Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

У вялікім гулкім «рэстаране» халадрыга была яшчэ горшая, чым у «люксе»; зрэшты, як слова «люкс» у дачыненні да камісаравага цяперашняга нумара гучала іранічна, так і слова «рэстаран» у дачыненні да гэтай пустой і гулкай, абрабаванай залі. Толькі на вокнах тут нейкім цудам захаваліся рэшткі былое раскошы - цяжкія шторы з цёмна-ліловага, як высахлы атрамант, бархату, ды яшчэ пад самай столлю вісела мёртвая, без свечак і электрычных лямпачак, люстра-жырандоля, якая ацалела, па ўсім відаць, таму толькі, што не знайшлося такой высокай лесвіцы. Іншая справа - як дасюль нікому не прыйшло ў галаву проста расстраляць яе?..

– Прашу садзіцца, таварышы!

Ізноў, заскрыпеўшы і загрукаўшы, уселіся.

Губмян пераставіў месцамі графін і шклянку, кінуў на стол папкі. Хуткім паглядам акінуў зборышча... Стрымаў уздых - колькі ні даводзілася выступаць яму на падобных

сходках, ніколі не мог пазбавіцца патаемнай, недзе ў падкорных глыбінях сваіх камісарскіх мазгоў заселай думкі: і як гэтае войска, з такіх людзей сабранае, існуе, трымаецца, ды яшчэ й перамагае?! Міжволі паверыш правадырам-аракулам, таму ж прыдуркавата-рамантычна-набожнаму Луначарскаму, што бальшавіцкая справа - святая, тое ж хрысціянства, сам Бог над ёй апякуецца...

– Так я вас поздравляю!
– сваім непамысным, да якога ніяк нельга было прывыкнуць, голасам выкрыкнуў Губмян.
– Віншую - пад носам у нас, на прыгранічнай тэрыторыі, пры патуранні з нашага боку поўным ходам фарміруецца рэгулярнае войска! А нам хоць бы хны, мы не дбаем! Вось тут, - гучна ляпнуў адной з папак аб край стала, - для ўсіх нас вялікі сюрпрыз! Вось тут вот для нас, таварышы, наступныя звесткі! Вы ведаеце, што французы - не палякі, а французы!
– сочаць за ўсімі гэтымі падзеямі? Вы ведаеце, што яны толькі таго і чакаюць, калі слуцкая банда, якую ніхто з вас не ўспрыняў і не ўспрымае ўсур'ёз, разрасцецца і ўмацуецца тут? Калі яна аформіцца ў армію? Калі яна створыць мясцовыя органы ўлады і тады афіцыйна зможа запрасіць ваеннай падмогі той жа Антанты? Вы ўсведамляеце, наколькі ўсё гэта сур'ёзна?

Памаўчаў. Змяіныя, тоўстымі лінзамі акуляраў павялічаныя, вочы пранізвалі ўнураных паплечнікаў.

– Да вас даходзіць, што на гэтым кавалачку зямлі [9] вырашаецца цяпер не толькі лёс савецкай улады ў Беларусі, але, магчыма, і лёс Усходняй Эўропы?

– Ды колькі можна: Эўропа, Эўропа!
– што мы ўсё зырымся на тую Эўропу?!
– не вытрымаў, ведаючы, што за маладосць яму даруецца, хлапчук-камандзір, які сядзеў за першым сталом побач з Лебедзевым.

Так і атрымалася. Камісар не зрабіў яму заўвагі, як бы і не было рэплікі, а працягваў далей:

9

«Сочувствуюшие нам французы определенно заявляли: "Если бы вы имели хоть клочок земли, где бы Вы были хозяевами, вопрос о международном признании БНР был бы разрешен положительно и Вам была бы дана помощь"».– А.Луцкевіч.

– ...А мы сваімі ўласнымі рукамі памагаем гэты кавалачак зямлі ўмацоўваць, усяляк садзейнічаем стварэнню гэтага плацдарма, які зможа прыняць дэсант акупантаў...

– Ды які яшчэ дэсант?!
– ізноў вылузнуўся, раздражнёна перабіў хлапчук (усё правільна, раз не цыкнулі - павялічвай націск, замацоўвай поспех!).
– Які дэсант, калі тут не тое што мора, а і рэчкі людскай няма!

– Дэсант, таварыш Санін, - мякка адказаў Губмян, пра сябе адзначыўшы рыфму, - гэта любым чынам, у тым ліку і сухапутным, з'яўленне войск на тэрыторыі праціўніка для баявых дзеянняў. Папрашу не перабіваць больш. Значыць, так. На чым я спыніўся?.. («На кавалачку зямлі!» - голас з залі.) Усё правільна. Таму мушу аб'явіць вам, каб вы раз і назаўсёды забылі пра перамір'е. Яно для палякаў, але не для нас. Нам перадыху не будзе да таго часу, - пацягнула камісара на патэтыку, - пакуль хоць адзін вораг савецкай улады будзе таптаць нашую зямлю і дыхаць нашым паветрам! Вось так. Усе вы ведаеце пра апошнія падзеі. Адбыўся напад на атрад харчнарыхтоўкі, загінулі нашы таварышы... Банда адчувае сваю беспакаранасць... Таксама двое нашых таварышаў пабывалі ў іхнім палоне. Я азнаёміўся з дакладамі, выслухаў расказы вусныя - звесткі, якія мне перадалі, не могуць не трывожыць. Нельга закрываць вочы на тое, што бандыты даволі хутка і паводле ўсіх ваенных правілаў арганізоўваюцца - тут трэба аддаць ім належнае... Узначальваюць іх вопытныя белагвардзейскія афіцэры. Хоць і не ў адкрытую, спадцішка, але несумненна іх падтрымліваюць палякі - лепш так скажам: палякам выгадна, каб мы распыляліся на трэцюю сілу. Адзін з галоўных бандыцкіх козыраў - гэта адсутнасць страху перад справядлівым пакараннем. У любы момант, як толькі мы на іх націснем, яны спакойна пяройдуць на занятую палякамі тэрыторыю і дадуць сябе інтэрніраваць...

– Ды нашая гэта тэрыторыя!
– сярдзіты таварыш Санін падняўся рэзка, чхаць ён

хацеў на тое, што зрабілі яму заўвагу. Гэта ў яго, такога маладога камандзіра ўзвода, быў «пам-нач-камам» геройскі Мішка, баявы таварыш, з якім столькі з'елі разам кашы, прайшлі агонь і ваду: фарсіравалі Сіваш, секлі белякоў пад Кахоўкаю, грамілі Дзянікіна, Урангеля і Булак-Балаховіча - і нідзе не ўзяла друга куля, пакуль не загінуў на роўным месцы ад подлай рукі (падумаць толькі!) беларускай нацыяналістычнай сволачы! Таварыша Саніна проста трэсла ўсяго ад прагі помсты і класавай нянавісці. Эпізод у вёсцы толькі раздражніў яго: слюнцяй Губмян, дваіх усяго расстралялі і аднаго ўзялі палоннага!
– ды дзесяць, сто паганых кулацкіх жыццяў пакласці за кожнага нашага!
– мне б волю, у мяне б кулямёты не прастойвалі б, не замярзала б, як сёння, у «кажухах» вада!

Таварыш Санін нервова абшморгнуў кіцель, расправіў «хвосцікі» складак ззаду пад рэменем:

– Што мы чакаем?! Чаму спыніліся?! Гнаць трэба к... мацеры і белапалякаў, і ўсіх разам!

Губмян, слухаючы, зняў акуляры, і тут у вачах яго, як ні дзіўна, паявілася штось чалавечае. Яўна яму падабаўся Санін, па душы была гэтая нецярпячка, гэты запал - у правільным рытме б'ецца маладое сэрца, па-бальшавіцку мысліць юная галава.

– А як з нейтральнай зонаю?
– паддражніў ён.

– Пляваць на яе!

– Пляваць... Я ўжо гутарыў тут з байцамі - не толькі таварыш Санін, а і многія гарачыя выказваюць незадавальненне. Ірвуцца ў бой! З такім пылам палякаў трэба было біць... Спяшаюцца папярод бацькі ў пекла, забываючы, што мы зусім яшчэ маладая дзяржава, не настолькі акрэплая, каб не лічыцца са шматлікімі ворагамі. Да таго ж ёсць такая рэч, як міжнародная палітыка. Можна, і прасцей за ўсё, наступаць, але бываюць выпадкі, калі трэба ўмець і адступіць. І таму, пакуль вядуцца ў Рызе перамовы нашага пасла таварыша Іофе з палякамі...

– Вечныя палякі!..

– Наконт палякаў, таварыш Санін, таксама папрашу не гарачыцца. Так, яшчэ ўчора гэта былі нашыя заклятыя ворагі, а сёння з імі падпісаны мір, і ў нас ёсць магчымасць пераключыцца на ворагаў іншых. Што да семежаўскай банды, дык тут самі палякі наўрад ці зацікаўлены мець пад бокам трэцюю сілу, тут яны нам хутчэй саюзнікі... Ужо адно тое, што яны не пакінулі ім зброю, якая была б павернута супраць нас, ды і цяпер не даюць, аб чымсьці ды сведчыць; за адно гэта ім варта дзякуй сказаць. І яшчэ - па самых дакладных звестках палякі згодныя ўпусціць нас у нейтральную зону для ачысткі яе ад бандытаў. На трое сутак. Хопіць нам трох сутак?

– Хопіць!

– І адных хопіць!

– Яшчэ і застанецца!..

– А пакуль што? Сядзець склаўшы рукі?
– І таварыш Санін, у пацверджанне сваіх слоў, апусціўся на табурэтку і склаў рукі.

– Хто сказаў сядзець? Пакуль мы хоць і вымушаны прытрымлівацца гэтага дурнога становішча нейтральнай паласы, але бяздзейнічаць нельга ні ў якім разе! Працы ўсім хопіць, - казаў Губмян, пастукваючы злёгку папкай аб стол.
– Шырэй праводзіць работу з насельніцтвам. Выяўляць і караць вышэйшай мераю бандыцкіх саўдзельнікаў, якія пастаўляюць у Семежава прадукты і фураж. Самім больш рашуча праводзіць рэквізіцыі, бо тут прамая сувязь - чым больш забярэм мы, тым менш дастанецца бандытам. На месцах ствараць камбеды, народную міліцыю, узброеныя атрады самааховы з беднякоў. Помніць, што прапаганда - другая наша зброя! Трэба дзе можна тлумачыць насельніцтву пра непераможнасць Чырвонай Арміі, пра яе аграмадны тэхнічны і людскі патэнцыял. Акцэнтаваць увагу на тым, што зверствы і здзекі нясуць палякі, немцы і мясцовыя бандыты, але не мы. Канечне, абяцаць поўную амністыю ўсім, хто прызнае савецкую ўладу і здасць зброю - тут важна паабяцаць, а потым разбярэмся. Контрразведцы і ЧК асаблівую ўвагу надаць кампраметацыі кіраўнікоў бандфарміравання. Правесці гутаркі з людзьмі, якія іх ведаюць, па магчымасці арыштоўваць у поўным складзе іхнія сем'і і трымаць пад замком да таго часу, пакуль з бандай не будзе пакончана. Усяляк кампраметаваць іх як «абаронцаў», «беларускіх герояў» - расказваць пра п'янства сярод іх, распусту іхнюю; яшчэ лепш арганізаваць пару-тройку начных пагромаў, з расстрэламі, і зваліць потым на іх, як было ў Эстоніі, дзе мы выконвалі дырэктыву таварыша Леніна [10] ...

10

«Под видом «зеленых» (мы потом на них всё и свалим) пройдем на 10-20 верст и перевешаем кулаков, господ, помещиков. Премия: 100.000 руб. за повешенного...»

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Измена. Истинная генерала драконов

Такер Эйси
1. Измены по-драконьи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Истинная генерала драконов

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6