Лісце забытых алеяў
Шрифт:
У час Паўночнай вайны ў Смалянскім замку засеў атрад шведаў на чале з генералам Капіферам, каб абараніцца ад войска Пятра І. Тады ж, у 1708 годзе, ад ядраў рускай артылерыі, якая выбівала адтуль шведаў, замкавыя вежы былі разбіты, а сцены атрымалі першыя прабоіны. Дарэчы, ад шведаў, якія разам з іх военачальнікам былі там захоплены ў палон, рускія даведаліся аб шведскім корпусе генерала Левенгаупта, што рухаўся на дапамогу Карлу XII пад Палтаву, і дзякуючы гэтаму разбілі яго каля вёскі Лясной, што мела ці не рашаючае значэнне для перамогі ў Палтаўскай бітве.
Нягледзячы
У выніку ад велічнага замка Белы Ковель засталася толькі не да канца разбураная пяціпавярховая галоўная вежа, якая ўзвышаецца над мястэчкам як жывы сведка адшумелых стагоддзяў.
Я не адразу змог падысці да замка: і цяпер роў, што агінай ўзгорак з замкавымі руінамі, напоўнены вадой, мутнай, забруджанай зялёнай раскай. Толькі калі мне паказалі кладкі ў густым кустоўі, я падняўся па іх на той вельмі вабны зялёны ўзгорак, падышоў да магутных сцен з прахонам! акон і дзвярэй. Руіны замка зусім не дагледжаны, усярэдзіне і знадворку — поўнае запусценне, сляды чыіхсьці рыдлёвак, якія невядома што тут шукалі. І ўсё ж нават гэтая абабітая, абдзёртая, зруйнаваная вежа дае Добрае ўяўленне пра веліч Белага Ковеля.
Цікава, што з замкам народ і тут звязвае свае легенды. Набожная бабулька, з якой я разгаварыўся, на поўным сур'ёзе расказала мне, што аднаго разу вечарам да замка падымаўся, перайшоўшы кладку, мясцовы дырэктар школы і што быццам бы насустрач яму выйшла ўся ў белым княгіня. Наблізіўшыся, яна хацела падаць яму руку, але ён, спалохаўшыся здані, пусціўся адтуль наўцёкі.
— Гэта была заклятая княгіня, — закончыла свой расказ бабулька. — Кажуць, усе людзі, якія памерлі, некалі выйдуць з зямлі...
Што ж да касцёла, які так добра глядзеўся здалёку, дык ён быў сапраўдным шкілетам — адны голыя сцены, ды і тыя забруджаныя, абляпаныя нейкім мазутам, усярэдзіне і каля ўвахода рэшткі смецця, бітай цэглы, усялякага лому — праўда, нехта сабраў гэта ў кучкі. Бабулька, якая расказвала мне пра заклятую княгіню, паведала, что купал касцёла абваліўся зусім нядаўна: нішто ўжо яго не трымала — як жа, тут быў машынны двор калгаса, усю сярэдзіну касцёла выкінулі, выдралі, пераўтварыўшы ў смецце ўсе перагародкі, скульптуры, карціны, багатае аздабленне.
— А некалі ж усё тут аж блішчала, — расказвала бабулька. — Я не каталічка, але любіла сюды прыходзіць.
Побач з касцёлам я ўбачыў даўгі і невысокі мураваны будынак, на фасадзе якога прачытаў: «БССР. 1937. МТМ». Літары выбіты — не сатрэш. Таму я і паверыў быў надпісу. Але, падышоўшы бліжэй, я ўбачыў там зусім новую шыльду, з якой вынікала, што гэта была «Келейная»,
Аляксееўская мураваная царква здалёку выглядала лепш, калі не лічыць нахілены набок жалезны крыж на самым яе версе — жыўцом вырывалі яго некалі камсамольцы, гэтыя «хунвэйбіны» дваццатых гадоў, ды так і не змаглі да канца вырваць. Кажуць, царкву маюць намер рэстаўраваны Я хацеў паглядзець яе бліжэй, але калі падышоў да рэчкі, за якой яна высілася на ўзгорку, то мусіў хутчэй падавацца адсюль прэч: гэтакім смуродам патыхнула на мяне ад рачной вады, бруднай, жоўтай, чымсьці падобнай на тавот.
— Хто ж гэта так забрудзіў рэчку? — папытаўся я ў жанчыны, што выглядвала з блізкага каля рэчкі двара.
— Гэта ж там свінарнік з цялятнікам... — паказала яна ўверх па цячэнні рачулкі. —. Адтуль ідзе нам пад нос гэтая поскудзь... Засмуродзілі ўсё на свеце...
Вось так на сённяшні дзень глумім мы, паскудзім, апаганьваем сваю ўласную зямлю, зямлю нашых дзядоў і прадзедаў. Быццам бы мы не дзеці сваёй бацькаўшчыны, а якіясьці прыблуды, якім напляваць на яе красу, на памяць продкаў, на ўсё святое. Гледзячы на гэтае спусташэнне, занядбанне старажытнага беларускага мястэчка, на вартыя жалю рэшткі велічных помнікаў мінуўшчыны, я ўспомніў перакладзены мной горкі верш украінскага паэта Дзмітра Паўлычкі пра тое, як не чужынцы, а свае ўласныя манкурты, «адукаваныя маголы» сталінскага гарту безаглядна нішчылі, руйнавалі па ўсёй нашай зямлі святую спадчыну стагоддзяў:
Тут таптала ўсё іх гвардыя: Ад святынь — гіустэч жуда. Бы краінай неагляднаю Пракацілася арда.Ад'язджаючы са Смалян, я з аўтобуснага прыпын ку ў самым цэнтры мястэчка яшчэ раз кінуў вокам на ўзгорак з могілкамі — адсюль яны былі як на далоні. Вунь і той схіл, тое зялёнае кустоўе, у цяні якога ўжо 135 гадоў спачывае «вечны выгнаннік» і паэт, «нефармальны» лідэр беларускай моладзі пачатку XIX стагоддзя Тамаш Зан. Паўз яго курсіруюць ніколі не бачаныя ім жоўтыя запыленыя аўтобусы, шмыгаюць туды-сюды хуткія «Жыгулі» ды «Запарожцы», грукочуць «Кіраўцы» ды «Беларусы» — плыве новая, зусім невядомая яму эпоха.
Я пакідаў Смаляны з адчуваннем не да канца выкананага абавязку перад самім сабой. Галоўнае — я не знайшоў у сваім падарожжы апошняга прытулку Тамаша Зана на гэтым свеце — яго абжытага маёнтка, ад якога засталася адна толькі голая назва — Кахачын.
Усё ж у мяне не прападала надзея адшукаць хоць яго месца. Не можа ж быць, каб не засталося ад Занавай сядзібы хоць якіх слядоў — няхай хоць бэзавых кустоў, старасвецкіх ліп ды клёнаў — гэтых заўсёдных вартаўнікоў чалавечага жылля на Беларусі.