Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

У райком пайшлі мы ўдвух з Валодзем Содалем. "Сакратарка ў прыёмнай, калі мы назваліся і папыталіся, як трапіць да Нэлі Казіміраўны, сказала, што Нэля Казіміраўна прасіла нас трохі пачакаць — яна пакуль занятая. Мы толькі здзівіліся, як гэта яна ўведала, што мы прыйшлі да яе — пра гэта ж з ёй не было ніякай гаворкі. Каб не марнаваць час, я дастаў увесь пук нашых камандзіровак і папрасіў сакратарку хутчэй іх адзначыць. Але сакратарка ўзяла пасведчанні і спакойненька засунула іх у стол.

— Нэлі Казіміраўна сказала не адзначаць, пакуль яна не вызваліцца.

Мы пераглянуліся з Валодзем: што гэта за дзівосы?

— Раз так, давайце камандзіроўкі назад, мы ў іншым месцы адзначым.

Але дзяўчына і не думала вяртаць іх:

— Нэлі Казіміраўна

прасіла пачакаць — яна хутка вызваліцца.

Счакаўшы яшчэ колькі часу, мы пачалі выказваць сваё абурэнне, даводзіць, што нам няма калі таптацца ў райкомаўскай прыёмнай. Але сакратарка была непахісная:

— Нэлі Казіміраўна прасіла...

Нарэшце нас паклікалі ў яе кабінет. Калі мы ўвайшлі^ сакратар райкома партыі, яшчэ даволі маладая і стройная жанчына, пасадзіўшы нас перад сабой, проста ашаламіла абодвух, выпаліўшы нам у твар:

— Попрошу ваши документы...

Першы зрэагаваў на гэта Валодзя Содаль: А я не пакажу...

Потым Валодзя растлумачыў мне, чаму так адказаў. У яго ўжо выпрацаваўся ўнутраны пратэст супроць такіх во, як бы мякчэй сказаць, «дзействаў» афіцыйных асоб. Асаблівую падазронасць да сябе ён адчуваў у Ашмянах, куды не адзін раз ездзіў, вывучаючы мясціны Францішка Багушэвіча. Аднаго разу, спыніўшыся тут на колькі часу па дарозе да Вільні, ён убачыў, як бураць старыя, Багушэвічавай пары будынкі. Каб хоць на здымках захаваць стары від горада, пачаў спехам фатаграфаваць тыя будынкі, бегаючы ад аднаго да другога. Ён так захапіўся гэтым, што ледзь не спазніўся на аўтобус — ускочыў у яго, калі той ужо адыходзіў. Але не паспеў аўтобус яшчэ ўзяць разгон, як наперадзе, пасярод дарогі, выраслі два міліцыянеры. Выстаўленымі далонямі паднятых рук далі знак спыніцца. Ускочыўшы ў аўтобус, міліцыянеры пакіравалі проста туды, дзе сеў Валодзя, спыніліся перад ім:

— Ваши документы?..

Ловячы на сабе цікаўныя позіркі здзіўленых пасажыраў, Валодзя паказаў тады свой дакумент і растлумачыў, хто ён такі і чаго яму трэба было ў Ашмянах. Пагартаўшы, пакруціўшы ў руках той дакумент, міліцыянеры вярнулі яго і сышлі з аўтобуса. І хоць на гэтым усё кончылася, Валодзеў настрой быў тады сапсаваны. Ён нібы сутыкнуўся тады з нечым брыдкім.

І вось цяпер ізноў...

Я ж як чалавек не горды (а ўсё ж, мусіць, трэба такім быць) дастаў з кішэні сваё «палымянскае» пасведчанне — якраз жа было пры мне — і падаў сакратару райкома.

— А, Цвйрка! Так я вас знаю, — вяртаючы дакумент, сказала Нэлі Казіміраўна і пачала апраўдвацца. — Вы должны понять: у нас же — приграничный район...

Я спачатку не мог уцяміць, пра якую мяжу-граніцу ідзе тут гаворка. Толькі пасля да мяне дайшло, што Воранаўскі ж раён мяжуе... з Літвой, Літоўскай ССР!

Нэля Казіміраўна пачала расказваць нам, якое напружанае цяпер становішча ў раёне. Гэта ж заўтра ў недалёкім адсюль Вільнюсе адкрываецца ўстаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту. Туды з усёй Беларусі з'ехаліся экстрэмісты. Пасля з'езда яны, магчыма, будуць вяртацца праз Воранаўскі раён, могуць быць эксцэсы. Таму райком робіць усё, каб даць ім адпор, для чаго вядзецца растлумачальная работа. Пра барацьбу з «экстрэмісцкімі элементамі», з «нефармаламі», казала Нэлі Казіміраўна, вельмі сур'ёзна гаварылася на апошнім пленуме ЦК КПБ.

Цікава, як бы рэагавала Нэля Казіміраўна, калі б даведалася, што два такія «нефармальныя элементы», дэлегаты заўтрашняга з'езда ў Вільні, сядзяць цяпер перад ёй уласнымі персонамі! Толькі яны не зусім разумеюць, з якімі «эксцэсамі» збіраецца змагацца раённае кіраўніцтва.

Разгаварыўшыся, мы тым не менш хутка знайшлі з Нэляй Казіміраўнай агульную мову. Нават у прамым сэнсе, бо, пазнаёміўшыся з намі, яна сама пачала размаўляць, прытым вельмі добра, па-беларуску. Ад яе мы даведаліся пра сапраўды трывожную праблему, з якой сутыкнулася сёння раённае кіраўніцтва: адмаўленне часткі тутэйшага беларускага насельніцтва ад сваёй беларускасці, патрабаванне адкрываць польскія школы. Нэля Казіміраўна вельмі шчыра прасіла нас памагчы арганізоўваць у раёне сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі,

якія б растлумачвалі людзям пра іх сапраўднае, беларускае паходжанне, памагалі б падняць прэстыж беларускай мовы. Інакш тут можа зрабіцца «новы Карабах»! Падумалася: гэта ж такім вось нечаканым бокам вылазіць сёння бяздумная русіфікатарская палітыка, якую многія дзесяцігоддзі нястомна праводзілі магутныя арміі верных байцоў добра арганізаванага, аснашчанага ўсімі сучаснымі сродкамі антынароднага ідэалагічнага фронту. Праўда, татальнай русіфікацыі, як бачым, не адбылося. Але бясконцае, беспакаранае прыніжэнне аднаго з вялікіх славянскіх народаў — беларускага, непрыкметнае, «ціхае», але метадычнае шальмаванне, адмаўленне яго культуры і мовы прывяло да таго, што менш свядомая частка беларусаў пачала ўжо адмаўляцца ад сябе. Вось адна са страшнейшых хвароб нашага духоўнага Чарнобыля!

Вельмі добра, што партыйныя работнікі хаця б «на месцах» усвядомілі гэта. Але ж хіба можна такія сур'ёзныя прарэхі ў ідэалагічнай рабоце зашыць латкамі пісьменніцкіх выступленняў? Тут, відаць, трэба б распрацоўваць нейкую дзяржаўную праграму дзеянняў. У высокіх жа кабінетах рэспублікі, як мне здаецца, пануе наконт гэтага поўны спакой, абыякавасць. Забегаюць там, зазвоняць ва ўсе званы, кінуцца мабілізоўваць усе тушыльныя сродкі толькі тады, калі пажар дакоціцца і да акон тых кабінетаў.

Але нам трэба не дапусціць пажару. І вельмі правільна трывожыцца, імкнецца нешта рабіць Нэля Казіміраўна, якой мы выказалі шчырую гатоўнасць памагчы. Вось тут, думаецца, трэба б было скарыстоўваць і малады энтузіазм «нефармалаў» — замест таго, каб усяляк бэсціць гэты здаровы ў сваёй аснове рух, падсцерагаць з дубінаю ў руках заклапочаных доляй Беларусі маладых хлопцаў і дзяўчат. Тут яны былі б, я ўпэўнены, заадно з Нэляй Казіміраўнай.

Размова ў кабінеце сакратара райкома закончылася тым, што Нэля Казіміраўна запісала нашы тэлефоны і дала нам таксама свой: для далейшага супрацоўніцтва. Так што мы развіталіся ўрэшце як аднадумцы. Развіталіся з усёй шчырасцю, з разуменнем складанасці праблем, якія стаяць перад сакратаром райкома партыі.

Затое, калі мы падышлі да аўтобуса, нашы сябры па вандроўцы гатовы былі невядома што зрабіць з намі за такую затрымку.

У Доцішкі мы трапілі недзе к палудню.

Даволі раскіданая, у зялёных прысадах, з вясёлымі вокнамі хат і шырокімі даляглядамі беларуская вёска. Наводшыбе здалёку відаць векавыя раскошныя ліпы панскага парку. У гэтым парку і стаяў колісь вялікі драўляны палац ліберальнага памешчыка Аляксандра Звяровіча, які, жадаючы даць асвету сялянам, адкрыў тут прыватную школу. Настаўнікам гэтай школы, мусіць, незнарок выбраў ён маладога Францішка Багушэвіча.

Пра тое, як вучыў дзяцей у прыватнай школе Аляксандра Звяровіча малады Францішак Багушэвіч, пра самую школу шмат новых дэталяў паведаў нам сын аднаго з яго вучняў — васьмідзесяцігадовы Юзаф Міхайлавіч Свечка. Ён — вядома, паводле ўспамінаў бацькі — расказаў, што школа месцілася ў самім панскім палацы. Вучыліся ў ёй дзеці простых сялян — Звяровіч «хацеў іх граматнымі парабіць». Акрамя свайго бацькі Юзаф Міхайлавіч назваў імёны яшчэ двух вучняў Францішка Багушэвіча — гэта былі бацькаў «аднаімённік» і фамільят Міхал Свечка і Адам Савель. Запомнілася, што апошні няважна вучыўся. Цяжка даваліся яму літары. Напрыклад, ён не мог назваць літару «А». Багушэвіч казаў: назаві сваё імя і скажы, з якой літары яно пачынаецца? Хлопчык вымаўляў імя і пасля называў літару.

Цікава расказаў Юзаф Міхайлавіч і пра сям'ю Звяровічаў. Сам Аляксандр Звяровіч быў надзвычай добры чалавек, «шанаваў мужыкоў», вызваліў іх ад паншчыны. Калі пачалося студзеньскае паўстанне, ён прыняў у ім удзел, за што быў пакараны царскімі ўладамі. У адрозненне ад Аляксандра Звяровіча яго бацька быў, наадварот, вельмі жорсткім прыгнятальнікам сялян, часта збіваў іх за любую дробязь. Нават меў спецыяльнага ката, які клаў сваю ахвяру на зэдаль у садзе і біў бізунамі. Людзі апісваюць нават партрэт гэтага ката, што быў «з мужыкоў»: «...меў ён выгляд звера, вялікія круглыя вочы наверх...»

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие