Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

А віленскія судовыя ўстановы, дзе па вяртанні на радзіму працаваў Францішак Багушэвіч адвакатам судовай палаты. На гэтай пасадзе ён вёў пераважна справы сялян і гарадской беднаты. Адсюль і яго празванне — мужыцкі адвакат.

Быў у біяграфіі Францішка Багушэвіча і горад Гродна. Сюды ён прыязджаў да сусветна вядомай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, шчырай прыхільніцы беларускага народа, беларускай культуры. Элізу Ажэшку звязвала з Францішкам Багушэвічам адзінства поглядаў, а таксама агульнае баявое мінулае: і польская пісьменніца, і беларускі паэт былі ўдзельнікамі студзеньскага паўстання 1863 года.

Ну, і яднала іх, вядома ж, яшчэ і літаратура. У 1888 годзе ў пісьме да Яна Карловіча Эліза Ажэшка пісала: «Быў у мяне нядаўна пан Багушэвіч і чытаў

мне толькі што напісаную ім па-беларуску байку, доўгую, поўную фантазіі, цудоўную. Прыгожы гэта талент. Яго польскія вершы слабыя, але беларускія, на маю думку, па меншай меры выдатныя. Трэба б было з усёй сілай заахвочваць яго да работы ў гэтым напрамку».

У сваю чаргу Францішак Багушэвіч з найвялікшай пашанай ставіўся да Элізы Ажэшкі. Польскай пісьменніцы ён прысвяціў адзін са сваіх лепшых вершаў — «Яснавяльможнай пані Арэшчысе».

З вялікім смуткам дачулася Эліза Ажэшка пра такую нечаканую смерць беларускага сабрата на самай мяжы новага стагоддзя. Згадваючы падзвіжніцтва нарадалюба Францішка Багушэвіча, яна пісала: «Быў ён адным з найвысакародных людзей, якія служылі нашай зямлі, а для мяне асабіста адным з вельмі нешматлікіх сяброў. Успаміны пра яго для мяне дарагія і самотныя». Не кожны мог атрымаць такую высокую ацэнку ад выдатнай пісьменніцы!

Трагізм Францішка Багушэвіча ў тым, што ён так і не ўбачыў вынікаў таго, за што змагаўся — і са зброяй у руках, і пяром паэта. Наадварот, пасля яркага ўсплёску народнага духу ў час студзеньскага паўстання яшчэ больш цёмная ноч на доўгія гады апусцілася на анямелыя палі Беларусі, а на шляху паэтычнага слова беларускага дудара да народа сталі непераадольныя перашкоды, што чыніла новая палітыка царызму. Гэты трагізм прарываўся і ў яго «дудцы», якая, зняверваючыся, часам проста нямела ад безвыходнасці:

Га! Чаму ж не граеш? Хіба ты не знаеш, Не ведаеш хіба, Што, як тая рыба Ды на лёдзе б'ецца, Так вот я, здаецца, Сорак гадоў б'юся, Ніяк не звярнуся, Ніяк не натраплю Вадзіцы хоць каплю, Ды такой вадзіцы, Ды з такой крыніцы, Што як хто нап'ецца, Дык вольным стаецца...

І тым не менш Багушэвічава «дудка», як бачым, не знямела канчаткова. Нязбытную сілу давала ёй светлая надзея, вера, што прыйдзе дзень і на спакутаваную Беларусь.

Жыццё Францішка Багушэвіча — гэта вялікі грамадзянскі подзвіг. Яно, хай не здадуцца надта банальнымі гэтыя словы, — яркі прыклад для ўсіх нас, прыклад гранічнай сумленнасці, самаахвярнасці, вернага служэння народу. І таму гэта вялікая радасць — яшчэ раз прайсці ўсімі тымі дарогамі, дзе, прарываючы гнятлівую немату маўчання, на ўвесь голас грала чыстая і непадкупная дудка Мацея Бурачка.

Той курган векавечны

СЕЛІШЧА

У край Купалаваіа юнацтва, да той зямлі, што дала паэту крылы для высокага палёту, падахвоціўся з'ездзіць са мной пляменнік Янкі Купалы Эдуард Іванавіч Аўлачынскі, які добра ведаў усе сцежкі «дзядзькі Янкі», сустракаўся з ім, жывучы ў гэтым салаўіным кутку Беларусі.

Па зямлі ішла восень. Але дзень быў надзіва ясны і светлы — ад шчодрага не па часе сонца, што прыпякала амаль па-летняму, раскашуючы ў чыстым бязвоблачным небе, ад яркага жаўталісця пералескаў і прыдарожных бяроз, клёнаў, ясеняў, якія не спяшаліся яшчэ скідаць свой залаты ўбор.

— Спярша паедзем у Селішча, — сказаў Эдуард Іванавіч, які быў для мяне сапраўдным гідам.

Фальварак Селішча, як вядома з біяграфіі паэта, узялі Луцэвічы ў арэнду ў 1895 годзе, калі Янку, ці, як яго звалі ў сям'і,

Ясю, было недзе каля 13 гадоў. Тут, у Селішчы, адкрыліся будучаму паэту нязнаныя таямніцы чароўнай беларускай прыроды, хараство пароднай душы, шматфарбнае^ і мілагучнасць род най мовы. У Селішчы зведаў ён і вялікае гора — смерць бацькі, потым брата і дзвюх сястрычак. Тут ва ўсёй паўнаце спазнаў будучы паэт шматпакутную долю мужыка-беларуса, яго мазольную працу: пасля смерці бацькі васемнаццацігадоваму юнаку самому давялося заняцца гаспадаркай, узяцца, па яго выразу, «чытаць сумную кнігу памешчыцкага поля і пісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою».

Я мужык-беларус — пан сахі і касы; Цёмен сам, белы вус, пядзі дзве валасы...

Так, гэта тут, у Селішчы, малады гаспадар арандаванай зямлі ўпершыню пачаў спрабаваць свае сілы ў паэзіі («...на працы ў полі, — успамінаў пазней паэт, — або ў дарозе, або на начлезе прыйдзе думка — і я пішу»). Якраз тут нарадзіліся гарачыя радкі вядомых сёння кожнаму вершаў і паэм Янкі Купалы, прысвечаных «пагарджанаму век», «сляпому, глухому» беларускаму мужыку, у якога спрадвеку былі «заліты потам горкім вочы», які прывык зносіць ад сваіх прыгнятальнікаў «лаянку і крык» і якога паэт пачаў, урэшце, будзіць ад «зімовага рабскага сну». Гэта адсюль пайшлі ў свет такія шэдэўры купалаўскай паэзіі, усёй нашай літаратуры, як «Мужык», «Там», «Я не для вас, паны, о не...», «Ворагам Беларушчыны», «Родныя песні», «З песень аб сваёй старонцы», «Гэта крык, што жыве Беларусь», «Касцам», «Я мужык-беларус...», «Яшчэ прыйдзе вясна», «Песня мая», «Выйдзі», «Зімою», «Курган», «Адвечная песня», «Яна і я», і многія, многія іншыя, якія, праўда, былі запісаны на паперы пазней. Так, толькі запісаны пазней, але, як прызнаваўся сам паэт, ён «выплакаў» іх «сэрцам, высніў... душою, б'ючыся з нядоляй, б'ючыся з бядою», г. зн. у першую чаргу тут, у Селішчы. Інакш кажучы, якраз у Селішчы, дзе Ясь, спазнаўшы на ўласнай скуры гаркоту мужычага жыцця, долю беззямельных, ва ўсёй глыбіні ўсвядоміў векавую несправядлівасць беларускага народа, была ўспоена магутная купалаўская паэзія пратэсту. Таму перш за ўсё ў Селішчы і трэба шукаць крыніцы «дум беларускіх» Янкі Купалы, якім навучыўся ён «без школы і кніг». Недарэмна ж, якраз адсюль, з Селішча, рашуча разарваўшы зачараванае кола паднявольнага існавання, пайшоў пясняр у свет, каб «над беларускай соннай нівай нязгаслы светач распаліць».

Да Купалавага Селішча, якое здавалася мне раней дзесьці за трыдзевяць зямель, аказалася рукой падаць ад Мінска. Мы ехалі кіламетраў дваццаць па Лагойскай дарозе, потым прыкладна столькі ж па гравійцы на Дзяніскі, і вот за вёскай Вялікія Бясяды, праз хвілін дзесяць гоцання па каменцы, Эдуард Іва навін скамандаваў мне прыпыніць мой «бранявік».

Дарога-каменка, на якой мы паставілі збоку ма шыну, была як прасека ў лісцвяным лесе. Бязлюддзе. Цішыня. Прайшлі па жардзяным мастку налева, і адразу ж за прыдарожнай паласой бярозава-асінава-альховага зарасніку перад намі адкрылася поле. Гэта было пераворанае нядаўна бульбянішча, на якім адразу кінуліся ў вочы даўгія капцы бульбы, закрытыя на зіму зямлёй, акуратна прыплясканыя лапатамі. За полем цягнулася пярэстая — жоўтае з зялёным — стужка лесу, якая апаясвала яго з усіх бакоў. Поле было няроўнае, з характэрнымі для Лагойшчыны ўзгоркамі, багатае на камяні.

— Гэта і ёсць Селішча, — сказаў Эдуард Іванавіч. — Вунь там быў двор Луцэвічаў...

Эдуард Іванавіч паказаў на маленькі — велічынёй з танцпляцоўку — астравок, зарослы лазняком ды асіннікам, з галінастым мацаком-дубам пасярэдзіне — ці не гэты дуб і ўбярог Купалава печышча ад канчатковага заворвання?

Грузнучы ў мяккай свежай раллі, мы пакіравалі да астраўка. Двое мужчын каля бліжэйшага бурта — адзін пажылы, другі падгалісты малады дзяцюк — павярнулі на нас галовы і доўга глядзелі, як быццам пытаючыся: «Што гэта яны шукаюць тут, на голай раллі?»

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд