Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Усё пазіркваючы збоку на панурага камандзіра, на гэты яго асабліва ў профіль прыгожы, «пісарскі», твар, на хлапечую чупрынку, што выбілася з-пад фуражкі, Даніла і сам пахмурнеў. Ён думаў, што ніхто ў брыгадзе, акрамя яго, не ведае пра Чайку ўсяе праўды. «Камуняка!..» Ды гэты «камуняка», пакуль ты са сваім Балаховічам па лясах гойсаў ды жыдоў шпыняў па мястэчках, - «камуняка» незлічоныя ордэны на франтах пазаслугоўваў, у Генштабе служыў, з самім Урангелем вось так, як з ім, Данілам, за руку вітаўся, гэты «камуняка» ўсёй Расеі вядомы, яго з рукамі адарвалі б і чырвоныя, і белыя, і якія хочаш, а ён вось да іх,

беларусаў, прыбіўся! Дарма што вучоны, а аднолькава, як і яны, цемната запечная, Беларусь любіць, таксама за яе ваюе... «Камуняка» - бо ў чырвоных два месяцы пабыў, у ваенкамаце? Дык такіх «камунякаў» палова брыгады, і Мірановіч, і Жаўрыд, і сам ён, Даніла, абціраў пару месяцаў куткі ў бальшавіцкіх казармах...

Даніла думаў, і невядома, чаго больш было ў гэтых яго роздумах: гонару за любімага камандзіра або шкадавання яго. За тое, што адзінокі, без сям'і, без жонкі і дзяцей - няма каму нават пахваліцца ордэнамі. За тое, што вечна рэжацца пры галенні, і ніхто, апроч Данілы, не ведае, што шнар на падбародку - след аўстрыйскага штыка, і як асцярожна ні вадзі лязом, усё роўна абрэжашся. За тое, што ён - вучоны, герой, мог бы ў Маскве ці ў Менску, не кажучы пра Слуцак, у цяпле ў дабрэ на самых важных пасадах сядзець, а ён з імі тут...

Снег не сунімаўся. Два вершнікі, самі аблепленыя снегам і на заснежаных конях, як два прывіды, што пераблыталі дзень з ноччу і выбраліся не ў пару палохаць людзей, марудна праехалі між крыжоў і пачалі спускацца з другога боку могілак.

– Стой!
– раптам аглушыла іх, бы знянацкім стрэлам.
– Пропуск! [3]

Чайка сказаў: «Карабін!»; у адказ прагучала: «Клецак!» - і з-за кашлатай елкі вынырнуў з паляўнічай стрэльбаю падлетак гадоў семнаццаці, невысокі, таўсмаценькі і чарнявы.

3

Пароль.

Звалі яго Валодзька Піліпчук. Даніла добра ведаў яго, бо гэта быў Дзяніса-брацельніка сябар, іх і ў дазор заўсёды разам ставілі. Да брыгады ён прыбіўся ўжо ў Семежаве, з гэтай вось стрэльбай, прыехаў на сваім уласным кані - спрацаванай сялянскай клячы. Яму б маўчаць, а ён здуру пачаў хваліцца, што вось, маўляў, так і так, пакуль бацька спаў, я ціхенька ў хлеў, ды аброць са сцяны цап, ды за каня, ды сюды! Думаў, што яго пахваляць як героя. Але чамусьці так усіх насмяшыла гэта, ці то ён проста неяк смешна расказваў, ці таму, што і праўда крыху падобны быў на цыганчука, беднага хлопца адразу ж ахрысцілі адны «канакрадам», а другія «конюхам» і, невядома чаму, нават «канавалам»...

– Пан камандзір?!
– прытворна здзівіўся хлапчук.
– Прабачце, не пазнаў, так снегам вас абляпіла, - пачаў апраўдвацца, гаварыць нібыта вінаватым голасам, а ў самога хітра свяціліся вочы, усё выдавалі. Пазнаў, яшчэ і як пазнаў, толькі пахваліцца цяпер хоча, што ўсё робіць як трэба, так, як вучылі: камандзір не камандзір, а пароль спытай і водзыў скажы...

Чайка саскочыў з кабылы. Абціраючы ёй цёплы круп і мокрую шыю, спытаў, ці ўсё ў парадку.

– Так точна, пан камандзір! («Так точьно», прыгадалася Данілу Мірончыкавае.)

Ардынарац застаўся на палянцы, Піліпчук павёў Чайку паказваць месца дазору.

Зусім

побач, пад хвояю, наладжаны быў чысты акопчык, сухі - зверху, як той дах, навіслі яловыя лапы, на дне - пласт сухой бурай ігліцы, наверсе насыпаны пясчаны бруствер, у сцяне - ячэйкі для гранат, патронаў, у асобнай ячэйцы, як рэч каштоўная, беражоная, - цэйсаўскі бінокль, ляжыць на анучцы і зверху прыкрыты анучкай... Недзе з тыдзень назад Чайка сам выбіраў месца для гэтага дазору, і тады яно яму паказалася не дужа: нізкавата, шмат дрэў, маленькае прастрэльнае поле, ды і могілкі побач - у выпадку трывогі, калі дазорнаму трэба будзе хутчэй ляцець у Семежава, сярод гэтых крыжоў і магіл не разгоніш каня... Праўда, тады былі прыцемкі, туман, а пазней, удзень, як вось і цяпер, кампалка пераконваўся, што дазор усё ж, наадварот, удалы, зручны найперш схаванасцю сваёй. Можна за два крокі ад елкі праехаць і нічога не заўважыць, а адсюль - нават калі не высоўвацца з акопчыка, - увесь гэты невялікі трохкутнічак поля паміж Мораччу, могілкамі і лесам праглядаецца як на далоні, тым больш яшчэ, калі з біноклем...

– А коні?..
– азірнуўся і спытаў Чайка; проста так пытаючы, для парадку, як і дазорны ў яго пароль - вядома, і з коньмі ў гэтых малых будзе ўсё ў парадку.

«Тылавы», «неабавязковы» дазор быў сама лепш сарганізаваны з усіх чатырох. Міжволі пагодзішся з тым жа Мірановічам, які на поўным сур'ёзе даказвае, што чым салдат маладзейшы, тым больш з яго толку. Адно, каб хлапчук гэты сам так яўна, так прамалобна не напрошваўся на пахвальбу.

– А ў нас адзін на дваіх, пан камандзір, - тараторыў дазорны, - вунь там, пад тэй елкаю... Я галіны падцерабіў знізу, дык стаіць, што пад паветкаю! І папонаю накрыў...

– Як завуць?

– Ніяк, пан камандзір, - хлапчук перш сумеўся, - проста конь... А-а, мяне? Піліпчук, пан камандзір! Піліпчук Валодзя!

– Валодзька Канакрад, - уставіў Даніла, пасміхаючыся. Яму трохі зайдросна было, што не Дзяніса зараз пахваляць, а якогась цыганчука-прыблуду. Знарок не заўважаючы, як ажно затросся ад гневу Піліпчук - дапяклі-такі хлопца!
– патлумачыў Чайку: - Украў каня ў роднага бацькі і прыехаў сюды на ім ваяваць!

Але камандзіра палка не зацікавіла гэта.

– Я далажу ў штабе, каб табе аб'явілі падзяку, - афіцыйна сказаў ён Валодзьку, і той расцвіў ад радасці, выструніўся, аж ростам паболеў.

– Рады старацца, пан камандзір!

– Пачакай, - толькі цяпер заўважыў, ізноў азіраючыся, Чайка.
– А ты што, адзін? А той дзе...
– павярнуўся да ардынарца, які так і не злазіў з каня.
– Ну, брат твой?

Тут ужо Валодзьку адплацілася за «канакрада».

– А вось гэты, - паказаў ён пальцам на Данілу, - пан камандзір, адпусціў... Чуб, яшчэ досвіткам, сказаў, што так і так...

– Пакруціся мне!
– гаркнуў на жарабца, які стаяў смірна, Даніла і адкашляўся ў кулак.

– Вы спалі ўчора, пан камандзір, ну і я, гэта самае... Не стаў будзіць... Ды вернецца ён скора, Павал Пятровіч! Адскочыць да бацькоў і вернецца!

– Што ж, няхай скача, - толькі і сказаў Чайка.

Завярнулі коней, паехалі назад, тымі ж могілкамі. Даніла ўсё кашляў.

– Даруйце, Павал Пятровіч... Далібог, першы і апошні раз!..

– Пра што ты? А-а, пра малога...
– пасміхнуўся крыва Чайка.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион