Чтение онлайн

на главную

Жанры

На імперыялістычнай вайне

Гарэцкі Максім

Шрифт:

«Наш, — кажа мімаезны казак, — нямецкі б'е часцей».

Раптам — наша каманда, і батарэя рухава зварухнулася і з дарогі мякка пакацілася па чорнай раллі да нейкіх кустоў. Прымчаліся к глыбачэннаму і яшчэ болей шырокаму рову. Гэта граніца: з аднаго боку стоўп з расійскім арлом і табліцаю «Расея», з другога — з нямецкім арлом і табліцаю «Нямеччына». З'ехалі ўніз, на зялёную тэрасу. Батарэя строіцца ў баявы парадак…

1 гадзіна 15 мінут дня, зараз будзем паліць «па наступаючым праціўніку»…

Як тут зацішна і прыгожа на ўлонні ў прыроды: лог, травы, кусты, ручай. Берагі рову хаваюць нас ад вока з бакоў, над намі — сіняе жнівеньскае неба. Але зараз — бой! Таварышам маім, тэлефаністам, прыкра,

што я ў такі момант запісваю ў сваю кніжку. Не лайцеся, чорт вас дзяры!

* * *

5 жніўня, ранне.

Ізноў ранне, ізноў дзень… Мы наступілі і адступілі. Крыўда і здзіўленне. Ах, як ірваліся снарады па баках таго рову! Раненыя пехацінцы паўзлі а паўзлі з кустоў к ручаю. «Паганая вайна!» — з адчаем стогне адзін. «Чаму? Што ты?» — пытаецца другі з абпэцканаю ў кроў шапкаю. «Як жа, калі наша артылерыя з левага флангу палажыла сваіх казакоў і пяхоту». — «Няпраўда… Не кажы так», — сцішаў яго наш артылерыст.

Батарэя, пастраляўшы з рову, пераязджала потым на другую пазіцыю. Няслася па нямецкай зямлі наўскачка. Я бег, бег — і застаўся. Цагляныя хаты і будынкі нямецкіх хутароў, брукаваныя, абсаджаныя дрэвамі дарогі, напісы на ростанях кінуліся мне ў вочы як нешта дзіўнае, панскае. Бягу шыбчэй: збоку ад дарогі рвуцца чорным смярдзючым дымам гранаты. Спярша я не чуў страху. Джжж!!! — над самым вухам асколак. Тады я надта спужаўся, упацеў, ногі саслаблі. Прытуліўся ў канаўцы. Заўважыў у траве курапатку. Узяў яе ў рукі, бо яна не ўцякала. Сэрца яе тукае на ўсю сілу, воле цяжкое, бы камень. Здалёк прабеглі два зайчыкі. А высака-высака круціўся бусел і нічога не баяўся. Я знайшоў батарэю, калі страляніна сціхла. Ніхто не ведаў, што я быў застаўся; думалі, што я ўвесь час быў з усімі разам. Калі я сказаў, агледзеліся, што няма яшчэ двух тэлефаністаў. Неўзабаве батарэя знялася з гэтае пазіцыі, выехала на дарогу і пацягнулася назад, на граніцу. Паказалася ля нас разбітая, маленькая рота; я думаў: адзін узвод. Людзі засмучоныя, змораныя, запэцканыя. Доўга-доўга едзем назад, але ўсё яшчэ па нямецкай зямлі, — мусіць, убок куды-небудзь. Не, во той гранічны роў. Знаёмы пераезд. Ізноў у Расіі. Лягчэй зрабілася на сэрцы. Але што гэта: незадача? Адступаем?

«Тады лічыць мы сталі раны…» У нашай батарэі ўсе цэлы, толькі адзін конь падбіт — яго павялі ў роў прыстраліць. Шкада яго, як чалавека. У другіх батарэях ёсць забітыя і раненыя.

Быў позны вечар, калі мы вярнуліся на ранейшую стаянку. Гаспадар вярнуўся таксама. «Хай заб'юць усіх, нікуды не выеду», — бурчыць гэты ўпорчывы жмогус.

Афіцэры ўжо вячэраюць. «Дай каньяку!» — чуем мы скрозь акно іхную гутарку. «Калі ласка», — адказвае капітан Смірноў; потым нездаволена некаму даводзіць: «Няможна ж без патрэбы пасылаць людзей на смерць». Голасу камандзіра не чутно; ён, пэўна, маўчыць і думае сам сабе.

Вячэра наша… Порцый не хапіла. Запаснікі бурчаць, абураны. Галодны Яхімчык злосна калоціць па рэбрах свайго тэлефоннага каня і ўспамінае на прыстрэленага: «Такій гарный буў коняка, а ты… шоб ты околіў!»

Ізноў начлег на ячменных асцюльках. Сцюдзёна было страшэнна. Устаўшы яшчэ ўдосвета, я калаціўся, як у трасцы; зубы: тр-тр-тр…

Балазе ізноў вось сонейка, цеплыня, светла, прыгожа. Напіўся гарбаты і пішу. Учорашні дзень, наш першы бой — як ува сне, як у тумане.

Думкі ляцяць дамоў, да родных. А перад боем я сніў сон… Нейкія столікі, палаткі, людзі, падводы, коні. Мама крышыць мяса дробнае, чырвонае, сырое — і з гурком. I я хачу адысці ўбок і купіць ёй гуркоў. Не купіў… Не купіў дзеля свае прост недараванае неадважнасці. Мама кажа некаму: «Хваліць бога, прыждала ўжо і я помачы ад дзетак». А мне сорамна-сорамна і жаль жаль. Паводле нашых народных забабонаў,

сніць сырое мяса і гуркі — дужа дрэнны знак. I я думаю: як незразумела сплятаецца ў чалавеку гэтая спадчына вякоў, перажыванні многіх пакаленняў.

5 жніўня па абедзе.

Абедалі хапаўшыся і зараз выступілі, каля першае гадзіны, у паход. 3 намі і першая батарэя ідзе разам. Сонца паліць — дождж будзе. Ідзём у Нямеччыну ізноў па той жа самай дарозе.

«Старыя» для нас месцы. Вёска завецца Плятэн. Бегаюць кіненыя гаспадарамі коні. Мы злавілі светла-гнядую кабылу на месца нашага забітага батарэйца. Яна не ўмее ісці вагам у гарматнай запрэжцы, дык яе паставілі везці кухню, а кухоннага рабога коніка запрэглі ў гарматную пару вынасам. I неяк дзіўна: злавілі чужую, сялянскую, кабылу па дарозе, і зрабілася яна нашаю.

Пажарышча з краю вёскі. У пагарэлым садзе засталася зялёная дулька з багатым ураджаем фруктаў. Казакі ў часе прывалу, нягледзячы на адданую нам раней забарону, зараз абтрэслі і нас яшчэ пачаставалі, назваўшы за нясмеласць «шляпамі».

Прыкра глядзець на чорныя дымныя галавешкі — балазе выязджаем у поле. Прастор, наўпрэкі цеснай нямецкай культуры, шырокі. Тут, кажуць, і адбыўся самы бой. Поле цяпер пустое, голае, нуднае. У канаўках, з бакоў добрай брукаванай дарогі, там-а-там валяецца ўбогае шкумаццё нашых салдат, быўшых у баі. Вось нейкая ніклая кучачка ля тэлеграфнага стаўпа… Першы бачаны мною труп. Наш забіты. Ляжыць ніц. Чэрап знесены — жах!..

Ізноў кучка дамкоў пад узгоркам, захаваная здалёку ад падарожнага дрэвамі. Завецца тож — Плятэн. Дзядок-немец сядзіць на лавачцы пад домам, друзленькі, беленькі, слязлівы. Болей — ні душы ўва ўсім пасёлку. Вось — нямецкая школа. Слаўны мураваны дом. У гародзе — процьма трусікаў. Ніхто на іх, нават з казакоў, не галіцца. У сенцах валяецца паламаны веласіпед. У кватэры ўсё кінута так, як было ў звычайным жыцці. На стале стаіць недаедзены абед. На белым блюдзе многа катлет. Так хочацца іх з'есці. А што, як атручаны? Выходзім… У чародным доме чарапковая страха разварочана снарадам. У гародзе на дарожцы забітая качка, а ў кустах шныхараць белыя пушыстыя, як камочак бялюсенькай лёгкай воўны, трусікі; колькі іх тут — а-ёй! Пакажа чырвонае вока — і ўцячэ, схаваецца. На градах шмат буйных гуркоў. Не ўцерпелі — і нашчыпалі.

Направа за пасёлкам, убок ад нашае дарогі, дагарвае пуня. У ёй пагарэлі цяжкараненыя, бо там быў лекарскі прыпынак немцаў. Пагарэлі толькі нашы палонныя, бо сваіх немцы паспелі вывезці. Аб гэтым кажуць паўзучыя ракам па канаве два нашы раненыя. I яны былі ў палоне і ляжалі ў той пуні. Яны рады, што не змёрзлі і не памёрлі, кінутыя адны, за мінушчую ноч. Цяпер, калі іх падабралі на насілкі, адзін зараз самлеў, а другі, белы, як з таго свету, усё намагаецца пераказаць сваім аб мінушчай страшнай начы. Хваліць немцаў, што пакуль не кінулі, дужа добра даглядалі. «А мы думалі: прыкончаць нас», — слаба ўсміхаецца ён. Але зараз іх паклалі ў фургон з чырвоным крыжам на белым палатне і павезлі. «У Расеюшку на пабыўку!» — жартуюць нашы батарэйцы.

Тым часам спераду пад'язджае разведка, і батарэя цягнецца далей.

Толькі ўзабраліся на курганок… Груды светла-сініх нямецкіх трупаў! Расшарпаныя вопраткі, прадаўленыя каскі, паломаныя карабіны і вінтоўкі, а ля кожнага забітага — цэлыя горкі гільзаў ад выстраленых патронаў. Самыя розныя, страшней адна за адну, позы мёртвых: скручаныя, ніц, наўзнак з выстаўленымі ўгару, сціснутымі кулакамі. Вось адзін скручаны, як корч, з пышнымі вусамі, абтыканы веццем, — відаць, раненага загарадзілі таварышы ад сонца, і ён памёр у страшных муках. Ці, можа, сам закрыў сябе, страляючы. Дыханне сцінае мне ў горле, не магу глядзець… Можа, работа нашае батарэі!

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25