Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

– Ну дык!
– дурное дзела не хітрае!
– падтрымалі дзядзьку - старога салдата.
– Гэта ж не шыць, а зрывай замкі, грабі награбленае, як яны кажуць!..

Чырвоны камандзір стаяў спакойна, нібы не пра яго казалі, адно часта міргаў здаровым вокам; у твары яго не было ні страху, ні спалоху - толькі здзіўленне, бы ўсё яшчэ паверыць не мог чалавек, што здарылася з ім раптам, дзе ён, чаго ён тут, ці не ёсць усё гэта толькі дурны сон?..

Пабачыўшы Жаўрыда з Мірановічам, Мірончык саскочыў з каня, правай рукой, у якой трымаў нагайку, ляніва дакрануўся да брыля фуражкі:

– Старшы разведкі Мірончык. Падчас

спаўнення ўзятыя ў палон...
– Азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся: - Самі здаліся, перабежчыкі... І яго вось раззброілі, - паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.

Начальнік контрразведкі адразу ж узяўся за свае абавязкі. Напусціў суровасці на твар. Падступіўся да палоннага:

– Хто такі? Прозвішча, часць, званне!

Камандзір здзіўлена пазіраў на яго і маўчаў.

– З імі па-маскоўску, відаць, трэба, пан паручнік!
– падказаў нехта.

Мірановіч паўтарыў па-расейску - нуль рэакцыі.

– Лебедзеў яго зваць, пан камандзір!
– выступіўшы ўперад, паслужліва ўмяшаўся адзін з перабежчыкаў, худы і абы-як паголены, з хітрымі вачыма.
– Камандзір пятнаццатай стралковай роты, сорак першага палка - іх толькі надоечы што з Крыма да нас перакінулі... У Крыму яны Ўрангеля растаўклі, - дадаў.

– Што за галаўны ўбор?
– спытаў Жаўрыд, з цікавасцю ўглядаючыся ў «шлём».

– А гэта, пан камандзір, будзёнаўкай яны завуць, - патлумачыў ахотлівы на словы перабежчык (так і сказаўшы «яны» - ці даўно сам быў «іхні»?).
– Мы пра гэтыя будзёнаўкі жартуем: яны ж, бальшавікі, спяваюць «кіпіт наш разум вазмушчонный», дык гэтая піпка зверху для таго, каб пару выпускаць!

Зарагаталі ўсе, хто стаяў бліжэй і чуў, пасміхнуліся і Мірановіч з Жаўрыдам.

Стары салдат, які ведаў пра Васняцова, раптам строга загадаў чырвонаму камандзіру:

– Ану, павука сарві з будзёнаўкі гэтай сваёй!
– і адразу ж сканфузіўся, зразумеў, што маху даў, бо нельга ж у прысутнасці старэйшых па званні гаварыць без дазволу, тым больш загады аддаваць... Гаваркі перабежчык ахнуў, схапіўся за сваю фуражку, з галавы сцягнуў, з мясам выдраў зорачку, расшкамутаўшы ўвесь казырок, кінуў яе пад ногі, утаптаў у гразь, яшчэ і плюнуў. Вакол ізноў засмяяліся, з адабрэннем - гэты перабежчык усім спадабаўся.

– А, успомніў!

– Адкуль будзеш?
– спытаў Мірановіч.

– Свой, з-пад Капыля!
– кіўнуў галавою невядома куды перабежчык.

– Ну што, паспытаў бальшавіцкай кашы?

– Яшчэ й як!..
– Перабежчыку прыемная была гэтая ўвага да сябе, цешыла яго, і ён лавіў момант, каб яшчэ лепшае зрабіць пра сябе ўражанне.
– І польскай паспытаў, і белагвардзейскай, і «зялёнай», і чырвонай - усялякай...

– І якая смачнейшая?

– Так думаю, пан камандзір, што свая самая смачная, - адказаў хітры перабежчык, выдатна ведаючы, якія словы хочуць ад яго пачуць.
– А бальшавіцкая дык самая горшая! Нездарма ж назваліся - бальшавікі... Усе злыя, усе абадраныя, адно лаюцца - такімі мацюкамі, што не запомніш, ды яшчэ спяваюць. У сталоўку ідуць - «Красная А-армея ўсех сільней!», рабаваць едуць на вёску - ізноў: «Віхры ўраждзебныя веюць над намі!», нават нябожчыкаў хаваюць, далібог, з песнямі! Закапаюць - без крыжа, без папа, шапкі далоў і давай: «Не пла-а-ачце над трупамі нашых байцоў, нясіце іх знам'я ўпярод!» - перадражніваючы, праспяваў, каб пасмяшыць слухачоў.

Чаму ж ты служыў ім, такім?
– сказаў, пасміхаючыся, Мірановіч.

– А во - вінтоўка! Таму і пайшоў, каб толькі вінта атрымаць. А тады адразу, значыцца, і да вас...

– Пан паручнік, дазвольце звярнуцца да перабежчыка?
– выправіў на гэты раз памылку стары салдат, перапытаўшы Мірановіча.

– Дазваляю.

– Бальшавікі што ж ужо, кітайцаў мабілізуюць хіба?
– спытаў салдат і пальцам паказаў на вузкавокага скуластага перабежчыка.

– Сам ты китаец, - нечакана на чыстай расейскай мове сурова адказаў «кітаец».
– Слепой, что ли? Я калмык, а ты что - калмыка от китайца не отличаешь?

Ізноў смех, а прысаромлены дзядзька толькі апраўдваўся:

– Разбярэш вас, усе, што тыя картоплі ў мяху...

– Так, камандзіра - у падвал, - распарадзіўся Мірановіч, - перабежчыкаў накарміць, перапісаць... Канец прадстаўленню, разыходзімся!

Мірончык стаяў збоку маўчком, адно паляпваў нагайкаю па бруднай халяве. Штосьці карцела яму сказаць начальству не дужа прыемнае... Нарэшце, калі Мірановіч з Жаўрыдам сабраліся ўжо йсці, затрымаў Мірановіча, буркнуў:

– Тут, гэта самае... Чайку па дарозе сустрэў...

– Камандзіра палка, а не Чайку.

– Ну, камандзіра палка... Загадаў далажыць, што я арыштованы. І зброю здаць...

У яго нявыспаных, мутнаватых, усё яшчэ загульных вачах, калі ён падняў іх на Мірановіча, чыталіся і прыкрасць, і крыўда, а яшчэ больш - пагарда, пагарда да яго, Мірановіча, і да Чайкі, і да Жаўрыда, і да ўсіх гэтых ламак-«камандзераў», сцэнарыстаў камедыі, у якой ён, бравы бясстрашны Мірончык, абласканы самім Балаховічам, вымушаны ўдзельнічаць, таксама ламацца - замест таго каб гуляць сабе на якім хутары, спяваць пад гармонік, дзевак камячыць, гарэлку піць, а потым наўскач несціся на гарачым кані за любімым «бацькам», даючы вольную волю і сабе, і вернай шаблі, хэкаць па кожнай шыі, якая пад руку, не зважаючы, паляк ці немец, белы ці чырвоны, жыд ці расеец...

– Арыштаваны, дык ідзі арыштоўвайся, - абыякава сказаў Мірановіч, - з ім вось, на пару, - кіўнуў на камандзіра ў будзёнаўцы.
Спачатку яго адканваіруеш, а потым і сам зброю здавай...

IX

Не спяшаючыся камандзір палка Чайка з ардынарцам ехалі самым берагам Морачы.

У коней чвякала пад капытамі. Сыпаў снег, пакуль яшчэ рэдкі і мокры, але з ветрыкам; сівер устуджваў зямлю, і камандзірскай кабыле з яе расклешаным недзе капытом балела ступаць па цупкім. Таму і трымаліся мяккага прыбярэжжа.

Толькі што яны праверылі тры дальнія, найбольш важныя дазоры (ці «палявыя заставы»): ад Старобіна, Слуцка і ад Цімкавіч. Цяпер кіраваліся да апошняга, тылавога, - з боку Вызны. Выстаўляўся ён больш для блізіру, на выпадак, калі разведка чырвоных заблудзіцца ці якісь іхні атрад самахоць забрыдзе так глыбока ў гэтую нейтральную з пазаўчарашняга дня зону.

Прыгорблены, пануры, у сваім аблепленым снегам шыняльку і ў насунутай на вочы, таксама заснежанай зверху фуражцы камандзір палка быў яўна не ў настроі. Ехаў ціха, думаючы пра сваё, адно калі трапляліся на дарозе пагоркі ці яміны, прыўставаў у сядле, нібы ў іх з кабылаю было адно на дваіх цела і яе боль перадаваўся і яму.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Семья

Опсокополос Алексис
10. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Семья

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина