Лісце забытых алеяў
Шрифт:
— Тут недалёка. Ды і хадзіць я люблю, — заспакоіў мяне Аляксандр Пятровіч, паціскаючы на развітанне руку.
Астаўшыся адзін, я ізноў пайшоў блукаць па парку. У правым яго кутку я натрапіў яшчэ на адну важную памятку, што засталася ад былых уладароў маёнтка, — вялікі мураваны склеп, задзірванелы зверху. Праз адкрыты дзвярны прахон я ўвайшоў усярэдзіну. Шырокі, прасторны, ён разыходзіўся ўнізе ў два бакі, а дзе канчаўся, у цемнаце нельга было разабраць. Я хацеў агледзець склеп дэталёва, але адтуль так моцна патыхала дустам, што я адразу павярнуў назад. Белая атрута была парассыпае па ўсім склепе. Ясна — тут быў яе склад. Потым да мяне дайшло, што гэта ж не што іншае, як тон самы фамільны
Крашын. Гэтая назва навекі звязалася з імем загубленага нацыянальнага генія Беларусі. Таму ці ж можам мы быць абыякавымі да ўсяго, што там робіцца, да захавання жывых памятак старажытнага мястэчка, да самога аблічча радзімы Паўлюка Багрыма?
Зноў і зноў перачытваю адзіны, цудам уцалелы твор паэта, дзе, нібы сонца ў кроплі вады, адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, эпоха, імя якой — прыгон. Народная трагедыя паказана праз долю аднаго сялянскага хлопца, якога прыгонніцкая сістэма прывяла да поўнай безвыходнасці:
Заграй, заграй, хлопча малы, І ў скрыпачкі, і ў цымбалы, А я заграю ў дуду, Бо ў Крашыне жыць не буду. Бо ў Крашыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача, Гдзе ж ты пойдзеш, небарача? Гдзе я пайду? Мілы Божа! Пайду ў свет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся, З шчасцем на вас азірнуся. Будзь здарова, маці міла! Каб ты мяне не радзіла, Каб ты мяне не карміла, Шчасліўшая ты бы была!..Да якой жа мяжы адчаю мог быць даведзены чалавек, калі ён шкадуе нават, што нарадзіўся на свет, што нарадзіўся чалавекам, а не каршуном, калі адзіны ратунак бачыць ён у тым, каб абярнуцца ў ваўкалака, калі ён баіцца расці, а за тое, што ўсё ж вырас, ён дакарае кажана — чаму той не сеў некалі на яго:
Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс?..Гэта не проста верш. Гэта крык беларускай душы, што даляцеў да нас з далёкага стагоддзя.
Кажуць, геніяльнае — заўсёды простае. Тут — якраз той самы выпадак. І вельмі натуральная ў вершы, амаль у кожным радку сувязь з фальклорам, з народнымі вераваннямі і ўяўленнямі. Інакш і не магло быць: аўтар жа сам з народа, ён з яго ніколі не «выходзіў», ён неад'емная яго частачка, з ім паэт дзяліў агульную долю. Долю нявольніка на сваёй зямлі, нявольніка, які ўжо ўсвядоміў сябе чалавекам і які не хоча мірыцца з адведзенай яму ў жыцці роляй. Адсюль — абвостраная трагедыйнасць твора.
Пра трагічную долю Паўлюка Багрыма напісана нямала мастацкіх твораў, асабліва паэтычных. Але, мусіць, найбольш ярка выказаў нашу жальбу па загубленым беларускім Шаўчэнку Уладзімір Караткевіч у вершы «Паўлюк Багрым», дзе паэт-каваль убачыўся яму на схіле жыцця, пасля
У трагедыі Паўлюка Багрыма Уладзімір Караткевіч убачыў трагедыю ўсяго народа, трагедыю Беларусі, з якой здзекуецца «п'яны, разбэшчаны гун», якую гнятуць прыхадні, што «тлустым задам расселіся на паднявольнай зямлі».
Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах Згубіла ты шчасце сваё? Ці удасца хоць дзецям Шчаслівага дня дачакаці Пасля мужнасці гэткай, Пасля столькіх крывавых баёў?..Але гэта — не крык адчаю. Гэта высокі парыў збалелай душы. Кажучы купалаўскімі словамі, «гэта крык, гэта енк, што жыве Беларусь». Якраз так, думаецца, трэба ацэньваць і верш Паўлюка Багрыма.
Песня рэек. Партфель i дубец. Паветра Зялёнай Дубровы. Артобус сярод жыта. Слабада — прозвішча сакратара райкома. Што чытаюць вясковыя дзяўчаты? Мова зямлі. Смольгава ці Смольгаў? Эх, Дарожка!
Грукочуць, татахкаюць па рэйках колы цягніка. Проста на яго з ранішняга паўзмроку нібы хтосьці адзін за адным кідае — але ўсё міма, міма! — чорныя, мокрыя яшчэ ад расы, тэлеграфныя слупы. Белая грамадка маладых бяроз, што, застылая, драмала ўперадзе, сярод поля, параўняўшыся з цягніком, схамянулася раптам, закружылася ў вясёлым карагодзе.
Рытм імклівай язды адразу завалодаў мною. Усе клопаты, усе мае штодзённыя непаладкі — цяпер ззаду. Яны ўжо мяне не дагоняць! Цэлы месяц — як здорава! — буду я ў дарозе.
Гэта — маё першае вялікае падарожжа. Мяне, аспіранта Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН БССР, уключылі ў склад этнаграфічнай экспедыцыі 1970 года. Маршрут — індывідуальны. Я павінен прайсці тымі сцежкамі, якімі болей чым сто гадоў назад хадзіў Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).
Чаму якраз Сыракомля? Таму, па-першае, што ён наш зямляк, што ён апяваў у сваёй паэзіі Беларусь, яе разлогі i пушчы, расказваў пра долю беларускага мужыка. Таму, што ў жыцці i творчасці гэтага выдатнага наэта XIX стагоддзя, якога высока цапіў М. Горкі i на творы якога пісаў музыку Чайкоўскі, шмат яшчэ няяснага, нявысветленага. Таму, урэшце, што яго творчасць, яго праца як краязнаўцы i этнографа Беларусі — тэма майго даследавання.