Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Дзіўна было бачыць разгубленым «жалезнага» Жаўрыда. Ён сядзеў не па цэнтры стала, хоць там было яму месца, а прымасціўся на лаўцы каля дзвярэй, нават і не на лаўцы - з краю лаўкі... На плошчы гаварылі праўду. Ён вярнуўся ні з чым, пабываўшы і ў Варшаве, і ў Лодзі, і ў Горадні, і ў Баранавічах. Ніхто не даў нідзе абсалютна нічога. Значыць, не будзе ні зброі, ні амуніцыі. Не будзе тыпаграфіі - «паэтычная душа» Косцевіч (Макар Краўцоў) на вольным родным сваім прасторы ў Лодзі прайграў у карты грошы, на яе сабраныя. Так і не дайшлі да Семежава, недзе ў глухіх лясах заблукаўшы, глускія атрады... Словам, нічога з таго, што з такім імпэтам абяцалася, акрамя, праўда, групы камандзіраў, прысланых БВК, якіх і павінен быў сустракаць зараз у Баранавічах

Чайка (дык і тых не пяцьдзесят, а чатырнаццаць), - нічога не атрымалася. Было ад чаго павесіць галаву.

Мірановіч з падазронай рэгулярнасцю выходзіў на двор, «ахову праверыць», і вяртаўся падвесялелы, з бліскучымі вачыма, а калі пачынаў гаварыць, трымаў далонь перад вільготнымі вуснамі. Адзін ён паводзіўся, як звычайна. Што да астатніх (а гэта былі «знаёмыя ўсе твары»), дык ніколі яшчэ становішча не здавалася ім такім сур'ёзным, такім адчайным. Ніколі яшчэ не было такім вострым адчуванне правалу. І нават той знакаміты з'езд, які так лёгка і спрытна «павярнуў» Жаўрыд, быў нішто, дзіцячая забаўка ў параўнанні з цяперашнім мяцяжом. Хоць бы таму, што тады людзі былі амаль бяззбройныя і не мелі цяперашняга вопыту - пры ўсім прытым вопыту баявога, бо пабачылі ўжо і палонных, і забітых... Цяпер ініцыятыва, атрыманая дзякуючы Жаўрыду, выплывала з рук. Акцыя не хацела развівацца па іхнім сцэнарыі, ды што акцыя - тут ужо стаяла пытанне іхніх жыцця і смерці! Галовы маглі паляцець, і ад рук сваіх жа, вось як стаяла пытанне.

Спецыяльна засылаемыя на плошчу лазутчыкі - пакруціцца, разнюхаць, хто там чым дыхае, увогуле разведаць, што новенькага, - час ад часу прасочваліся з цёмнага, глухога завулачка ў двор асцярожнымі ценямі і прыносілі звесткі адна перад адной не лепшыя. Сапраўды, «на шчыце» вярнуўся ад Балаховіча Мацэля, цяпер яны п'янствуюць з аднадумцамі ў штабе, загадзя святкуючы хуткую перамогу. У брыгадным шпіталі - нібыта - падпольна знаходзіцца брат Балаховіча Іосіф, гатовы ўзначаліць мяцеж. З Лунінца - зноў-такі нібыта - выйшаў атрад у пяцьсот чалавек, які вядзе на Семежава балаховец Мікола Дзямідаў, з мэтаю захапіць Раду і «прывесці ў дзеянне» прыгавор Беларускага палітычнага камітэта, і Балаховіча ў прыватнасці: Жаўрыда, Пракулевіча і Якубецкага - павесіць. За ўсім за гэтым спачатку не надалі ўвагі яшчэ адной навіне. Вярнуўся са Слуцка, з палону, адпушчаны бальшавікамі Карпаў Дзяніс і прынёс з сабой цікавую запіску, якая, на шчасце, абсалютна выпадкова, пазбегнуўшы публічнага прачытання, патрапіла ў рукі аднаму з лазутчыкаў. З яе вынікала, што Чайка савецкі шпіён. Акружаны спачувальнікамі, відаць, і глынуўшы крыху, акрыялы хлопец хваліўся цяпер на плошчы, як мужна вёў сябе ў палоне, блытана, усклізь расказваў пра Губмяна, Кецку і, між іншым, пра тое, што чырвоныя рыхтуюць на іх поўнамаштабную аблаву, з дазволу і адабрэння палякаў.

Замусоленая, пакамечаная паперка валялася на стале. Наконт яе выказаліся, праўда, усе. Бралі запіску, пасміхаючыся, паціскаючы плячыма, круцілі ў руках і кідалі назад на стол. Ну, на самай справе, не поўныя ж яны дурні, каб «кляваць» на такія прымітыўныя бальшавіцкія штучкі!.. Не падазраваць жа ім уласнага камандзіра палка!.. Што да аблавы, дык усё можа быць, і раней, і заўсёды было зразумела, што палякі здрадзяць рана ці позна; але пакуль не да гэтага - не такой страшнай здавалася небяспека будучая, аддаленая, як свая, што пад бокам.

Усе выступілі, выказаліся, усе адзін аднаму давялі, што маюць справу з фальшыўкай, на якую трэба хутчэй забыць і заняцца больш важным... А вось жа не забывалася! І мала-памалу штосьці на гэтай запісцы пачынала зацыкліваць! Прымушаючы альбо ўголас, альбо ў думках ужо дакладна да яе вяртацца, у рукі яе браць, перачытваць...

І сапраўды. Чаму ўвогуле сталася магчымай гэтая перапіска? Чаму ўсплыло само імя - Чайка? Дыму без агню... не, не - яшчэ рана! Канечне ж, Чайка невінаваты, тут не можа быць сумнення, ніхто пакуль нічога не кажа... Але чаму такія супадзенні, і з бунтам, і з гэтай запіскай, і з адсутнасцю яго?.. Выпадковасць?

Але што гэта за камандзір палка, які дапускае да такіх крайніх, небяспечных выпадковасцяў? Тады, можа, і праўда, што на такой пасадзе варта мець дар прадбачання - інтуіцыю? На тое ж прызначаны. Стратэг, франтавы вопыт... Прадугледжваць, чым усё можа скончыцца, і, па магчымасці, прадухіляць - хто ж за цябе гэта рабіць будзе? Можа быць, варта было папярэдне «выпусціць пару» (ці «дурную кроў»), арганізаваць, каб астудзіліся галовы, пару вылазак - такіх, як Чуб з атрадам зрабіў, адцягнуўшы тым самым, дарэчы, як мінімум арышт іх... Чаму іхні камандзір палка не змог ці не хацеў, пакуль такія магчымасці, стварыць сабе аўтарытэт - як, прыкладам, той жа Балаховіч? Шмат, шмат пытанняў!.. І галоўнае, зноў-такі, што вось няма яго. Так, у Баранавічах, так, афіцэраў сустракае. Але ж як знарок, як падгадана - няма ў самы такі адчайны час! Калі толькі і трэба дзейнічаць рашуча. Выйсці на сярэдзіну плошчы, гаркнуць камандным голасам, расстраляць публічна, уласнай рукою парачку найбольш шустрых, каб іншыя раз-назаўсёды забыліся на «свабоду»!..

– Ну што, Мірановіч, - прамовіў і зусім не «медзяным», а разгубленым голасам Жаўрыд.
– Ты ж контрразведка - думай!

– А што тут думаць? Нам трэба іншы камандзір палка, - сказаў контрразведчык. І дзіва: настолькі супала гэтае рэзкае выказванне з крамольнымі думкамі іншых, настолькі падпала ім у такт, што хоць бы хто запярэчыў.
– Трэба мяняць камандзіра, - паўтарыў Мірановіч, падымаючыся з лавы, - шукаць чалавека, папулярнага, як Балаховіч, але свайго, нацыянальна свядомага.

– Дзе знайсці такога...

– Ну, святое месца пустым не будзе!

– Кутылоўскі некалі Чайку ўгаворваў, - адазваўся з кутка Пракулевіч, - а цяпер Кутылоўскага давядзецца...

І зноў тое ж самае!
– ніякага здзіўлення ні ў кога не выклікала гэтая, па сутнасці, нечаканая прапанова, настолькі аднолькавыя былі ва ўсіх думкі. Усё прамежкавае выпускалася за непатрэбнасцю. Па ідэі для пачатку павінна было прагучаць хоць бы пытанне: а каго заместа Чайкі? Затым прапанова - Кутылоўскага, і тады ўжо заканамерным звяном у гэтым ланцугу занялі б сваё месца Пракулевічавы словы.

А далей проста пайшлі гудзець растрывожаным вулеем:

– Добра рабіць такія ракіроўкі ў спакойных абставінах, а тут, калі сам на валасінцы вісіш...

– Ды давайце сядзець і чакаць, пакуль саміх перавешаюць!

– Чакаць трэба Чайку! Як ні круці, а войска яго паважае! Прыедзе, скамандуе - і ўсё абыдзецца... можа быць...

– А хто з вас ведае, як скамандуе Чайка?
– без усмешкі перабіў Мірановіч.
– Я дык не.
– І нібы машынальна, проста каб рукі заняць, узяў са стала Кецкаву запіску.

– Хто яго ведае, наш ён ці не наш... Але факт фактам - яго любяць!

– Ды нейтральны ён! Нічый! Проста апалітычны...

– Толку нам з яго франтавых заслуг?!

– Шаноўныя, вы думаеце, што вы гаворыце? Якое можа быць гаданне: чый у нас камандзір палка?! Ды такі чалавек павінен быць святым, каб нават думкі не ўзнікала яго падазраваць! І мы, улада цывільная, як за каменнай сцяной павінны за такім чалавекам пачувацца, а не гадаць, наш ён ці не наш! Такі чалавек адно рот раскрыць павінен - і каб у тысяч правая нага паднялася, а левая рука пайшла ў адлёт...

– Давайце толькі без лірыкі...

– Ды як увогуле можна падазраваць Чайку...

– Можна!
– спыніў дэбаты Мірановіч. Ён увачавідкі пераймаў ініцыятыву верхавенства ад Жаўрыда, ды, мабыць, так і трэба было - Жаўрыд сам сказаў, ты контрразведка, ты і думай.
– Як чалавека я Чайку люблю, усе вы гэта ведаеце, але як камандзір у нашай сітуацыі ён нікудышні. І вінаваты ён ужо тым, што такі бесхрыбетны, бязвольны, беспрынцыпны - згадзіўся ўзначаліць акцыю, а трэба было ведаць сваё месца і цвяроза (сказаў Мірановіч!) ацэньваць свае магчымасці. Таму мы і маем тое, што маем. Не проста ж так яму, а нікому іншаму, адрасавана гэтая вось перапіска - бальшавікі знаюць, што робяць.

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5