Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Але не прайшло і паўгода, як вялікі энтузіязм шляхты змяніўся не меншым расчараваннем: вялікая армія Напалеона бясслаўна кацілася назад, пакідаючы на сваім шляху безліч замёрзлых трупаў. Гэтую страшную карціну на свае вочы бачыў у Маладзечне і Выверах і Тамаш Зан, які надзвычай цяжка перанёс крах сваіх ілюзій. Тым не менш Напалеон застаўся для яго, як і для большасці шляхецкай моладзі, героем, сімвалам барацьбы з царскім абсалютызмам. І нездарма ж яго равеснікі і сябры Адам Міцкевіч і Ян Чачот, якія таксама з энтузіязмам сустракалі ў Наваградку армію французскага імператара, яшчэ ў 1819 годзе ў пісьмах адзін да аднаго дадавалі да сваіх імён і імя свайго куміра — Адам Напалеон, Ян Напалеон.

Пасля разгрому напалеонаўскай арміі ідэя вызвалення з-пад «маскоўскага

ярма» не толькі не аслабела, але яшчэ больш узмацнілася ў асяроддзі вучняў Маладзечанскага павятовага вучылішча. Гэта добра праявілася, напрыклад, у вайсковых гульнях. Школьнікі падзяляліся на дзве «арміі»: рус кую—армію Марса, які ўвасабляў грубую сілу, і польскую — армію Апалона, бога любві. На чале арміі Марса быў Юзаф Сухоцкі, а арміі Апалона — Тамаш Зан, якога высока ставілі вучні за «мінскую вучонасць». Памочнікам Зана стаў яго сябар Леанард Ходзька, будучы сакратар кампазітара Міхала Агінскага.

Пра баявы настрой Тамаша Зана сведчаць і яго вучнёўскія творы, якія потым выкарыстала ў працэсе над філаматамі следчая камісія як доказ «непажаданага накірунку думак» і з якіх зрабіла вывад, што ён «яшчэ з дзяцінства, з павятовай маладзечанскай школы зневажаў урад і пісаў нядобранадзейныя вершы, а таксама стварыў там нейкае таварыства». Асабліва ўхапілася следчая камісія за напісаны ў 1815 годзе Занам «Марш для студэнтаў апалонаўскага войска», у якім быў прамы заклік рыхтавацца да вайны за вызваленне айчыны з-пад улады царскай Расіі, і яго невялічкую незакончаную камедыю «Сталасць у сяброўстве», якая таксама была напісана ў маладзечанскім вучылішчы ў 1813-1814 гадах і якая зноў жа была накіравана супроць царскага самадзяржаўя. Твор «Сталасць у сяброўстве», ад якога захаваліся толькі ўрыўкі, — выразна аўтабіяграфічны: у ім якраз апавядаецца пра моцнае сяброўства двух школьніках, адзін з якіх Слаўзан (тут адразу ўгадваецца Тамаш Зан) стварае вучнёўскі полк пад назвай Апалона, а другі — Ходзьслаў (Леанард Ходзька) становіцца яго баявым памочнікам. Цікавы ў творы маналог Свенталюба — яшчэ аднаго сябра Слаўзана. З маналога мы даведваемся, што Слаўзан любіць літаратуру, яго пакой запоўнены кнігамі, што ён ніколі не бывае хмуры, заўсёды вясёлы, з майстэрствам іграе на скрыпцы. У процілегласць яму Свенталюб ходзіць смутны, яго гняце жаль з прычыны заняпаду Польшчы, ён зайздросціць тым, хто лёг за яе ў бітвах, і вельмі шкадуе, Што цяпер нічым не можа ёй дапамагчы.

З характару школьных гульняў, з вучнёўскіх твораў можна ўявіць, які дух, які юначы запал нёс у 1815 годзе з Маладзечна ў Віленскі універсітэт семнаццацігадовы Тамаш Зан.

Будынак Маладзечанскага павятовага вучылішча, у якім у 1811-1815 гадах вучыўся кіраўнік віленскіх згуртаванняў моладзі, захаваўся па сённяшні дзень.

Сюды мяне прывёў у першы ж дзень нашай вандроўкі Генадзь Каханоўскі.

Толькі паглядзець даўнюю школу аказалася не проста: яна цяпер апынулася ў двары станкабудаўнічага завода. Быў якраз выхадны дзень, субота, і вахцёрка ў прахадной прапусціць нас туды адмовілася. Генадзь назваў сябе і мяне, папулярна расказаў, чаго нам трэба было прайсці ў заводскі двор, паказаў свой дакумент, але Жэня, як назвалася жанчына, і глянуць на той дакумент не захацела.

— Тады дайце нам тэлефон якога начальства, — папрасіў Генадзь.

— Можаце пазваніць дзяжурнаму па заводзе, — і Жэня прадыктавала нам яго тэлефон.

Але калі Генадзь, дазваніўшыся да дзяжурнага, перадаў Жэні трубку, жанчына пачала даводзіць яму, што па вуснаму дазволу яна прапусціць на завод чужых людзей не можа. Дамовіліся, што дзяжурны сам падыдзе да прахадной.

Хоць мы і спяшаліся на электрычку, давялося чакаць яго. Мы даволі доўга тапталіся ў прахадной, пакуль, нарэшце, не ўбачылі пажылога чалавека, які, накульгваючы на адну нагу, паволі, з прыпынкамі ішоў у наш бок.

Дзяжурнага па заводзе — галоўнае тут начальства ў выхадны дзень — звалі Міхаіл Антонавіч Шэжык. Стрымана паздароўкаўшыся з намі, ён, не спяшаючыся, зайшоў у будку вахцёра і строгім начальніцкім голасам папытаўся ў нас, хто мы і што нам трэба.

Генадзь падрабязна

расказаў пра ўсё. Выявілася, што Міхаіл Антонавіч ведае яго, чытаў нават яго кніжку пра Маладзечна, тым не меней папрасіў дакумент. Калі Генадзь падаў яму той дакумент, Міхаіл Антонавіч пачаў паволі яго разглядваць, удакладняць нейкія там моманты. Толькі калі мы не вытрымалі і пачалі трохі жартам, трохі ўсур'ёз ушчуваць яго за такую цяганіну, Міхаіл Антонавіч, які рабіў гэта не з нейкай падазронасці, а з простай чалавечай цікаўнасці, прапусціў нас на завод і сам падахвоціўся паказаць будынак былой школы.

У поўным выглядзе даўнюю маладзечанскую навучальную ўстанову мы, на жаль, не змаглі ўбачыць. Яна была аблеплена з бакоў нейкімі прыбудовамі, заціснута паміж вытворчымі будынкамі. Да таго ж толькі работнікі завода маглі бачыць гэты помнік гісторыі і архітэктуры, пабудаваны ў 1762 годзе як кляштар антытрынітарыяў. Пра тое, што гэта не абы-які будынак, сведчыла мемарыяльная табліца, якая расказвала пра тое, што пазней тут была настаўніцкая семінарыя і што ў ёй вучыліся такія славутыя людзі; як беларускі паэт Міхась Чарот, удзельнік трох рэвалюцый генерал-маёр Л. А. Калядка, героі грамадзянскай вайны І. А. Біч, камбрыг П. М. Шаранговіч, вядомыя дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальнага руху Заходняй Беларусі Ф. І. Валынец, А. Р. Капуцкі, П. В. Мятла, С. А. Рак Міхайлоўскі, герой руска-турэцкай вайны (1877-1878) К. В. Хруцкі.

На жаль, у спісе не знайшлося месца іншым выдатным людзям, якія тут вучыліся, — беларускаму драматургу Касьяну Вясёламу (В. І. Аўдзею), шырока вядомаму ў свеце беларускаму спеваку Міхалу Забэйду-Суміцкаму, усходнязнаўцу, даследчыку духоўнай культуры беларускіх татараў, прафесару Пецярбургскага універсітэта Антону Мухлінскаму, літаратурнаму крытыку, прафесару Варшаўскага універсітэта Аляксандру Тышынскаму (чыю сядзібу мы аглядалі ў Мясаце) ... А яшчэ ж выкладчыкамі тут былі мяркуемы аўтар «Тараса на Парнасе» Канстанцін Вераніцын, вядомыя фалькларысты і этнографы М. Я. Нікіфароўскі, Ю. Ф. Крачкоўскі...

Але што тут здзіўляцца: мемарыяльная табліца на былой навучальнай установе Маладзечна — яшчэ адзін прыклад скажэння, наўмыснай кастрацыі нашай гісторыі, вылучэння адных асоб і замоўчвання іншых, тых, хто не ўкладваўся ў жорсткія рамкі камуністычнай «прапаганьбы».

На добры толк хіба ж наогул трэба было адгароджваць ад людзей гэты помнік нашай гісторыі, культуры? Адсюль жа ішло святло асветы яшчэ ў часы ўсеагульнай цямноты, тут жа былі сабраны ўсе інтэлектуальныя сілы старога Маладзечна і не толькі Маладзечна. Таму ці не разумней было б будынак былога павятовага шляхецкага вучылішча і пазнейшай настаўніцкай семінарыі і адначасова архітэктурны помнік XVIII стагоддзя нейкім чынам рэстаўраваць і ператварыць у музей асветы і культуры Маладзечаншчыны? Тым больш што ў 1910 г. тут ужо быў адкрыты музей. А яшчэ ж тут была вялікая семінарская бібліятэка, існаваў у 1905-1911 гадах тэатр, дзе ставіліся творы М. Гогаля, А. Чэхава, А. Астроўскага.

ВІЛЬНЯ

Як расказаў мне аднаго разу Адам Мальдзіс, у нейкай замежнай кнізе ён вычытаў такую фразу: «Вільнюс — самы дзіўны горад у свеце: ён стаіць на беларускай зямлі, населены палякамі, а лічыцца сталіцай літоўскай дзяржавы». У гэтых словах, мусіць, адбілася, як у кроплі вады, уся складанасць нашай гісторыі, яе хітраспляценні, доля старажытнай Вільні.

Вільня, у ваколіцы якой і сёння пачуеш чысцюткую беларускую гаворку, з часоў сярэднявечча была грамадска-культурным цэнтрам Беларусі, усяго Вялікага княства Літоўскага, гэтай магутнай і сапраўды вялікай дзяржавы, афіцыйнай мовай якой на працягу вякоў з'яўлялася мова беларусаў — асноўнага яе насельніцтва. Тут, у Вільні, працавалі выдатныя беларускія асветнікі старажытнасці Францішак Скарына, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы, Лаўрэнцій Зізаній... Тут у 1578 годзе была заснавана езуітамі вышэйшая навучальная ўстанова краю — акадэмія, якая ператварылася потым у вядомы ў шырокім свеце Віленскі універсітэт.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII