Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

20. "Вельмi хацела б я, - адказвае яна, - зрабiць табе, Луцый, тое, чаго ты жадаеш, аднак, не гаворачы пра яе надзвычайную насцярожанасць у прыватным жыццi, магiчнымi справамi яна займаецца ў поўнай адзiноце, недаступная чужому воку. Але твая просьба даражэйшая мне за маю бяспеку, i пры першай магчымасцi я пастараюся яе выканаць. Толькi, як я ўжо казала раней, ты пра гэту такую важную справу павiнен непарушна маўчаць".

Пакуль мы так балакалi, у абаiх у душы i целе прачнулiся пачуццi пажадлiвасцi. Раздзеўшыся дагала, мы аддалiся шаленствам Венеры... Калi я вельмi стамiўся i быў перакананы, што дасягнуў верху здавальнення, Фацiда з уласнай шчодрай самаадданасцi адкрыла мне на заканчэнне новую крынiцу бязмежнай юрлiвасцi... Нарэшце, знясiлеўшы,

мы самкнулi вочы, i моцнае забыццё пратрымала нас у абдымках да самага рання.

21. Не шмат пасля таго правялi мы такiх ночак, калi раптам аднаго дня прыбягае да мяне ўсхваляваная Фацiда i паведамляе, што яе гаспадыня, якой нiякiя чары дагэтуль не памаглi ў яе любоўных справах, сягоння ўночы будзе абарочвацца ў птушку i ў такiм выглядзе паляцiць да свайго жаданага. Дык я павiнен падрыхтавацца назiраць гэтае надзвычайнае дзiва.

I вось пад поўнач яна вядзе мяне на дыбачках на гарышча i загадвае глядзець праз нейкую шчылiнку ў дзвярах. А далей усё адбывалася так.

Перш за ўсё скiдае з сябе Панфiла апраткi i, адчынiўшы нейкую шкатулку, вымае адтуль мноства скрыначак, здымае з адной накрыўку i, набраўшы мазi, расцiрае яе доўгi час мiж далонямi, а пасля намазвае ўсё цела ад ног да галавы. Доўга шэпчацца са сваёй лямпай, урэшце пачынае трэсцiся ўсiмi членамi. А пакуль яны ўздрыгваюць, iх пакрывае далiкатны пушок, вырастаюць моцныя пёры, нос загiнаецца i цвярдзее, крывымi робяцца ногi. Памфiла становiцца савой. Жаласлiва крыкнуўшы, яна выпрабоўвае свае сiлы, злёгку падскокваючы над зямлёй. А неўзабаве, узняўшыся ўгору i распусцiўшы крылле, адлятае.

22. Яна перамянiла выгляд сiлай свайго магiчнага майстэрства, а я, быццам зачараваны, акамянелы ад здзiўлення толькi што ўбачаным, адчуў сябе абы-кiм, толькi не Луцыем. Амаль страцiўшы прытомнасць, ашаломлены да крайнасцi, я доўга працiраў вочы, стараючыся пераканацца, што не сплю. Нарэшце, апамятаўшыся i вярнуўшыся да рэчаiснасцi, хапаю руку Фацiды i, падымаючы яе да сваiх вачэй, гавару:

"Не адмаўляй, прашу цябе, пакуль спрыяе нам выпадак, даць мне найвялiкшы доказ выключнай тваёй да мяне прыхiльнасцi i ўдзялi мне крышачку гэтай мазi. Заклiнаю цябе гэтымi вачамi, якiя належаць табе, зрабi мяне вечным неаплатным сваiм нявольнiкам i пасадзейнiчай, каб я стаў побач з табой, маёй Венерай, крылатым Купiдонам!"

"Гляньце, калi ласка, - адказвае яна, - якi хiтрун знайшоўся. Мой каханак хоча, каб я сама сябе пакрыўдзiла. Я i так з цяжкасцю абараняю цябе, безабароннага, ад фесальскiх дзевак, а як ты станеш птушкай, дык дзе я тады i калi цябе знайду?"

23. "Няхай мяне багi бароняць ад гэткага злачынства, - кажу я, - каб я нават стаў арлом i высокiмi палётамi аблятаў усё неба ў якасцi даверанага вестуна цi ганарыстага збраяносца Юпiтэра, усё роўна адразу б вярнуўся пасля такога ўзвышэння ў сваё гняздзечка. Клянуся гэтым спакуслiвым завiтком тваiх кудзерак, якiм ты аблытала маю душу, што няма нiкога ў свеце, на каго б памяняў я сваю Фацiду. Вось што я падумаў яшчэ: як толькi ад гэтай мазi я абярнуся птушкай, мне прыйдзецца трымацца далей ад дамоў. Якая ж радасць з такога прыгожага i вясёлага палюбоўнiка, як сава? Цi ж мы не бачым, як гэтых начных птушак, калi яны заляцяць у чый-небудзь двор, ловяць i прыбiваюць да дзвярэй, каб тую бяду, якой пагражае iх злавеснае з'яўленне, яны адкуплялi сваiмi пакутамi. Аднак я забыўся папытацца, што трэба зрабiць цi сказаць, каб скiнуць тое апярэнне i зноў стаць самiм сабой, Луцыем?"

"Наконт гэтага не хвалюйся, - адказала яна, - гаспадыня паказала мне ўсе спосабы, якiмi кожная з гэтых жывёлiн можа вярнуцца ў сваё чалавечае аблiчча. Не думай, што яна зрабiла гэта ад нейкай прыхiльнасцi да мяне, а для таго, каб пасля яе вяртання дамоў я магла ёй дапамагаць. Зрэшты, глядзi, якiмi простымi i мiзэрнымi травiнкамi робiцца такая важная справа: кладуць у крынiчную ваду трохi кропу з лаўровым лiстам i даюць абмыцца i выпiць".

24. Паўтарыўшы гэта яшчэ некалькi разоў, яна, вельмi ўсхваляваная, кiнулася

ў пакой i выняла са шкатулкi скрыначку. Схапiўшы i пацалаваўшы яе, я ўпрошваю дараваць мне шчаслiвыя палёты, а пасля скiнуў з сябе ўсю вопратку, хцiва зачэрпнуў мазi i нацёр ёю ўсё цела. А тады, узмахваючы то адной, то другой рукой, я стараюся пераймаць рухi птушкi, аднак не бачу нiякага пушку, нi пярынкi, толькi мае валасы пачынаюць грубець, становяцца шэрсцю, скура мая цвярдзее, а на руках i нагах пальцы злучаюцца ў капыты i з хрыбта прарастае вялiкi хвост. Вось i твар становiцца велiчэзным, рот расцягваецца, ноздры расшыраюцца, губы вiсяць, вушы празмерна павялiчваюцца i абрастаюць шэрсцю. I не бачу я ў гэтым жудасным пераўтварэннi нiчога, што магло б мяне ўсцешыць, калi не лiчыць таго, што адзнака маёй прыналежнасцi да мужчынскага полу значна павялiчылася, хоць я i быў цяпер пазбаўлены магчымасцi валодаць Фацiдай.

25. I пакуль аглядаю ўсе часткi свайго цела без нiякай надзеi на ратунак i бачу сябе не птушкай, а аслом, хочацца мне дакараць Фацiду за яе ўчынак, аднак, пазбаўлены як голасу, так i чалавечых рухаў, раблю тое, што магу: адвесiўшы нiжнюю губу i скасiўшы вочы, моўчкi гляджу на яе. А яна, як толькi ўбачыла мяне ў такiм выглядзе, закрыла твар рукамi i выкрыкнула: "Ах, гора ж маё! Падвяло мяне маё хваляванне i мая паспешлiвасць! Увяло ў зман i падабенства скрыначак! Яшчэ добра тое, што сродак супраць такога ператварэння зрабiць лёгка, варта табе пажаваць ружу, i ты станеш, скiнуўшы воблiк асла, зноў маiм Луцыем. Чаму ж я ўчора не прынесла, як заўсёды, якiх-небудь вяночкаў! Табе б i адной ночы чакаць не прыйшлося! Але як толькi пачне свiтаць, будзе табе лякарства!"

26. Так яна бедавала, а я, хоць i зрабiўся сапраўдным аслом, з Луцыя ператварыўся ва ўючную жывёлiну, усё ж захаваў чалавечае разуменне. Нейкi час я разважаў, цi не варта было б мне забрыкаць цвёрдымi капытамi i да смерцi закусаць гэту нягодную жанчыну. Аднак ад гэтага безразважнага намеру паўстрымала мяне разумнейшае меркаванне: пакараўшы смерцю Фацiду, я пазбавiў бы сябе надзеi на выратаванне. I вось, страсянуўшы нiзка апушчанай галавой, iду маўчком, змiраны са сваiм часовым прынiжэннем, да свайго каня, вернага майго слугi, у канюшню, там застаю яшчэ аднаго асла, якi належаў майму гаспадару Мiлону.

Я спадзяваўся, што калi iснуюць памiж бязмоўнымi жывёлiнамi якiя-небудзь тайныя i прыродныя ганаровыя абавязкi, дык мой конь, пазнаўшы мяне i паспачуваўшы, павiнен праявiць гасцiннасць i прыняць мяне, як знакамiтага чужаземца. Аднак, о справядлiвы Юпiтэр, i ты, запаветны бог Вернасцi! Мой слаўны носьбiт разам з аслом ссоўваюць морды i згаворваюцца мяне загубiць. Баючыся за свой корм, як толькi я падсунуўся да ясляў, яны, наставiўшы ў злосцi вушы, пачынаюць мяне брыкаць. I так адагналi яны мяне ад ячменю, якi я ўчора сваiмi рукамi насыпаў гэтаму стараннаму слузе.

27. Пасля такой непрыхiльнай сустрэчы я застаўся ў адзiноце i адышоўся ў кут канюшнi. I вось пакуль я разважаю аб нахабнасцi маiх сяброў i прыдумваю, як заўтра, ператварыўшыся пры дапамозе ружаў зноў у Луцыя, адпомшчу свайму нявернаму каню, раптам бачу на сярэднiм слупе, якi падпiраў бэлькi канюшнi, амаль на самай сярэдзiне абраз багiнi Эпоны, устаўлены ў нiшу i старанна ўпрыгожаны гiрляндамi з ружаў. Убачыўшы сродак паратунку, акрылены надзеяй, я стаў на заднiя ногi, абапёрся пярэднiмi i як толькi мог выцягнуў губы, каб дацягнуцца да гiрляндаў. Ды, на маё няшчасце, мой слуга, якому было даручана даглядаць каня, заўважыўшы мой намер, абурана ўскочыў. "Колькi можна цярпець, - выкрыкнуў ён, - гэту клячу? Толькi што адбiраў ад жывёлы корм, а цяпер узяўся за выявы багоў! Я цябе, святататнiк, так адлупцую, што закульгаеш i зробiшся калекам!" I зараз жа пачаў шукаць, чым мяне набiць. Пад руку трапiла яму вязанка дроў, якая там выпадкова ляжала, дык, выбраўшы адпаведны калок яшчэ з неабдзёртымi лiстамi, датуль мясiў мяне, няшчаснага, пакуль знадворку не пачуўся грукат у дзверы, а побач нехта не закрычаў: "Разбойнiкi!" Тады ён спалохаўся i ўцёк.

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата