Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Апрача пашарэлай, але ўсё ж даволі моцнай хаты, якая была на замку, у двары стаялі яшчэ пакінутыя гаспадарчыя пабудовы, таксама з моцнага, не кранутага шашалем бярвення. На панадворку раскашаваў быльнёг, між штакецін пахіленага плота лезла жыгучка-крапіва, шугала цемналістая, надзіва буйная лебяда, на сярэдзіне двара, пачуўшы нежылы дух, адваёўваў сабе надзелы жорсткі сівы палын — горкая трава запусцення.

Якая гэта тыповая цяпер карціна! Такія во пакінутыя хаты, зарослыя травою двары можна напаткаць сёння ў любым кутку Беларусі. Катастрафічна гіне, адыходзіць у нябыт традыцыйная беларуская вёска, самі сабой рушацца цяпер і гэтакія адзінокія хутары, якія неяк жа выстаялі ў бязлітасных бурах часу, перажыўшы бязглуздыя кампаніі па іх ссяленні.

З аднаго

боку пад хутар, каля якога мы тупалі, падыходзіў лес. На ўскрайку яго, адышоўшыся на сіўцовую лугавіну, стаяў не блізка — на адлегласці адзін ад аднаго — гурт шырокіх цяністых дубоў. Каля іх пасвіўся статак пярэстых кароў — відаць, недзе за лесам была вёска. На другі бок ад хутара — аж да асмужанай паласы далёкага хвойніку — ільснілася сівавата-зялёным жытам вялікае раўніннае поле, па якім часам беглі цені ад воблакаў, што зрэдку наплывалі на сонца. І хоць бы дзе гук ад машыны ці якога матацыкла! Нават дарогі нідзе не відаць было. Як быццам мы трапілі ў нейкі іншы свет, на зусім іншую планету, якая не дайшла яшчэ да «машыннай» цывілізацыі, ці проста вярнуліся ў мінулае стагоддзе! Цішыня, прастор, воля. Не веру, што не знайшлося б ахвотніка ўзяць тут зямлю, пасяліцца у гэтым выдатным для жыцця кутку, самастойна, без чыёйсьці ўказкі павесці тут гаспадарку, стаць ўладаром сваёй долі!

З гэтымі думкамі я падышоў да Леаніда Уладзіміравіча, пацікавіўся, як у іхнім калгасе прыжываецца арэнда, ці дае калгас каму-небудзь зямлю.

— А хто яе возьме? — адказаў Леанід Уладзіміравіч.

— А мо трэба б пашукаць такіх людзей? Вы шукалі?

— Не, не шукалі і шукаць не думаем. У нашым калгасе і так усё добра. Прадукцыі здаём дзяржаве шмат. Да таго ж яшчэ невядома, як павернецца палітыка з гэтай арэндай... — прыкладна так адказаў мне сакратар калгаснай партарганізацыі.

Дзіўна, гэта ж самае я чуў у другім баку Беларусі, у Слуцкім раёне. На семінары творчых работнікаў, які праводзіў там Мінскі абком партыі. У шыкоўным Доме культуры вёскі Казловічы, дзе падводзілі вынікі знаёмства з калгасам імя Кірава, аднаму з калгасных старшынь, што прысутнічаў там і выступіў з расказам пра поспехі свайго калгаса, я паставіў рубам такое пытанне: «Калі б вам прынёс хто-небудзь з калгаснікаў заяву з просьбай выдзеліць яму ў доўгатэрміновую арэнду ўчастак зямлі, ці далі б вы на гэта згоду?» — «Не, не даў бы», — цвёрда, нават з ноткай выкліку адказаў старшыня перад вялікай аўдыторыяй. І гэта нягледзячы на афіцыйную ўстаноўку на арэнду як на адзін з самых дзейсных метадаў гаспадарання. У адказе чулася і прыхаванае тлумачэнне гэтай цвёрдасці: «У нас і так усё добра». Ён гэтак, праўда, не сказаў, але такія словы вынікалі з яго паведамлення-выхваляння. Смеласць старшыні, як я зразумеў з далейшых нашых афіцыйных і неафіцыйных гутарак на семінары, грунтавалася яшчэ на тым, што і пэўныя партыйныя кіраўнікі са скептыцызмам ставіліся да арэнды, робячы стаўку на калгасы і саўгасы. Мне яны ў прыватных размовах даказвалі, што гэтая форма яшчэ не зжыла сябе. Тое, што калгасная сістэма давяла сельскую гаспадарку да развалу, яны тлумачылі адміністрацыйным націскам на калгасы зверху, рэгламентацыяй іх дзейнасці, грубым камандаваннем імі. Калі б цалкам вызваліць іх ад залішне клапатлівай апекі вярхоў, даць ім поўную самастойнасць, тады б яны быццам бы паказалі, на што здатныя.

Але ж, даўшы самастойнасць калгасным кіраўнікам, ці вызвалім мы простых калгаснікаў ужо ад іхняй апекі, ад іхніх камандаў?

Трэба ўсім нам як найхутчэй зразумець, што толькі вызвалены селянін можа пракарміць краіну. Ды ён — развяжыце толькі яму па-сапраўднаму рукі — за самы кароткі час свет накорміць хлебам. Ажывуць расквітнеюць тады і нашы вёскі, і такія во закінутыя хутары...

Але я, здаецца, адступіўся ўбок, ці не залішне расфіласофстваваўся.

Хоць гаспадароў хутара мы не знайшлі (яны перабраліся недзе ў Вільню), нам усё ж удалося паглядзець тую даўнейшую камоду. Выглядала яна сапраўды прыгожа. З разьбяным раслінным узорам вельмі тонкай работы, з фігурным люстэркам у драўляным абрамленні, арыгінальная па форме камода, вядома, магла б быць выдатнай аздобай

Багушэвічавага музея: яна ж, можна сказаць, і з яго мясціны, і з яго часу.

Вырашана было звязацца з гаспадарамі і закупіць гэтую каштоўную рэч.

З хутара зноў вярнуліся ў Кушляны.

У Кушлянах мне давялося пабываць з групай пісьменнікаў амаль дваццаць пяць гадоў назад, ў час святкавання 125-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Тады на сваім месцы стаяў пастарэлы драўляны паэтаў дом, пабудаваны ім у 1896 годзе. Вядома, ён ужо шмат у чым адрозніваўся ад першапачатковага, бо — можа, нават не раз — рамантаваўся, да яго дадаваліся нейкія дабудоўкі, нешта адкідалася. І ўсё ж аснова была тая ж самая, гэта быў, можна сказаць, той самы дом. Дом Францішка Багушэвіча. І яго, відаць, трэба было б у аснове сваёй захаваць, адкінуўшы розныя пазнейшыя дабудоўкі, узнавіўшы, магчыма, нейкія старыя, першапачатковыя дэталі.

Выклікала ў мяне ўнутраную нязгоду тое, што расчышчаючы пляцоўку каля дома, «архітэктары» будоўлі знеслі бульдозерам, ссунулі разам з верхнім пластом зямлі здзічэлае кустоўе былога саду Багушэвіча, магчыма, пасадлсанага яго рукой. Сярод друзу сіратліва тырчала толькі зноў жа асуджаная на знішчэнне грыўка густога сліўняку, які, пастаянна абнаўляючыся, шчасліва дажыў да нашага часу і яшчэ невядома колькі б рос тут, каб яго не чапалі. А чаму б не зберагчы гэты сліўняк, чаму б не пашукаць тут парасткаў і іншых дрэў, якія наўрад ці поўнасцю пазасыхалі? Іх жа можна б было як трэба пачысціць, даглядзець па-гаспадарску, падсадзіць да іх новыя дрэвы і кусты. Гэта быў бы хоць і абноўлены, амалоджаны, але сад Багушэвіча! А не сад, пасаджаны на месцы саду Багушэвіча.

Больш за ўсё, аднак, засмуціла нас з Содалем «апрацоўка» падмурка даўнейшай хаты, у якой жылі яшчэ з сям'ёй бацькі Францішка Багушэвіча, а мо і яго дзяды, хаты, у якой рос і гадаваўся сам паэт да яго адыходу «ў людзі». Падмурак гэты, выкладзены з камянёў, змацаваны нейкім даўнейшым растворам, быў на той жа сядзібе, непадалёку ад дома Францішка Багушэвіча. Калі мы падышлі туды, то ўбачылі ў самай сярэдзіне гэтага падмурка... бульдозер, які паспеў ужо развярнуць яго частку.

— Як жа так можна, Алесь? — пачалі мы па-сяброўску ўшчуваць Жамойціна. — Падмурак жа трэба зберагаць...

Алесь пачаў запэўніваць нас, што падмурак застанецца...

— Крытыкаваць мы ўсе ўмеем, а вот каб памагчы рабіць музей, то не надта каго і знойдзеш, — умяшаўся ў размову парторг.

Мы з Содалем, пачуўшы сябе вінаватымі, прыкусілі языкі — што ж, нас, беларусаў, заўсёды вельмі лёгка паставіць на месца.

Мусіць, не надта спадзеючыся, што падмурак даўняга жылля Багушэвічаў усё ж захаваецца, Содаль зняў з плячэй фотаапарат, пачаў пстрыкаць ім, беручы ў кадры то ўвесь добра бачны ў траве падмурак, то яго асобныя часткі, у тым ліку разбураныя, з вывернутымі бульдозерам камянямі: хоць на здымку, але рэшткі былога Багушэвічавага дома цяпер назаўсёды захаваюцца для нашчадкаў!

Вядома, за тыя амаль сто гадоў, як не стала паэта, шмат што змянілася на яго радзіме. Змяніўся ўвесь архітэктурны ансамбль сядзібы Багушэвічаў. Час бязлітасна знішчыў большасць гаспадарчых пабудоў, два калодзежы з жураўлямі, дзе сям'я брала ваду, сажалку, альтанку на Лысай гары, уязную браму пры каплічцы, змяніў, а то і зусім сцёр дарогі. Содаль яшчэ нядаўна бачыў тут старую дарогу, якой ездзілі Багушэвіч у Солы. Цяпер дарогу зааралі, засеялі збажыною — ад яе ўжо ані знаку. Чыясьці рука знішчыла дуб, што стаяў непадалёк, дуб, які помніў Багушэвіча. Чаму б яго не пакінуць? Без усяго гэтага як жа можна ўявіць атмасферу жыцця паэта?

Што-нішто з Багушэвічавай сядзібы, на шчасце, усё ж захавалася. Прыдарожная каплічка, пабудаваная ў памяць паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Таксама мураваная гаспадарчая пабудова. Высаджаная самім паэтам алея ў парку. Ну, і, вядома ж, захавалася зямля Багушэвіча, палі, лясы, узгоркі. Усё, што засталося, што выстаяла ў віхурах часу, вядома ж, усім нам трэба беражліва цяпер захоўваць, шанаваць. Тое ж, што было знішчана часам і нашай няўвагай, трэба ўзнавіць. Гэтае ж месца — запаведнае, наша нацыянальная святыня.

Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия