Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Таксі вырвалася на Красную плошчу, Тут, на каменнях Лобнага месца стаяла ферма, унізаная сотнямі электрычных лямпачак. Ферма ўзносіла над сабой вогненную касмічную ракету. З дзюзаў ракеты безупынна беглі да камянёў струмені, віхуры электрычнага агню.

— Ты паляцеў бы? — спытаў Яніс.

— Хоць сёння. Гэтая самота, гэты боль, — куды хочаш ад іх. Часам мне здаецца, ад адной зямной непрытульнасці чалавек можа… туды…

— Ну i ад гонару, — сказаў Янiс. — Ад мужнасцi.

Не

быў бы ён самім сабою, каб не падправіў.

— Вядома.

З нізкага акна машыны ракета, здавалася, імчала ўжо вышэй муроў.

— На парозе стаім, — сказаў Яніс. — Яшчэ год-два.

— На парозе, — сказаў Андрэй. — Хутчэй бы туды. Што датычыцца мяне, то я хаця й зараз, Проста адсюль. Нават пяра не беручы.

…Увесь вечар Яніс спрабаваў жартаваць. Яны сядзелі за вячэраю. Андрэй выставіў на стол мочаныя яблыкі, паўбутэльку хатняй настойкі (учора перадаў ад маці праезджы зямляк), бразнуў бохан вясковага хлеба, цяжкага і чорнага, як зямля. Калі адкроілі лусту — у пакоі пачуўся такі пах, якога ніколі не бывае ў гарадскім хлебе. Яніс узважыў бохан на руцэ.

— Н-да, — сказаў ён, — цяпер я разумею, чаго гэта беларусы ў свой час адны адбіліся ад татар.

— Што, сілу дае такі хлеб?

— Крый божа. Проста яны гэтым хлебам адбіваліся. Як кінуць такі жарон, дык дзесяцёх татараў на конях як не было.

Андрэю не елася. Апусціўшы вочы, ён шчыкаў хлеб і таму не бачыў, як цяжка і Вайвадсу таксама.

А калі Яніс пайшоў у свой пакой, ён лёг у ложак, і нечакана хутка праваліўся ў цяжкі, дурны сон…

…Прачнуўся недзе каля дзесяці гадзін вечара. Прачнуўся, дрыжучы ад адчаю. Нешта такое страшнае бачыў у сне, што халодны пот высыпаў на лбе.

Седзячы на краі ложка, ён аднаўляў усё, што сніў, і перад ім уставала жудасная ў сваёй вар'яцкай лагічнасці карціна. Так, снег… так, віядук над чыгункай… так, вагон з гэтым страшным надпісам на шыльдачцы…

…Ён сам не памятаў, як з'явіўся на стале ліст паперы.

"Ідзі на вакзал, ідзі на вакзал…"

Гэта гучала ў яго вушах. Рука пачала ліхаманкава бегаць па паперы.

На вулiцах горада ў цёмны час

Не размова, а лёгкі канкан:

— Якая, дзяўчына, футра у вас?

— Французская. "Soukine sine".

Не хачу з iмi. Не прымушай.

У iхнiх вачах каламуць.

У тумане, змрочным, як iх душа,

Яны, як рыбы, плывуць,

Да д'ябла!!! Збочыў. Завулкi ў сне.

Снег згiнае дрэвы. Туман.

I горад простых чакае мяне,

I слядоў на снезе няма.

— Адкажыце, куды маё шчасце пайшло,

Вы, што йдзяцё ўначы,

Гаечны ключ, або дрот, або лом

На сагнутых плячах несучы?

I ў адказ галасоў бязладны харал,

Як спеў, што вецер даруе дратам:

— Iдзi

на вакзал. Iдзi на вакзал.

Пра ўсё будзеш ведаць там.

Чаму на вакзал? Чаму? Чаму?

Нельга хіба без яго?

Хiба растопiць у сэрцы зiму

Зыркай топкі агонь?

— Iдзi на вакзал. — Ну што ж, пайду.

Ноч. Завулкi. Снег, як карцеч.

Пусты вакзал. Пусты вiядук.

Нi праводзiнаў. Нi сустрэч.

Ведайце! Без гудкоў, без агню,

Адтуль, дзе звычайна тупiк,

Адыходзiць, сёння ў гадзiну нуль-нуль

"Масква — Вечнасць" цягнік.

Без бiлета залез я ў цёмны вагон.

Маўчаў змярцвела цягнiк.

Нiхто не ведаў, што рушыць ён,

I мяне не сустрэў праваднiк

…Дзед i ўнучка ў пустым купэ,

Маўчанне, цемра i сон.

У дзеда слёзы, як веснi капеж,

У дзяўчынкi коскi, як лён.

Галоўкай дзеду лягла на плячо,

Ўсміхаецца ў сне чамусь.

— Куды вы вязеце такое дзяўчо?

— Сын памёр. Там сумна яму.

Так і я. Мой май адспяваў, адзвінеў.

Шчасце знікла, як сон.

Адзавіся! Што ты так вабіш мяне?

Добры прывід мой. Янаў агонь.

Пераходны мосцік.

Тамбур пусты.

У душы нарастае жах.

Першы вагон, і ў вагоне — ты.

Дзяўчынкай. I слёзы ў вачах:

Любы загінуў. Колаў звон.

Не тужы. Не тужы ў журбе.

Падумай, як бы пакутаваў ён,

Каб вайна забрала цябе?!

Як бы імкнуўся праз чорны дым,

Як клікаў бы смерці касу?!.

Мёртвым лягчэй, і нясцерпна жывым,

Што мёртвых у сэрцы нясуць.

Пераходны мосцік. З тупой вышыні

Нехта арфуе снег.

У другім вагоне згаслі агні,

I ніхто не пабачыў мяне.

А я пабачыў. Гарэла свяча

Над святлом жаданняў маіх.

Ты з другім. І боль такі у вачах,

Што лепей бы слёзы ў іх.

Я шукаю цябе. Я не магу

Загасіць свой равучы агонь,

Я з вагона пустога ў вагон бягу.

Трэці. Апошні вагон.

I ты. Як свечачка у снягах,

Як цёплы кахання сон.

Я сказаў, што знясу для цябе на спіне

Самы жахлівы цяжар,

I ты мне з усмешкай сказала: «Не».

I лепей бы мне — на ліхтар.

Ноч. Матляе вагон. Спакойны час.

Як разбіць мне сэрца турму?

Дзед, і ўнучка,

I ты, — за кожнага з вас,

За кожнага смерць прыму.

I не буду клясці свой першы ўздых,

Свой лёс, свой няпросты канец.

Што ж, адмучыцца сэрцам сваім за траіх

На долю выпала мне.

Не я дзяліў з табой сталь, і бой,

I шчасця светлага час.

I ўсё ж мы ў Вечнасць едзем з табой,

Хоць вагоны розныя ў нас.

I ўсё ж са мною, са мною ты,

Поделиться:
Популярные книги

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10