Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

І гэта ўсё адбылося так будзённа, так хутка - таму яшчэ не было страшным. Якое страшным?
– хутчэй смешна было: стаяць, прытуліўшыся адзін да аднаго, высокі і нізкі, а твары ў абодвух чамусьці робяцца аднолькавымі, як у братоў-блізнюкоў... І незразумела, чаму гэта дзядзька Ладусь сцягвае з галавы заечую шапку і прыціскае яе да грудзей, чаму вусны яго ўвесь час жаласна варушацца?.. Чаму з твару здаравяка дзедавага сына не сыходзіць гэтая дурнаватаняўцямная, у бацькі пазычаная ўсмешка?..

Губмян стаяў з паднятай рукою.

– Последний вам шае-эц!..

Потым

апусціў руку. Піскнула з нутра завадная машынка.

– Плі!!

Адначасова выкрыкнуў штосьці Кецка, кідаючыся да яго, схапіў яго за апушчаную ўжо руку, паказваючы кудысьці наўскасяк праз поле, дзе рэчка і агароды... Губмян адмахнуўся. Бохнулі разам чатыры стрэлы і яшчэ чатыры - разам і запаздалыя: ба-бах! та-тах!
– малатком, які, кляпаючы касу, падскоквае на палатне рэхам... Двое сялян, дзядзька Ладусь і дзедаў сын, у адначас зламаліся разам, пасярэдзіне, і ўпалі тварамі ў снег, нанізаныя на кулі, як на пікі.

XVIII

Дзяніс прачнуўся.

Нейкі час ляжаў нерухома, гледзячы ў столь. Ружовае святло палоскай ткалася праз вузкае акенца прылазніка. На шкле расквечаныя былі ўзоры, такі за ноч узяўся мароз.

Ён успомніў усё. Памацаў каля сябе - пуста. Лізы не было. Ён падхапіўся, падняў з долу шынель, абтрос. З кішэні выпала хустка. Ён нагнуўся, але падняць так і не паспеў яе: стукнулі дзверы, і дзяўчынка ўляцела ў прылазнік. Яна не магла слова вымавіць... Ён уважліва паглядзеў на яе. На міг яму стала прыкра. Усё ўчарашняе растала разам з цемраю. Так, засталася толькі прыкрасць. Цяпер, раніцаю пасля ўсяго, ён бачыў, якая яна непрыгожая. А гэты перакошаны страхам рот, які ён учора, перасільваючы сябе, так цалаваў!..

– Там... на полі... Я пабягу!

Ён схапіў яе за плечы. Усё яшчэ не разумеючы, што здарылася нешта куды больш важнае, чым тое, што было сёння ўночы, прашыпеў:

– Што там? На полі?

– Бальшавікі людзей страляюць! Трэба бегчы!..

– Я табе пабягу!
– Ён адштурхнуў яе.

Яна адляцела да акна, войкнула, вытнуўшыся аб падаконнік.

Не звяртаючы на яе ўвагі, Дзяніс прыпаў да ўзорыстай шыбіны. Нічога не было відаць.

Яна паднялася. Як раздражняла яго гэтая яе пакора, гэты вінаваты страх у яе ў вачах! Навошта яна паказвае, што баіцца і думае ў ім знайсці абарону?! Яму б самому цяпер да каго дужэйшага прытуліцца!..

Ён дастаў маўзер, пачаў азірацца па баках. Яна падскочыла, павісла ў яго на руцэ, знізу ўверх умольна гледзячы:

– Дзяніска, не трэба!

Ён застыў, як акамянеў, пакуль яна сама марудна не адпусціла яго.

– Сядзі тут і не рыпайся! Ясна табе?!

Адчыніў грубку, сунуў маўзер у самы попел. Рука была чорная, ён вылаяўся і пачаў выціраць яе аб другую, чыстую. Скарыстаўшыся замінкай, Ліза схапіла з падлогі хустку і куляю рванулася міма яго, шуснула ў дзверы. Ён не паспеў злавіць яе.

Выбег за ёю на двор. Тут было зусім светла. Яркае сонца і белы снег ударылі па вачах, асляпілі на міг.

Са злосці, з гарачкі прабег трохі

за дзяўчынкаю... Калі ж падняў галаву, падбіўшы брыль фуражкі, што спаўзала на вочы, - анямеў. Ногі перасталі яго слухацца. Ён спатыкнуўся і ўпаў на коленцы. Зараз ён убачыў усё: і гэтую масу людзей на пагорыстым полі, і «табар» падводаў пры дарозе, і ваенных, перамешаных цяпер з вяскоўцамі... Убачыў, як усё калышацца там, ходырам ходзіць, пачуў, як гудзе гэтая маса - не гудзе нават, а галосіць, плача, вішчыць, вые і лаецца...

Але і гэта было не ўсё. Самае страшнае, што некалькі чырвонаармейцаў з вінтоўкамі стаялі воддаль ад натоўпу і пазіралі сюды. Сонца свяціла ім у вочы, і яны прыкрывалі іх далонямі. Яны глядзелі на Лізку, якая бегла да іх з непакрытай галавою, махаючы заціснутай у руцэ хусткай, і на яго, Дзяніса. Яны добра бачылі яго. І чакалі. Ды нават калі б і не бачылі, Лізка ўсё расказала б!.. Труслівая малая сучка - навошта ён звязаўся з ёю!..

Ён хуценька ўскочыў на ногі. Ліхаманкава, загнаным зайцам, агледзеўся... Можа, не позна яшчэ? Можа, паспрабаваць як уратавацца? Справа поле, злева хаты - далёка, ды і толку, выпаруць і з хаты... Азірнуўся - ззаду, за лазняю, па той бок рэчкі цягнуўся клінок рэдкалесся... Туды? Калі пашэнціць, можна дабрацца да лесу... Позна! Ды і страшна - куля здагоніць... Мала яму ўчарашняга ўрока, калі на гэтым вось самым месцы, дзе ён стаіць цяпер, ляжаў ужо адзін такі разумны!

Дзяніс пабрыў да людзей. Калацілася сэрца, яно то падала ў жывот, то падскоквала да глоткі. Двое чырвонаармейцаў, з тых, што стаялі і глядзелі на Дзяніса, як толькі ён зрабіў першыя крокі, ускінулі вінтоўкі, але тут жа і апусцілі: мабыць, хтось распарадзіўся не страляць. Гэта крыху падбадзёрыла, падбавіла яму сілы. Падалося раптам, што ўсё гэта не так сабе, нездарма яго чакаюць, што ён звязаны з тым, што адбываецца на полі, і з'яўленне яго можа на нешта паўплываць, нешта важнае зможа вырашыць.

Вайскоўцы - толькі цяпер сярод іх ён убачыў Кецку - пачалі спускацца з пагорка яму насустрач. Ліза параўнялася ўжо з імі, яны нават не зірнулі на яе. Яна растварылася ў натоўпе. Дзянісу пачулася, ці толькі падалося яму, што і яе голас уплёўся ў гэты раздзіраючы душу канцэрт, - нібы галасілі, і вылі, і крычалі ўсе там на адной цягучай, доўгай ноце...

– Бягом!
– крыкнулі яму.
– Бягом, каму сказана!

Ён пабег. Ружавеў пад нагамі снег, стракацеў перад вачыма роўны ланцужок Лізіных слядоў, і Дзянісу прыкра было, што ў яе такія маленькія, частыя крокі: кепска падладжвацца пад іх, бяжыш, нібы па шпалах.

Дапаўшы да чырвонаармейцаў, ён перавёў дых. Тыя моўчкі расступіліся, прапускаючы яго, потым зноў сышліся за ім. На іхніх тварах Дзяніс убачыў адно цікавасць. Вінтоўкі былі апушчаныя. Ён падняў галаву - перад ім стаяў Кецка, гнеўны, са сціснутымі кулакамі. Ззаду за Кецкам Дзяніс паспеў яшчэ заўважыць шчупленькага барадатага камісарыка, нейкага хлапчука ў пухірыстых на каленях галіфэ, яшчэ нейкіх - у скуранках, галіфэ і без вінтовак, і ўсю гэтую шоблу, акружыўшы яе, група чырвонаармейцаў штыкамі абараняла ад насядаўшага натоўпу.

Поделиться:
Популярные книги

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Дайте поспать! Том III

Матисов Павел
3. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том III

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений