Чтение онлайн

на главную

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Нехта парушыў нашы борці,— сказаў, усміхаючыся, Якаў.— Ці ліхі чалавек, ці мядзведзь. Ты хочаш, Мірошка, есці мёд? Гайда са мною — праверым, хто любіць наш мёд.

— Пайшлі, Якаў,— не хаваючы радасці, усклікнуў Мірошка. Багі — і хатні, і лясны — ужо трохі надакучылі яму, ён баяўся іх і рашыў хутчэй пайсці ў лес, каб, абміраючы душой, не думаць пра багоў, не чакаць іхняга гневу.

Ён любіў Якава і зайздросціў яму. Ён хацеў хутчэй вырасці такім спрытным, дужым, адважным і вясёлым, як Якаў.

Выйшлі на двор. Ярка-белыя дробныя трэскі валяліся на зямлі. Мірошкаў бацька вычэсваў плечавіны для ёза. Бледна-залаты шар сонца дасягнуў у небе вышэйшай кропкі і пачаў скочвацца ўніз.

Гулі чмялі і пчолы.

Якаў ішоў наперадзе, высокі, гнуткі, хуткі. Мірошка ледзь паспяваў за ім. Загаласілі, запішчалі вечаровыя камары.

Якаў, хоць быў дзядзькам Мірошкі, братам ягонага бацькі, жыў у іхняй хаце, у іхняй сям'і. Бацькі ягоныя загінулі ў часе вялікага пажару, сваю сям'ю ён яшчэ не займеў, і даводзілася перабівацца па чужых кутках. Мірошкаў бацька апошнім часам усё часцей хмурыўся, усё глыбей уздыхаў, але пакуль што маўчаў.

Яны ішлі па вечаровым лесе, і Якаў казаў Мірошку:

— Хочаш, вунь у тое дрэўца патраплю стралой? Хочаш, з елкі шышку саб'ю?

І страляў, і трапляў у дрэўца, і збіваў шышку, і смяяўся. Мірошка захапляўся яго спрытам і зайздросціў яму.

Нарэшце падышлі да бортных дрэў. Жыхары Гарэлай Весі ставілі на бортных дрэвах, кожны на сваіх, «знамёны» — знакі, якія гаварылі ўсім навакольным людзям, каму належыць тое ці іншае пчалінае гняздо. Мірошкаў бацька звычайна высякаў на дрэвах дзве стралы, што перакрыжоўваліся адна з адною.

Няпростая справа прывабіць пчол, вольных мітуслівых працаўніц, у свой вулей. Трэба папрацаваць, трэба апырскаць сваю борць настоямі з пахучых траў і кветак, мёдам, воцатам. Асцярожныя пчолы высылаюць ва ўсе бакі разведчыкаў, якім трэба адшукаць для пчалінай сям'і жытло. Паселяцца пчолы ў борці, пачнуць насіць мёд, мацнець, набіраць сілу, ды раптам прыходзіць вялікі ласун, мядзведзь са сваёй заграбастай лапай. Супроць мядзведзя робяць падкуры — укопваюць каля дрэва вострыя тоўстыя колікі, навешваюць каля вулляў гладкія цяжкія бярвенні. Кране мядзведзь бервяно лапай, хоча адкінуць яго ўбок, а яно вяртаецца і балюча б'е мядзведзя па галаве. Аж раве мядзведзь, шалее, б'е бервяно лапамі, ды бервяно, як жывое, адказвае ўдарам на ўдар.

Мірошка з Якавам якраз і ўбачылі такога мядзведзя. Грозна равучы, ён лез на падкур па мёд. З дрэва злупілі перад гэтым кару, яно было голае, лапы ў мядзведзя слізгалі, ды мядзведзь (хто толькі яго навучыў?) цёрся лапамі аб лясную зямлю, набіраў на кіпці ігліцы і пяску і зноў спрабаваў забрацца на дрэва.

Якаў нацягнуў цеціву лука, і страла са свістам упілася мядзведзю ў сцягно. Ён ярасна зароў, зваліўся з падкура, узняўся ва ўвесь рост, пагрозліва памахаў усяму наваколлю лапамі, але ўсё-ткі забыўся пра мёд, борздзенька пабег у свой бярлог.

— Будзеш ведаць, як хадзіць у чужы мёд, — смеючыся, сказаў Якаў.— Мядзведзь разумней за некаторых людзей. Лезе, лезе на дрэва — бух! — зваліўся. Ні стогну, ні енку — сам вінаваты. Але ідзе па лесе, шышка з елкі ўпадзе, стукне па лбе — як падскоча мядзведзь, як зараве, як зазлуе! Смяхоцце, дый толькі.

Падышлі да ляснога ручая. Мірошка прыклаўся губамі да струменьчыка, папіў вады. Ружовыя промні вечаровага сонца мякка асвятлялі палянку, на якой прыпыніліся Якаў з Мірошкам.

Па беразе булькатлівага ручая, прадзіраючыся праз хмызняк, дабраліся да Свіслачы. Мноства баброў працавала тут. Бабры рэзалі дрэўцы, сплаўлялі іх уніз па цячэнню.

— Глядзі,— раптам зашаптаў Якаў і рукою, у якой трымаў лук, паказаў на раку. Нізка седзячы ў вадзе, з супрацьлеглага берага плыў човен. Малады светлавалосы хлопец, стаўшы на левае калена, часта і моцна гроб шырокім вяслом. За спінаю ў хлопца сядзелі двое мужчын у высокіх магерках 21

з белай воўны, насцярожана ўзіраліся ў надрэчны хмызняк, дзе затаіліся Якаў і Мірошка.

Човен вузкім носам урэзаўся ў шархатлівую асаку. Незнаёмцы выскачылі на бераг, похапкам азірнуліся, выцягнулі з чоўна чалавечы труп і, ломячы зялёны чарот, па калена правальваючыся ў твань, хуценька панеслі яго ў глыб лесу. Хлопец-вясляр застаўся ля чоўна. Праз нейкі час мужчыны ў белых магерках вярнуліся, пакінуўшы труп у лесе. Човен панёсся туды, адкуль толькі што прыплыў.

21

Магерка — мужчынская шапка.

Мёртвы стары з вялікай лысай галавою ляжаў на пясчаным пагорку. Зялёная муха поўзала па маршчыністай шчацэ. Страла з абламаным апярэннем тырчала ў старога ў грудзях.

— Хто яго забіў? — шэптам спытаўся Мірошка.

— Людзі з таго берага, — не зводзячы вачэй са старога, таксама шэптам адказаў Якаў.— Але яны, ты бачыў, прывезлі труп сюды, на зямлю нашай абшчыны. Яны хочуць, каб наша абшчына заплаціла князю Рагвалоду Свіслацкаму дзікую віру. Бяжым у весь, Мірошка.

«Дзікая віра! Дзікая віра!» — панеслася па Гарэлай Весі пасля таго, як туды прыбеглі Якаў з Мірошкам. Гэта былі страшныя словы. Стогадовыя дзяды разам з маленькімі карапузікамі, якія толькі што навучыліся хадзіць, пачуўшы гэтыя словы, шчыльней зачынялі дзверы хат, з асцярогаю пазіраючы на пацямнелыя вечаровыя вокны. З навакольных лясоў і балотаў паўзла ў весь трывога, нават, здавалася, паветра было насычана ёю. Галасілі жанчыны. Ніхто не мог заснуць. Самыя адважныя мужчыны, узяўшы сякеры і рогвіцы, з якімі ходзяць на мядзведзяў, запалілі каля дубовага крыжа, што стаяў на ўскраіне Гарэлай Весі, вогнішча, гуртом сядзелі ўкруг яго.

Чаму ж так напалохала ўсіх дзікая віра? Не з-за грыўняў, якія кожная сям'я, кожны дым 22 павінны былі заплаціць за тое, што на зямлі абшчыны знойдзена мёртвае цела, а забойца невядомы. Грыўні, як бы ні было нявыкрутна, можна адшукаць. Жахлівым было тое, што нябожчык нёс праклён абшчыне і зямлі, на якой ляжаў. Дакрануўшыся да зямлі Гарэлай Весі, нябожчык як бы атручваў усю гэтую зямлю, яе ваду і траву. Заўсёды пасля такога чорны мор навальваецца на жывёлу і на людзей. Што ні рабі — закопвай труп, спальвай, кідай у рэчку, вязі на чужое поле — пячатка праклёну застаецца. Раней, яшчэ калі не было грэчаскага бога, а людзі маліліся драўляным балванам на капішчах 23 , прыносілі чалавека ў ахвяру, і цёплая чалавечая кроў змывала праклён. Але новы бог, Хрыстос, забараняе пазбаўляць чалавека жыцця.

22

Дым — падатковая адзінка ў старадаўні час.

23

Капішча — месца пакланення паганскім багам.

— Трэба зарэзаць чорнага казла, кроў разліць у ваколіцах весі, а рогі закапаць пад святым крыжам, — параіў абшчыннікам самы стары жыхар весі Гняздзіла. Ягоны дзед калісьці быў вешчуном. Знайшлі чорнага казла, пры святле вогнішча адрэзалі яму галаву, усё зрабілі так, як навучыў Гняздзіла. Трывога трохі адпусціла людзей.

Выдзеўблі з тоўстага дуба труну, і пад покрывам ночы самыя адважныя з мужчын, і Якаў паміж імі, узялі нябожчыка, паклалі ў труну, як у човен, і аддалі хвалям Свіслачы, сказаўшы: «Вада дае, вада бярэ».

Поделиться:
Популярные книги

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Вечная Война. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.09
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VIII

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать