Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Дзяніс, памужнелы і нават пастарэлы за той кароткі час, пакуль быў у палоне, маўклівы з таго часу, прашыўся бліжэй да труны і таксама ў апошні раз паглядзеў - на таго, каму ўжо нічога не раскажа. Ні пра Лізку, ні пра дзядзьку Ладуся, ні пра свой палон... Ён марудна ўкленчыў на стылы дол і дакрануўся вуснамі да сябравага лба. Непадалёку выкапана была магілка, жоўты пясок хутка пакрываўся белым снегам.

А другі, кім ахвяравалі дзеля «сьвятой справы», нічога гэтага бачыць не мог.

У цёмным глухім катушку, які ахоўваў звонку вартавы, на саломе ў кутку ён спаў сабе, закруціўшыся з галавою ў шынель, як пшаніцу прадаўшы. Ці то ад таго, што

халоднае, здаровае было паветра, ці ад таго, што не высыпаўся апошнімі днямі, а цяпер такая нагода, ці проста з той прычыны, калі чалавек зняволены па першым часе адчувае дзіўную палёгку, перастаючы залежаць ад самога сябе, - але яму даўно, ды ні разу, колькі ён у гэтым Семежаве, так спакойна, так па-дзіцячы соладка не спалася...

Аднак жа адразу прачнуўся, як толькі на двары сказалі штосьці голасам Мірановіча. Прачнуўся і сеў.

Бухнулі дзверы, расчыніліся, але ў катушку святлей не стала. У цемры чуваць было сапенне Мірановіча. Потым ён запаліў лямпу. Яна асвятліла яму твар, і Чайка не пазнаў яго. Упершыню Мірановіч быў непаголены, шчаціна расла кусцікамі, а сам твар выглядаў стомленым і азызлым... Калі ж Мірановіч нарэшце загаварыў, да Чайкі дайшло, што няверны сябрук яго проста п'яны - як цэп, у адкрытую ўжо дазволіў сабе расслабіцца пасля так удала праведзенай «аперацыі».

– Павал, на, вазьмі, - паклаў Мірановіч маўзер побач з Чайкам на салому. Чайка не ўзяў яго.
– Бяры і йдзі куды хочаш.

– Усё, не трэба я больш?

Чайка падняўся. Мірановіч стаяў насупраць яго, апусціўшы галаву. На фуражцы блішчэў, растаючы, снег.

– Не трэба. Цябе там судзіць хочуць і таму падобнае... А я гэтага рабіць не збіраюся! Бо, - ён уздыхнуў цяжка, галава, ці што, балела, - бо люблю цябе і паважаю...

– Можа, заплач яшчэ? Сапраўды - такога нарошне не прыдумаеш!..

Чайка абіраў ад асцюкоў на сабе шынель.

– Да чырвоных не йдзі, - закурваючы, вучыў Мірановіч, - палякі цябе самі не возьмуць. Гэта за мяжу добра было б куды! У Эўропе дзе-небудзь...

Гэтыя клапатлівыя настаўленні і смешна было слухаць, і раздражнялі яны.

– Вы адпускаеце мяне, я правільна разумею?

– Ну, вы! Адпусцяць яны! Я адпускаю. Рызыкуючы сваёй шкураю, дарэчы...

– Бедненькі, - паспачуваў Чайка. Мысам бота падкалупнуў маўзер, падсунуў да Мірановіча.
– Забяры!

– Павал, не крыўдуй. Калі-небудзь ты ўсё зразумееш і яшчэ мне дзякуй скажаш. Ці дзецям маім, ці магілцы маёй...

– Заплач!
– Чайка, зашпільваючы на хаду шынель, пайшоў да дзвярэй.

– Куды, куды - так жа не робіцца... Дай мне выйсці, а ты вылезеш праз дах.

Мірановіч які б п'яны ні быў і ў якім бы сентыментальным настроі ні знаходзіўся, а галавы не губляў. Канечне, страхуецца! Быў здраднік - уцёк здраднік, ні да чога не дакапаешся, хоць і шыта ўсё белымі ніткамі.

Контрразведчык яшчэ пачакаў крыху. Няйначай хацеў і не адважваўся прапанаваць Чайку абняцца напаследак.

– Ну, бывай, Павал, не думай пра мяне кепска, - і выйшаў хутка, хоць і занесла трохі яго ў дзвярах.

На двары ён загаварыў з вартавым.

Нізкі, чаратом крыты дах быў над самай галавою. Чайка стукнуў у яго кулаком, прабіў дзірку. Пачаў расшыраць яе. Пасыпалася за каўнер труха... Прыкра было і ад гэтага, а яшчэ больш ад самой сітуацыі, што вось ён, здаровы дзяцюк, герой, «кавалер», вымушаны такім займацца. Разам з пацярухай праз дзірку сачылася і начное святло.

Расшырыўшы свой лаз, Чайка падцягнуўся на слабенькай, шашалем пабітай кроквіне -

але яго вытрымала; вылез, віхляючы целам, на дах. Саскочыў на зямлю па другі бок хлеўчыка, у нечы двор. Знарок рабіў усё свабодна, без аніякай асцярогі, і, канечне, гэтыя яго дзеянні нарабілі шуму, хіба што глухі іх не ўчуў бы і не насцярожыўся б на іх. І ботамі гопнуў, саскокваючы, і сабака ў чужым двары зайшоўся брэхам. Аднак Мірановіч не столькі, здаецца, забіраў увагу вартавога, колькі проста папярэдзіў яго: стой спакойна і нічому не здзіўляйся, усё ідзе як трэба...

Ніхто не аклікнуў уцекача. Чайка пайшоў паўз сцяну хаты, прыгінаючыся пад яблынямі, адсоўваючы галіны; адна гучна і непрыемна, як па нервах, шкрэбнула па начной шыбіне... Перасігнуў цераз невысокенькі пляцень і апынуўся ў такім самым тупіковым завулачку, як і той, дзе знаходзілася нядаўняя яго турма. І справа, і злева, і ззаду былі толькі платы, сцены і дахі. Ён пайшоў уперад. Потым пабег - не так прыспешваючы блізкую волю, колькі каб не чуць за спіною сабачага брэху. Вузкая гэтая - двум не размінуцца - сцяжынка, пакручасты праход паміж дварамі як ні дзіўна ў тупік не ўпіраўся, хоць вунь, здавалася б, уперадзе калодзезь, ці сцяна, ці проста загародка - і ўсё, павяртай назад або зноў лезь у чужое селішча, аж не!
– абгінала сцежка перашкоду, і вяла, і вяла яго некуды... Больш таго, пакрысе яна шырэла і святлела.

Чайка даўно перастаў бегчы і, аддыхваючыся, ішоў крокам - пакуль не заўважыў, што ідзе па той самай дарозе, на якой адпускаў Лебедзева, а потым вяртаўся па ёй у Семежава з бацькам гэтага беднага, забітага ўжо хлопчыка.

Ён прамінуў месца, дзе павінен быў быць першы дазор. Але ніводнага чалавека на прыдарожным, бярозамі ўкіданым пагорку не было. Механічна ён адклаў у памяць, што халтураць, чэрці, і трэба будзе... Што трэба?!
– тут жа схамянуўся. Што мне цяпер да гэтага! Ды праваліцеся вы ўсе: і расейцы з беларусамі, і белыя з чырвонымі!..

Ён пайшоў яшчэ цішэй. Сапраўды, што за гон. Каб спяшыць, ці нават проста рухацца, трэба як мінімум ведаць куды, і да каго, і навошта. Неўзабаве і нагамі, якія рабілі ўсё меншыя крокі, і вачыма ён пазнаў месца, дзе стаяў тады, як віцязь на ростанях...

Як і тады, і цяпер свяціў з неба месяц. Сінню адбліскваў на дарозе снег, і чарнеў узбоч яе ціхі лес. Чайка звярнуў з дарогі і спыніўся пад той самай хвояй, адкуль сачыў за вяртаннем чубаўскай разведкі. А снегу падваліла з таго часу. Нават праз падэшвы ботаў і праз тоўстыя анучы адчуваўся холад. Аднак Чайка стаяў, не варушачыся, нібы жадаючы ў адно зліцца з гэтым шурпатым, смалой і гліцай пахнучым ствалом. Ён прыціснуўся да яго шчакою, і кара падалася яму цёплаю.

Як жа ж доўга ішоў ён да гэтай ночы! Да гэтай вось хвоі! Чаму не верыў розным кніжкам, у якіх мудрыя людзі пісалі пра слодыч адзіноты, пра раскошу адчування зліцця з прыродай, пра шчасце «ні-чога-ні-ад-кога-не-хацення»... Не, усё скончана! Да д'ябла вашыя рэвалюцыі, войны, вашыя межы і радзімы! У Бога няма ні межаў, ні граніц, ні нацыянальнасцей! Зямлі вам мала?! Неба мала?! Месца пад гэтым небам?!

Але раз ужо выбар, дык сто разоў правы Лебедзеў - тады на баку мацнейшых! Каб хутчэй скончылася ўсё гэта. Каб хоць хто перамог нарэшце. І напляваць хто: немцы ці палякі, расейцы ці беларусы! Галоўнае, будзе ціха. Будзе жыццё. Гэта для таго важна, усе гэтыя так званыя «перамогі», хто ўлады хоча, кіраваць хоча іншымі. А яму апастылела кіраваць! З яго вось так хопіць кавалачка зямлі, на якім хатка памесціцца...

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25