Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Але самае цікавае было наперадзе. «Паслы», два маладыя кампанейскія хлопцы, аказаліся старымі знаёмымі, ведалі Русака, Пракулевіча, Радзюка, якія пару тыдняў назад, яшчэ ў Слуцку, перадавалі ім ноту - «зварот да дэмакратыі ўсяго сьвету (ні многа ні мала) з пратэстам супраць падзелу незалежнай БНР»; нашыя хваліліся потым, як добра бальшавікі іх прымалі, праўда, сядзець давялося на стале, бо не хапіла крэслаў, але гэта такія дробязі... Калі Чайка пад'ехаў, у ранішнім сутонні адкрыўся перад ім такі малюнак: на капоце стаяла пляшка каньяку, хадзіла па крузе чарка; воддаль, спіною да аўтамабіля, нервова курыў польскі афіцэр - каля ног яго ляжала штук пяць недакуркаў. Чайка спешыўся. «Што за банкет?» - гаркнуў па-камандзірску,

на што адзін з паслоў, фарсісты, чубаты, з адкрытым разанска-тамбоўскім тварам, дружалюбна абазваўся: «Кінь, камандзір! Свае людзі! Хочаш, я табе нешта пакажу?» - як ні ў чым не бывала, палез у аўтамабіль, дастаў планшэт, з планшэта карту, моўчкі разаслаў яе на капоце перад Чайкам. Той упіўся ў яе вачыма - ваенная трохверставая карта, і на ёй было пазначана ўсё - ад высотак, дзе размяшчаліся артылерыйскія разлікі, да адзіночных сакрэтных лясных пастоў. Вось так з намі лічацца, вось так «усур'ёз» успрымаюць!..

Дзіўны гэты, ні на што не падобны эпізод скончыўся хутка. Была нават вытрымана фармальнасць - у падарожным лісце чыркнулі, што так і так, праезд дазваляем, і, развітаўшыся ледзь не з пацалункамі, «паслы» пачхалі на сваім аўто на Баранавічы, упэўненыя, што інакш і быць не магло, - паехалі, пакінуўшы ў разгубленай і без таго душы камандзіра палка прадчуванні самыя нядобрыя...

І толькі цяпер, каля царквы, яго пакрысе стала адпускаць. Ён і не чакаў, што ўбачыць такое мора святочных людзей, што будзе ўсё так урачыста, сур'ёзна... Гэты святы ў сваёй наіўнасці попік не прыкідваўся, не крывадушнічаў, ён папраўдзе, як у самога Бога, верыў у тое, што пасля асвячэння беларуская зброя прывядзе да перамогі; і гэтая вера, як і любое сапраўднае, не магла не перадавацца іншым. І калі зацягнулі «многая лета», у Чайкі зашчыпала ў горле - такімі нікчэмнымі, гадкімі падаліся сумненні свае апошняга часу, усё гэтае самакапанне - як прыкмета, па вялікім рахунку, звычайнай трусасці!..

Нехта пацягнуў яго за абшлаг шыняля. Дакончыўшы жагнацца, Чайка павярнуўся. Перад ім стаяў Даніла.

– У штаб, тэрмінова, пан камандзір!
– ад хвалявання ардынарац звярнуўся афіцыйна.

Чайка, нічога не пытаючы, пайшоў за ім. Параўнаўшыся з цвінтаром, ён убачыў паперадзе строю Чуба - у адной руцэ той трымаў таўсценны дзяржак сцяга, другой клаў на грудзі размашыстыя крыжы; твар яго быў заміраны, спакойнаціхамірны...

Даніла перахапіў камандзіраў пагляд, таксама азірнуўся на Чуба.

– Перацягнуць бы чорта гэтым дзержаком!
– выціснуў разгневана.
– Галоўнае, яшчэ і торбу з гасцінцамі прынёс!..

– Якую торбу? Што здарылася?

– Бяда здарылася, Павал Пятровіч! З-за яго вунь бальшавікі ўночы акружылі вёску, людзей пастралялі - Васілько малы прыбег толькі што... Дзяніса майго арыштавалі! І ўсё з-за дурня гэтага!..

Перад тым як падняцца на ганак, Чайка прыпыніўся. Прамовіў, кратаючы на няголенай барадзе выпуклы, на белую вусеніцу падобны шнар:

– Якая ж гэта бяда? Гэта не бяда, гэта тое, што й павінна было быць. Дапацыкаліся... Гэта толькі пачатак!

XVI

А ў сяле адбывалася вось што.

Не паспелі Чуб са старым Карпам выйсці на вуліцу, як ад Дзянісавай хваробы не засталося і следу; ён вызірнуў у акно, сарваў з калочка-вешалкі шынялёк, сунуў у кішэню маўзер, выскачыў на двор і, прыгінаючыся, хуценька папраставаў агародамі да суседняе хаты - той самай, з якой быў малы Васілько, што папярэдзіў іх пра чырвоных, і, галоўнае, той самай, дзе жыла яго сястра - крэпенькая круглашчокая «безадказная» (даходзілі да Дзяніса чуткі) Лізка.

– Ай, малайцы!
– не хаваў радасці ад з'яўлення госця Лізін бацька, дзядзька Ладусь, мітусячыся каля стала.

– Трэба ж - так спрытна ўхайдокалі! А вось я дарма што стары, а не змог

бы!.. Так я што хочаш: і цяля зарэжу, і кабана, а вось чалавека - не дай Бог!
– казаў, нібы хвалячыся сваёй гэтай няздатнасцю. Невялічкі, з хітраватымі вочкамі, хуткі на язык і на рухі, падобны нечым на брыгаднага «апостала ў лапцях» Мяшочка (на якога часта, калі ён выступаў, Дзяніс з сябрам Валодзькам Піліпчуком глядзець не маглі без смеху).
– Я ж і ў варміі не быў ніколі, не ведаю, якім бокам тую стрэльбу наводзіць...

У хаце было холадна. Хоць і прапальвалі, але дзьмула з усіх шчылінаў, асабліва ад акна. Дзяніс у шыняльку, толькі фуражку скінуў, сядзеў на покуці і, панурыўшыся, не слухаючы дзядзьку Ладуся, круціў у пальцах шклянку з жаўтаватай смярдзючай самагонкаю. Даўно сцямнела. Самаробная газнічка куродыміла ў вочы і паўкругам асвятляла стол з бутлем на ім і з беднай закуссю: міска квашанай капусты, вараная бульба на ручнічку, соль ды цыбуля. У другім кутку, каля печы, гарэла, патрэскваючы, смольная лучыніна, ціха татахкала прасніца - Ладусева жонка, цётка Ёўга, ссучвала на верацяно кудзелю. Побач на поліку прыткнулася чырванашчокая Лізка, яна змотвала ў клубок гатовыя ніткі і мяняла час ад часу лучыніны (чорныя абгарышы ляцелі ў чыгун з вадою і з шыпеннем тухлі). Ногі яе, абутыя ў лапцікі, не даставалі падлогі, яна хістала імі і не зводзіла з Дзяніса бліскучых вачэй. Малы Васілько, натомлены і намерзлы, спаў на печы.

«Ды не цягні ты, расказвай!
– будзе ўмаляць Валодзька Піліпчук.
– Ну, пабілі вы чырвоных - і што далей?» - «Што-што, пайшоў вады папіў... Тады думаю, навошта мне тое Семежава здалося, гульну, думаю, хоць які дзянёк, раз ужо так падшэнціла. Да дзеўкі, думаю, адскочу».
– «Да дзеўкі?!
– абамлее ад зайздрасці, не паверыць Піліпчук.
– У цябе хіба дзеўка ёсць?» - «Ну ты смешны - і не адна. А гэтая, Лізка, ты не ведаеш яе. Кажу Чубу - так і так, захварэў, кажу, нешта горла баліць. Чуб хітры, здагадаўся, вядома. Маўзер Кецкаў пакінуў. Закурыць маеш?» - «На!» - і пакуль ён марудна пачне скручваць цыгарку, Валодзька будзе прытупваць ад нецярпячкі. «Ну, далей!» - «Што далей - не паспела ад'ехаць падвода, як я маўзер у кішэню, ногі ў рукі - і да дзеўкі. Вось... (будзе расказваць, расцягваючы словы, у доўгія паўзы пыхкаючы самакруткаю), ну, з бацькам яе пасядзелі, выпілі, значыць...» - «Выпілі?!» - «Ну ты смешны - як жа без гэтага? Гляджу - яна, ну, Лізка, ножкамі так і стрыжэ, вочкамі так і свеціць...»

– Дзяніс! О Дзяніс, чуеш?

Ён страпянуўся. Дзядзька Ладусь са шклянкаю ў руцэ сядзеў з краечку лавы, быццам не гаспадар, а госць быў тут.

– Я, Дзяніс, гэта... Кажу, не змог бы чалавека забіць...

– А ён, можна падумаць, змог, - насмешліва абазвалася з поліка Лізка.
– Нябось напалохаўся, уцякаў, як заяц!

– Так і было, - пацвердзіў Дзяніс.

Дастаў з кішэні маўзер, агледзеў яго ўважліва, дзелавіта. Паклаў назад у кішэню.

– Ага, такі спалохаецца!
– Дзядзька Ладусь з павагаю, з любоўю і з гонарам за яго сачыў за гэтымі рухамі.
– Ты, Дзяніско, сынок, на мяне не глядзі, пі сабе і закусвай!

Выпілі; дзядзька Ладусь далікатна, у шчопаць, захапіў капусты з місы - ніякіх ні відэльцаў, ні лыжак на стале не было. Дзяніс макнуў у соль цыбуліну, падумаў - ну і галота, трэба было здагадацца прынесці хоць сала які кавалачак... Ці толькі Лізку прысароміў бы гэтым?.. Які ён усё ж малайчына, што прыйшоў сюды.

Прыемна, добра, утульна было, нягледзячы на холад... Ад самагонкі, ад лісліва-хвалебных слоў дзядзькі Ладуся, які, вядома ж, як і кожны бацька, прымае яго за зяця, ад ціхага татахкання пралкі, ад паглядаў Лізчыных, ад таго, што Васілько спіць на печы (малы - не тое што ён, дарослы хлопец Дзяніс - таму і спіць так рана)... А яшчэ больш прыемна і добра ад уяўлення, як пра ўсё гэта можна будзе расказваць Піліпчуку Валодзьку. Прычым і хлусіць не трэба.

Поделиться:
Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей