Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Халадка ўзяў Жыжаль, уладар падземнага агню! Ратуймася! — спалохана закрычаў тонкі юначы голас. Гэта зноў быў Грыкша.

Воі, няшчадна б'ючы коней шпорамі, густым бязладным натоўпам хлынулі назад. Каля ямы, у якую праваліўся Халадок, засталіся Вячка, Ніцын і чамусьці Грыкша. Пэўна, малодшы дружыннік, або дзецкі, як іх называлі, так спалохаўся, што страціў уладу над сваімі рукамі і нагамі.

Вячка напачатку як бы здранцвеў ад нечаканасці. Але адразу ж саскочыў з Печанега, сціскаючы ў руцэ кап'ё, прыжмурваючы вочы ад іскраў і дыму, не пабег і не пайшоў, а папоўз да ямы. Так ён не раз рабіў ранняй зімой, калі лёд на Дзвіне быў тонкі і лёгкі, як

дыханне, і калі разам з дружынай трэба было нечакана для селаў і літоўцаў набегчы на іхні бераг.

Ён дапоўз да ямы, канец кап'я працягнуў Халадку. Вой схапіўся за кап'ё, па пояс выстрыкнуўся з дымнай іскрыстай пасткі, і ў гэты момант кінулі аркан, смаляной пяньковай вяроўкай абвілі грудзі, выцягнулі яго ў бяспечнае месца.

Ён ляжаў заплюшчыўшы вочы і, здавалася, не дыхаў. На твар яму лілі дзвінскую ваду, якую воі прыносілі ў шаломах.

Калі Вячка нахіліўся над ім, Халадок з цяжкасцю ўзняў кароткія абгарэлыя веі, прашаптаў:

— Я цябе, князь, кап'ём выратаваў, і ты мяне… Мы — браты па кап'ю. Дзякуй табе…

І знясілена прыжмурыў павекі, патушыўшы сіні агонь вачэй. Вяснушкі на ягоным роўным прыгожым носе былі, як жоўтыя зорачкі мёду на белым малацэ.

Вячка адчуў, як радасць і незразумелая пяшчота мякка агортваюць сэрца. Ён заўсёды любіў адважных, прыгожых людзей, бо сам быў з іхняга семені, і ён сказаў, лёгка паляпваючы, нібы гладзячы воя па плячы:

— Мы — браты па кап'ю.

Змайстравалі паходныя насілкі — між двух коней нацягнулі перавітыя яловымі лапкамі рамяні — і, спусціўшыся да самай Дзвіны, накіраваліся ў бок Герцыке. Рака пакорна лізала абдымленыя конскія капыты.

На трэці дзень дарогі мінулі Асоцкае гарадзішча, дзе сядзелі воі герцыкскага князя Усевалада, або Вісвальда, як называў яго Ніцын са сваімі латгаламі, і нарэшце ўбачылі Герцыке. Яна, хацеў бы гэта прызнаць Вячка або не хацеў, была і прыгажэйшая і буйнейшая за Кукейнос. Горад велічна ўзвышаўся на стромым беразе, ззяў чырвоным золатам царкоўных купалоў, шумеў багатым людным торжышчам. Пасад быў апаясаны высокім земляным валам з дубовымі забароламі. На пасадзе шчыльна цясніліся сядзібы рамеснікаў і гандлёвых людзей, весела дыміліся іхнія лазні. Царква пракляла лазні, назвала паганскай забаваю, бо ў іх не толькі абмываюць грахоўную плоць сваю. У святыя дні простыя людзі прыносяць у лазні, хаваючыся ад папоў, яйкі і масла і пакідаюць сваім нябожчыкам. З'ядуць мышы падарункі, не пакінуць ні крошкі, а ўсе думаюць, што ў лазні продкі смачна вячэралі, нашчадкаў сваіх хвалілі. Як бы там ні было, а лазні ў Герцыке дыміліся весела, і ўсім было відно, што жыве тут вясёлы здаровы народ, бо толькі вясёлых любіць пякучая лазня.

Для дружыны князя Вячкі апусцілі пад'ёмны мост, затрубілі ў баявыя трубы на забаролах. На высокай надваротнай вежы, якая ахоўвала ўваход у горад, узвіўся сцяг Усевалада і Герцыке — чырвоны, з белым крыжам. Гэта не вельмі каб спадабалася Вячку. Ён падумаў: «Свой сцяг завёў князь Усевалад, хоць, як і я, падданы Полацка. А я сваіх вояў вяду ў сечу пад старадаўнім полацкім сцягам — белым, з харобрым коннікам, які ўздымае дзясніцу з мячом».

Князь Усевалад з княгіняй-аўкштайткай 14 , маладой, прыгожай, светларусай, сустрэлі Вячку на высокім ганку свайго церама. Вакол князя тоўпіліся баяры, у багатых сукнях, у сабаліных шапках, хоць добра прыпякала сонца.

14

Аўкштайты —

жыхары паўднёва-ўсходняй Літвы.

Вячка, пакінуўшы каня воям, ішоў да ганка, і халопы князя Усевалада раскочвалі, рассцілалі перад ім цудоўны рамейскі кілім, на якім золатам былі вытканы львы і арлы. «Багата жыве Усевалад», — думаў Вячка, цвёрда стаўляючы ногі ў запыленых паходных поршнях на заморскія дзівосы. Яму ўспамінаўся драўляны церам у Кукейносе, хворая дачка Соф'я, дзікія вочы пераможанага тэўтона і нянавісць у гэтых вачах.

«Адсюль далёка да Рыгі,— думаў Вячка, — але не настолькі далёка, каб на пазалочаны дах Уладзіміравага церама не ўпалі іскры з тэўтонскіх кастроў».

Князь Усевалад спусціўся з ганка насустрач Вячку, абняў, пацалаваў у шчаку, сказаў хрыплаватым голасам:

— Вітаю цябе, брат мой. Хлеб і мёд Герцыке будуць тваімі.

У князя былі шэрыя стомленыя вочы, пакамечаны бяссонніцай твар. Затое ярка ззяла на князю наборная сталь, падарунак епіскапа Альберта. Яна складалася з некалькіх дзесяткаў прамавугольных і квадратных пласцін, злучаных між сабою раменьчыкамі. Грудзі закрывала стальная круглая бляха, якую тэўтоны называюць умбонам. У тэўтонаў у Рызе ўжо ёсць цэлы атрад вояў, апранутых у наборную браню. Імя ім — жалезаносцы.

— Мір табе, князь, — сказаў Вячка Усеваладу, потым павярнуўся да прыгажуні княгіні, схіліў перад ёю калена:

— Мір табе, княгіня Юрга. Пакланіўся баярам:

— Мір вам, мужы княжыя, людзі вятшыя 15 . Рукою ў баявой пальчатцы шырока павёў наўкруг сябе:

— Мір табе, слаўны град Герцыке.

Як толькі ён скончыў, у княжацкай царкве ўдарылі ў звон. Урачыста сустракаў князь Усевалад князя Вячку.

Надворныя чаляднікі павялі коней у стайню, кукейноскіх вояў запрасілі ў малую трапезную піць мёд, гуляць у косці. Князя Вячку і латгальскага старэйшыну Ніцына частаваў у вялікай трапезнай сам Усевалад. Перад гэтым княгіня Юрга паліла ім на рукі з залатой карчажкі, паднесла льняныя ручнікі.

15

Вятшыя — лепшыя, багатыя баяры.

Яна была апранута ў белую шаўковую сукенку з вышываным срэбным узорам. Плечы аблягала блакітнае, затканае золатам карзно. Вялізная залатая грыўня ззяла на тонкай пяшчотнай шыі — Вячка ўбачыў сінюю жылку, што ўздрыгвала, пульсавала на шыі. Абута княгіня была ў чырвоныя саф'янавыя боцікі. На свае светлыя, злёгку кучаравістыя валасы павязала белую палатняную павязку, якую літоўцы называюць нуаметас. «Сумуе па радзіме», — падумалася Вячку. Але за сталом княгіня Юрга была вясёлая, выпіла крышачку хмельнага мёду, заружовілася, як летні яблычак. Вячка не-не дый лавіў закаханыя позіркі, якія князь Усевалад, суровы грубаваты вой, кідаў на сваю прыгажуню жонку.

Так, ён моцна кахаў яе. І калі епіскапу Альберту, вераломнай рыжскай лісе, удасца схапіць княгіню Юргу разам з яе дзецьмі і служанкамі, кінуць у халодную цямніцу, князь Усевалад, як паранены журавель, прыляціць у Рыгу, аддасць Альберту сваё княства, багацце, свой гонар, адмовіцца ад прадзедаўскай праваслаўнай веры, стане рабом епіскапа, абы толькі выратаваць сваю жонку, абы толькі бачыць зялёныя сумныя любімыя вочы. Але гэта будзе пазней, а ў гэты серпеньскі вечар, у лета 6715-е, княгіня Юрга, весела смеючыся («Яе голас як ручаёк», — думаў Вячка), налівала з карчагі п'яны густы мёд.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8