Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Зараз жа да іх наблізіліся трое, у сваіх клінчатых канфедэратках. Польскі патруль. Глянуўшы і вяртаючы дакументы, чамусьці ўсе трое засмяяліся. «Што-небудзь не так?» Палякі, не адказваючы, пасміхаліся... Потым адзін паказаў у бок станцыі: «До камендатуры! Туды! Разумеш?» - як да глухіх ці да дурных якіх.

А ад вакзала, спатыкаючыся на рэйках, ужо спяшаліся да іх Чайка з Данілам. Першы раз у жыцці «лодзеўцы» на ўласныя вочы бачылі тых самых «слуцкіх жаўнераў», аб якіх ведалі толькі з пафасных артыкулаў «Беларускага слова». І якая ж розніца была паміж імі сапраўднымі і тым, што ўяўлялася, або хоць бы ў параўнанні

з гэтымі вось, у форме з іголачкі, смяшлівымі польскімі патрульнымі, якія сінхронна - адзін паперадзе і двое з бакоў і на крок ззаду - аддаляліся па пероне!.. Чайку ніхто не пазнаў, ніхто нават і не падумаў, што гэта можа быць камандзір - такі невысокенькі, у кароткім шыняльку, нявыспаны і задыханы... Хутчэй за старэйшага прынялі Данілу, дзякуючы жупану і сіняму з чырвонымі лампасамі галіфэ, падобнага на адчайнага непахмеленага рубаку з атрада Махно.

– Нех жые Польска!
– іранічна прамовіў адзін, калі Даніла пацягнуўся да яго з працягнутай рукою - знаёміцца.

– Што, палякоў дужа любіш?
– здзівіўся ардынарац, яшчэ не разумеючы нічога. Затым падняў вочы ўслед польскаму патрулю, сябе хутка агледзеў... Ясна! Ён сплюнуў ад прыкрасці. Каму тут будзеш тлумачыць, як здоўжылася ім (акрамя яго і Чайкі яшчэ двум вазніцам) трое сутак чакання гэтай «чарапахі», калі спалі ў вакзале на лавах, не распранаючыся, ні памыцца, ні пагаліцца, ні паесці як след, больш пра коней, чым пра сябе, дбалі...

Неўзабаве дзве падводы, калоцячыся на брукаванцы, выправіліся ў начны шлях. Ехаць было праз увесь горад, доўгай цэнтральнай вуліцай. Прыфрантавыя Баранавічы, поўныя ваенных, мала чым саступалі эўрапейскай Лодзі. Вуліца была асветлена электрычнымі ліхтарамі, гуляў народ - найчасцей афіцэры з барышнямі пад ручку. Поўна было розных падвальчыкаў, адкуль чулася музыка, акенцы якіх свяціліся, каля зазыўна расчыненых дзвярэй туманам вісеў цыгарэтны дым... З аднае такой рэстарацыі цэлым зладжаным хорам выводзілі: «Покі не загіну ад руцы большэвіцы!» Праз усё гэтае вяселле, як праз строй, барабанілі па бруку сваімі коламі падводы, і баранавіцкая «чыстая» публіка перш слупянела ад відовішча: што за бежанцы? чаму ў форме? што ў іх за гора, што такія панурыя і сярдзітыя?
– а зразумеўшы, што гэта з беларускага войска, смяяліся ўслед тым жа смехам, як і патрульныя на пероне. Паненкі таксама смяяліся разам з афіцэрамі.

Што сорамна было ім, таксама аматарам пасядзець у рэстарацыі ды паспяваць пра бальшавікоў і Беларусь, якія і самі былі б не супраць, папырскаўшыся адэкалонам, пачапіўшы на боты шпоры і на бок шаблю, прайсціся пад ручку з дамачкай і якія змушаны цяпер калаціцца ў сялянскай скрыпучай падводзе і слухаць смешкі і кпіны з сябе, - не тое слова... І што ж гэта за нацыя ў нас такая, што мы за народ такі, што ўсё ў нас так убога, так усё прыземлена, так нецікава, па-мужыцку, па-сялянску, «па-прастому» - за што ні возьмемся?!.

На пярэдняй падводзе (Чайка з Данілам ехалі ў задняй) спачатку шапталіся. Затым усё гучней, усё больш сярдзіта гаварылі аб нечым... А ў канцы вуліцы, на мяжы святла і цемры - тр-р, стой!
– падвода спынілася.

– Вось што, пан камандзір... Тут такая справа... У нас ёсць сваякі ў Баранавічах... Нам трэба памыцца, у парадак сябе прывесці... Пасля дарогі мы не можам у такім выглядзе...

– Я не трымаю нікога, - сказаў Чайка.

Толькі

трое засталося на падводзе. Развітацца з нядаўнімі сябрамі яны не пажадалі.

– Камандзіры, ...вашу маць! Паркетныя героі!
– крыкнуў Даніла, калі «героі» аддаліліся ў цемру.

– Гэта вы нейкія бальшавікі!
– агрызнуліся яму.

– Абарванцы!

– Хоць бы лампасы свае чырвоныя спароў!

Трое, што засталіся, усю дарогу сядзелі маўчком, нахохленыя, бы вераб'і. Як ні дапякаў іх Даніла, на дэзерцірах злосць спаганяючы, не адказвалі ні словам. Зрэшты, маўчунамі яны былі і ў афіцэрскай вучэльні, і ў цягніку песень не спявалі, «Жыве Беларусь!» не гарланілі, ды і само слова «Беларусь» ужываць стараліся найрадзей, як бы баючыся зацерці яго ад частага і механічна-тупога паўтарэння, як і папутнае: «Бацькаўшчына-Маці», «Радзіма», «Краіна», «святая барацьба» і таму падобнае пафаснае шалупінне. (Яны стануць аднымі з лепшых афіцэраў брыгады, будуць з ёю да канца, і ўсе трое, як бы сплаціўшы доўг і за таварышаў-дэзерціраў таксама, загінуць: адзін зімою 21-га пры пераходзе Лані, другі ў польскім канцлагеры і трэці на будаўніцтве Беламора-Балтыйскага канала.)

– Есці будзеце?
– прапанаваў Даніла.
– Тут жа набралі на цэлую вашу шоблу! І мяса, і сала, і ўсяго - толькі ваюйце!

– Не хочам...

У мястэчка ўязджалі пад раніцу. Было цёмна, і толькі па гадзінніку можна было зразумець, што гэта раніца. «Лодзеўцы» ўсе спалі.

А між тым штось не тое было ў мястэчку! Ціха неяк... Зарыва ад вогнішчаў не відаць над плошчай... Няма дазорных на ўездзе, там, дзе ім належыць быць... І толькі калі праехалі добрых паўвуліцы, з цемры паказаліся людзі.

– Пан капітан? Пачакайце тут.

Сталі падводы. Адзін з вайскоўцаў знік, і даволі доўга яго не было. У цемнаце ціха перагаворваліся людзі і ўздыхалі коні. Але вось вайсковец вярнуўся, і не адзін - з Мірановічам. Чайка пазнаў яго па кашлі і агеньчыку папяросы. Сябар спакойна павітаўся за руку з ім, з Данілам, агледзеў спячых «лодзеўцаў».

– А што іх мала так? Дзе астатнія?

– Сабакам сена косяць, - груба адказаў Даніла, якога і насцярожвала ўсё гэта, і не падабалася.

– Так, пастойце тут трохі. Ты, Павал, мне патрэбен.

– Што такое?

– Скажу.

Чайка саскочыў з падводы. Пайшлі вуліцай, павярнулі ў завулак, тады ў яшчэ адзін, перпендыкулярны, і далей - усё нейкімі цёмнымі дварамі, пра існаванне якіх Чайка і не здагадваўся. Але добра было ўжо хоць ногі размяць - проста ісці сабе бяздумна.

– Дык што здарылася?

– Ёсць навіны.

Нарэшце чарговая вулічка аказалася тупіковай. Уперадзе быў нейкі нізенькі хлеўчык, а з бакоў - шэрыя ў сутонні хлявы і хаты.

Пры іх з'яўленні падняліся з жэрдак двое з вінтоўкамі.

– Свае!
– сказаў Мірановіч, раскурыў мацней папяросу і паднёс яе да гадзінніка.

Адчыніў дзверы, рухам гасціннага гаспадара прапускаючы ўперад Чайку, і сам, азірнуўшыся чамусьці напаследак, зайшоў за ім у хлеўчык. Канечне, ён бываў тут раней, бо добра арыентаваўся ў цемры. Адшукаў на падлозе лямпу. Прысеў, адкруціў больш кноту і падпаліў яго.

Лямпа высвеціла чатыры голыя сцяны. Мох у шчылінах... Акенца... Ворах саломы на падлозе ў кутку. Нічога больш.

Чайка ўсё яшчэ ні аб чым не здагадваўся.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25