Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нічые

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

– Рукавіцы таксама?
– Кецка нагнуўся, каб сцягнуць боты.

– Бач ты - ведае, а ўсё адно не баіцца!..
– сказаў Гнат.
– Рукавіцы не трэба, мо і праўда заразныя якія, сабе пакінь, на светлую памяць.

– Можна хоць да кола прыхінуцца? Як я, стоячы, боты сцягну...

– Прыхінайся.

Усё далейшае адбылося імгненна... Кецка зрабіў пару крокаў да перадка (перадок быў бліжэйшы), раптам падскочыў і з размаху ўдарыў каня па мордзе. Конь шарахнуўся, ускінуўся на дыбы, цягнучы за сабою і другога; гружаная цяжкая падвода сарвалася з месца і юзам пайшла з крутога берага пад адхон, да вады. Трэснула, вывернулася з перадка дышла, пасыпаліся, пакаціліся ўніз па адкосе

мяхі і кошыкі, забегалі вакол, замацюкаліся, не бачачы нічога, не ведаючы, што рабіць, людзі, іржалі, біліся коні, якіх падвода цягнула за сабою, падломваючы ім ногі, выкручваючы, што тое дышла...

– Глядзі гэтых!..

– Камуніст уцёк!..

– Коней, коней ратуйце!

– Пастронкі сячы!..

І ўсе мітусіліся ў бязладдзі, і ніхто не рабіў нічога, пакуль падвода, цягнучы за сабою коней, не вухнула разам з імі ў рэчку. Тады толькі Чуб першы апамятаўся, кінуўся да вады, на хаду выцягваючы штык з-за халявы. Мігам адхапіў бліжэйшыя пастронкі, да якіх можна было дацягнуцца з берага. Вызвалены конь з плёхам дапаў пярэднімі нагамі да цупкага і не проста выскачыў, а як бы вырваў сам сябе з гэтай ледзяной прорвы... Другі, дальшы, у якога тырчэла з вады адна галава ў хамуце, толькі ржаў і тузаўся, і думаць нельга было, каб неяк падступіцца да яго. Чуб перадаў Гнату штык, выхапіў з-за пазухі абрэз, дрыготкаю ад злосці (невядома на каго) рукою адцягнуў курок і стрэліў, як падалося, нават не цэлячыся... У тым месцы, дзе віднелася галава, булькнула штосьці, плёснула, як вялізная рыбіна, - галава знікла пад вадою, і толькі падвода, што ляжала перакуленая ў вадзе пры самым беразе, здрыгнулася і ссунулася далей, на глыбіню...

Потым настала цішыня.

Вось гэта, называецца, пашкадавалі раздаць людзям дабро!.. Узялі, называецца, трафеі!.. Захапілі, называецца, палонных!..

Конь прапаў. Кецкі і след прастыў, не паспелі нават стрэліць па ім - і не было як, ды і куды?
– цемра скрозь... Забітыя чырвонаармейцы скаціліся з воза, адзін плаваў тварам уніз у вадзе каля берага, сярод мяхоў, другі ляжаў, скурчаны, вышэй па адкосе. Агледзеўшыся, убачыўшы яго, Чуб падскочыў да яго і, вылаяўшыся, скаціў яго, як крывую калоду, нагамі ў рэчку.

Тым часам Мікола, які найперш адвёў ацалелага каня наверх, штосьці сказаў палонным, і тыя нязграбна, спатыкаючыся, звязаныя, пачалі спускацца адкосам да берага.

– А-а, - нібы толькі цяпер успомніў пра іх Чуб, падбег да іх, узрадаваны, што нарэшце знайшлося выйсце злосці, ёсць на кім яе спаганяць.
– Гнат, штык сюды!
– Гнат падаў, Чуб абрэзаў вяроўку (якую так прасіў вярнуць стары Карпа).
– Ану, да падводы! Ану, у ваду! На руках вынесці! І вы яе ў мяне на сабе да самага Семежава пацягнеце, я вам абяцаю!.. У ваду, я сказаў!
– і першы схапіўся за абрэзаны кавалак пастронка...

Падводу, нават разам з нежывым канём, выцягнулі лёгка. На ёй не засталося і палавіны дабра, усё плавала цяпер у вадзе і валялася па схіле адкосу. Гнат адчапіў абарак, выслабаніў з-пад хваста набедрыкі, асцярожна перавярнуўшы, сцягнуў з цёплай яшчэ, ліпкай ад крыві конскай шыі хамут, узваліў збрую на падводу. Адразу ж воз вывалаклі наверх, на дарогу. Мікола паспеў ужо агледзець, абмацаць каня, які, на шчасце, быў цэлы, не паламаў нічога, нават абцёр яго мешкавінаю (падабраў адзін з развязаных мяхоў, што валяліся тут, на адкосе, высыпаў рэшткі жыта і так набыў мешкавіну).

Выцягнулі з перадка зламанае дышла; уздзелі на каня - сілком, бо брыкаўся, нюхаючы кроў, - другую, цэлую, збрую перапрэглі па-новаму, без дышла, на адных пастронках...

– Нарабілі работы, - аддыхваючыся, сказаў Гнат.
– Ведалі б, дык лепш і праўда аддалі б людзям...

– Вось ім, тваім людзям!

Вось гэта яны бачылі?!
– закрычаў Чуб і падсунуў Гнату пад нос дулю.
– Усё павыкідваю к ё... мацеры! Назло!
– раз'юшана крычаў ён, сцягваючы і шпурляючы на зямлю тое, што яшчэ заставалася на падводзе.
– А вы чаго?!
– вызверыўся на палонных, нібы зноў толькі цяпер успомніў, што ёсць жа і прамыя віноўцы ўсяму.
– Запрашэння чакаем?! Усё з-за вас, блядзей... Але я вам зараз устрою... Ану, вы двое - за пастронкі! Перакідвай цераз плячо, як бурлакі на вашай Волзе, вучыць вас яшчэ трэба?! Ды радуйцеся, што пастронкі абрэзаныя, інакш я б вас, далібог, у хамут упёр! А табе што (да Мікіціна, які стаяў і не ведаў, што рабіць), запрашэнне трэба?! Папірай ззаду, смаркач, ды глядзі мне!..

Скуты страхам, мокры, галодны і халодны і тым не менш шчаслівы ад таго, што жыве, што адчувае гэтую самую макрату, голад і холад, сагнуўшыся, маленькі Мікіцін з усіх сіл падпіхваў ззаду падводу, упіраўся адной рукою ў драбіну, другою ў паддон з такой стараннасцю, што аж ногі яго ў новенькіх чаравіках з рыфленымі падэшвамі слізгаліся.

XV

Выбраўся з начных хмар поўны месяц, і лес па абодва бакі дарогі адразу пачарнеў, як сцяна, а паласа дарогі пасвятлела. І Чайка са сваёй схованкі разгледзеў усё. І парожнюю скрыпучую падводу, якую разам з канём цягнулі за абрэзаныя пастронкі чырвонаармейцы, а адзін яшчэ і папіраў ззаду, і сваіх разведчыкаў («разведчыкаў»!); ён паспеў нават заўважыць, што малога Данілавага няма сярод іх.

Першае жаданне было ўмяшацца. Ён аслабіў павады і ледзь не выехаў на дарогу. Але не зрабіў гэтага. «Табе мала Мірончыка на сёння?» - папытаў сябе і толькі ў цемры пасміхнуўся з сітуацыі. Камандзір палка, кавалер ордэнаў за мужнасць вымушаны хавацца пад хвойкамі ад уласных падначаленых!..

Падвода даўно праехала, не чуваць ужо было ні скрыпу, ні крокаў, ні галасоў. Чайка злез з каня, ведучы яго ў повадзе, выйшаў на дарогу і тут, пасярод яе, спыніўся. Не хапала перад ім толькі каменя з надпісамі, у які бок ехаць, ды не ў тры, а ў два ўсяго канцы вяла дарога... У чырвоную Вызну і бел-чырвона-белае Семежава... «Чорт вазьмі, ды што мяне трымае?!»

Хай робяць, што хочуць! Чаму ён, нічый (як ні круці, а раскусіў яго гэты ліпкі бальшавіцкі манархіст, адразу, бы на лбе ў яго напісана; ды ён амаль і не спрачаўся), не звязаны ніякімі клятвамі, нікому нічога не павінны, ён, дужы, разумны, які нарадзіўся, канечне ж, зусім не для таго, каб рана ці позна скласці галаву - не важна, ад чыёй рукі, - чаму ён не карыстаецца гэтай воляю, якую так у сабе адчувае і заўсёды адчуваў?! І якую душыць у сабе ўвесь час, сільнічае сябе, падстройваецца, прымушаючы сябе любіць тое, што палюбіць не здолее аніколі!..

Конь раптам насцярожыўся. Як сабака, ён раней, чым чалавек, чуў кагосьці чужога. Па дарозе з боку Вызны нехта ішоў. Чайка намацаў у кішэні цёплы наган, выцягнуў яго.

Чалавек набліжаўся. Ішоў ён няўпэўнена, палахліва, не сярэдзінай, а краем дарогі. Збоку бег цень, у тры разы за яго даўжэйшы. Гэта быў не Лебедзеў, як падумалася перш Чайку (хоць калі б і Лебедзеў, мала здзівіўся б), - іншая была хада, не такая постаць: нічога ваеннага, салдацкага не было ў ім і блізка.

Камандзір палка чакаў. Чалавек таксама заўважыў адзінокага вершніка пасярод начной глухой дарогі. Запыніўся, як бы разважаючы: ці не нырнуць, пакуль не позна, у гэты лес? Чайка адцягнуў курок, і той шчоўкнуў металічна і суха. Чалавек звыклым рухам паспешліва сцягнуў з галавы аблавушку і аддаля закрычаў плаксівым, жаласным голасам:

Поделиться:
Популярные книги

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Хроники разрушителя миров. Книга 8

Ермоленков Алексей
8. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 8

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Раб и солдат

Greko
1. Штык и кинжал
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Раб и солдат

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е