Нічые

на главную

Жанры

Поделиться:

Нічые

Нічые
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэй Федарэнка

Нічые

14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе 4-й арміі разам з 3-м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Менска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27-ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы, ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, 4-я армія і 3-і конны корпус былі проста падараваны немцам - «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз'ятраную сілу, пачало сплываць-адкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў - як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім

ад Савецкай Расеі і Ўкраіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Эўропы, крамсаючы імі, бы скальпелямі, жывое цела краіны - краіны, прадстаўнікоў якой - ні Ластоўскага ад «незалежніцкага» ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, ні Тарэшчанку-Цярэшчанку ад паланафільскай Найвышэйшай Рады, ні Адамовіча з Алексюком ад балаховічаўскага Беларускага Палітычнага Камітэта, ні Чарвякова ад бальшавіцкага Беларускага Рэвалюцыйнага Камітэта Сацыялістычнай Савецкай Беларускай Рэспублікі, ні Міцкявічуса-Капсукаса як старшыню юрыдычнай (па сёння, бо ніводным афіцыйным актам не адмененая) Літоўска-Беларускай ССР - не пусцілі нават на парог.

Прыніжаныя, перапоўненыя адчайнай злосцю чырвоныя, спаганяючы гэтую злосць на мірным насельніцтве: на вінаватых, падазроных і на невінаватых, чырвоныя, якіх падбадзёрвалі адно мудрыя, як і ўсё правадырскае, ленінскія тэлеграмы і наказы («трэба не хныкаць! трэба абдумаць контрпаход!», «не змаглі дабрацца да прамысловага пралетарыяту Польшчы - вось прычына нашага паражэння!», «нашы войскі... настолькі стомленыя, што ў іх не хапіла сіл атрымліваць перамогу далей» і таму падобныя пярліны ваеннай стратэгіі), чырвоныя, што ў свой час з такім святым гневам адверглі план ангельца Керзана (заходняя мяжа павінна была праходзіць па рацэ Буг) і якім цяпер план гэты мог прысніцца хіба што ў снах, - цягнуліся цяпер следам за палякамі, гадаючы, калі ж урэшце тыя надумаюць спыніцца; тады спыняцца і яны, чырвоныя, - і быць граніцы.

А палякі між тым марудна, па дзесяць - пятнаццаць кіламетраў у дзень, усё адступалі і 24 лістапада пакінулі звычайны беларускі павятовы горад Слуцак - як да гэтага пакідалі дзесяткі вялікіх і малых гарадоў і мястэчак, сотні вёсак, пакідалі, сцягваючы за сабою, нібы закручаных цэнтрабежнаю сілаю, тысячы бежанцаў, якія, мала разумеючы, навошта сарвала іх гэтая сіла і куды гоніць, бы тое смецце па вялікай вадзе, з усімі пажыткамі, са скацінаю, пешыя і на калёсах, сунуліся разам, ззаду і паперадзе польскага войска; магчыма, гэта былі тыя ж самыя людзі, якія не так даўно, гнаныя тым жа першабытным інстынктам - абы ўцякаць, адступалі разам з Чырвонай Арміяй, ратуючыся ад палякаў.

Польскае войска пакідала Слуцак прыкладна ў сярэдзіне дня - пахмурнага, халоднага, познелістападаўскага, і случчакі правялі гэтае войска як дагэтуль не раз праводзілі чарговых акупантаў - панурым маўчаннем, са звыклай пакораю чакаючы, што хутка надыдзе калі не большая, дык такая самая трасца, што й палякі.

Аж не паспелі схавацца з вачэй апошнія ўланы і падводы бежанцаў, як у горадзе пачало адбывацца штось незвычайнае.

На цэнтральнай плошчы каля дома Вайніловіча, дзе цяпер размяшчалася Рада Случчыны, раптам невядома адкуль пачалі з'яўляцца і строіцца ў баявыя шыхты, са зброяю і з пустымі рукамі, апранутыя хто ў вайсковую форму, хто ў што, людзі. На процілеглым баку плошчы быў ужо гатовы да выступлення конны аддзел, і коні нецярпліва перабіралі нагамі і пазвоньвалі цуглямі. Некалькі фурманак з кулямётамі ў задках стаялі каля дзвярэй памяшкання Рады, адкуль вайскоўцы выносілі і грузілі на гэтыя фурманкі нейкі скарб, затым у фурманкі пачалі ўсаджвацца людзі ў цывільным, але камандзіры казыралі ім і пачціва выслухоўвалі апошнія таропкія распараджэнні. Неўзабаве не бачанае дасюль, незразумелае войска колькасцю тысячы са дзве, пад сцягам залацістага колеру з вышытай «Пагоняю» ў цэнтры, з бел-чырвона-белымі сцяжкамі на штыках трохлінеек і карабінаў і з такога ж колеру істужкамі на грудзях, зацягнуўшы «Адвеку мы спалі», рушыла на захад услед за палякамі.

Увесь, мабыць, Слуцак, ад старога і да малога, высыпаў на ўзбочыны цэнтральнай Шасэйнай («Шасовай») вуліцы, якой маршыравалі вайскоўцы. Услухоўваючыся ў словы песні, узіраючыся ў гэтыя па большасці маладыя, амаль хлапечыя, радасныя твары, жанчыны прыкладалі да вачэй ражкі хустак, а дзядзькі нервова смалілі цыгаркі, кракталі, адварочваліся і бурчэлі на дужа едкую махорку... Каля кургузага будынка аптэкі шчыльнай кучкай стаяла з дзесятак старых слуцкіх жыдоў, ацалелых пасля пагромаў, - аднолькавыя, усе падобныя на рабінаў, у старэнькіх чорных лапсердаках, з пэйсамі, стаялі моўчкі, з застылай скрухай у вачах, і не зразумець было, радуюцца яны, што з'явіліся нарэшце такія ваенныя, якіх можна не баяцца, ці, наадварот, засмучаюцца.

Адбываўся нейкі гістарычны нонсенс. Войска, якое не зрабіла ніводнага стрэлу, якое нават не паспрабавала арганізаваць абарону роднага горада, з песнямі чаканіла крок па слуцкай шасэйцы і пакідала гэты самы горад з годнасцю напалеонаўскай арміі, што заваявала паўсвету, і людзі са слязамі радасці праводзілі яго - так, як звычайна толькі сустракаюць пераможцаў.

Гэта была тая самая, на скорую руку сабраная з добраахвотнікаў - слуцкіх міліцыянераў, чырвонаармейскіх і белагвардзейскіх дэзерціраў, кадравых афіцэраў, вакольных сялян, парэштак атрада інтэрніраванага Булак-Балаховіча, партызан«зеленадубцаў», навучэнцаў трох слуцкіх гімназій, - і ўсё адно няпоўная яшчэ Слуцкая брыгада, першае за ўсю беларускую гісторыю вайсковае фарміраванне, якое прамым тэкстам на ўвесь свет аб'явіла, што з гэтага

часу ўзброеным чынам збіраецца выступаць на абарону не нейкай аморфнай «Бацькаўшчыны ў складзе матухны-Расеі ці Польшчы», а менавіта Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычнадзяржаўнай адзінкі.

Тая самая брыгада, якая неўзабаве разрасцецца да трох палкоў і больш чым на месяц прыкуе да сябе ўвагу Эўропы [1] , брыгада, што ў многім прымусіць свет лічыцца з Беларуссю як з краінаю і дакажа, што любое змаганне, падмацаванае ідэяй і вераю (якім бы няроўным і бессэнсоўным адносна канчатковага выніку яно ні здавалася), абавязкова - рана ці позна - дасць плён.

Тая самая брыгада, салдатам і афіцэрам якой удзячныя, «шчырыя а мудрыя» нашчадкі адплацяць дзесяцігоддзямі магільнага забыцця, брыгада, якая пакіне пасля сябе столькі блытаніны, столькі загадак, і адна з іх - вось гэты на мышастага колеру, гладкай і жвавай кабылцы афіцэр, зусім малады, на падлетка падобны, з заклееным бурым кавалачкам газеціны свежым парэзам на барадзе, у новенькай адпрасаванай падагнанай форме капітана царскай арміі, толькі што без пагонаў і без кукарды на фуражцы, з дэманстратыўна вывешаным на грудзях «іканастасам» дзесятка царскіх ордэнаў і медалёў - «за асабістую мужнасць». Ён стаіць на ўзбочыне дарогі, прапускаючы калону, і ў напятай постаці яго, і ў неспакойных шэрых вачах, якімі ўзіраецца ён кудысь далёкадалёка праз гэты ранні лістападаўскі перадвячэрні зморак, праз гэтых гарланячых песню людзей, праз голыя слуцкія дрэвы і хаты ў прысадах, бачацца прытоеная нерашучасць, сумненне; ён нібы прадчувае, які след наканавана пакінуць яму ў беларускай гісторыі, і ўсё не адважваецца зрабіць першы крок гэтага следу... Тонкія, па-хлапечы рухавыя вусны яго крывіць усмешка... А хаця, магчыма, малады афіцэр проста так спыніўся: робіць агляд свайму разнашэрснаму войску і пасміхаецца сам сабе з гэтай яго стракатасці. Вось ён ужо прышпорвае ў гладкія бакі кабылку і, пазвоньваючы «іканастасам» узнагарод, скача паўз калону ўперад...

1

«Ці знала ў той час Эўропа, - рытарычна ўскліквае Ю.Віцьбіч, - што ўзброеныя слуцкія сяляне самаахвярна паміралі за сваю Бацькаўшчыну?!» - Знала, канечне, і сачыла. Па-першае, праз Польшчу быў прамы выхад інфармацыі для той жа Эўропы, па-другое, пачатак Слуцкай акцыі амаль храналагічна супаў з канчатковым разгромам Урангеля і масавай эвакуацыяй белых з Крыма, з разгромам Украінскай Народнай Арміі, аддзелаў Булак-Балаховіча і Пятлюры, з перамір'ем бальшавікоў з палякамі (да антысавецкага Кранштацкага мяцяжу, што пяройме ад случчакоў эстафету, яшчэ чатыры месяцы); Эўропе нічога больш не заставалася, як сачыць за падзеямі на Случчыне - адзінай, як цяпер бы сказалі, «гарачай кропцы» на абшарах былой імперыі. (Тут і далей заўвагі аўтара.)

I

Худзенькі, з пугаю ў руцэ чырвонаармейчык нацягнуў лейцы і гучна скамандаваў, закапыліўшы губу:

– Трр-р!

Запрэжаная параю коней падвода спынілася каля чарговай хаты. Падаў рэдкі макраваты снег, таму дабро на падводзе было прыкрыта брызентам.

З веснічак раптам выбег на вуліцу і з гарачкі, паслізнуўшыся, ледзь не паляцеў коням пад ногі нейкі хлапчук гадоў дзесяці. Убачыў падводу, чырвонаармейца, застыў, потым шмыгнуў назад у двор, а адтуль праз агароды, прыгінаючыся, даў драла да суседняе хаты...

– Ата-ту! Лаві яго!
– закрычаў чырвонаармейчык, лопаючы, бы певень крыламі, рукамі сябе па баках, і засмяяўся. На ім быў старэнькі, яўна чужы шынель даўжынёю да пят, на галаве - паношаная, таксама наўрад ці свая шапка з адкасанымі на вушы бакавінамі. За спіною целяпалася вінтоўка на доўгім рэмені.

Чырвонаармейчык па-бабску задраў крысо шыняля, патупаў у снег новымі ўцепленымі чаравікамі, у каторы раз палюбаваўся рыфленымі тоўстымі падэшвамі. Пазяхнуў, машынальна перахрысціўшы рот, і проста тут, на вуліцы, пачаў мачыцца на задняе кола падводы, стараючыся збіваць струменем наліплы на вобадзе снег. Затым прывёў сябе ў парадак, азірнуўся перш у той канец вуліцы, адкуль павінны падысці таварышы, потым - у другі, дзе вуліца канчалася. Была яна досыць шырокая, як і большасць тутэйшых вуліц, роўная, з белымі ад снегу дахамі хат і пабудоў. У канцы віднеўся лес, таксама заснежаны.

Чырвонаармейчык прыкінуў - засталося ўсяго двароў мо з чатыры, ну, пяць... Зараз падыдзе Мішка з байцамі, хутчэй за ўсё спехам правядуць астаткавую рэквізіцыю (і без таго падвода поўная, а дарога гразкая, коням будзе цяжка) - і ўсё. Ваша заданне споўнена, таварыш камандзір! Можна вяртацца ў Вызну - балазе недалёка, ды і не позна яшчэ, гэта проста ад пахмурнага неба здаецца, што сцямнее хутка. А там здаць на рукі прадукты, адвесці коні на канюшню... Потым, не спяшаючыся, за асобным сталом пры кухні натаптацца добра кашы з салам, атрымаць удвойную порцыю махоркі, тады, у казарме, папрасіць - за долю той жа махоркі, вядома, - свайго земляка і друга, таварыша Чувалава напісаць пісьмо ў роднае іхняе сяло Мікіціна - Калужскай губерні Казельскага павета Спас-Дземенскай воласці, навучыць, хай напіша, што ён, чырвоны баец шаснаццатай арміі дваццаць другога палка дзевятнаццатага асобага ўзвода Андрэй Мікіцін, жывы і здаровы, адзяваюць іх тут добра, кормяць так сабе, а ў цэлым ваюецца тут пакуль што дзякаваць Богу - забітых няма, параненых няма; людзі ў гэтых краях заможныя, але не такія зусім, як у нас...

Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6