Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

– Не ведаю.

Памаўчалі. Ён прысеў на кукішкі - знарок, каб сабою закрыць ёй агонь, на які яна так любіць пазіраць, - усунуў у чырвоную зяпу грубкі пару паленцаў.

– Мы не ўчадзяем, Дзяніс? Ты юшку добра адкрыў?

– А ты што, ноч тут сабралася начаваць?
– сказаў ён груба.

Дзяўчына паднялася - з грукатам упала нязграбна адсунутая лавачка. Дзяніс адчуў на плячах яе рукі.

– Ну, пакрыўдзіўся?

(«Па-новаму?»)

Не адказваючы, ён варухнуў плячыма. Але яна не адняла рук.

– Паслухай, я падумала... Ты ж заўтра пойдзеш? Ну, у сваё Семежава?

– Заўтра пайду.

– Скажы... Гэта ж і цябе могуць?..

– Могуць, - лёгка дадумаў ён нявымаўленае слова.

– Дык гэта ж, можа быць, твая...
– сама ўражаная, развівала яна далей: - Нашая апошняя ноч!..

Ён

капрызліва маўчаў. Нарэшце дайшло... Так, апошняя, і могуць забіць, і няхай забіваюць!..

– Здымі шынель, Дзяніс... І хадзем сюды, у куток...

– А я паглядзець на цябе хачу!

– На што там глядзець?.. Сорамна! І грубка ж блізка, горача ад яе... Ну, Дзяніс!..

А ў грубцы, і праўда, патухала доўга. І доўга яшчэ сцены маленькага прылазніка, ажыўленыя мітуслівымі ценямі, былі адзінымі сведкамі (...), пакуль нарэшце не здаволіўся агонь, не ўтаміліся і не пачалі блякнуць і знікаць пакрысе самі цені...

Нагуляныя, натомленыя дзеці, Дзяніс з Лізкаю, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, пасвістваючы насамі, соладка спалі на рассцеленым каля палянніцы шыняльку. Яе галава з ускалмачанымі валасамі ляжала заместа падушкі на яго выцягнутай руцэ. Раздвоеная ластаўчыным хвастом пасмачка збілася на лоб і даставала да вуснаў (цяпер вялікіх, падпухлых), дзяўчынка штораз перасмыкала імі, сілячыся прагнаць з іх дакучлівую муху. У яго твар быў суровы, нават сярдзіты. Са свістам варушыліся ноздры, пераноссе то разгладжвалася, то зноў набрыньвала зморшчынаю - відаць, і ў сне не было яму супакою, усё абдумваў, як лепш расказаць пра свае прыгоды сябру Валодзьку Піліпчуку...

Яны спалі, - а ў гэты час стаяў, прыляпіўшыся да шурпатай смалістай сасны, закрываючы каню рот, каб не заржаў, агаломшаны камандзір палка Чайка, міжвольны сведка жывой «карціны Рэпіна»: адно замест бурлакоў - палонныя чырвонаармейцы, а замест баркі - падвода; і ў гэты ж самы час цёзка яго, другі Павал, калаціўся ў разбітым цягніку - ехаў невядома куды, невядома да каго: выпрошваць грошы, зброю і амуніцыю (не здагадваючыся, што рыхтык з такою ж самай, толькі сакрэтнай, місіяй прабіраецца зараз да Лунінца, у канспіратыўную стаўку Булак-Балаховіча, Ян Мацэля - паведаміць, што ўсё падрыхтавана да перавароту, трэба толькі знак: «і нацыяналістыя камандзіры і радаўцы-незалежнікі, разам з Жаўрыдам, будуць арыштаваныя», а таксама папрасіць, каб «бацька» ўзяў брыгаду пад сваю апеку, гэта значыць, на поўным сур'ёзе зрабіць тое, аб чым на семежаўскім мітынгу Жаўрыд выказваўся іранічна).

Дзяніс з Лізаю соладка спалі і не ведалі, што са Слуцка, ускінутыя па трывозе тэлефонным званком з вызнянскага рэўкама, куды дапаў нарэшце, праклінаючы Чуба, скалелы, з яшчэ больш адмарожанымі рукамі ўцякач (і куды неўзабаве з'явіцца адпушчаны Чайкам «чырвоны манархіст»), ужо выступіў карны атрад на чале са спецыяльным, з самога Смаленска прысланым упаўнаважаным-камісарам па прозвішчы Губмян - грымучая армяна-жыдоўска-расейская помесь, забяспечаная падрабязнай інструкцыяй «подавления националистического бунта всеми надлежащими рев. методами».

Яны спалі - і ведаць, канечне ж, не маглі, што ў гэты самы час у далёкай латвійскай сталіцы, ва ўтульным, сівернаму балтыйскаму ветру непрыступным асабнячку насупраць Домскага сабора, савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч («красавец, любитель дорогих вин, женщин»...) Арнольд Абрамавіч Іофе сам-насам з польскім палітычным дзеячам Янам Тамашавічам Домбскім (чаго толькі не вымудруе гісторыя!), папіваючы каньячок і закусваючы прыпудранымі цукрам залацістымі лімоннымі долькамі, у трэці раз перапрадавалі адзін аднаму Беларусь - бы ў карты на яе перакідваліся. «Нашто нам з вамі, Божа ж ты мой, - мядова мурлыкаў Іофе, трымаючы ў пульхных, ужо без пярсцёнкаў, пальцах казырных караля з дамаю, Домбскаму - з казырнымі валетам і тузам, - нашто нам яшчэ й такая скула пад бокам, хіба мы самі не дамовімся?
– вы толькі захочце [8] ... Вось калі я быў паслом у Берліне!..» (ці выблісне хоць што з гэтага лімонна-каньячнага вечара ў памяці ў Арнольда Абрамавіча, калі роўна праз сем гадоў уставіць ён сабе ў рот наган і націсне на курок?..).

8

«По

соглашению между Иоффе и Домбским на рижской конференции было разрешено советским войскам войти в нейтральную зону на 77 часов для очистки зоны от бандитизма».
У.Пракулевіч.

Дзяніс з Лізаю спалі, пасвістваючы насамі, і ні аб чым гэтым ведаць не ведалі.

XVII

На досвітку, той сцішанай перадранішняй парою, калі неба на ўсходзе толькі-толькі пачынае рабіцца фіялетавым, калі ўжо знікаюць зоркі і блякне, амаль раствараецца ў начных хмарах месяц, але світання няма пакуль і знаку, і незразумела - чаму ж так светла тады? чаму ўсё відно?
– хіба што ад гэтага сіняга, скрыпучага пад нагамі, сухога снегу, парою, калі самы час падымацца ды глядзець скаціну, усё сяло, ад малога да старога, выгналі ў поле і акружылі.

Людзі стаялі шчыльным натоўпам - цёмнай плямінай на белым снезе, - самі цяпер бы тая скаціна ў гурце. На пярэдніх нацэлены былі два «максімы». Акружаў натоўп разрэджаны ланцуг чырвонаармейцаў з вінтоўкамі.

Непадалёку, пры дарозе, размясціліся цыганскім табарам некалькі падвод, упрэжаных худымі чырвонаармейскімі коньмі. Адна стаяла асобна, зусім блізка - акурат па цэнтры перад людзьмі, каб кожны мог убачыць паклажу на ёй.

І людзі глядзелі. Заднія прабіраліся бліжэй, напіралі на пярэдніх, выцягвалі шыі... Некаторыя хрысціліся. Мала паклажы - два абледзянелыя, раскірэчаныя трупы з раскіданымі рукамі, нібы абняўшыся, ляжалі ў задку (праз дзірку драбіны звешвалася знаёмая доўгая брудная абмотка), - воддаль сярод гуртка чалавек з пяці начальнікаў, што пазнаваліся па сваіх рамянях, партупеях ды фуражках, тырчэла постаць... Косціка Кецкі. Таго самага, якога ўчора звязалі і павялі, а вось ён раптам тут, жывы, здаровы, нават у тым жа сваім фарсістым скураным палітоне! Магчыма, не так на забітых жагналіся, хоць і іх з'яўленне паспрабуй растлумач, колькі на яго, з мёртвых уваскрэслага валаснога рэўкамаўца...

Тым часам рэўкамавец штось тлумачыў сваім таварышам, найбольш звяртаючыся да невысокага барадатага чалавечка з чарнявым, нетутэйшым тварам, да таго ж у акулярах; пярэднія чулі толькі Кецкава да яго: «таварыш Губмян... таварыш Губмян...» Таварыш Губмян слухаў няўважліва, нахохлена азіраўся, прытупваў снег хромавымі ботамі на высокіх абцасіках - знарок нажыўленых, каб выглядаць на большы рост.

Усё было зразумела. Адпусціць Кецку хлопцы не маглі, значыць, проста ўцёк, такі адкуль хочаш выкруціцца - і навёў на вёску атрад... А перад гэтым паказаў, дзе хлопцы прыхавалі забітых чырвоных, іх уночы сюды і падвезлі... Ніякай вялікай мудрасці, каб зразумець гэта, не трэба было. Мудрасць трэба была, каб угадаць - далей што, чаму іх сюды сагналі і што сабраліся з імі рабіць?

І людзі гадалі. Учарашні дзед у белых валёнках - той самы, што прапаноўваў запрэгчы «чорта бяспалага» Кецку заместа каня, і цяпер стаяў паперадзе ўсіх, абапіраючыся на крывуліну. Сёння пры ім было ўсё сямейства: два рослыя, здаровыя сыны, дзве нявесткі, вакол - грыбкамі ля старога баравіка - россып унукаў і ўнучак... Што гэта радня, лёгка пазнавалася па аднолькавых на ўсіх, з белага лямцу пашытых валёнках - сам стары, мабыць, і быў спецыялістам. Нават на самым меншанькім, які спакойна спаў у маці на руках, былі такія ж - белыя, яшчэ й са скуранымі трохкутнічкамі на задніках. Гарбаты Карпа стаяў, засунуўшы даўжэзныя рукі, як у муфту, у рукавы кажуха, нізка апусціўшы галаву, нібы згубіў штось і зараз сіліўся адшукаць пад нагамі. Побач стаяла нявестка, як заўсёды з каменна-застылым тварам, трымаючы вусенічкай спавітае немаўля. Калі свёкар уперыўся вачыма ўніз, дык нявестка, наадварот, не міргаючы пазірала кудысь далёка (ва ўчарашні ці ў заўтрашні дзень?)... Было відаць, што нічога ёй тут не абыходзіла: ні аднавяскоўцы, ні чырвонаармейцы, ні забітыя, ні жывыя. Тут жа, побач, тулілася сям'я Ладуся - сам гаспадар цікаўна круціў ва ўсе бакі галавою, задаволены ўжо тым, што разам з багатырамі стаіць. Ён ужо выгледзеў, што няма ні яго дачкі, ні Карпавага сына, якія ўчора разам сышлі, таму і прывёў сям'ю бліжэй да Карпы, і стаў побач - як бы нешта ўжо давала яму права на нейкае сваяцтва...

Поделиться:
Популярные книги

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый