, камяніста яна, Вераб'ю па калена, што сею, расце, Дый люблю ж я яе, шкода хаткі, гумна; О, такіх няма, мусіць, нідзе! — З саламянай страхой мая хатка, гумно; Непачэсна, што праўда, віднеюць яны, Дый на іх жа сваёй клаў рукой бервяно І зямлю раўнаваў пад звяны!..Так, мы не ўбачылі ўжо хаты Луцэвічаў, іх гумна, нават рэштак двара, дзе гаспадарыў малады Ясь. Затое ж нікуды не знікла, засталася — во яна, перад нашымі вачыма — зямля, дзе ўсё гэта было, з тымі ж узгоркамі і лагчынамі, з тымі ж, хай і абноўленымі, змененымі, лясамі і пералескамі, раўкамі і крыніцамі, зямля, з якой вылецела ў шырокі свет наша самая звонкая, самая шчырая песня. Але — як гэта ні дзіўна, як ні крыўдна — мы не знайшлі тут і знаку, хаця б маленькай памяткі, якая б расказала людзям, нагадала б усім нам, што якраз на гэтай зямлі з нясмелага вясковага хлапчука вырас вялікі народны пясняр, слава і гонар Беларусі.
Мы моўчкі падышлі да машыны, яшчэ раз акінулі вокам узгорысты палетак маладога Луцэвіча і, развярнуўшыся, пагоцалі па той жа каменцы назад. У нашых планах было зазірнуць яшчэ ў адну, не менш важную купалаўскую мясціну — у Акопы.
Сюды пераехалі Луцэвічы (маці паэта з дзецьмі) у 1909 годзе, пабыўшы перад гэтым некалькі гадоў на арэндзе ў Бараўцах, і сядзелі тут дзесьці каля двух дзесяткаў гадоў (арандаваны кавалак зямлі і сядзіба памешчыка Жэлігоўскага пасля рэвалюцыі перайшлі ў іх рукі), пакуль састарэлая Бянігна Іванаўна не перабралася да сына ў Мінск.
Акопы... Гэту геаграфічную назву трэба б было ўпісаць у гісторыю нашай літаратуры залатымі літарамі. Ім, Акопам, абавязана беларуская літаратура — і гэта трэба сказаць без аніякага перабольшання — самымі яркімі сваімі старонкамі. Якраз тут, у Акопах, гэтым зацішным куточку беларускай зямлі, куды ў любую вольную хвіліну на працягу двух дзесяткаў гадоў ірваўся з усіх дарог Янка Купала, куточку, дзе было яму ўсё блізкае і мілае, дзе ён адчуваў сябе як нідзе лепш, з-пад пяра паэта вылецеў у свет цэлы вырай твораў, якія сталі гонарам і славай беларускай літаратуры, зрабіліся нашай вечна жывой класікай. «Акопы» — гэту паметку мы сустракаем пад вялікай колькасцю твораў Янкі Купалы перадрэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага часу. Сярод іх такія перлы нашай паэзіі, як вершы «Гэй, наперад!», «Як у лесе зацвіталі....», «З недацветаў», «У купальскую ноч», «Не прасі», «Грайце, песні», «Жняя», «З летніх малюнкаў», «Блізкім і далёкім», «За свабоду сваю...», «Каб я князем быў», «Заручыны», «Дзве таполі», «Ты прыйдзі...», «Над ракою ў спакою», «На жалейцы», «Братка і Сястрыца»,
Каб трапіць у Акопы, мы з Эдуардам Іванавічам зноў вярнуліся да вёскі Вялікія Бясяды, скіравалі ў яе вуліцу. Праз калгасны двор выехалі на пясчаны прасёлак. Праз які кіламетр паказаліся прысады вёскі Харужанцы. За Харужанцамі, перад лесам, у цяні вясёлага дубка, што здалёк маячыў на сонечным узгорку, паставілі машыну.
— Акопы — за гэтым лесам, — сказаў Эдуард Іванавіч. — Можна прайсці пеша...
Да Акопаў ішла праз лес калдобістая, з грыўкамі травы між машынных і калёсных каляін дарога. Мы паволі, без спешкі — хацелася адпачыць тут душой — патупалі па ёй, узіраючыся ў прыдарожны сівец ды верас: ці не выпнецца дзе які грыб. І праўда: неўзабаве Эдуард Іванавіч прыкленчыў каля прыземістай хвойкі; калі ён выпрастаўся, у руках бліснула смуглявая галоўка баравіка.
Падахвочаныя знаходкай, мы збочылі з дарогі і ішлі паўз яе, па выбітых каровамі і датаваных, відаць, аматарамі «ціхага палявання», пакручастых сцежачках між хвой і куп'я, пільна гледзячы перад сабой: абодва мы аказаліся заядлымі грыбовікамі і, вядома ж, не маглі прапусціць моманту. Але, як выявілася, мы не былі тут сёння першапраходцамі: то там, то сям бялелі ў траве парэзаныя кімсьці «карэньчыкі» — кольцы баравікоў, валяліся збітыя мухаморы ды — пры елках — стаўбунаватыя макрухі, якіх, як відаць, і тут не было ахвотнікаў браць: усіх адпужвае ахоўная слізістая плёнка гэтых, калі верыць кнігам, свойскіх грыбоў, падобных зверху на маслякоў. Зрэдку трапляліся нам цэлыя касякі чорных груздоў, ці хрушчоў, як завуць іх на Міншчыне, — праўда, больш старых, з парыжэлымі спадыспаду пласцінкамі. Але мы каля іх не сунімаліся — гэтак можна было і засесці на паўдарозе да мэты.
Выглядвалі больш баравікоў ды рыжкоў, асабліва Рыжкоў — яны ж надта любяць такія во сіўцы ды каровіны капыты. Шукаючы так грыбы, падумалася, што гэта ж якраз тут кружыў некалі з кошыкам і нажом Янка Купала, што мы ходзім яго грыбнымі мясцінамі...
Неўпрыкметку дарога прывяла нас на светлую паляну, перасечаную ў некалькіх месцах роўнымі і вузкімі паскамі ясных пералескаў.
Гэта пачыналіся ўжо Акопы.
Эдуард Іванавіч, калдыбаючы па ўцвярдзелых за лета грудах раллі, шоргаючы чаравікамі па пруткім яшчэ ржэўніку, падвёў мяне пад адзін з пералескаў. Там, сярод хмызу, мне здалёк ужо кінуўся ў вочы вялізны камень-валун, цёмны, з седлаватымі вы емкамі. Гэта, сказаў Эдуард Іванавіч, камень Янкі Купалы. Тут ён любіў адпачываць, пісаў на ім, як на стале, вершы і паэмы. Мы на вока змералі валун — быў ён прыкладна чатыры метры ўдаўжыню, тры — ушырыню і каля паўтара метра вышынёй. Як бы там ні было, а гэты камень не мог не звярнуць на сябе ўвагу Янкі Купалы, не мог не будзіць яго багатай фантазіі. Інакш кажучы, камень-валун у Акопах — яшчэ адзін, пастаўлены самой прыродай помнік паэту, вечны сведка яго натхнення.
Трошкі далей за каменем, між камлёў пачарнелых альшын і напалову сухіх вербалозін, цягнуўся, перасякаючы нам дарогу, глыбакаваты роў, на дне якога бялелі пясчаныя наносы — след ручая, які яшчэ нядаўна шыўся тут між кругляцу ды асочкі. Каля рова Эдуард Іванавіч паказаў мне і зарослую цяпер сажалку Луцэвічаў, на беразе якой стаяла іх лазня.
А во і сама хата Бянігны Іванаўны, мацеры паэта.
Хата, пра якую, праўда, трэба гаварыць ужо ў мінулым часе. Бо ад яе застаўся толькі падмурак і выкладзеныя каменем два скляпы. Адзін, пад былой кухняй — для бульбы, гародніны; другі, пад кладоўкай — для малака, сала, садавіны, называўся ён — спіжарня. Радавала трошкі тое, што і падмурак і скляпы вельмі добра захаваліся. Сценкі скляпоў як быццам сёння былі выкладзены камянямі, нідзе не аб'ехалі, захаваліся нават лазы ў іх.