Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

У бязмежнай маёй цеплыні…

Масты ляскочуць. Ляскочуць масты.

Скупыя плывуць агні.

Прыляцелі з халоднай начной зямлі,

З дрымучых глыбокіх снягоў

I ў вачах вясёлкаю паплылі

Агні нямых хутароў.

Нічога. Нічога. Цягнік ляціць

У Вечнасць праз снег густы.

Там разбяруцца. Там створаць трох.

Кропля ў кроплю, як ты.

I мне падаруюць сапраўдную з трох

За тое, што на зямлі

Ніхто нават смерцю самой не змог

Мяне ад цябе аддзяліць.

За тое, што я дагарэў і згас

На вялікім, як

сонца, агні.

За тое, што сеў я ў начны гэты час

Без білета ў цёмны цягнік.

…Спустошаны, надзіва спакойны, ён сядзеў над спісанымі лістамі паперы. Усё неяк стала на месца. Словы Ірыны аб тым, што, маўляў, у яе могуць быць з-за яго непрыемнасці, што вось існуюць языкі паклёпнікаў, і што яна просіць, каб ён больш ніколі не праводзіў яе, жылі ўсе гэтыя дні як пустыя гукі, і толькі зараз, пасля гэтага сну, набылі рэальнасць і сэнс.

Ён раптам зразумеў, што яна ніколі не будзе з ім. І адначасова ўцячы ад яе ён не можа, а без яе няма жыцця. Значыць, няма чаго супраціўляцца. Жыццё абрыдзела, жыццё не дало шчасця — нашто тады ўсё.

Ён не скардзіўся. Адчай прайшоў. Застаўся нейкі халодны і разважлівы курс на канец. Андрэй пагарджаў самазабойцамі, але тут усё было інакш. Не было запалу, не было болю — проста іначай нельга было. Усё адно ён болей ні на што не варты.

Праз сценку ён чуў лёгкія гукі музыкі ў суседа. Гралі той самы канцэрт Мендэльсона. Андрэй склаў кнігі ў чамадан. Усе. У другі чамадан склаў рукапісы (яны ў яго заўсёды былі ўпарадкаваныя). Рукапісы нехта завязе ў Мінск. Трэба будзе, каб гэтымі грымзолямі заняліся толькі сябры і з імі Яніс.

Усё расклаўшы па чамаданах, ён падышоў да акна і стаў глядзець у яго.

За падстанцыяй, за яе марсіянскімі спарудамі паміралі гарадскія агні. Яны згасалі адзін за адным, але гэта, напэўна, ён проста страціў уяўленне аб часе.

Не, яму не хацелася паміраць. Ніколі ён яшчэ так не любіў жыцця. Без Ірыны ён не здолее напісаць ні радка. Уся гэтая гісторыя як зламала ў ім нешта.

Досыць! Ён зробіць вось што: сябра з Кіева, начуючы неяк у яго, забыў у тумбачцы свой люмінал, цэлых трыццаць таблетак. Многа гэта ці мала — Андрэй не ведаў, ён ніколі не ўжываў снатворнага.

Ён прыме гэты люмінал. Зараз ноч. Раней чым у дзесяць гадзін ніхто не перашкодзіць яму сваёй дапамогай. Калі ён засне і не прачнецца — хай будзе так. А калі гэтая доза будзе недастатковай — ну што ж, будзе замах на самагубства з непрыдатнымі сродкамі. Тады ён праспіцца і ў той жа дзень кіне інстытут, і Маскву, і працу. Паедзе кудысь далёка, у малярыйныя плаўні Нянджа або на Чукотку. I ні слова нікому.

Абдумаўшы гэта, ён нявесела ўсміхнуўся. Усё гэта трошкі патыхала піжонствам. Нешта накшталт гульні са смерцю ў цот ці лішку. Але д'ябал з ім!

Графін з вадою на стале. Таблеткі — вось. Зараз — пісьмо маці, кароткае, усё адно яна не даруе, як бы ні прасіў прабачэння. Следчаму ліст. Так робяць усе.

Каму ж кнігі? Вядома, Янісу. Вось і яму некалькі слоў. Ну, яшчэ каму? Цягнуць нельга: агні за акном сталі зусім рэдкімі; але дзіўна: зор на

небе няма. I не таму, што хмары. Проста над Масквою ніколі не бывае зор. Зашмат ліхтароў, гэтага штучнага святла.

Каму яшчэ? Ага, Ірыне. Ці варта пісаць ёй наогул? Бадай, не варта. Але хочацца. Гэта як апошняя размова.

"Дарагая мая, бывай!

Калі ты атрымаеш гэты ліст — я ўжо буду далёка, і мы ніколі не пабачымся. I цяпер, калі ты ўжо не зможаш падумаць, што я нешта хачу змяніць, я змагу хоць у пісьме пісаць усё, як ёсць, не баючыся, што ўсё гэта будзе растлумачана неяк не так.

Я іду не толькі таму, што ў нас з табою здарылася так, што ты не кахаеш мяне. Ёсць іншыя прычыны, якія жылі даўно, а сёння авалодалі мною.

Я не буду казаць табе аб сваім болю. Ты была маім шчасцем, я даводзіў гэта словам і справай і ведаю — ты не скажаш, што гэта простая балбатня.

Не ведаю, чаму ўсё так скончылася. Ведаю толькі, я кахаю цябе да канца, як кажуць: ты на той свет, і я ўслед. Ты называла мяне "лёгкім чалавекам". I ты не ведала, што ніхто не стаў бы шукаць новую зорку пасля цябе. А я тым больш, бо я ведаю сваю кроў. Мы вельмі стрЬыманыя і вельмі верныя людзі.

Ты неяк была ў непаразуменні, што я не ўмею і не люблю казаць "аб сабе". Ну што ж, каб усё было ясна — давядзецца сказаць пару слоў. Апошніх. Усе вы — і ты таксама — бачылі, як я спяваў, як цягаўся па вуліцах, і ніхто не думаў, што я, якога "нельга ўспрымаць сур'ёзна" (твае словы Ганне), — чалавек цяжкага лёсу, чалавек, што нясе нікому не патрэбны цяжар, які трэба было б трымаць многім-многім. Супраць гэтага не папрэш, і ў сэрцы маім няма ні нянавісці, ні ярасці. Толькі стома, якая ўсё расце.

Нічога гэтага не было б, калі б ты была поруч. Не было б чалавека, мацнейшага за мяне. Але зараз позна казаць пра гэта, дый апошняе, што засталося — годнасць, — не дазваляе.

Бывай. Хай лёс збірае каменні з тваіх шляхоў. Абы толькі табе было светла. Апошні раз цалую на развітанне твае рукі і вочы, любы мой снягір. Той, якога мне якраз і не хапіла".

Перачытаў. Што ж, класічны ліст самазабойцы. Праўда, няясна, што чалавек збіраецца рабіць з сабою, але гэтага і не трэба. Не да сантыментаў. Падумаеш, лірычная сліна, "юнкер Шмидт из пистолета хочет застрелиться".

…Лісты трэба пакласці на стол. Чорт, а гэта што за ліст? Ага, пэўна, калі спаў, нехта прынёс яго ў пакой. Ні ён, Андрэй, ні Яніс ніколі не замыкаюць дзвярэй.

Андрэй разарваў канверт. Ліст быў ад Якуба Каптура, з Мінска. Надзвычай добры чалавек гэты дзядзька Каптур, і надзвычай добры пісьменнік. У апошні свой прыезд ён, Андрэй, быў у яго дома. Ладна выпілі, учынілі "вечар забытага раманса". Спявалі такія песні, якіх, пэўна, не помніць ніхто: і беларускія, і рускія, і польскія. Гэта быў добры вечар. Андрэй тады на падпітку абмовіўся Якубу аб сваёй "трагедыі". «Стары» страшэнна ўсхваляваўся, хоць і хаваў узрушанасць за вечнай сваёй іроніяй. Шкада «старога». Добры чалавек!

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI